Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Адпаведнымі былі і вынікі войнаў. Кіеўская дзяржава атрымала на сваю долю спусташэнне полацкім войскам наўгародскіх, пскоўскіх і смаленскіх земляў і адцягванне вайсковых сіл ад паўднёвай ускраіны, якой пагражалі мяцежныя князі і полаўцы. Цяжкім наступствам было і нарастанне міжкняскай варожасці і разладжванне палітычнай сістэмы, якому паспрыялі войны з Усяславам. Станоўчым вынікам быўтолькі часовы кантроль над Полаччынай у 1069—71 гг. Полацкае княства расплацілася часовай стратай незалежнасці і спусташэннем сваёй тэрыторыі. Але, будучы колькасна слабейшым бокам канфлікту, яно адстаяла сваю незалежнасць. Калі ў 1097 г. на з’ездзе ў Любечы рускія князі абвясцілі прынцып падзелу ўладанняў і прызнання ўзаемнай самастойнасці,123 Усяслава на ім не было. Полацкая княская дынастыя мела трывалы статус незалежных сюзерэнаў па-за межамі кіеўскай палітычнай і дынастычнай сістэмы і не мела патрэбы ўдзельнічаць у міжкняскіх адносінах Русі на правах шараговага суб’екта. Новых тэрыторый за кошт кіеўскіх уладанняў Усяслаў не набыў, за выключэннем магчымага і яшчэ мірнага далучэння Оршы і Копысі, але забяспечыў сабе магчымасць для пашырэння ўлады ў іншым кірунку.
Цяжкае, але паспяховае супрацьстаянне з Кіеўскай дзяржавай дазволіла Усяславу накіроўваць свае рэсурсы на працяг экспансіі на балцкіх землях. Пашырэнне полацкіх уладанняў адбылося найперш на захадзе, дзе ў XI ст. узніклі
123 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 256—257.
Лошаск (Лоск) і Гарадзец.124 На паўночным захадзе ў дадатак да Браслава і Дрысвятаў былі ўзведзеныя новыя ўмацаваныя пункты ў Дзісне, Мядзеле,125 Маскавічах і Рацюнках.126 Цікава, што як і ў выпадку Заслаўя, этнічны склад залогі Маскавічаў быў вельмі стракаты. У крэпасці прысутнічала славянскае, балцкае і фіна-угорскае насельніцтва. Пры гэтым сярод славян былі выхадцы з такога аддаленага ад Полаччыны племені, як вяцічы. Рунічныя надпісы і рэчавыя знаходкі ясна гавораць аб знаходжанні ў Маскавічах і скандынаваў. Гэта маглі быць нашчадкі нарманаў, якія аселі на Полаччыне яшчэ ў папярэдні нарманскі перыяд яе гісторыі, альбо ваяры-найміты, якія, як і раней, славіліся сваім ваенным умельствам і годна служылі гаспадарам па ўсёй Еўропе.127
Пры гэтым у Панямонні працягвалася ранейшае саперніцтва полацкіх і кіеўскіх князёў, ужо не звязаных дамовамі аб міры і саюзе. На працягу другой паловы XI ст. кіеўскім князям удалося дасягнуць пэўных поспехаў на гэтым кірунку. У другой палове канцы XI ст. узнікае паселішча на Замкавай гары ў Горадні. Ваенны характар паселішча выразна гаворыць аб яшчэ большым змяшчэнні акцэнту славянскай экспансіі ў Панямонні са стыхійнага сельскагаспадарчага да ваеннапалітычнага пад эгідай Кіеўскай дзяржавы. Паселішчаў Горадні ўзнікла менавіта як умацаваны пункт. Яно адразу ж было акружана валам з драўлянымі збудаваннямі. Насялялі яго ваяры і рамеснікі, якія абслугоўвалі патрэбы мясцовай залогі.128 Гэтак жа сама ў канцы XI ст. у якасці памежнай крэпасці ўзнікае ўмацаванае паселішча Турыйск (каля сучаснай вёскі Турэйск Шчучынскага раёну).129
Але прасоўванне лініі крэпасцяў у балцкія землі і каланізацыя іх славянскім насельніцтвам не былі выключнымі формамі рускай экспансіі. Прынамсі, полацкія князі рушылі нашмат далей, аб чым добрае ўяўленне дае пералік у «Повестм временных лет» народаў, якія даюць дань Русі.
124 Заяц Ю. А. Заславль в эпоху феодалйзма. С. 113.
