• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    I. М. Данілеўскі прапануе іншую рэканструкцыю падзей. Паводле ягонай версіі, пасля смерці Уладзіміра 15 ліпеня 1015 г. у найвыгаднейшай пазіцыі для барацьбы за ўладу апынуўся якраз Барыс. Маючы пад сваім камандаваннем сабранае супраць печанегаў войска і карыстаючыся прыхільнасцю бацькавай дружыны, ён пераадолеў невялікую адлегласць ад Альты да Кіева і захапіў княскі стол. Святаполк жа не мог гэтага зрабіць па той простай прычыне, што з
    2 Лаврентьевская летопксь. Ст. 140—142.
    2 Тамсама. Ст. 142—146.
    часу свайго арышту Уладзімірам за спробу змовы сядзеў у зняволенні ў кіеўскім парубе. Мяркуючы па тым, што ён ўзяў актыўны ўдзел у далейшых падзеях, адзінае, што яму ўдалося падчас сумятні ў Кіеве — гэта ўцячы з вязніцы да свайго цесця Баляслава.27
    У гэты ж час Яраслаў у Ноўгарадзе не сядзеў у няведанні адносна падзей у Кіеве і актыўна рыхтаваўся да барацьбы. Аб ягоных дзеяннях падрабязна распавядае «Пасма аб Эймундзе». Галоўны герой гэтага твора нарманскага пісьменства, конунг Эймунд Хрынгсан, пазбавіўся сваіх уладанняў у Нарвегіі, калі да ўлады прыйшоў кароль Олаф Святы. He жадаючы ўзнімаць супраць яго зброю і пачуўшы аб смерці Уладзіміра на Русі, ён разам са сваім паплечнікам ярлам Рагнарам накіраваўся туды «з вялікай дружынай, выбранай паводле храбрасці і мужнасці», каб здабыць багацце і гонар. Дакладнай мэтай варагаў было паступленне на службу да аднаго з трох спадкаемцаў Уладзіміра Ярыцлейва з Ноўгарада, Бурыцлава з Кіева і Вартылава з Полацка, якія вялі паміж сабой барацьбу за ягоную спадчыну.28 Двое з іх ідэнтыфікуюцца дакладна. У Ярыцлейве цяжка не пазнаць Яраслава, а пад нар.манскай транскрыпцыяй «Вартылаў» мог хавацца толькі полацкі князь Брачыслаў Ізяславіч. «Пасма» памыляецца, называючы усіх трох братамі. Вядома, што Брачыслаў быў унукам Уладзіміра і значыць пляменнікам ягоных сыноў. Больш складана вызначыць, каго ж варагі называлі Бурыцлавам. Прынята лічыць, што паколькі «Пасма» была запісана толькі ў XIII стагоддзі, яна ўтрымлівае шмат недакладнасцяў. У прыватнасці, у асобе Бурыцлава змешаны дзве рэальныя асобы Святаполка і Баляслава. Аднак аналіз крыніц і існаванне поўнай версіі імені Барыса «Барыслаў», паказваюць, што ў «Пасме» гаворка можа ісці менавіта аб ім улюбёным сыне Уладзіміра Барысе.29 Пры прыняцці гэтага дапушчэння карціна падзей набывае рэзка адрозны выгляд.
    Перш за ўсё, Эймунд і Рагнар прыбылі ў Ноўгарад да Яраслава і прапанавалі яму свае паслугі. He здолеўшы
    27 Даннлевскяй й. Н. Древняя Русь гяазамй современннков й потомков. С. 342—343, 347.
    38 Прядь об Эймунде Хрннгссоне. С. 104—107.
    3 Данялевскнй й. Н. Древняя Русь глазалш... С. 346.
