• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Экспансія Русі на балцкія землі стала каталізатарам унутраных сацыяльных змен у Літве. Хуткае ўзвышэнне вайскова-дружыннай знаці, прыняцце ёй уладных функцый і стварэнне інфраструктуры краю з дапамогай фартыфікацыйнага будаўніцтва вялі да таго, што характар літоўскага грамадства хутка пераўтвараўся з патрыярхальнага ў дзяржаўны.83
    У той жа час паволі змянялася і становішча на Русі. У 1044 г. памёр стары Брачыслаў, валадар Полацка, заваёўнік Нальшан і Літвы, сапернік і саюзнік мудрага Яраслава. Па
    82 Баранаўскас Т. Вытокі Літоўскай дзяржавы // Край=Кгаў Роіопіca-Albaruthenica-Lithuanica. 1—2 (4—5). Мінск, 2002. С. 107-109.
    85 Baranauskas Т. Lietuvos valstybes istakos. 259.
    ягонай смерці Полацкае княства трывала стаяла на нагах, значна павялічыўшы ўладанні і ўзмацніўшы свае пазіцыі адносна суседзяў. I ўсё ж зеніт ягонай магутнасці і славы быў яшчэ наперадзе, падрыхтаваны і ажыццёўлены Брачыслававым сынам Усяславам.
    Пастаўленыя побач, Брачыслаў і Усяслаў маюць падабенства да іншых бацькі і сына: македонскіх цароў Філіпа і Аляксандра. Як і Філіп, Брачыслаў руплівай працай, разумнай дыпламатыяй і ўпартай узброенай барацьбой узмацніў унутраны лад сваёй дзяржавы і прадэманстраваў яе знешнюю сілу суседзям, стварыўшы непахісны фундамент яе ўзвышэння ў будучыні. Як і Аляксандр, Усяслаў патрапіў збудаваць на банькоўскім фундаменце велікапышны палац сваёй дзяржавы, рассунуўшы яе межы і прынесшы ёй нябачаную датуль славу і магутнасць. Як і Філіп Аляксандру, Брачыслаў мог з поўным правам сказаць Усяславу: «Шукай, сыне мой, царства па сабе, бо Македонія занадта малая для цябе».84 Нарэшце, нараджэнне Усяслава, як і Аляксандра, было акружанае таямнічы.мі легендамі, якія спавяшчалі з’яўленне вялікага ваяўніка. Летапіс кажа: «Егоже родн матн от вьлхвованья. Матерн бо родмвшм его бысть ему язвено на главе его». «Рекоша бо волсвн матерн его: се язвено навяжм на нь да носнть е до жнвота своего, еже носнть Всеславь м до сего дне на собе. Сего радн немнлостмвь есть на кровьпролнтье».85
    Першыя гады княжання Усяслава прайшлі мірна. Мяркуючы па адсутнасці якіх-небудзь звестак аб супярэчнасцях паміж Полацкам і Кіевам, Усяслаў мудра працягваў бацькоўскую палітыку мірнага суіснавання з Яра славам, які да таго часу аднаасобна правіў Кіеўскай дзяржавай. У 1054 г. Яраслаў памёр, пакінуўшы ўладу сваім сынам. У адпаведнасці з Яраслававым запаветам, старэйшы Ізяслаў атрымаў у княжанне Кіеў, Святаслаў— Чарнігаў, Усевалад Пераяслаўль, Ігар — Уладзімір-Валынскі, а Вячаслаў Смаленск.86 Пасля смерці ў 1057 г. Вячаслава, Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад Яраславічы, якія валодалі важнейшымі княжан-
    Плутарх. Александр. VI // Плутарх. Сравнйтельные жйзнеопйсанйя. Москва-Харьков. 1999. С. 889.
    85 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 155.
    86 Тамсама. Ст. 161.
