Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
136 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 231, 236—240.
137 Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 196.
138 РІпатьевская летопнсь. Ст. 150.
139 Лаврентьевская летопксь. Ст. 204.
Усевалада, вельмі засмуціла апошнюю. Яшчэ больш Усеваладавых дружыннікаў засмуціла неразважлівае з іх пункту гледжання рашэнне адкінуць мірныя прапановы полаўцаў і рушыць супраць іх збройна. Скепсіс кіеўскай дружыны апраўдаўся, калі аб'яднанае войска Святаполка, Манамаха і Расціслава Усеваладавіча было ўшчэнт разбітае полаўцамі пад Трэполем.140
На любецкім з’ездзе Святаполк атры.маў пацверджанне на сваё валоданне Тураўскай зямлёй з галоўным горадам, a таксама Пінскам і Берасцем.141 У далейшым Святаполк карыстаўся дапамогай ваяроў Тураўскай зямлі і ў барацьбе за Валынь, на якую заяўляў свае правы і адкуль хацеў выгнаць Давыда Ігаравіча і братоў Васільку і Валадара Расціславічаў. У 1099 г. з дапамогай пінян і берасцейнаў ён выгнаў Давыда з Уладзіміра. У тым самым годзе Святаполкаў сын Мсціслаў з залогай, што складалася з берасцейцаў, пінян і выгашаўцаў, абараняў Уладзімір ад ярасных штурмаў Давыда. Пасля смерці Мсціслава ад варожай стралы гараджане даслалі Святаполку вестуна з паведамленнем аб сваім адчайным становішчы. Дасланы Святаполкам ваявода Пуцята нанёс Давыдаву войску нечаканы ўдар ў тыл, а гарадская залога зрабіла вылазку. Давыду давялося ўцякаць.142 Нарэшце, у 1101 г. Берасцем спрабаваў авалодаць Яраслаў Яраполчыч, але быў схоплены Яраславам Святаполчычам і дастаўлены да Святаполка ў Кіеў.143 Тураўшчына заставалася пад уладай кіеўскіх князёў.
На гэтым мы прыпынім разгляд ваенных і палітычных падзей і часова пакінем ваяўнічых князёў. Авеянае славай Усяслава, Полацкае княства ў зеніце магутнасці дасталося ягоным сынам, якія мусілі працягваць справу свайго бацькі. Тураў і Смаленск змагаліся пад сцягамі дасланых Кіевам князёў і ў той жа час пакрысе выношвалі перадумовы для самастойнага дзяржаўнага быцця. Усе яны былі гатовыя да ўступлення ў XII стагоддзе, званае даследчыкамі «рыцарсцвенным»144 з-за шматлікіх войнаў, выкліканых найскладанейшым перапляценнем дынастычных інтарэсаў князёў і палітычна-эканамічных інтарэсаў кіраваных імі земляў.
140 Лаврентьевская летопвсь. Ст. 217—222.
141 Тамсама. Ст. 258.
142 Тамсама. Ст. 269—273.
143 Тамсама. Ст. 274-275.
144 Кмрпмчняков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 64.
Раздзел 2.
Уплыў вайны на развіццё грамадства
А) Ваенны фактар у падітычным развіцці грамадства
Прыпыніўшы наш агляд падзей, звернемся да вывучэння ролі вайны ў жыцці тагачаснага грамадства, пачаўшы з палітычнага вымярэння. Нас ізноўбудзе цікавіць актыўная функцыя вайны як прычыны падзей, а менавіта каталізатара развіцця ўлады, атаксама яе пасіўная функцыя як іх наступства, ці інструмента палітыкі ўлады. У папярэднім раздзеле мы падрабязна разбіралі зараджэнне з’явы ўлады ў вайскова-дружынным слоі грамадства. Гэта было абумоўлена ты.м, што магутнасць як асноўная якасць улады мусіла абапірацца на збройную моц князёў і іх дружыны. Увасобленая ў князях і дружыне ўлада займалася абаронай грамадства ад знешніх ворагаў і падтрыманнем унутранага парадку. Яна перабудавала грамадства на тэрытарыяльнай аснове і паставіла побач са звычаёвым правам закон, які ахоўвала з дапамогай прымусу і зброі. Улада, тэрытарыяльная арганізацыя і закон склалі тройку першых неабходных элементаў дзяржавы. Калі пры разглядзе ролі вайны ўжыцці грамадства мы пераходзім ад нарманскага перыяду да наступнага перыяду магутнасці. можа падацца, што функцыі ўлады не змяніліся карэнным чынам. Сапраўды, абарона і ахова закону складалі самую яе сутнасць і таму не маглі знікнуць ці ператварынца ў нешта прынцыпова іншае. Як адзначае I. Я. Фраянаў, «на князёў ускладалася кіраўніцтва як абарончымі ваеннымі аперацыямі, так і наступальнымі». «Ім прадпісвалася таксама ахова гандлё-вых шляхоў».145 Між тым прачытанне крыніц стварае трывалае ўражанне пэўна-
145 Фроянов Н.Я. Кйевская Русь: Очеркй соцйально-полйтйческой ucmopuu. С. 514.