125 РІллюстрпрованная хронолопія нсторнн Беларусн. Мн., 2002. С. 28.
126 Семянчук Г. Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі. http://kamunikat.
net.iig.pl/www/czasopisy/bzh/18/18art_siemianczuk.htm
127 Дучыц Л. У. Браслаўскае Паазер’е ў IX—XIV стст. Гісторыкаархеалагічны нарыс. Мн., 1991. С. 73—77.
128 Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье e IX—XIII ee. С. 63—64.
129 Тамсама. С. 73—74.
Сярод іх згадваюцца балцкія плямёны Літвы. Зіміголы (земгалаў), Корсі (куршаў), Нарамы (нярыс?) і фіна-угорскае племя Лібі (ліваў).130 Паводле меркавання Томаса Баранаўскаса, спіс гэты быў складзены прыкладна паміж 1096 і 1103 гг.131 Гэта значыць, ён адлюстроўваў становішча якраз на момант смерці Усяслава. К.алі звярнуць увагу на тое, што ўсе адзначаныя народы альбо непасрэдна межавалі з полацкімі ўладаннямі, альбо знаходзіліся ў межах дасягальнасці ваенных акцый полацкіх князёў, то можна думаць, што пад выплатай даніны Русі разумелася менавіта іх даніна Полацку. Археалагічныя даследаванні падзвінскага гарадзішча Кукенойс паказваюць яго цесныя сувязі з Полацкам ужо ў XI ст., што можа быць доказам падпарадкавання Полацку племені латгалаў.132 Таксама, найбольш верагодна, у XI ст. узнікае падуладны Полацку падзвінскі горад Герцыке.133 Такім чынам, мы можам меркаваць, што падчас кіравання Усяслава Літва, латгалы, земгалы, куршы і лівы трапілі ў арбіту полацкай палітыкі. He маючы дастаткова рэсурсаў для сталага будаўніцтва ўмацаванняў на землях, раскіданых на вялізных абшарах, і іх каланізацыі, Усяслаў скарыстаў палітычную і ваенную магутнасць Полацкудля прызнання сваёй вярхоўнай улады над іх насельніцтвам і абкладання яго данінай. Як паказаў далейшы ўдзел балцкіх і фінаугорскіх кантынгентаў у войнах на баку полацкіх князёў, яшчэ адным абавязкам гэтых народаў перад поланкімі князямі была пастаўка вайсковых кантынгентаў.
Звяртае на сябе ўвагу адсутнасць у спісе яцвягаў і нальшанцаў. Гэта можа тлумачыцца тым, што падпарадкаваныя да таго часу Полацкам нальшанцы маглі ў разуменні суседзяў ужо атаясамлівацца з літоўцамі. Яцвягі ж яшчэ мужна стрымлівалі націск мацнейшых суседзяў у сілу сваёй ваяўнічасці.134
У выніку доўгага кіравання Усяслава, якое ўразіла сваімі бурлівымі падзеямі сучаснікаў і засталося ў памяці наш-
130 Лаврентьевская летогшсь. Ст. 11.
131 Баранаўскас Т. Вытокі Літоўскай дзяржавы. С. 112.
132 Фннно-угры н балты в эпоху среднсвековья. С. 357.
133 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх земель X— XIV ee. С. 92.
134 Баранаўскас Т. Вытокі Літоўскай дзяржавы. С. 112.
чадкаў. Полацкае княства ўзнялося на вяршыню сваёй палітычнай магутнасці. Яно паспяхова адбіла пагрозы сваёй самастойнасці з боку кіеўскіх уладароў і прымусіла іх лічыцца з сабой. Ліквідаваўшы пагрозы з аднаго боку, Полаччына перанесла асноўны кірунак сваёй знешняй палітыкі ў Панямонне і Падзвінне, дамогшыся значнага пашырэння сваёй непасрэднай тэрыторыі і прывядзення ў данную залежнасць ад сябе яшчэ большых абшараў. Магутнасць гэтая не магла быць вечнай ці наватдоўгай. Як і ўсе раннесярэднявечныя дзяржавы, Полацкае княства зведала хуткае паслабленне і распад. Прычынамі былі палітычная і эканамічная адасобленасць розных частак дзяржавы, а таксама рост і разгалінаванне княскай дынастыі, розныя прадстаўнікі якой былі гатовыя скарыстаць гэтую адасобленасць у сваіх карыслівых мэтах. Ужо пры сынах Усяслава Полаччына стала ахвярай тых самых працэсаў драблення, якія пачыналіся ў Кіеўскай дзяржаве і якімі так удала карыстаўся Усяслаўдля ўнясення расколу ў шэрагі сваіх сапернікаў.