    знайсці дастаткова грошай для выплаты наймітам, той дамовіўся з імі аб аплаце футрамі. Такім чынам, Яраслаў зусім не выглядаў як наіўны пачатковец у міжусобнай палітыцы. які толькі выконваў волю наўгароднаў і да весткі ад сястры не ўяўляў сабе, што ж адбывалася ў Кіеве. Тым часам Барыс даслаў да Яраслава пасольства з патрабаваннямі саступкі памежных воласцяў. На параду Эймунда Яраслаў першы выступіў у паход і, дасягнуўшы уладанняў Барыса, напрыканцы 1015 г. сустрэў ягонае войска. Пасля некалькіх дзён чакання ён атакаваў Барыса. Ваеннае ўмельства нарманаў, якія зайшлі войску Барыса ў тыл, вырашыла зыход бою. Яраслаў перамог, а Барыс уйёк да б’ярмаў, у якіх угадваюцца печанегі.30
    У наступным 1016 г. Барыс падступіў да Кіева з вялізным войскам печанегаў, супраць якіх сам жа ваяваў яшчэ нядаўна. У ходзе штурму печанегі ўварваліся ў горад. «Шмат там загінула людзей, перш чым была захоплена гарадская брама». Яраслаў быў паранены ў нагу. Кіеў быў у кроку ад падзення, калі храбрасць нарманаў ізноў выратавала становішча. «Эймунд харобра кідаецца на іх [печанегаў] і падбадзёрвае сваіх людзей, і ніколі яшчэ такі жорсткі бой не цягнуўся так доўга. I пабеглі з горада ўсе б’ярмы, якія яшчэ ацалелі». Печанегі былі адбіты з вялікімі стратамі. Праз год Барыс сабраў сваіх печанежскіх саюзнікаў і рушыў знаёмай дарогай на Кіеў. Каб пазбегнуць вялікага кровапраліцця, Эймунд са згоды Яраслава вырашыў дзейнічаць іншымі спосабамі. Узяўшы з сабой адзінаццаць самых надзейных ваяроў, ён накіраваўся насустрач Барысу. На месцы, дзе Барыс меўся разбіць свой стан, варагі сагнулі вялікае дрэва і навязалі яго да зямлі. Калі той спыніўся на прывал, яны ўначы падабраліся да стану. Да сагнутага дрэва яны прывязалі яшчэ адну вяроўку, накінуўшы другі яе канец на шацёр Барыса. У патрэбны момант варагі абсеклі повязь. Дрэва рэзка разагнулася, сарваўшы шацёр з месца. Скарыстаўшыся цемрай, Эймунд забіў безабароннага Барыса і адсек ягоную галаву, якую і прынёс Яраславу ў доказ гібелі ягонага брата і галоўнага саперніка.31
    30 Прядь об Эймунде Хрннгссоне. С. 107—109.
    31 Тамсама. С. 110—115.
    I ўсё ж, нягледзячы на вялікія подзвігі, нарманам не дасталося нічога, акрамя славы. Цягам усёй службы Эймундавых людзей у Яраслава, «цаніў іх кожны ў той краіне, але жалаванне ішло кепска, і цяжка было яго атрымаць». Так адбылося і на гэты раз. Яраслаў не спяшаўся выконваць свае манетарныя абавязкі перад нарманамі. Зразумеўшы марнасць чакання, Эймунд паведаміў князю аб сваім намеры перайсці на службу да патэнцыйнага Яраславава саперніка, полацкага князя Брачыслава. На параду сваёй жонкі Інгігерд Яраслаў задумаў падступную расправу з нарманамі. Інгігерд і ярл Рогнвальд Ульфсан з яе атачэння заманілі Эймунда на сустрэчу і селі паблізу ад яго, каб даць сваім людзям сігнал для нападу. Але хітры Эймунд, разгадаўшы замысел, збег раней, пакінуўшы ў руках сваіх пераследнікаў толькі плашч. Нарманы паспяхова пакінулі Кіеў. Брачыслаў, які адчуваў небяспеку з боку Яраслава, параіўся са сваімі мужамі і з іх згоды ўзяў Эймундавых ваяроў на службу.32
    Але Яраславу было не да Брачыслава. Ён у чарговы раз мусіў пашкадаваць аб неабачлівым стаўленні да сваіх саюзнікаў. Ізноў кароткачасовая выгода прывяла да доўгачасовых праблем. Хцівасць пазбавіла кіеўскага князя дасведчаных і мужных ваяроў якраз тады, калі на захадзе сабралася страшэнная пагроза ягонай уладзе. У ліпені 1018 г. войска Баляслава і Святаполка рушыла на Русь. У бітве на Бугу Яраслаў быў разбіты і ўцёк у Ноўгарад. Пераможцы ўступілі ў Кіеў, «які прыняў Баляслава 14 жніўня і даўно страчанага ўладара свайго Святаполка».33 Сцвердзіўшы Святаполка на кіеўскім княскім стале, Баляслаў «з весялосцю» вярнуўся ў Польшчу.34
    Яраслаў, якога падштурхоўвала мужная рашучасць наўгародцаў, сабраў новае войска і выступіў на Святаполка. У снежні таго ж года браты-сапернікі сышліся ў баі каля Любеча. Святаполк прайграў, пасля чаго знік, ратуючыся ад помсты Яраслава. Цяжка сказаць, куды завялі яго далейшыя шляхі, але ягоны лёс, паводле летапісаў і хронік, склаўся жахліва. Несправядліва абвінавачаны ва ўчынках, якіх ён не здзяйсняў, Святаполк быў зроблены казлом адпушчэння за
    32 Прядь об Эймунде Хрннгссоне. С. 115—117.
