Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
л Квятковская A. В. Ятвяжскйе могйльнйкй Беларусй. С. 177—179.
паходжання. Верагодна, яны быді набраныя ў аддаленых землях Кіеўскай дзяржавы ў працяг цэнтралізатарскай палітыкі Уладзіміра і па аналогіі з камплектаваннем гарнізонаў паўднёвых крэпасняў з крывічоў, вяцічаў, славенаў і чудзі. Пасля хуткага адпадзення Полаччыны ад Кіева Заслаўе дасталося ў спадчыну поланкім князям і зноў перайшло на становішча іх паўднёва-заходняй памежнай крэпасці.71
Яшчэ адным умацаваным пунктам на мяжы з Літвой быў прагорад на Менцы, які, вельмі верагодна, з’яўляецца згаданым пад 1067 г. летапісным Менскам і перанясенне якога ў другой палове XI ст. на берагі Свіслачы дало пачатак сучаснаму гораду. Як сведчыць знойдзеная пры раскопках кераміка і тыповыя для Уладзіміравых часоў зрубы-гародні ў аснове абарончага вала, горад узнік у канцы X ст.72 У адрозненне ад Заслаўя, ён ад самага пачатку быў заснаваны пад эгідай кіеўскіх князёў і не адышоў да Полаччыны ў канцы X ст. Верагодная перадача Менска Полацку адбылася каля 1024 г. і магла быць звязана з мірнай да.мовай паміж Брачыславам і Яраславам, а таксама іх узаемнай каардынацыяй руху ўглыб Літвы.73 Вал горада перабудоўваўся ў першай палове XI ст. сама меней два разы з-за знішчэння яго драўляных умацаванняў пажарамі,74 якія маглі адбыцца ў выніку ваенных дзеянняў паміж Брачыславам і Яраславам альбо нападу літвы.
На поўнач ад Менску, на беразе ракі Гайны, палачане заснавалі Лагойск. Гэта адбылося ў пачатку XI ст., за дзесяцігоддзі да першай летапіснай згадкі пра горад.75
Нарэшце, на крайнім паўночным захадзе полацкіх уладанняў, на поўнач ад уласна Літвы. у балцкай зямлі Нальшы быў заснаваны Браслаў, сама назва якога паходзіць ад імені Брачыслава. Горад быў заснаваны на месцы спаленага ў першай палове XI ст. балцкага паселішча.76 А. Плавінскі і М. Плавінскі мяркуюць, што гэта адбылося на самым па-
71 Заяц Ю. А. Заславль в эпоху феодалйзма. Мн., 1995. С. 106—110.
72 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 185—186, 192.
73 Заяц Ю. А. Полоцкйе событйя «Сагй об Эймунде». С. 10 // Полоцкнй летопнсец. № 1 (2). Полонк, 1993.
” Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 188.
75 Тамсама. С. 218.
75 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 218—220.
чатку кіравання Брачыслава. Тое самае адбылося ў Дрысвятах. Полацкая крэпасйь замяніла знішчанае нальшанскае паселішча.77
Разам з княскімі крэпасцямі ўглыб Літвы прасоўваліся і славянскія паселішчы. Даследчыкі вызначаюць ступень пранікнення славян уЛітву паводле наяўнасці населеных пунктаў пад назвай Крывічы, якія ўзнікалі на межах рассялення крывічоў з іншымі этнасамі. Паколькі ў XI—XII стст. насельніцтва Полаччыны адносіла сябе да Русі пераважна ў геаграфічным і культурным сэнсе, а з этнічнага боку атаясамлівала сябе з крывічамі, назвы гэтыя адзначаюць этнічнае літоўска-полацкае памежжа ў час не пазней за XIII ст., калі на Полаччыне пачаў сцвярджацца этнонім «Русь». На поўначы гэтая мяжа пачыналася ад Плісы, абыходзіла з усходу Докшыцы, ішла далей на паўднёвы захад за Будслаўда ракі Сэрвеч да самага Куранца, затым на ўсход да Віллі і Ільі, абыходзіла выступ рассялення літвы на поўнач ад Радашковіч, ішла на захад ад Заслаўя праз Вялікія і Малыя Крывічы і працягвалася па лініі Ракаў — Волма.78 Знаходжанне гэтай мяжы натакой невялікай адлегласці ад Менску, Заслаўя і Лагойску яшчэ раз падкрэслівае значную прысутнасць балцкіх каранёў у генетычным дрэве беларусаў, цеснае суседства славянскага і балцкага элементаў у беларускай гісторыі і важную ролю, якую ў адзначаны і пазнейшы час адыгрывала ў гэтай гісторыі Літва побач з Руссю. Крывіцкія паселішчы былі і далей на паўднёвы захад, дзе крывічы каланізавалі ваколіцы Наваградка, перайшлі на правы бераг Нёмана каля Беліцы, засялілі ваколіцы Слоніма і прыпыніліся на Зэльвянцы.79 Пытанне аб палітычнай прыналежнасці гэтых тэрыторый застаецца не да канца вырашаным.
