Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 1 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 1
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 208с.
Мінск 2007
50.01 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Кніга I.
Дадзяржаўны перыяд (канец V пачатак IX стст.)
Раздзел 7.
Гісторыя войнаў
«I вось, як сказана, у біскупства набожнай памяці біскупа Іаана здарылася, што ўзняўся народ славян, незлічоная гурма, што складалася з драгувітаў, сагудатаў, велегезітаў, ваюнітаў, верзітаў і іншых народаў. Найперш яны вырашылі зрабіць чоўны з аднаго дрэва і, узброіўшыся на моры, спустошыць усю Фесалію і астравы вакол яе і Элады, а таксама і Кікладскія астравы і ўсю Ахаю, Эпір і [большую] частку Ілірыка і частку Асіі, зрабіць бязлюднымі мноства гарадоў і правінцый»1. Такімі словамі расказваў аб падзеях пачатку VII стагоддзя на Балканах і ў Малой Азіі візантыйскі аўтар «Цудаў святога Дзімітрыя Солунскага». Праз вякі, у IX ст. славуты англасаксонскі падарожнік Вульфстан, наведаўшы гандлёвы горад Труза ў зямлі эстыяў на ўсход ад Віслы (магчыма, на месцы сучаснага Эльблёнгу ў Польшчы), распавёў англійскаму каралю Альфрэду: «Эстланд вельмі вялікі і там вельмі шмат гарадоў і ў кожным горадзе ёсць кароль... I паміж імі пануе вялікая варожасць»2.
Гэтыя два паведамленні прыблізна акрэсліваюць часовыя, этнічныя і грамадскія межы першага, альбо дадзяржаўнага, перыяду нашага даследавання. Першы ўрывак датычыцца часоў Вялікага перасялення народаў, калі нашэсці гунаў і авараў з усходу і заняпад багатай Рымскай імперыі прывялі ў рух народы амаль на ўсёй прасторы Еўразійскага кантыненту. Адны з іх ратаваліся ад націску больш магутных суседзяў. Іншыя спадзяваліся здабыць
1 Чудеса св. Днмнтрня Солунского. Гл. 179. (Далей: Miracul. Demetr.) // Свод древнейшнх пвсьменных нзвестмй о славянах. Т. II. Москва, 1995. С. 125—127. (Далей: Свод...).
2 Орознй короля Альфреда. (King Alfred’s Orosius) // Матузова В. Н. Англнйскпе средневековые нсточннкн IX—XIII вв. Москва, 1979. С. 26.
багатыя скарбы старых цывілізацый Міжземнамор’я ці проста знайсці для сябе болып урадлівыя глебы. Другі ўрывак распавядае пра часы, калі вялікія міграцыйныя рухі саступілі месца паступовай стабілізацыі палітычнай і этнічнай карты Еўропы і складаным працэсам утварэння новых устойлівых дзяржаў і народнасцяў. Адзін фрагмент апавядае пра адносіны Візантыйскай імперыі і славян, сярод якіх згадваюцца драгувіты, якія ў той час пачыналі сваё рассяленне па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Другі, ужываючы, паводле старой лацінскай традыцыі, найменне эстыяў, на самой справе апісвае балтаў, якія тады займалі не толькі паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа Балтыйскага мора, але і большую частку сучаснай тэрыторыі Беларусі. Менавіта шматвяковае ўзаемадзеянне гэтых дзвюх rpvn плямёнаў на досвітку гіторыі Беларусі і паклала пачатак утварэнню беларускага этнасу. Калі першы аўтар занатоўвае падзеі тых часоў, калі славяне жылі ў народаўладдзі3, то другі, згадаўшы пра каралёў, адкрывае перад намі перыяд, калі ў балтаў і іншых плямёнаў традыцыйныя інстытуты патрыярхальнага грамадства пачыналі адступаць перад узніклымі дружынамі ваяроў на чале з вайсковымі правадырамі, якія прэтэндавалі не толькі на традыцыйны аўтарытэт, але і на ўладу, ведучы да ператварэння патрыярхальнага грамадства ў дзяржаву. Нарэшце, абодва аўтары апісваюць з’яву, якая адыгрывала агромністую ролю ў жыцці і славян, і балтаў: вайну.
