• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Увесь ход падзей цягам дзесяцігоддзяў, якія ішлі следам за прыняццем хрысціянства на Русі, і асвятленне іх у тагачасных крыніцах, а таксама лёс гістарычных персанажаў паказваюць, як карэнным чынам змяніўся погляд на сутнаснь вайны і ваяроў у грамадстве, якія з авантурных шукальнікаў прыгод, славы і багацця ўсё больш ператвараліся ў паўнапраўных сяброў і абаронцаў грамадства. Абавязкі ваяра і ўласцівыя яму рысы ў асноўным увасабляліся ў князях. Гэта прасочваецца на прыкладзе Яраслава, які на працягу лічаных год прайшоў эвалюцыю ад мяцежніка да змагара за праўду, і Усяслава, які з ваяра-ваўкалака і крывавага заваёўніка вырас да справядлівага суддзі, будаўніка гарадоў і фундатара храма святой Сафіі ў Полацку.
    Цікава, што ўскладанне ваярскай функцыі на князёў у рамках хрысціянскай думкі на Русі адбылося раней за Візан-
    Walter, Christopher. The Warrior Saints in Byzantine... C. 82.
    1,8 Лаврентьевская летопвсь. Ст. 163.
    199 Ськазанне н страсть в похвала святюю мученвку Борнса н Глеба. С. 75.
    ™ Іларыён. Слова пра закон і ласку // Анталогія... С. 29.
    201 Жнтьс в хоженье Данвла, Русьскыя землн нгумена // Анталогія... С. 138
    тыю, дзе падобная з’ява ўкаранілася толькі ў канцы XI ст.202 Тлумачэннем гэтаму можа быць з аднаго боку ўласная трывалая традыцыя ваеннай доблесці. з іншага боку — уплыў заходняга хрысціянства. У Заходняй Еўропе ваярская функцыя правіцеля знайшла адбітак ужо ў напісаных у рэчышчы хрысціянскай думкі «гаспадарскіх зярцалах» VIIIІХстст.203 Гэтую традыцыю мог пераняць і кіеўскі клір сярэдзіны XI ст., які ў асобе мітрапаліта Іларыёна супрацьстаяў візантыйскаму ўплыву і меў прыхільныя кантакты з Заходняй Еўропай.204
    Асноўная маса дружыннікаў і вояў яшчэ не выйшла з ценю князёў, і грамадская думка таго часу не разглядала ваяроў як асобны стан. Нават пры развіцці культу ваенных святых і іншых асобных элементаў, спецыфічных для ваеннай культуры, ваяры яшчэ не ўяўлялі сабой замкнёную карпарацыю. Асобны прывілеяваны ваярскі стан на беларускіх землях набыў акрэсленую форму толькі ў XIV-XV стст. пасля выдання прывілеяў Ягайлы і Вітаўта. Тым не менш, ужо ў XI ст. тагачасныя ваяры, князі і дружына, узялі на сябе настолькі адказную місію, а ўзровень патрабаванняў грамадства да іх быў настолькі высокім, што ўжо ў бліжэйшай будучыні іх імкненне гэтым стандартам адпавядаць сутыкнулася з вялікімі цяжкасцямі і не заўсёды было паспяховым.
    202 Чнчуров М.С. Полйтйческая йдеологйя средневековья (Вйзантйя й Русь). Москва, 1990. С. 127—140.
    203 Флорн Ж. Ндеологйя меча. С. 126—133.
    2ІМ Мюллер Л. Понять Россйю: йсторйко-культурные йсследованйя. С. 88-114.
    Раздзел 3.
    Ваеннае майстэрства Тураўскай і Полацкай земляў, радзімічаў,— яцвягаў і Літвы ў 970-я гг.-1101 г.
    А) Вайсковая арганізацыя
    XI ст. было часам найвышэйшага росквіту вайсковай арганізацыі раннесярэднявечнага дафеадальнага тыпу на беларускіх землях. Па-першае, дзяржавы, у склад якіх тады беларускія землі ўваходзілі, ператвараліся з рыхлых фармаванняў у структураваныя ўтварэнні з развітай сістэмай дзяржаўных інстытутаў. Замацаваўшы ўнутраную структуру, яны былі ў стане дакладна вызначынь сваё месца на знешнепалітычнай арэне сярод іншых дзяржаў. У выніку ранейшыя рабаўніцкія авантуры паступова змяніліся спланаванымі ваеннымі кампаніямі з мэтай забеспячэння дзяржаўных інтарэсаў. Па-другое, князь і дружына, якія і былі асноўнай крыніцай паходжання дзяржаўнай улады, занялі акрэсленае становішча ў сістэме дзяржаўных інстытутаў. Са з’явы, якая яшчэ часткова стаяла па-за грамадствам, княская дружына ператварылася ў яго неад’емны і эфектыўны элемент. Яна стала падмуркам узніклага дзяржаўнага апарату і замацавала сваю ролю як ядра ўзброеных сіл. Як вынік і вайсковая арганізацыя грамадства ў цэлым стала больш эфектыўным сродкам яго абароны ад знешніх ворагаў.
    Найлепшым паказчыкам такога прагрэсу стала зніжэнне ваенізацыі грамадства, што прасочваецца па матэрыялах пахаванняў. У параўнанні з ранейшым часам колькасць пахаванняў з прадметамі ўзбраення адносна агульнай колькасці пахаванняў падае амаль у тры разы. Паводле доследаў A. Н. Кірпічнікава, у XI—XII стст. у розных рэгіёнах Русі пахаванні з узбраеннем складаюць толькі 2-6% ад усіх пахаванняў. Для Цэнтральнай і Паўднёвай Беларусі гэтая лічба складае 6%.205 У выніку расейскі навуковец прыходзіць да
    305 Кпрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 46.