    нямі і de facto мелі найбольшы ўплыў на справы ў Кіеўскай дзяржаве, сваёй воляй вывялі Ігара з Уладзіміра і перавялі яго ў Смаленск.87 У 1060 г. памёр і Ігар, пасля чаго Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад падзялілі паміж сабой Смаленск на тры часткі.88 Адразу ж следам за гэтай падзеяй Усяслаў разам з братамі Яраславічамі выправіўся ў паход на качэўнікаў-торкаў, дзе здабыў сваю першую бліскучую перамогу. «Нзяславь, н Святославь, н Всеволодь, н Всеславь совокупнша вон бешнслены, м пондоша на коннхь й в лодьяхь бешмслено множество на Торкы». «Се слышавше Торцн оубояшася, пробегоша н до сего дне, н помроша бегаючн».89
    Звернем болыл пільную ўвагу на гэтыя падзеі. На першы погляд, яны з’явілі яшчэ адзін прыклад трыумфу полацка-кіеўскага саюзу, закладзенага Брачыславам і Яраславам. Гэтым разам саюзнікі не абмежаваліся дапамогай адзін адному на тым кірунку, які ўваходзіў у сферу інтарэсаў абодвух дзяржаў, то бок панямонскіх балцкіх землях. Цяпер Усяслаў з палачанамі рушыў супраць стэпавых качэўнікаў, якія маглі цікавіць яго толькі як крыніца здабычы, але ніяк не былі яго знешнепалітычным прыярытэтам. Больш за тое, некаторыя беларускія даследчыкі лічаць, што папярэдняй платай Яраславічаў Усяславу за ваенную дапамогу супраць торкаў была ладная доля ад падзелу С.маленска. Паколькі пры апісанні пазнейшых падзей Орша і Копысь згадваюцца як уладанні полацкіх, а болып дакладна, менскіх князёў, М. Ермаловіч вылучае гіпотэзу, што гэтыя гарады маглі быць перададзеныя Поланку менавіта ў 1060 г.^Такім чынам, ізноў спрацаваў Брачыславаў прыём нарошчвання тэрыторыі ў абмен на мір і саюз.
    Але саюз з Яраславічамі мог аказацца і траянскім канём. Па-першае, яны не выяўлялі вернасці свайму слову і прынятым абавязкам. Адзін толькі перавод Ігара з Уладзіміра ў Смаленск супярэчыў Яраслававай волі, які запавёў сынам «не преступатн предела братня, нн сгоннтм».91 Адстойваю-
    87 Тамсама. Ст. 162.
    88 Тверская летопнсь. С. 153.
    89 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 163.
    50 Ермаловіч М. I. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. С. 110—111.
    91 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 161.
    чы свае карыслівыя інтарэсы, яны ніяк не паклапаціліся і пра Расціслава, сына іх старэйшага брата Уладзіміра Яраславіча, які княжыў у Ноўгарадзе і памёр у 1052 г.92 Дасягнуўшы дарослага веку, Расціслаў застаўся ізгоем у кіраванай ягоным бацькам Наўгародскай зямлі, бо тая перайшла пад кантроль ягоных дзядзькаў. Пакінуты без княства, ён вымушаны быў у 1064 г. уцячы ў Тмутаракань. Разам з ім уцяклі такія выдатныя наўгародцы, як Вышата, сын ваяводы Астраміра, і Парэй, якім не спадабаліся новыя парадкі. 3 Тмутаракані Расціслаў выгнаў Святаславава сына Глеба. На наступны год Святаслаў рушыў на Расціслава. Малады і ваяўнічы князь не збаяўся, але і не схацеў уздымаць зброю супраць дзядзькі. Каб пазбегнуць вайны, ён проста выступіў з горада. Святаслаў заняў Тмутаракань, дзе ізноў пасадзіў Глеба. Але варта было яму вярнуцца дадому, як Расціслаў ізноў выгнаў Глеба і сцвердзіўся на сваім стале.93 Яму нават удалося абкласці данінай касогаў і іншыя сумежныя народы, што выклікала трывогу візантыйцаў. У 1066 г. ягонае яркае княжанне заўчасна скончылася, калі херсанэсскі катапан здрадліва атруціў яго на бяседзе.9,4 Учынак гэты калі і не быў здзейснены са згоды Яраславічаў, то адпавядаў іх інтарэсам. Цяжкі лёс напаткаў і Барыса, сына Вячаслава Смаленскага. Крыўды, нанесеныя яму Яраславічамі, вярнуліся да іх цяжкой адплатай пазней у 1078 г. і адыгралі фатальную ролю ў лёсе старэйшага з іх, Ізяслава.
    Па-другое, Яраславічы разгарнулі заўважную ваенную дзейнасць побач з межамі Полаччыны. У 1058 г. Ізяслаў перамог балцкае племя голядзь, якое жыло на рацэ Протве на Смаленшчыне.95 У 1060 г., адразу пасля перамогі над торкамі, ён жа выправіўся ў паход на солаў, прыбалтыйскі народ фіна-угорскага паходжання, і абклаў іх нязвыкла вялікай данінай у 2000 грыўняў.96 Калі паход на голядзь мог разглядацца як пагроза ўсходняй мяжы Полаччыны, то сцверджанне Кіева ў балтыйскіх краях пагражала паслабіць кантроль Полацка над ягоным важнейшым шляхам зносін —
    92 Лаврентьевская летогшсь. Ст. 160.