ЕІягледзячы на існаванне асобных пісьмовых крыніц, мы вымушаны для даследавання гэтага перыяду карыстацца збольшага дадзенымі археалогіі, якія даюць пэўнае і часам досыць добрае ўяўленне аб матэрыяльнай культуры тагачасных насельнікаў беларускіх земляў і іх грамадскім ладзе, але мала дапамагаюць высветліць канкрэтыку падзей.
Эпоха Вялікага перасялення народаў на беларускіх землях вызначылася складанымі міграцыямі насельніцтва і этнакультурнымі працэсамі, якія прывялі да знікнення старых і ўзнікнення новых племянных супольнасцяў,
Прокопмй Кесармйскнй. Война сготамй. VII, 14. Москва, 1996. С. 249. (Далей: Procop. Bell. Goth.).
воблік якіх можа быць найлепш адлюстраваны праз паняцце археалагічных культур. 3 V ст. большую частку беларускіх земляў займалі плямёны банцараўскай культуры, названай так паводле гарадзішча Банцараўшчына пад Мінскам. Помнікі гэтай культуры прасочваюцца да VIH ст. і займаюць большую частку Цэнтральнай Беларусі паміж Верхнім Панямоннем і Бярэзінай, беларускае Падзвінне і заходзяць на поўнач ад межаў Беларусі4. Банцараўскае насельніцтва ў асноўным жыло ў неўмацаваных паселішчах, якія знаходзіліся побач з гарадзішчамі-сховішчамі, акружанымі магутнымі ўмацаваннямі. Раскопкі тыповага банцараўскага гарадзішча ў аднайменнай вёсцы Мядзельскага раёну выявілі рэшткі вала, рова і абарончай сцяны5.
На ўсходзе банцараўскія плямёны суссдзілі з роднаснымі і падобнымі ім па культуры плямёнамі тушамлінскай культуры (ад назвы гарадзішча Тушамля пад Смаленскам), якія займалі верхняе цячэнне Дняпра6. На тэрыторыі, занятай тушамлінскімі плямёнамі, неўмацаваныя паселішчы гэтаксама суседзілі з гарадзішчамі-сховішчамі, якія выконвалі і функцыі рэлігійных цэнтраўдля навакольных жыхароў7.
Тэрыторыі на паўднёвы захад ад тушамлінскай культуры былі занятыя плямёнамі калочынскай культуры (ад назвы гарадзішча Калочын на Дняпры ў Гомельскай вобласці). Калочынская культура распаўсюджвалася на Беларускае Падняпроўе і Пасожжа, левы бераг ніжняга цячэння Прыпяці, Падзясенне і частку басейнаў Сулы і Сейма8 і праіснавала з V да пачатку VIII стст. Паселішчы калочынцаў размяшчаліся купкамі недалёка адно ад аднаго і ўтваралі своеасаблівыя акругі вакол гарадзішчаўсховішчаў9.
Вельмі складаным пытаннем з’яўляецца этнічная прыналежнасць гэтых трох блізкіх адна адной культур. Пры-
4 Гісторыя Беларусі. Т. 1. Мн., 2000. С. 125—127.
5 Археалогія Беларусі. Т. 2. Мн., 1999. С. 361—362.
6 Тамсама. С. 374.
7 Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья й Подвйнья Ц Матерналы н псследовання по археологмя СССР. Москва, 1970. № 163. С. 49-50.
8 Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 348. Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 128.
’ Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 128.
намсі, меркаванні даследчыкаў на гэты конт значна разыходзяцца. Некаторыя з іх выказваюцца на карысць прыналежнасйі плямёнаў банцараўскай, тушамлінскай і калочынскай культур да балтаў10. Іншыя аддаюць перавагу славянам У кожным выпадку адзначаецца, што пэўная частка старажытнасцяў, знойдзеных на тэрыторыі распаўсюджання гэтых культур. мае падабенства да пазнейшых славянскіх узораў і з’явілася, хутчэй за ўсё, пад славянскім уплывам '2. Можна меркаваць, што ў дадзены час адбываўся працэс маруднага перасялення славянскіх плямёнаў на тэрыторыі банцараўскай, тушамлінскай і калочынскай культур. У ходзе міграцыі славяне прыўносілі свой уплыў у матэрыяльную і духоўную культуру балтаў і, знаходзячыся ў атачэнні больш шматлікага балцкага насельніцтва, часткова асіміляваліся самі|3. У выніку мясцовыя культуры набылі заўважны двуэтнічны характар з перавагай балцкіх элементаў у банцараўскай і тушамлінскай культурах14 і выразным славянскім уплывам у культуры калочынскай '5.
