Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
ВАЕННАЯ ГІСТОРЫЯ БЕААРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ
GEORGIYS NOVICIANVS
RES GEST/E MILITARES RVTHENI/E ALB/E
MINSK
MMVII
Ягор Новікаў
ВАЕННАЯ ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ
(ДА КАНЦА XII СТ.)
Том 1
МІНСК
Выд. I. П. Логвінаў
2007
УДК930
ББК 63.3
Н 73
Рэцэнзенты
Бохан Ю. М., доктар гістарычных навук, загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ
Трусаў A. А., кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Навуковы рэдактар
Канановіч У. L, кандыдат гістарычных навук
Новікаў, Я. У.
Н 73 Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.). Том. 1 / Ягор Новікаў. Мн.: Логвінаў, 2007. 208 с.
ISBN 985-6800-14-5.
Даследванне разглядае з’яву вайны ў палітычным кантэксце і прасочвае яс эвалюцыю ад інструмента ў барацьбс за магутнасць да самадастатковага фактару гісторыі. Аўтар узнаўляе хаду падзсй беларускай ваеннай гісторыі, паказвае ўплыў вайны на эвалюцыю грамадства і аналізуе развіццё ваеннага майстэрства.
Першы том даследвання вабіць чытача ў “цёмныя” стагоддзі беларускай гісторыі, адзначаныя прыходам славян на беларускія землі. На думку аўтара, мірнае і ваеннае ўзаемадзсянне прышлых славян з мясцовымі балцкімі грамадствамі заклала падставы ўзнікнсння беларускага народу. Далей аўтар разглядае ваенную дзейнасць нарманаў, якая аказала ўплыў на ўзнікненне і развіццё дзяржаўнасні на беларускіх землях.
Прызначасцца для даследчыкаў і шырокага кола чытачоў.
УДК 930
ББК 63.3
ISBN 985-6800-14-5
© Новікаў Я. У., 2007
© Логвінаў I. П., выдавец, 2007
ЗМЕСТ
Уводзіны
1. Гісторыя як досвед мінулага 7
2. Вайна як прадмет гістарычнага даследавання 7
3. Што такое вайна? 9
4. Тыпалогія войнаў 13
5. Міждысцыплінарны падыход да даследавання 16
А) Гісторыя 17
Б) Ваенная навука 18
В) Палітычная навука і міжнародныя адносіны 20
6. Нацыянальны і геаграфічны абсяг даследавання 21
7. Тэрміналогія 23
8. Перыядызацыя 25
9. Кампазіцыя 29
Кніга I.
Дадзяржаўны перыяд (канец V пачатак IX ст.)
Раздзел 1. Гісторыя войнаў 33
Раздзел 2. Уплыў вайны на развіццё грамадства 44
А) Ваенны фактар у палітычным і эканамічным развіцці грамадства 44
Б) Уплыў вайны на этнакультурныя працэсы на беларускіх землях 56
Раздзел 3. Ваеннае майстэрства славян і
балтаў у канцы V — пачатку IX стст 59
А) Вайсковая арганізацыя 60
Б) Зброя 63
В) Умацаванні і аблога 66
Г) Стратэгія і тактыка 72
Кніга II. Нарманскі перыяд (820—970-я гг.)
Раздзел 1. Гісторыя войнаў 85
Раздзел 2. Уплыў вайны на развіццё грамадства 131
А) Ваенны фактар у падітычным развіцці грамадства 131
Б) Ваенны фактар у эканамічным развіцці грамадства 142
В) Уплыў вайны на развіццё духоўнай культуры 146
Раздзел 3. Ваеннае майстэрства нарманаў, славян і балтаў у 820—970-я гг 152
А) Вайсковая арганізацыя 152
Б) Зброя 167
В) Умацаванні і аблога 179
Г) Стратэгія і тактыка 184
Summary 196
Але самае важнае з таго, што створана розумам, гэта — гісторыя: слыху дае яна разнастайнае задавальненне, для дуійы ж яна з ’яўляецца найлепшай школай / выхаваннем; для людзей бо дапытлівых няма нічога прывабнейшага за гісторыю.
