Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Нябёсныя знакі не падманулі людзей. «В се же лето Всеславь рать почаль копнтн».1021 ў той самы 1065 г. ён «быль оу Пьскова ратью н персн бнль порокы».103 Горад, нават і з дапамогай парокаў, то бок абложных машын, узяць не ўдалося. Але гэтая няўдача была кампенсаваная вялікім тактычным поспехам. Як тлумачаць паведамленні Наўгародскага першага летапісу аб наступных падзеях сучасныя беларускія гісторыкі,104 тагачасны наўгародскі князь Мсціслаў Ізяславіч рушыў напярэймы Усяславу, але быў разбіты на рацэ Чарэсе. He наважыўшыся вяртацца ў Ноўгарад пасля паражэння і ведаючы аб непрыхільнасці наўгародцаў да свайго бацькі Ізяслава і двух ягоных братоў, ён уцёк у Кіеў.105 Цяпер Ноўгарад апынуўся ў стане безуладдзя і збянтэжанасці і застаўся цалкам безабаронным. На працягу кароткага часу наўгародцы страцілі шмат людзей у бітвах з соламі і палачанамі; згубілі спачатку папулярнага князя
58 Новгородская четвертая летопнсь. С, 120.
99 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 163.
100 Новгородская четвертая летопнсь. С. 121.
101 Тамсама.
102 Тамсама.
103 Тамсама. С. 123.
104 Тарасаў С. В. Чарадзеіі сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн„ 1991. С. 32.
105 Новгородская первая летопнсь. С. 161.
Расціслава, а затым і непапулярнага намесніка Мсніслава. Кіраваць зямлёй і абараняць яе не было каму. Гэтым шанцам не абмінуў скарыстацца Усяслаў. У 1066 г. «прнде Всеславь н вьзя Новьгородь. сь женамн н сь детмн; н колоколы сьнма у святыя Софне». «О, велмка бяше беда вь час тый; н понекаднла сьнма», — горка лямантуе наўгародскі летапісец.’06 У іншых летапісах гэтая падзея датуецца 1067 г. М. Ермаловіч тлумачыць разыходжанне кантамінацыяй у адным летапісным паведамленні двух паходаў Усяслава на гарады з падобнай назвай: Ноўгарад і панямонскі Новагародак. Паводле гэтай версіі, напад на першы адбыўся ў 1066 г., тады як напад на апошні ў 1067 г.107 Ведаючы важнае стратэгічнае значэнне паня.монскага Новагародка і старое полацка-кіеўскае саперніцтва з-за балцкіх земляў, можна дапусніць, што Усяслаў сапраўды выяўляў інтарэс да Новагародка. Але прамых доказаў яго нападу на гэты горад няма.
У кожным выпадку папераджальны ўдар дасягнуў сваёй мэты. За два паходы Усяслаў пазбавіў Яраславічаў кіравання паўночна-заходняй часткай іх дзяржавы, перарэзаў Волхаўска-Дняпроўскі гандлёвы шлях і нанёс ім велізарныя матэрыяльныя і людскія страты. Далейшая задача заключалася ў адбіцці ўдару ў адказ, якога нядоўга давялося чакаць. У 1067 г. Яраславічы сабралі свае наяўныя войскі і рушылі на Полаччыну. Першай мэтай іх паходу стаў Менск. Прычын выбару такога кірунку магло быць некалькі. Перш за ўсё, Менск быў памежнай з Літвой крэпасню Полацка. Яго захоп даваў Яраславічам магчымасць адсекчы Усяслава ад ваеннай дапамогі з боку ягоных літоўскіх даннікаў. Па-другое, валадары Паўднёвай Русі маглі, як і Усяслаў, скарыстаць фактар нечаканасці. Ведаючы, што найбольш зручным шляхам у полацкія ўладанні з’яўляецца Дняпроўскі і што Усяслаў мог чакаць іх менавіта там, яны ўхіліліся ад звычайнай дарогі і нанеслі ўдар па ўскраіне Полаччыны. Так ці інакш, на дапамогу Менску Усяслаў не паспеў. Мяняне зачыніліся ў горадзе, але не патрапілі даць рады супраць
106 Новгородская первая летопясь. С. 17.
107 Ермаловіч М. 1. Старажытная Беларусь. По.іацкі і Новагародскі перыяды. С. 115—118.
аб'яднаных сіл Паўднёвай Русі. «Сн же братья взяша Мснескь н нсекоша мужн, а жены н детн вдаша на шмты н пондоша к Немнзе».108 На Нямізе братоў сустрэў Усяслаў. 3 сакавіка 1067 г. утраскучыя маразы на снезе адбылася адна з самых жорсткіх і крывавых бітваў ранняга беларускага сярэднявечча. «14 бяше снегь веліікі., н пондоша протнву собе, н бысть сеча зла, н мнозн падоша, н одолеша Різяслав-ь, Святославь, Всеволодь; Всеславьже бежа».І09Тактычная перавага аказалася на баку Яраславічаў, але становішча пасля бітвы склалася амаль такое самае, як і пасля бітвы на Судоме. Цяжкія страты панеслі абодва бакі. Пірава перамога не дазволіла маннейшаму боку замацаваць свой тактычны поспех і развіць яго ў агульную перамогу ў вайне. Адваротна, слабейшы бок фактычна адстаяў сваю тэрыторыю і захаваў сілы для далейшай барацьбы.