    33 Chron. Tietm. VIII., 32. С. 68-69.
    34 Ibid. VII., 65 (48). С. 65-66.
    ўсе злачынствы той вайны і застаўся такім у памяці нашчадкаў. Такім чынам аднаўляе ход тых падзей 1. М. Данілеўскі.35
    Г. М. Філіст таксама абапіраецца на паўночныя і заходнія крыніцы. Даследчык пагаджаецца з «Пасмай аб Эймундзе» ў тым, што забойства Барыса было ўчынена найманымі Яраслававымі варагамі з ягонага ведама. Аднак ён лічыць, што ў міжусобнай вайне Барыс быў не галоўнай, хоць і важнай дзейнай асобай. У асноўным ён дзейнічаў як саюзнік Святаполка. Апошні ж быў вызвалены з кіеўскай турмы Баляславам ужо ў 1013 г., стаў рэгентам пры Уладзіміры і пасля ягонай смерні заняў кіеўскі стол. Ягоная храналогія падзей таксама трохі адрозніваецца ад храналогіі Данілеўскага.36
    Пры супастаўленні абодвух версій у вочы адразу ж кідаюцца наступныя акалічнасці. Па-першае, традыцыйная версія будуецца амаль што выключна на дадзеных «Повестн временных лет» і безумоўным даверы да яе. Па-другое, насцярожвае яе літаратурная правільнасць з проста мастацкадраматычным развіццём сюжэтнай лініі і характараў дзейных асоб. Яраслаў выглядае трагічным, але станоўчым персанажам, які ў рэшце рэшт прыходзіць да шчаслівага выніку. Ён грашыць і робіць памылкі. Ён збіраецца ваяваць з бацькам і ўчыняе разню наўгародцаў, але ўзнімаецца над сваімі слабасцямі, аднаўляе спрадвечны парадак у дзяржаве і помсціць злачыннаму Святаполку. Той, наадварот, прадстаўляе сусветнае зло. Ён няправедна захоплівае кіеўскі стол, акрутна забівае братоў і не спыняецца нават перад падступнай разнёй сваіх польскіх саюзнікаў. Ягонымі сябрамі ў барацьбе за ўладу з’яўляюцца чужынцы кшталту палякаў і печанегаў. Абставіны ягонай смерці дзесьці ў пустэчы сімвалізуюць глыбіню яго падзення. Статычныя Барыс і Глеб проста з’яўляюцца патрэбным фонам светлага колеру, на якім разгортваецца барацьба дабра і зла. Мімаволі ўзнікае думка аб пазнейшай літаратурнай і палітычнай рэдакцыі летапісу. У параўнанні з гэтым другая версія выглядае болып аб’ектыўнай і абгрунтаванай. Але паколькі мы не можам
    35 Даннлевскяй й. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 347—354.
    35 Фнлнст Г. М. Нсторйя «преступленйй» Святополка Окаянного.
    С. 89-91.
    цалкам упэўнена абвергнуць ці пацвердзіць ніводную з іх, мы проста вылучым шэраг сцверджанняў, якія не выклікаюць супярэчнасцяў паміж крыніцамі ці прынцыповых пярэчанняўтых ці іншых гісторыкаў.
    У 1015 г. адразу ж пасля смерці Уладзіміра кіеўскі стол быў заняты тым з ягоных сыноў, які быў для гэтага ў выгаднейшы.м геаграфічным і палітычным становішчы. Неўзабаве яму давялося сутыкнуцна з Яраславам. Яраслаў карыстаўся падтрымкай наўгародцаў, якія хацелі з ягонай дапамогай паслабіць сваю залежнасць ад Кіева. Рыхтуючыся да вайны, ён наняў варажскую дружыну Эймунда і рушыў на Кіеў. У канцы 1015 ці пачатку 1016 г. на подступах да Кіева адбылася бітва паміж ім і кіеўскім князем, якую выйграў Яраслаў. Ягоны сапернік уцёк. У 1017 г., па звестках пазнейшага Цвярскога летапісу, на Кіеўнапалі печанегі. Русь і печанегі «секошася у Кіева, н едва кь вечеру одоле Ярославт> печенегы».37 «Повесть временных лет» дадае, што пры гэтым «погоре церквн».38 Часова пазбавіўшыся печанежскай пагрозы, Яраслаў у тым жа годзе беспаспяхова паспрабаваў адбіць у палякаў раней захопленае імі Берасце39 і, магчыма, узяў і спустошыўТураў* У наступным 1018 г. Баляслаў падрыхтаваў ход у адказ. Разам з прэтэндэнтам на кіеўскі стол, якім цяпер абсалютна дакладна быў тураўскі князь Святаполк, ён выступіў на Русь. Ягонае войска складалася з палякаў, немцаў, венграў і печанеіаў. На нашую думку, яно не магло не ўключаць і пэўную колькасць Святаполкавых дружыннікаў з Турава. Як і наўгародцы, тураўцы маглі з дапамогай свайго кандыдата на кіеўскі стол пастарацца паслабіць залежнасць ад Кіева ці, прынамсі, дасягнуць пад яго эгідай прывілеяванага становішча. He варта забывацца і на традыцыі асабістай адданасці князю ягоных дружыннікаў, якія маглі суправаджаць яго ў вандраваннях у выпадку няўдач і паражэнняў.41 Мітрафан Доўнар-Запольскі, спасылаю-