Феафілакт Сімаката
Уводзіны
1. Гісторыя як досвед мінулага
Любы аповед аб гістарычных падзеях альбо іх даследаванне мае перад сабой усё тую ж адвечную мэту данясенне да сучаснікаў ведаў аб мінулым, якія дапамагаюць разумець цяперашні час і прадбачыць будучыню. У той час як іншыя навукі здабываюць веды шляхам практычных доследаў і абстрактных абагульненняў, гісторыя ўяўляе сабой збор досведу мінулага, дзе ў канцэнтраваным выглядзе адлюстроўваюцца вечныя законы, якія нязменна прадвызначаюць ход падзей ва ўсе часы. Гісторыя лучыць людзей з іх мінулым і паказвае ім шляхі ў будучыню. Менавіта таму гістарычныя даследаванні маюць не толькі вузкае акадэмічнае значэнне. На высокім узроўні гісторыя дапамагае наблізіцца да найскладанейшых таямніц быцця. У сваіх менш складаных, больш папулярных праявах гісторыя можа быць цікавым і прыемным заняткам. Яна можа зачароўваць займальным аповедам аб разнастайных краінах, з’явах, падзеях і людзях, пры гэтым не губляючы сваёй павучальнасці і прапануючы мудрыя парады дзеля розных выпадкаў.
2. Вайна як прадмет гістарычнага даследавання
Па гэтых прычынах сярэднявечная ваенная гісторыя беларускіх земляў вартая не толькі вузкага акадэмічнага погляду. Яе вывучэнне асвятляе многія пытанні ўзнікнення і развіцця беларускага народу і беларускай дзяржаўнасці,
актуальныя да сённяшняга часу. Зрэшты, наватсама з’ява вайны ўжо выклікае інтарэс да вывучэння сваёй супярэчлівасцю.
Паводле традыцыйнага погляду, яна з’яўляецца найвялікшым злом, параўнальным з пошасцямі альбо вялізнымі прыроднымі катастрофамі. У гістарычнай памяці асобных людзей і цэлай нацыі войны становяцца рубяжамі, якія адзначаюць незваротнае знішчэнне традыцыйнага ладу жыцця і багатых слаёў культуры. Войны абрываюць жыцці асобных людзей і перарываюць галіны родаў. Людзі смуткуюць аб сваіх родных і блізкіх і жадаюць сваім нашчадкам, каб войны даўніх часоў больш не паўтараліся.
Але існуе шмат нагод, калі гэтыя ж самыя людзі ахвотна адзначаюць станоўчыя вынікі тых самых войнаў. Некаторыя нацыянальныя святы Беларусі прысвечаныя дням перамог у войнах мінулага. Пры гэтым націск робіцца не так на факт дасягнення міру, як на грымотныя поспехі ўласнай зброі. Дні ваенных перамог святкуюцца як ключавыя даты ўзнікнення і развіцця беларускай дзяржаўнасці.
Войны таксама выяўляюць найбольш яркія і выдатныя якасці чалавечага духу. Людзі захапляюцца подзвігамі герояў і лічайь іх вартымі пераймання прыкладамі, не зважаючы на тое, пры якіх крывавых ці несправядлівых абставінах гэтыя подзвігі былі здзейсненыя. Усё гэта надае з’яве вайны нашмат больш складанае, не адназначна адмоўнае вымярэнне.
Калі традыцыйная свядомасць з не самым глыбокім разуменнем быцця адлюстроўвае важкасць, складанасць і супярэчлівасць вайны, тым больш гэтая з’ява заслугоўвае грунтоўнага даследавання з боку навукі. Сапраўды, нават беглы позірк на гісторыю беларускіх земляў паказвае як змрочны, разбуральны, так і гераічны, слаўны імпэт войнаў, якія вяліся нашымі продкамі. Адны войны прыводзілі за сабой іншаземных захопнікаў і ставілі само існаванне нашага краю пад пагрозу. Іншыя ж клікалі да дзеяння мужных ваяроў і выдатных дзеячоў, якія з дапамогай сваёй сілы і магутнасці стваралі само паняцце ўлады і закладалі падмурак першых дзяржаў на гэтых землях. Адны войны прыносілі розрух і спусташэнні, пакідалі за сабой след пажараў і рабункаў. Іншыя дазвалялі пракласці і апа-
наваць новыя гандлёвыя шляхі, сабраць і памножыць дабрабыт і багацце, якое адлюстроўвалася ў квітнеючых гарадах і замках. Адны выклікалі варожасць і нянавісць паміж людзьмі, якія размаўлялі на розных мовах і мелі адрозныя звычаі. Іншыя ж дапамагалі ўчарашнім ворагам лепей спазнаць адзін аднаго і ўзаемна пераняць найлепшыя рысы, каб у будучыні скласці люд аднаго краю. Вось гэтыя супрацьлегласці, якія складаюць адзінае цэлае, і могуць стаць цікавым прадметам даследавання з боку навукі. Гэтае даследаванне мусіць імкнуцца, але не зводзіцца выключна да збору, упарадкавання, праверкі і аналізу фактаў. Яшчэ важней, яно павінна даць сутнаснае разуменне з’явы вайны як асобнай катэгорыі палітычнага жыцця грамадства і быцця ў цэлым, дзейснай не толькі ў асобную эпоху, але ва ўсе часы. Асэнсаванне гэтай з’явы мусіць весці як да дакладнага і поўнага ведання сваёй мінуўшчыны, так і ўмення разбірацца ў цяпершчыне і да пэўнай ступені прадказваць будучыню.