Яраславічы вымушаныя былі пайсці на перамовы. Сустрэча была прызначаная ля Смаленску на Ршы ў ліпені 1067 г. Пад прысягай на крыжы Яраславічы па-абяцалі Усяславу, што не зробяць яму нічога кепскага. Здавалася, што ён ізноў ішоў шляхам свайго бацькі, і адзінае, што ад яго цяпер патрабавалася, замацаваць вынік узброенай барацьбы за сталом перамоваў. Між тым, як гэта часта здараецца ў палітыцы, дамоўленасці былі падступна парушаныя. Калі Усяслаў пераправіўся на ладдзі цераз Дняпро, Яраславічы арыштавалі яго, пераступіўшы крыжацалаванне, і разам з двума сынамі ўсадзілі ў поруб у Кіеве.110
Здавалася б, яны маглі святкавапь поўную перамогу. Адужаўшы, але не зламіўшы Усяслава на полі бою, яны атрымалі над ім поўную ўладу шляхам змовы. Але як то бывае, наступныя падзеі ізноў паказалі, што гісторыя часта знаходзіцца пад уплывам непадкантрольных чалавеку фактараў і можа крута мяняць свае шляхі, у адзін момант робячы пераможцаў пераможанымі. У 1068 г. на Русь ізноў абрынулася палавецкае нашэсце. Яраславічы, якія выступілі полаўцам насустрач, былі ўшчэнт разбітыя на Альце. Святаслаў уцёк да сябе ў Чарнігаў, а Ізяслаў з Усеваладам вярнуліся ў Кіеў. Узрушаныя кіяўляне запатрабавалі ад Ізясла-
108 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 166.
Тамсама. Ст. 166—167.
"° Тамсама. Ст. 167.
ва коней і зброю, каб далей бііша з полаўцамі, у чым Ізяслаў адмовіў. Тады натоўп рушыў да поруба, каб вызваліць Усяслава, які, будучы грозным праціўнікам Кіеўскай дзяржавы, пэўна ж меў рэпутацыю добрага палкаводца. Дружына параіла Ізяславу здрадліва забіць Усяслава, але замест таго яму і Усеваладу давялося ўнячы з Кіева самім. Цікава, што Ізяслаў як бяздомны выгнаннік накіраваўся не да сваіх братоў, а ў Польшчу. Кіеўскім жа князем быў абвешчаны Усяслаў. Летапісец. якога цяжка абвінаваціць у залішняй сімпатыі да Усяслава, важка зазначае: «Богь же показа снлу крестную на показанье земле Русьстен: да не преступають честнаго креста целовавше его; аше лн преступнть кто то н зде прннметь казнь, н на прндушем веце казнь вечную».111
На наступны год Ізяслаў з’явіўся на Русі разам з польскім каралём Баляславам і ягоным войскам, пыхаючы жаданнем помсты. Усяслаў з кіяўлянамі выступіў яму насустрач да Белгарада, але, усведамляючы безнадзейнасць барацьбы за чужы стол, пакінуў іх і накіраваўся ў Полацк. Застаўшыся без правадыра, кіяўляне папрасілі заступніцтва Святаслава і Усевалада перад Ізяславам. Малодшым братам і самім не надта ўсміхалася магчымасць панавання ў Кіеве палякаў, бо яны выдатна ўяўлялі, як паводзіць сябе на чужыне акупацыйнае войска. Да таго ж, мяркуючы па ўцёкам Ізяслава ў Польшчу, а не да іх, паміж старэйшым і малодшымі Яраславічамі ўжо тады пралёг цень нязгоды. На просьбу братоў Ізяслаў адпусціў большую частку палякаў дадому, а сам рушыў з Баляславам і невялікім польскім атрадам. Гэта не перашкодзіла яму накіраваць наперад сябе сына Мсціслава, які ўчыніў над кіяўлянамі жорсткую расправу. Затым Ізяслаў выгнаў Усяслава з Полацка і пасадзіў там Мсціслава, які нарэшце змог адпомсціць за сваё паражэнне на Чарэсе. Неўзабаве Мсціслаў памёр, а ягонае месца заняў іншы Ізяславіч — Святаполк."2
Часовы і нетрывалы кіеўскі трыумф Усяслава скончыўся выгнаннем. Каб паправіць свае фартуны, дзейны князь вырашыў скарыстацца з выпрабаванага метаду барацьбы і нанесці ўдар туды, дзе яго не чакалі — на поўнач, на Ноўга-
Лаврентьевская летопіісь. Ст. 170—172.