77 Плавінскі А., Плавінскі М. Новыя дадзеныя па гісторыі Браслаўскага Паазер’я на мяжы I і II тыс. н. э. (па матэрыялах раскопак курганнага магільніка Опса) // Браслаўскія чытанні. Матэрыялы VI навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853—1926) 7—8 мая 2003 года. Браслаў, 2003. С. 79.
78 Охманьскнй Е. Лйтовско-крйвйчское погранйчье в племенную эпоху. С. 248—249.
79 Тамсама. С. 249.
Шматлікія паселішчы неасіміляванага балцкага насельнітва захоўваліся і на ўсход ад азначанай мяжы. Даследчыкамі таксама заўважана, што этнічная крывіцка-літоўская мяжа далёка не заўсёды супадала з палітычнай полацкалітоўскай мяжой. Так, Ежы Ахманьскі лічыць, што Браслаў быў заснаваны ў глыбіні балцкай тэрыторыі і быў там апорай полацкага панавання ў той час, калі славяне яшчэ не складалі там пераважнай большасці.80 Гэта можа сведчыць аб тым значэнні, якое Брачыслаў надаваў экспансіі на балцкія землі. Ён дзёрзка распаўсюджваў сваё панаванне на этнічна чужыя тэрыторыі раней за з’яўленне там ягоных падданых у якасці каланістаў.
Такім чынам, у першай палове XI ст. падчас кіравання Брачыслава Полацкае княства адсунула сваю заходнюю мяжу з Літвой і Нальшай да лініі рассялення крывіцкіх каланістаў за выключэннем раёна Браслава. Браслаў з прылеглымі полацкім крэпасцямі далёка выступаў за межы этнічнай тэрыторыі крывічоў і служыў апорай панавання Полацка над Нальшай з аднаго боку, а з другога боку забяспечваў полацкі кантроль над цячэннем Дзвіны.
Агульным палітычным вынікам экспансіі Русі ў Панямонне было нарошчванне як Полацкам, так і Кіевам сваёй магутнасці коштам далучэння новых земляў. Гэтыя землі, заселеныя славянскімі падданымі абодвух дзяржаў і мясцовымі балцкімі жыхарамі, уяўлялі сабой новую крыніцу багатых прыбыткаў і вайсковай сілы. Апроч таго, яны былі важнай стратэгічнай пазіцыяй, якая ўзмацняла ваенна-палітычнае значэнне Полацка і Кіева ў рэгіёне.
Але менавіта па гэтых прычынах заваяванне панямонскіх земляў несла ў сабе зерні разладу паміж імі. Рост магутнасці абедзвюх дзяржаў коштам руху ў Панямонне быў ростам магутнасці адносна адзін аднаго. I для Полацка, і для Кіева Панямонне служыла добрым плайдармам для нападу на ўладанні адзін аднаго. Мясцовыя жа вайсковыя кантынгенты маглі з такім самым поспехам быць выкарыстаныя ў магчымай вайне паміж Полацкам і Кіевам, як і ў любой іншай вайне. Усе гэтыя меркаванні знайшлі сваё пацверджанне ў падзеях XII ст. Таму Полацк і Кіеў, будучы ў саю-
83 Охманьскнй Е. Лйтовско-крйвйчское погранйчье... С. 251.