У самой Кіеўскай дзяржаве ў другой палове XI ст. працэсы распаду яшчэ не набылі крайняй ступені. Мясцовыя князі яшчэ пачціва ўспрымалі намінальнае першынство кіеўскага князя ці нават яго фактычную ўладу, калі тая была добра падмацавана вайсковай сілай. Таму і Смаленск, і Тураў яшчэ не маглі адстойваць перад Кіевам сваю самастойнасць, дый не надта імкнуліся. У абодвух гарадах яшчэ не паспелі сцвердзіцца самастойныя княскія дынастыі. 1х палітыка кіравалася дасланымі з Кіева намеснікамі, якія мяняліся досыць часта і не маглі ў належнай ступені пранікнуцца мясцовымі інтарэсамі. Удзел Смаленска і Турава ў войнах і палітычных саюзах ішоў у рэчышчы барацьбы паміж рознымі княскімі групоўкамі за агульнае дамінаванне ў Кіеўскай дзяржаве.
У 1076 г. пасля смерці Святаслава Яраславіча Смаленск заняў Уладзімір Манамах. У 1077 г. ён хадзіў да Ноўгарада ў дапамогу Глебу, а затым двойчы на Полацк. У 1078 г. ён, як мы памятаем, прывёў на дапамогу Усеваладу і Ізяславу Яраславічам супраць Алега Святаславіча і Барыса Вячаславіча смаленскі вайсковы кантынгент. Кантынгент гэты ўзяў удзел у бітве на Няжацінай ніве і падзяліў славу той перамогі. Пасля смерці Усевалада Яраславіча ў 1093 г. у Смаленску,
праўдападобна, сцвердзіўся Давыд Святаславіч, які ў 1095 г. вытрымаў там аблогу Уладзіміра Манамаха і Святаполка Ізяславіча.135 У 1095 г. у Смаленск да Давыда прыйшоў ягоны ваяўнічы брат Алег, які ў гэты час адчайна змагаўся з Манамахам за бацькоўскі чарнігаўскі стол. Смаляне не прынялі яго з павагі да свайго былога князя Манамаха альбо з простага страху перад ягонай помстай. Але ў тым самым годзе Алег усё ж такі «прншедь Смолннску м понмь вон». 3 гэтымі воямі ён рушыў на Манамахава сына Ізяслава, які ў той час трымаў Растоў і захапіў у Святаславічаў Мурам, і перамог яго. Ізяслаў загінуў у жорсткай бітве. Алегу ўдалося адваяваць Мурамскую і захапіць Растоўскую зямлю, але супраць яго выступіў іншы сын Манамаха-наўгародскі князь Мсціслаў. У 1096 г. Алег прайграў яму бітву на рацэ Калокшы ў ваколіцах Суздаля і вымушаны быў пакінуць Растоўшчыну.136 Нарэшце, па-сля Любецкага з’езду 1097 г. Смаленск ізноў дастаўся Манамаху і на доўгі час застаўся пад уладай ягонага роду.137
Лёс Турава адрозніваўся тым, што ў ім звычайна князявалі прадстаўнікі старэйшай галіны Яраславічаў, што падкрэслівала яго прывілеяванае становішча. Так, перад укняжаннем у Кіеве Ізяслаў Яраславіч сядзеў менавіта на тураўскім стале.138 Такая тэндэнцыя працягнулася і пры сынах Ізяслава. Пасля ягонай гібелі Усевалад Яраславіч пасадзіў Яраполка Ізяславіча ва Уладзіміры-Валынскім, «прндавь ему Туровь».139 У далейшым, такое адвольнае звязванне Уладзіміра і Турава ў адну палітычную адзінку прымусіла тураўцаў браць удзел у крывавай барацьбе за Валынь. Пасля забойства Яраполка ў 1088 г. тураўскім князем стаў ягоны брат Святаполк. Пасля смерці ў 1093 г. Усевалада Яраславіча Святаполк па старшынству становіцца кіеўскім князем. Як відаць з паведамлення летапісу, у Кіеў ён узяў з сабой сваю тураўскую дружыну, з якой адразу ж і вымушаны быў раіцца з нагоды нападу полаўцаў. Тая перавага, якую Святаполк аддаў тураўцам перад мясцовай кіеўскай дружынай
135 Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 196.