Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
2007
ВАЕННАЯ ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ
Л
GEORGIYS NOVICIANVS
RES GESTAE MILITARES RVTHENLE ALB/E
MINSK
MMVIII
Ягор Новікаў
ВАЕННАЯ ПСТОРЫЯ БЕААРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ
(ДА КАНЦА XII СТ.)
Том 2
мшск
Выд. I. П. Логвінаў
2008
УДК 930
ББК 63.3
Н 73
Рэцэнзенты
Бохан Ю. М., доктар гістарычных навук, загадчык кафедры эканамічнай гісторыі БДЭУ
Трусаў A. А., кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Навуковы рэдактар
Канановіч У. I., кандыдат гістарычных навук
Новікаў, Я. У.
Н 73 Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.). Том. 2 / Ягор Новікаў. — Мінск : Логвінаў, 2008. — 300 с.
ISBN 978-985-6800-65-1.
Другі том кнігі прысвечаны двум апошнім перыядам раннесярэднявечнай ваеннай гісторыі беларускіх земляў. Час магутнасці працягваецца ад 970-х гг. да 1101 г. і адзначае росквіт Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы, у склад якіх уваходзілі тады беларускія зе.млі. Час міжусобных войнаў ахоплівас 1102—1200 гг. Зместам яго з’яўляецца палітычны крызіс старажытнарускіх княстваў і іх міжусобныя войны, якія садзейнічалі ўзвышэнню Літвы і заклалі падмуркі ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага. Акрамя гісторыі Полацкага і Тураўскага княстваў і гарадоў Бсларускага Панямоння даследванне таксама закранае падзеі гісторыі Смаленшчыны, часткова Чарнігаўшчыны, Літвы, яцвягаў і Падляшша, разглядаючы іх як неад’емную частку беларускай палітычнай і этнічнай гісторыі.
УДК 930 ББК 63.3
ISBN 978-985-6800-65-1
© Новікаў Я. У„ 2008
© Логвінаў I. П., выдавец, 2008
ЗМЕСТ
Кніга III. Перыяд магутнасці (970-я гг. — 1101 г.)
Раздзел 1. Гісторыя войнаў 9
Раздзел 2. Уплыў вайны на развіццё грамадства 58
А) Ваенны фактар у палітычным развіцці грамадства 58
Б) Ваенны фактар у эканамічным развіцці грамадства 64
В) Уплыў вайны на развіццё духоўнай культуры 65
Раздзел 3. Ваеннае майстэрства Тураўскай і Полацкай земляў, радзімічаў, яцвягаў і Літвы ў 970-я гг. — 1101 г 79
А) Вайсковая арганізацыя 79
Б) Зброя 92
В) Умацаванні і аблога 99
Г) Стратэгія і тактыка 112
Кніга IV Перыяд міжусобных войнаў (1102-1200 гг.)
Раздзел 1. Гісторыя войнаў 134
Раздзел 2. Уплыў вайны на развіццё грамадства 191
А) Ваенны фактар у палітычным развіцці грамадства 191
Б) Ваенны фактар у эканамічным развіцці грамадства 214
В) Уплыў вайны на развіццё духоўнай культуры 216
Раздзел 3.
Ваеннае майстэрства Полацкай, Смаленскай і Тураўскай земляў, Літвы і янвягаў
у 1102-1200 гг 224
А) Вайсковая арганізаціяя 224
Б) Зброя 236
В) Умацаванні і аблога 244
Г) Стратэгія і тактыка 250
Заканчэнне 279
Summary 285
Бібліяграфія 302
Кніга III.
Перыяд магутнасці (970-я гг. -1101 г.)
Раздзел 1.