1,2 Тамсама. Ст. 173-174.
рад, дзе ў той час ужо княжыў Глеб Святаславіч. Для гэтага ён сабраў войска з фіна-угорскага племені водзі. Як з незвычайнай руплівасцю занатаваў уражаны спрытам і ваяўнічасцю полацкага князя наўгародскі летапісен, у тым жа 1069 г. «месяця октября вь 23, на святого Якова брата господня, вь пятннчн, вь чяс 6 днн, опять прнде Все[славь] кь Новугороду; новгороднн же поставнша ггьлькі. протнву нхь, у Зверннця на Кьземлн; н пособн богь Глебу князю сь новгородцн». «О, велііка бяше сеця Вожяно.мь, н паде нхь бешнсльное чнсло; а самого князя отпустнша бога деля».||33вяртае на сябе ўвагу той факт, што Усяславу ізноў удалося выйсці сухім з вады. Гэта можа тлумачыцца тым, што наўгародцы маглі сапраўды прытрымлівацца ўсталяванага для свайго часу кодэксу паводзінаў. Памятаючы, што адкрытае парушэнне клятвы Яраславічамі выклікала абурэнне тагачаснага рускага грамадства, не з’яўляецца цалкам неверагодным, што пры ўсёй нянавісці да князя наўгародцы лічылі яго ахвярай несправядлівасці і маглі зразумець, калі не апраўдаць прычыны ягонага нападу. Больш таго, ён стаў ахвярай злачынства, якое ў сілу сакральнасці парушанай клятвы было накіравана і супраць самога Бога. Таму яны маглі адпусціць Усяслава літаральна «Бога дзеля». Усё ж не будзем забывацца, што ў такой цынічнай вобласці чалавечых адносін, як палітыка, сваю ролю маглі адыграць і іншыя прычыны. Глеб, будучы верным сынам свайго жорсткага бацькі Святаслава, мог адпусціць Усяслава, каб дапамагчы інтрыгам Святаслава супраць уласных братоў. Будучы людзьмі, выхаванымі на прыкладах жорсткай палітычнай гульні, Святаслаў і Глеб маглі выкарыстоўваць у свёй хітра плеценай палітыцы стары прынцып: «Divide et ітрега». У іх інтарэсах на той момант было дапамагчы Усяславу, як найслабейшаму ўдзельніку палітычнай гульні, каб не дапусціць яго канчатковага паражэння і гібелі. Замест гэтага ў яго асобе яны захоўвалі фактар агульнай палітычнай нестабільнасці і маглі з яго дапамогай аказваць ціск на таго самага Ізяслава. Так ці не, але ў бліжэйшыя гады Усяслаў сапраўды прынёс шэраг праблем Ізяславу і працягваў аказваць велізарны ўплыў на справы і Полацкага княства, і Кіеўскай дзяржавы, у прыватнасці на
13 Новгородская первая летопнсь. С. 17.
складаныя ўзаемаадносіны паміж Яраславічамі.
Але найперш, ён дасягнуў сваёй бліжэйшай мэты — вярнуў панаванне над спрадвечным бацькоўскім сталом. У 1071 г. Усяслаў «выгна... Святополка йс Полотска». 1 хаця «в се же лето победй Ярополкь Всеслава оу Голотйчьска»,114 улада над Полацкам засталася ў руках яго законнага гаспадара. Абодва бакі маглі цяпер, так бы мовіць, падвесці прамежкавыя вынікі барацьбы. Нягледзячы на шэраг ваенных паражэнняў і кароткачасовую страту Полацка, Усяслаў застаўся на сваім стале і мог надалей бесперашкодна валадарыць у сваім княстве. Цяпер Полаччыну чакала чарада мірных гадоў. У Кіеўскай жадзяржаве, наадварот, справы пайшлі далёка не бліскуча. Усё ўтым жа 1071 г. адбыўся чарговы напад на Русь полаўцаў, якія зваявалі землі ад Растоўца да Яціна. Карыстаючыся з навеяных война.мі і бедамі жаху, пустоты і адчаю ў душах людзей, у абодвух цэнтрах Русі ўзнялі галаву прыхільнікі паганства. Адзін вяшчун з’явіўся ў Кіеве."5Яшчэ адзін вяшчун-чудзін паспеў спакусіць мноства народу ў Ноўгарадзе, пакуль не быў забіты Глебам Святаславічам. Каб даць новы імпэт хрысціянству як аб’яднальнай сіле грамадства, Яраславічы ў 1072 г. разам урачыста ўшанавалі памяць святых Барыса і Глеба і перанеслі іх мошчы ў новую царкву, тым самым надаўшы асаблівае значэнне іх культу."6