зе, і дапамагаючы адзін адному ў панямонскіх справах, мелі ўсе падставы да адстойвання найперш сваіх інтарэсаў і ўзаемнага недаверу. У такіх умовах у выгаднейшым становішчы аказваўся той, хто першым завалодваў большымі і важнейшымі тэрыторыямі. Гэтым тлумачыцца і палітыка заснавання гарадоў на нованабытых землях. Яраслаў ставіў іх на пярэднім рубяжы свайго пранікнення ў край, пакідаючы за сабой вялікія астравы яцвяжскага і літоўскага насельніцтва. Брачыслаў жа і зусім будаваў некаторыя з іх далёка на чужой зямлі, на значнай адлегласці ад бліжэйшых крывіцкіх паселішчаў. Для абодвух гаспадароў Русі гэтая экспансія была своеасаблівым «бегам у панямонскія пушчы» ў поўным узбраенні напярэймы адзін адному, дзе мацнейшы і спрытнейшы атрымліваў добрую выгаду.
Але і балцкія землі не спяшаліся заняць становішча ахвяры і пасіўнага суб'екту экспансіі ў гэтым сутыкненні. Упартая барацьба з Руссю загартоўвала яцвягаў, літву, нальшанцаў і іншыя балцкія плямёны і давала моцны імпэт унутранаму развіццю іх грамадства. Вынікі апошняга асабліва моцна далі аб сабе ведаць у Літве, якая праз пэўны час заняла месца асноўнага прэтэндэнта на дамінаванне ў балцкіх землях.
Пільная патрэба ў абароне краю прывяла да паскоранага развіцця вайскова-дружыннага слою. Як і раней у славян, дружына на чале з правадыром пачала набываць выключны ўплыў на справы грамадства і неўзабаве стала падмуркам зараджэння ўлады. Атрымаць уяўленне аб гэтым працэсе можна са звестак аб місіі вядомага нам Бруна да балтаў. Пры апісанні хрышчэння аднаго з мясцовых балцкіх (верагодна, яцвяжскіх) валадароў Нецімера крыніцы прама ці ўскосна паведамляюць наступнае. Уладанне Нецімера, якое можа быць атаясамлена з воласцю, было самастойным у дачыненні да такіх самых суседніх воласцяў і мела выразныя межы, якія ахоўваліся. Будова грамадства мела іерархічны характар. Разам з «каралём» Нецімерам згадваюцца і ягоныя «герцагі». Сам каралеўскі тытул быў спадчынным. Аўтарытэт знаці, у прыватнасці «герцагаў», сягаў настолькі далёка, што яны маглі сваёй воляй асуджаць людзей на смерш> ці дараваць ім жыццё.81 Такое ўзвышэнне аднаго стану
81 Baranauskas Т. Lietuvos valstybes istakos. 258.
над рэштай грамадства ўжо мала нагадвала просты аўтарытэт, які абапіраўся на традыцыю альбо на ваенныя заслугі. У дачыненні да ўсяго грамадства знаць была ў становішчы, якое ўжо вельмі моцна нагадвала ўладу.
Сацыяльнаму ўзвышэнню спадарожнічала і фізічнае адасабленне знаці ад грамадства. Аб гэтым сведчыкь узнікненне замкаў на ранейшых гарадзішчах. Ва Усходняй Літве замкі існавалі на 80 гарадзішчах. Некаторыя з гэтых гарадзішчаў XI—XII стст. былі падобнымі да княскіх рэзідэнцый. Яны мелі круглыя пляцоўкі ад 20 да 50 метраў у дыяметры і нагадвалі пазнейшыя вялікакняскія рэзідэнцыі XIII—XIV стст. Фізічнае адасабленне знаці адлюстроўвала натуральную і надзённую спецыялізацыю ўлады, асноўнай задачай якой на той момант была абарона краю ад чужынскай экспансіі. Варта адзначыць, што і самі замкі, як і іншыя абарончыя збудаванні кшталту ўмацаваных пасяленняў і гарадзішчаў-сховішчаў, узводзіліся пераважна ўздоўж усходніх межаў Літвы і іншых балцкіх земляў. 3 185 позніх гарадзішчаў культуры ўсходнелітоўскіх курганоў 45 знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі. 3 гэтых 45 ва ўсіх 15 даследаваных гарадзішчах знойдзены культурныя слаі XI—XII стст. У той жа час сляды культурных слаёў XI—ХП стст. знойдзены толькі ў 13 гарадзішчах на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі, і толькі ў двух з іх несумненным чынам. Гэта паказвае, што ўзвядзенне замкаў і іншае фартыфікацыйнае будаўніцтва канцэнтраваліся на напрамках полацкай і кіеўскай экспансіі з мэтай супрацьдзеяння ёй.82