Якімі бы ні былі суадносіны балцкага і славянскага пачаткаў у згаданых культурах, ні цяперашні стан археалагічных дадзеных, ні сама іх прырода не дазваляюць дакладна адказаць на гэтае пытанне. Нават вызначыўшыся з моўнай атрыбуцыяй дадзеных культур, мы не ў стане вызначыць іх этнічную самасвядомасць16. Але так ці інакш, для нас пытанне этнічнай прыналежнасці згаданых культур з’яўляецца другасным. Калі мы звязваем ваенную гісторыю з гісторыяй палітычнай, нас найперш цікавяць адносіны паміж грамадствамі, а не этнасамі. Ніжэйзгаданыя падзеі пакажуць чаму.
10 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 125, 130; Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья й Подвйнья. С. 48—49; Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 376.
11 Калочынская культура // Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1993. С. 297.
12 Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 358.
13 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 127-128.
14 Штыхаў Г. В. Крывічы. Мн„ 1992. С. 95.
15 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 130.
,6 Рассадзін С. Я. Этнас поўдня Беларусі ў далетапісны час // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992. С. 22.
Пакуль што самы важны для нас факт, што на гэтым этапе ўзаемаадносіны славянскіх і балцкіх плямёнаў мелі зболывага мірную прыроду, аб чым сведчыць распаўсюджанасць балцкіх гідронімаў (назваў вадаёмаў) на ўсіх беларускіх землях і прылеглых тэрыторыях. Гэта магло адбыцца толькі ў выпадку доўгага мірнага суіснавання балтаў і славян і, адпаведна, іх моўнага ўзаемадзеяння '7.
Пранікненне славян на землі ўсходніх балтаў адбывалася з розных напрамкаў, сярод якіх адным з найважнейшых быў паўднёвы. Тэрыторыя на поўдзень ад Прыпяці з’яўляецца тым месцам, дзе былі знойдзеныя найстаражытнейшыя славянскія помнікі на беларускіх землях. Гэтыя помнікі адносіліся да пражскай культуры (помнікі тыпу Прага Карчак), якая існавала ў V-VII стст., і культуры тыпу ЛукіРайкавецкай, якая змяніла пражскую ў VIII ст. і праіснавала да X ст.18 Як і прадстаўнікі іншых плямёнаў на тагачасных беларускіх землях, плямёны пражскай культуры перажывалі працэс распаду патрыярхальнага грамадства і паступовага сацыяльнага расслаення. Аб гэтым сведчаць раскопкі гарадзішча VII—IX стст. на Століншчыне каля вёскі Хатомель, якое служыла месцам знаходжання племянной вярхушкі, у той час як суседнія паселішчы былі населеныя простымі абшчыннікамі-земляробамі19. Носьбіты культур тыпу Прага Карчак і Лука-Райкавецкая ўключалі і адгалінаванне славянскага племені, якое карысталася назвай дрыгавічоў ужо ў гэты перыяд і пазней увайшло ў склад аднайменнага племяннога саюзу20. Існуе верагоднасць таго, што вядомыя па «Цудах святога Дзімітрыя Солунскага»21 і іншых візантыйскіх крыніцах драгувіты, якія ў выніку перасяленняў узялі чынны ўдзел у экспансіі славян на Балканах, былі паўднёвабеларускім дрыгавічам роднасныя. Яны згадваліся ў крыніцах яшчэ ў канцы IX ст. як жыхары Фракіі і ваколіц Солуня (Фесалонікі) у Македоніі22.
17 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. Очеркй ucmopuu Северной Белоруссйй в IX—XIII вв. Москва, 1966. С. 31—32.
18 Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 317—348.
19 Псторыя Беларусі. Т. 1. С. 131—132.
20 Лысенко П. Ф. Туровская земля IX—XIII вв. Мн., 2001. С. 67—68; Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья й Подвйнья. С. 83.
21 MiracuL Demetr. 179 // Свод... II. С. 125.