Гісторыя войнаў
Перагорнем яшчэ адну старонку ваеннай гісторыі беларускіх земляў, і нашым вачам адкрыецца час, аднолькава падобны і непадобны да ранейшых часоў панавання нарманскіх валадароў; падобны шматлікімі войнамі, дзе здабываліся і губляліся ўлада, багацце і слава; непадобны тым, што войны гэтыя нашмат часцей прыводзілі да трывалых вынікаў. IX—X стст. былі часам рабаўніцкіх паходаў ліхіх дружын. Гэта быў час яркай, але нетрывалай славы, якая зорным пылам захавалася на небасхіле сагаў і летапісаў, але не заўсёды ўплывала на гістарычны працэс. Правіцелі і палкаводцы канца X—XI стст. былі такімі ж ваяўнічымі і славалюбівымі, як і іх папярэднікі, але будавалі свой поспех на больш трывалым падмурку. Яны кіравалі значна больш спелымі і структураванымі грамадствамі, а войны, якія яны вялі, служылі дасягненню і замацаванню сталых інтарэсаў гэтых грамадстваў. Іх слава прыпадобілася ззянню сузор’яў, якое даносіцца ў аддаленыя куткі прасторы праз стагоддзі. Іх ваенныя поспехі і дзяржаўнае будаўніцтва былі вялікімі самадастатковымі дасягненнямі свайго часу, а ў будучыні сталі падмуркам, ад якога лінія пераемнасці працягнулася наўпрост да пазнейшых дзяржаўных фармаванняў на беларускіх землях. Таму і слова «магутнасць» зусім не з’яўляецца гіпербалай пры апісанні тагачасных падзей. Полацкае княства стала грозным сапернікам Кіева і Ноўгарада і пашырыла сваю ўладу ў бок суседніх балцкіх земляў. Тураўцы здабылі сабе крывавую славу ў змаганні за кіеўскі стол. Літва няўхільна рушыла па дарозе ўнутранага развіцця, якое паволі заклала асновы яе па-знейшага ўзвышэння. Радзімічы ж і яцвягі пакінулі незабыўныя сляды сваёй мужнасйі ў няроўным змаганні з мацнейшымі суседзямі.
Усё ж шлях да будучых здзяйсненняў быў цяжкім і доўгім. Пасля падзення незалежнасці Полацка і Турава і замаца-
вання Уладзіміра ў Кіеве ў канцы 970-х гг. жалезная хваля ягоных войскаў ізноў пракацілася па беларускіх землях, гэТЫМ разам з поўдня на поўнач. Першачарговымі задачамі Уладзіміра пасля здабыцця кіеўскага стала былі вяртанне земляў, якія адпалі ад Кіева падчас міжусобіц і яшчэ раней, забеспячэнне межаўтам, дзе ім пагражалі знешнія ворагі і замацаванне дасягнутага заваяваннем іншых стратэгічна важных тэрыторый.
У дачыненні да беларускіх земляў першай такой ваеннай акцыяй Уладзіміра быў паход на яцвягаў, які, вельмі верагодна, быў звязаны з ягонымі намаганнямі па адваяванні ў Польшчы чэрвенска-перамышльскіх земляў, адабраных у Русі князем Мешкам'. У 981 Уладзімір заняў і Перамышль, і Чэрвен. У 983 г. ён рушыў на «Ятвягн н победн Ятвягн н взя землю нхь».2 Такім чынам ён далучыў да сваіх уладанняў яшчэ адзін край, адсунуў мяжу ад ключавых чэрвенска-перамышльскіх земляў на поўнач і паўночны захад і пазбавіў іх ад пагрозы набегаў ваяўнічых яцвягаў.
Наступнай мэтай Уладзіміра сталі радзімічы, якія карысталіся незалежнасцю ад Кіева яшчэ з часоў Ігара. У ходзе ягонага паходу 984 г. ваявода Воўчы Хвост разбіў радзімічаў на рацэ Пішчане.3 Гэтым самым Уладзімір вярнуўсабе кантроль над землямі па ўсходнім беразе Дняпра, якія знаходзіліся даволі блізка ад самога Кіева.
Аднаўленне моцы Кіева выражалася не толькі ў захопе і падпарадкаванні новых і адпалых земляў, але і ў сталым дзяржаўным і ваенным будаўніцтве. Стан тагачаснага грамадства вымагаў увядзення і ўкаранення складанейшых метадаў кіравання, культурных навін і стварэння інфраструктуры дзяржавы ў адпаведнасці з патрабаваннямі моманту. У рэчышчы гэтай тэндэнцыі каля 980 г. Уладзімір прадпрыняў няўдалую спробу стварэння агульнадзяржаўнага паганскага пантэону.4 Следам за яе правалам ён пачаў схіляцца да прыняцйя праваслаўнай версіі хрысціянства. Пасля ўдалага паходу 988 г. на візантыйскія ўладанні ў Крыме і
1 Пашуто В. Т. Внешняя полйтйка Древней Pycu. С. 32.
2 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 81—82.
3 Тамсама. Ст. 83—84.
4 Тамса.ма. Ст. 79.