га адрознення дзейнасці дзяржаўнай улады ў канцы XXI стст. у параўнанні з ранейшымі часамі. Той самы 1. Я. Фраянаў піша, што «да канца X ст. функцыі кіеўскага князя заўважна памножыліся і ўскладніліся, а ўлада — узмацнілася».146 Пры захаванні сутнасці ўлады адбыўся якасны яе скачок і ўскладненне, якое адпавядала ўскладненню будовы грамадства. Адбылося і звязанае з гэтым ускладненне з’явы вайны. Паспрабуем высветліць, у чым яно заключалася.
Гартаючы старонкі летапісаў, якія распавядаюць нам аб гэтым часе, мы пачынаем заўважаць той факт, што свет летапісных падзей дзіўным чынам набліжаецца да нас і нават звужаецца, становіцца больш блізкім і зразумелым. Амаль знікаюць экзатычныя назвы кшталту Свольда, Бердаа, Ітыля, Канстанцінопаля. Ідучы па слядах ваяроў з беларускіх земляў, мы больш не трапляем у Нарвегію, Табарыстан ці Віфінію. Замест гэтага крайняй паўночнай кропкай нашага ўяўнага падарожжа становяцца ваколіцы Ноўгарада і Пскова, выпаленыя падчас ярасных рэйдаў Брачыслава і Усяслава. На поўдні мы не заходзім за Тмутаракань. Мы заўважаем, што князі і іх ваяры аказваюцца нашмат больш прывязанымі да зямлі.
Такая мацнейшая тэрытарыяльная прывязка ўлады і яе ваенных акцый мела некалькі прычын. Перш за ўсё, змянялася міжнароднае становішча. 3 ростам насельніцтва і развіццём эканомікі свет станавіўся меншым і шчыльнейшым. Хаатычная сума рыхлых раннедзяржаўных утварэнняў усё больш ператваралася ў хітра збалансаваную сістэму дзяржаў, узаемазвязаных складанай сеткай палітычных, эканамічных, культурных і дынастычных сувязяў. Раней правадыр рабаўніцкага рэйду мог бясследна знікнуць разам з нарабаваным майном у непраходных лясах і балотах, унікнуўшы справядлівага пакарання за сваё ліхадзейства. Цяпер такі рэйд непазбежна наносіў удар па ўсёй сістэме міжнародных адносін, запускаючы ў дзеянне механізм саюзаў і ўзаемных абавязкаў, якія сціскаліся вакол завадатара непарадку.
Па-другое, далёкія заморскія паходы не ўмацоўвалі ўнутранае становішча князёў. Мінуў час, калі галоўнай умовай трывалай княскай улады была моцная ваяўнічая дружына,
146 Фроянов Н.Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 510.