Адным з найбольш праніклівых і дасведчаных навуковых поглядаў на вайну мусіць стаць погляд ваеннай гісторыі, якая трымае ў полі свайго зроку шматлікія войны даўніх часоў. Менавіта ваенная гісторыя, што стаіць на раздарожжы ваеннай і гістарычнай навук, абапіраючыся на досвед мінулага, мае добры шанц адказаць на найбольш важкія пытанні: якую агульную ролю адыгралі войны ў гісторыі Беларусі; якім чынам яны ўплывалі на ўзнікненне і развіццё дзяржаўнасці на беларускіх землях; якое значэнне войны мелі для палітычнай гісторыі беларускіх земляў; які станоўчы і адмоўны ўплыў яны мелі на эканоміку краю; і, нарэшце, які ўплыў яны аказалі на духоўнае жыццё Беларусі і ўспрыманне сучаснымі беларусамі і іх продкамі навакольнага свету і сябе саміх у гэтым свеце.
3. Што такое вайна?
Для таго каб дакладна і абгрунтавана адказаць на пастаўленыя пытанні, найперш неабходна акрэсліць сутнасць самой з’явы вайны.
Першым неад’емным элементам, з якіх складаецца гэтая з’ява, безумоўна, з’яўляецца гвалт аднаго чалавека
над іншым. Элемент гвалту мае настолькі значную прысутнасць на вайне, што масавае ўспрыманне падсвядома і эмацыйна імкнецца атаясаміць гэтыя два паняцці. Навуковая ж думка нязменна ўключае паняцце гвалту ў любыя азначэнні вайны. У адпаведнасці з думкай славутага нямецкага ваеннага тэарэтыка Клаўзевіца, «вайна — гэта акт гвалту, які мае на мэце прымусіць непрыяцеля выканаць нашу волю»1.
У сувязі з такім важкім значэннем з’явы гвалту цалкам натуральна было б задацца пытаннем аб яе прыродзе і хаця б коратка даследаваць яе ўласцівасці. Па-першае, можна ўпэўнена сцвярджаць, што пад дыялектычным поглядам гвалт ёсць непазбежнае следства адвечнага падзелу існуючага свету на спрадвечна варожыя адна адной супрацьлегласці, якія, аднак, не могуць існаваць адна без адной. Такім чынам, гвалт — гэта натуральная супрацьлегласць міру і прыязнасці. Натуральнае становішча гвалту і агрэсіі як намеру ўчыніць гвалт у прыродзе існуючага свету цалкам адлюстроўваецца ў біялагічнай будове чалавека і іншых жывых істот. Паводле сцверджання знакамітага французскага тэарэтыка міжнародных адносін Рэймона Арона, «пазваночныя ўсіх класаў — рыбы, земнаводныя, паўзуны, птушкі, сысуны змагаюцца... Чалавечая раса знаходзіцца ў верхняй частцы шкалы агрэсіўнасці сярод прыматаў»2. Больш за тое, амерыканскі даследчык міжнародных адносін нямецкага паходжання Ханс Маргентау гаворыць аб «аўтаноміі цёмных і злых сіл, якія ў якасці праяваў падсвядомага вызначаюць лёс чалавека»3.
Па-другое, можна меркаваць, што карані гвалту і агрэсіі паходзяць ад самога спосабу мыслення і пазнання ў чалавека. Рэчаіснасць, успрымаемая чалавечым мысленнем, складаецца з сябе (суб’екту) і ўсяго іншага свету (аб’екту), што непазбежна прымушае праводзіць паміж імі падзел. У недасканалым свеце мяжа падзелу пастаянна вагаецца ад простага ўсведамлення адрознасці паміж