ўзяцця Корсуня (Херсанеса)3 каля 990 г.6 адбылося ўвядзенне Уладзімірам хрысціянства ў яго візантыйскай версіі ў якасці дзяржаўнай рэлігіі. Гэтая падзея дала магутны штуршок палітычнаму, эканамічнаму і духоўнаму развінцю грамадства на ўсходнеславянскіх і прылеглых землях і аблегчыла доступ на іх дасягненням хрысціянскай цывілізацыі. Адначасова з прыняццем хрысціянства адбылося і правядзенне BaxHaft адміністраныйнай рэформы. Уладзімір разаслаў сваіх сыноў па буйнейшых гарадах Русі ў якасці намеснікаў, што надало пэўную трываласць і цэнтралізаванасць сістэме дзяржаўнага кіравання і паклала канец існаванню племянных княжанняў.7 На полацкае намесніцтва быў пасаджаны сын Уладзіміра і Рагнеды Ізяслаў. Тураўскім намеснікам стаў Святаполк.8 Акрэсленыя абрысы набывала абарона межаў дзяржавы. Будаваліся гарады, якія выконвалі функцыю ўмацаваных пунктаў, палітычных, эканамічных і культурных цэнтраў. Заўважную ролю ў гэтай дзейнасці кіеўскага князя адыгрывалі жыхары беларускіх земляў. Падобна многім уладарам вялізных шматковых дзяржаў Уладзімір імкнуўся вырашыць праблему іх паяднання шляхам перасялення падданых з адных мясцовасцяў у іншыя. У мэтах абароны паўднёвай мяжы ад печанегаў, каля часу прыняцця хрысціянства ён «нача ставнтн городы..., н поча нарубатн муже лучьшне оть Словень, н оть Крнвнчь, н оть Чюдн, н оть Вятнчь, м оть снхь населн грады».9
Усё ж, хаця дзяржаўнае ўладкаванне Русі часу Уладзіміра і было крокам наперад у параўнанні з ранейшым перыядам, але і яно не выяўляла дастатковай згуртаванасці паміж рознымі землямі, якія ўваходзілі ў яе склад. Занадта моцна адрознівалася іх геаграфічнае становішча, этнічны склад і палітычныя памкненні. Падобна імперыі Карла Вялікага, паўночнай дзяржаве Кнута Вялікага, Вялікама-
5 Лаврентьевская летопмсь. Ст. 109—111.
6 Традыцыйная дата, заснаваная на «Повестн временных лет» і прынятая болыласцю даследчыкаў — 988 г. A. М. Рапаў абгрунтавана настойвае на датаванні гэтай падзеі 990 г. Рапов О. М. Русская церковь в IX — первой mpemu XII в. С. 241.
7 Фроянов 14. Я. Кйевская Русь: Очеркй соцйально-полйтйческой ucmopuu. С. 505.
8 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 121.
9 Тамсама.
раўскай дзяржаве ці іншым раннесярэднявечным дзяржаўным утварэнням яна неўзабаве пачала раздзірацца ўнутранымі супярэчнасцямі. Па многіх ужо згаданых намі прычынах найбольш нястрымным было памкненне да самастойнасці Полацкай зямлі. Гэтая мэта неўзабаве ажыццявілася. Адбылося гэта мірным чынам. Створаная Уладзімірам «лесвічная» сістэма кіравання прадугледжвала наданне кіравання найбольш важнай Наўгародскай зямлёй старэйшаму сыну і ратацыю намеснікаў паводле старшынства ў падуладных гарадах у выпадку раптоўных змен ці неабходнасці. Пасля смерці старэйшага сына ягонае месца займаў наступны паводле старшынства сын. Іншыя перасоўваліся па іерархічнай лесвіцы на адну прыступку ўгору. Па смерці сына Уладзіміра Вышаслава, які быў намеснікам у Ноўгарадзе каля 1012 г.. ягонае месца заняў Яраслаў, які да таго знаходзіўся ў Растове. Адпаведна, і іншыя сыны Уладзіміра па.мянялі месца свайго прызначэння.10 Гэтая сістэма дзейнічала на Русі пры размеркаванні кіравання землямі і ў пазнейшыя стагоддзі. Але пасля смерці Ізяслава ў Полайку ў 1001 г. улада над Полаччынай перайшла неда наступнага Уладзіміравага сына, а да аднаго з сыноў Ізяслава. Гэта быў альбо малавядомы Усяслаў, смерць якога летапіс згадвае пад 1003 г.", альбо Брачыслаў. 1. М. Данілеўскі мяркуе, што гэтая падзея адзначыла выхад Полацка з-пад улады Кіева і вяртанне ягонай самастойнасці.12 Варта адзначыць, што набыццё Полацкам самастойнасці не прывяло да рэакцыі і адкату назад ні ў адной сферы грамадскага жыцця. Хрысціянства захавала і працягвала ўмацоўваць свае пазіцыі. Дасягненні Уладзіміра ў арганізацыі палітычнага кіравання і ваенным будаўніцтве прыжыліся ў Полацку і напоўніцу выкарыстоўваліся там ужо для самастойнага развіцця.