    ® Новгородская четвертая летопнсь. С. 121.
    ” Лаврентьевская летопнсь. Ст. 166.
    * Тамсама. Ст. 166.
    95 Новгородская четвертая летопнсь. С. 120.
    Заходняй Дзвіной.97 У гэтых абставінах дуалістычная сістэма бяспекі, заснаваная Брачыславам і Яраславам, якія абодва разумелі важнасць міру і саюзу для забеспячэння інтарэсаў сваіх дзяржаў, ужо не магла працаваць надзейна. Саюз з карыслівымі Яраславічамі, якія адкрыта прыніжалі сваякоў і нават паміж сабой не знаходзілі згоды, ужо не забяспечваў далейшага пашырэння полацкіх межаў. Больш за тое, ён не дазваляў цалкам пазбавіцца пагроз самой палітычнай і ваеннай бяспецы Полацкага княства. Такое становішча патрабавала іншай палітыкі і больш рашучых захадаў. Можна думаць, што ўжо ў канцы 1050-х гадоў, яшчэ будучы ў саюзе з Яраславічамі, Усяслаў зазіраў далёка наперад і шукаў шляхі доўгатэрміновага вырашэння знешнепалітычных праблем.
    Сродкам абароны сваіх інтарэсаў Усяслаў абраў папераджальны ўдар па поўначы Кіеўскай дзяржавы. У выпадку поспеху такі ўдар мог значна пашырыць уладанні Полацкага княства, узмацніць яго стратэгічныя пазіцыі і аддаць пад яго кантроль важныя гандлёвыя шляхі, тым самым паслабляючы прамых сапернікаў — Яраславічаў. Пры любым зыходзе і нават у выпадку ваеннай няўдачы, як то паказаў досвед Брачыслава, такі ўдар вёў да перанясення вайны на варожую тэрыторыю. Вайна на варожай тэрыторыі адразу ж зраўноўвала шанцы патэнцыйна слабейшага Полацка. Гэта было важным аргументам для перамоваў аб міры і дазваляла полацкаму князю зрабіць прадметам гандлю ўжо не бяспеку і існаванне Полаччыны, а дэталі больш ці менш роўнага падзелу сфер уплыву і ўладанняў.
    Вельмі ўдала быў абраны сам момант нанясення ўдару. Пасля шэрагу ваенных перамог у 1058—1060 гг. для Кіеўскай дзяржавы надышлі цяжкія часы. Ужо на наступную вясну пасля паходу Ізяслава паўсталі солы. Яны «нзгнаша данннкн, на весну же, вышедше, повоеваша села о Юрьеве дні, н грады нхь н хоромы пожгоша, н многа зла сьтворнша, н Пскова домдоша воююше». «14 ндоша протнву нмь Псковнцй м Новгородцн на сечю, н паде Русн 1000, а Солы бес—
    97 Семянчук Г. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (штрыхі да гістарычнага партрэта) // Biaioruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 18. Bialy­stok, 2002. Сайт «Камунікат»; http://kamunikat.net.iig.pl/-na адpace: http://kamunikat.net.iig.p1/www/czasopisy/bzh/l8/ 18art_siemianczuk.htm 06.16.2004.
    шмсла».98 У той самы час з поўдня на Русь абрынуліся полаўцы. 2 лютага 1061 г. іх сустрэла войска Усевалада Яраславіча. «14 бнвшнмься нмь победнша Всеволода».99 У 1064 г. у Тмутаракані сцяг барацьбы ўзняў Расціслаў. Такім чынам, уся ўвага Яраславічаў была звернутая на паўднёвыя справы. Ноўгарад і Пскоў часова выпалі з поля іх зроку, да таго ж страціўшы шмат баяздольных людзей у пабаявішчы з соламі.
    Прадвесце новай вайны лунала ў паветры. Трывожныя навіны з палёў бітваў перапляталіся з містычнымі знакамі. У 1063 г. «в Новегороде эде Вьлховь на вьспять 5 днін; се же знаменіе не на добро бысть».100 У 1065 г. «бысть знаменіе на небесн, на западнон стране, звезда превелнка, луча нмоуше кровавы, вьсходяшн с вечера по заходе солнечномь н пребысть 7 днін». «Се же проявляшеся не на добро; по семь бо быша оусобнца многы на землю Роускою н нашествіе поганых; сі бо звезда бе акн кровава, проявляюшн кровь».101