надтрымка якой здабывалася раздачай нарабаванай здабычы і рэпутацыяй добрага палкаводца. Крывавыя войны за ўладу паміж Уладзімірам, Рагвалодам і Яраполкам, Яраславам, Святаполкам і Барысам, Усяслава.м і братамі Яраславічамі паказалі, што найбольшыя шанцы на перамогу меў той, хто патрапляў акрамя дружыны сабрань вакол сябе паспольства. Менавіта падтрымка паспольства, гарадскога люду і вясковых смердаў, дапамагала князям выстойваць на полі бою і браць верх у палітычнай барацьбе. На такую ж падтрымку мог разлічваць той, хто найлепш адлюстроўваў інтарэсы гэтага паспольства і паказваў мудрасць менавіта ва ўнутраных справах, а не ў заморскіх паходах. Гэтую заканамернасць выдатна прасочвае Д. С. Леанардаў у сваім даследаванні аб Усяславе, многія высновы якога можна аднесці не толькі да полацкага князя, але і да іншых князёў Русі XI ст. «Калі б полацкія князі і ў прыватнасці Усяслаўтолькі следавалі палітыцы грубага эгаіз.му, калі б яны выключна кіраваліся думкай павялічыць свае ўдзелы шляхам захопу чужых земляў, калі б у ахвяру гэтай мэце яны бессаромна прыносілі грамадскае дабро, земскі мір і самыя сваяцкія сувязі... то, вядома, народныя масы Полацкага княства, нягледзячы на густую цямрэчу сярэднявечча, паспелі б хутка ўцяміць — здолелі б, з уласцівай праніклівасцю вострага інстынкту, вельмі хутка разгадаць падобную нізасць настрою кіраўнічых колаў і незваротна затым адмовіцца ад няўдзячнай ролі сляпога інструмента ў іх руках... Між тым, замест падобнай нязгоды паміж вярхамі і нізамі полацкага грамадства, замест раз’яднанасці паміж князямі і кіраванымі імі класамі, гісторыя Полацкай зямлі XI—XII стст. малюе нам іншую карціну. Менавіта рэдкім супадзеннем паміж асабістымі сімпатыямі і ўрадавымі ідэаламі князёў полацкіх і ў прыватнасці Усяслава, з аднаго боку, і племяннымі памкненнямі і эканамічнымі патрэбамі полацкіх крывічоў, з іншага — тлумачацца дзейсная падтрымка і самаахвярная аданасць роду Рагнедзічаў, якія так настойліва, так пастаянна выяўляюцца палачанамі ва ўвесь час іх геройскай барацьбы з Кіевам».147
147 Леонардов Д. С. Полоцкйй князь Всеслав й его время // Полоцко-Внтебская старнна. Вып. III. С. 133.
Гэтыя фактары прадвызначылі эвалюцыю ўлады. Князі IX—X стст. атрымалі ўладу над грамадствам, фактычна вынайшаўшы яе. Пакаштаваўшы яе псршымі, п'яныя ад гэтага смаку, паху крыві, нарабаваных скарбаў і песеннай славы, яны маглі дазволіць сабе гэтае грамадства ігнараваць, абапіраючыся на адданую дружыну. Але ўжо Ігару гэтае самавольства каштавала жыцця. Ягоны сын Святаслаў яшчэ мог заходзіць за той рубеж, дзе канчаліся інтарэсы грамадства. Ён мог адвольна паспрабаваць перанесці сваю сталіцу ў Пераяславец на Дунаі, назваўшы яго «сярэдзінай сваёй зямлі». Ён мог яшчэ спакойна выслухоўваць скаргі кіяўлян на тое, што ён шукае чужых земляў, пра сваю забыўшыся. Але сумны канец яго паказаў, што часы князёў-зухаў прайшлі. Ягоны сын Уладзімір мусіў ізноў вынайсці функцыю ўлады на якасна новым узроўні, вярнуўшы яе ўспрадвечна прызначаную ёй нішу забеспячэння інтарэсаў грамадства.
Ягоныя нашчадкі на полацкім, кіеўскім і іншых сталах працягнулі ягоную справу. Вядома, яны не адмовіліся ад актыўнай знешняй палітыкі, якая часта ажыццяўлялася ваеннымі сродкамі. Але войны цяпер былі ў большай ступені сродкам дасягнення дакладных палітычных мэтаў, чым справай ўзбагачэння і праслаўлення асобнага князя і яго дружыны. Захопнінкія войны вяліся тады, калі гэта служыла мэце павышэння палітычнай магутнасці дзяржавы і здабыцця новых земляў, патрэбных грамадству для эканамічнага развіцця і каланізацыі новых земляў. Яны ўяўлялі сабой не аднаразовыя рабаўніцкія набегі, а доўгія мэтанакіраваныя кампаніі, якія вялі да сталага засваення захопленых тэрыторый з дапамогай будаўніцтва ўмацаваных пунктаў, як то паказвае полацкая і кіеўская экспансія ў Панямонні. На кірунках, прыступных для нападу знешніх ворагаў, князі арганізоўвалі сістэмы стратэгічнай абароны, якія складаліся з ліній крэпасцяў, населеных жыхарамі з усіх канцоўдзяржавы, як то адбылося з паўднёвымі гарадкамі каля Кіева і Заслаўем.