    справядлівай высновы, што гэтыя дадзеныя «адлюстроўваюць скарачэнне колькасці людзей, занятых на вайсковай службе».206
    Вайсковая арганізацыя Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы, у склад якіх уваходзіла большасць беларускіх земляў, па-ранейшаму ўключала дзве асноўныя часткі, прадстаўленыя княскай дружынай і апалчэннем. У выніку далейшага ўскладнення, абумоўленага грамадскім развіццём. да іх дадаліся іншыя арганізацыйныя адзінкі кшталту гарадскіх залог. Пры гэтым усе яны траплялі ў склад альбо княскіх, альбо земскіх вайсковых фармаванняў. Такі падзел вайсковай арганізацыі ўвасабляў падзел грамадства на ўладу, аддзеленую ад народу, і земства, якое прадстаўляла сабой самакіраванне гарадскіх і сельскіх жыхароў. Абедзве паловы палітычнай арганізацыі фактычна мелі свае ўласныя вайсковыя фармаванні, якія на вайне падпарадкоўваліся князю, але захоўвалі значную ступень аўтаноміі адна ад адной. Асабліва выразна гэта выяўлялася падчас унутраных канфліктаў, калі княская дружына і земства маглі знаходзіцца па розныя бакі поля бою.
    Працэс зніжэння ваенізацыі грамадства вёў да прафесіяналізацыі вайсковай службы і росту значэння дружыны. Як і раней, княская дружына дзялілася на старэйшую і малодшую з захаваннем грыдзьбы як прамежкавага слою. Але яна ўжо зазнала пэўныя змены. Раней старэйшыя дружыннікі кшталту Свенельда атрымлівалі ад князя права збору данін з захопленых тэрыторый. Цяпер пажалаванні ім ад князя набылі форму кармленняў, то бок прыбыткаў з унутраных тэрыторый, якія раней даставаліся князю за выкананне ім сваіх абавязкаў як правіцеля. У параўнанні з данінай васалітэт у форме кармленняў быў наступным крокам у кірунку да феадальнай рэнты.207 3 вайсковага пункту гледжання гэта значыла пачатак адыходу ад дружынных прынцыпаў і набліжэння старэйшай дружыны і ўласных вайсковых атрадаў старэйшых дружыннікаў да феадальнага войска.
    Малодшая дружына яшчэ заставалася водгукам слаўнай мінуўшчыны і асяродкам дружыннага ладу жыцця. Яна была
    206 Кнрпнчнмков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 49.
    207 Фроянов 14. Я. Кйевская Русь: Очеркй соцйально-полйтйческой ucmopuu. С. 564—565.
    бліжэйшым атачэннем князя, з якім яе звязвалі ранейшыя сакральныя адносіны баявога брацтва, сяброўства і гасціннасці. Князь быў для дружыннікаў баявым паплечнікам, першым з роўных. іх старэйшым сябрам і дабрадзеем. Дружыннікі былі для князя братамі па зброі і надзейным апірышчам агонай улады. 3 дружыннікамі князь бавіў свой час у бяседах і забавах, асыпаючы іх міласцямі, што накладала на іх святы абавязак абараняць свайго дабрадзея і служыць яму надзейнай падтрымкай. У сваю чаргу, князь мог разлічваць на дапамогу дружыннікаў у найскладанейшых сітуацыях. Вельмі яскрава аб гэтым кажа летапісны аповед аб размове Уладзіміра Святаславіча са сваёй дружынай. Калі дружыннікі «подьпьяхуться, начьняхуть роптатй на князь, глаголюше: «Зло есть нэшйм головам: да нам ястй деревяннымй л'ьжмцамн, а не сребрянымй». Пачуўшы гэта, Уладзімір загадаў вырабіць для дружыннікаў срэбраныя лыжкі, зазначыўшы: «Сребро.мь й златом не нмам налестй дружйны, а дружмною налезу сребро й злато, яко же дед мой й отець мой дсшскася дружйною злата й сребра».208 Гэты аповед выдатна адлюстроўвае побытавую і духоўную блізкасць князя і дружыны, іх сумеснае баўленне часу і ўзаемазалежнасць.
    Узаемаадносіны князя і дружыны не абмяжоўваліся толькі бяседамі. Дружыннікі былі найбліжэйшымі дарадцамі князя па асноўных пытаннях і выканаўцамі ягоных даручэнняў. Той самы Уладзімір «любя дружйну, й с нймй думая о строй земленем, й о ратех, й о уставе земленем».209 3 дружыннікаў рэкрутаваліся ўрадоўцы ддя толькі ўзніклага дзяржаўнага апарату, у тым ліку і военачальнікі. Адны з іх займалі камандзірскія пасады рознага рангу ва ўзброеных сілах. Іншыя ажыццяўлялі адміністрацыйную і ваенную ўладу на падуладных князю тэрыторыях. Можна думаць, што ўтакіх справах князь у большай ступені імкнуўся абапірацца менавіта на асабіста адданую яму і залежную ад яго малодшую дружыну, чым на старэйшую дружыну, якая выяўляла тэндэнцыі да палітычнай і эканамічнай самастойнасці. У гэтай сувязі можам згадаць Святаполка Ізяславіча, які пры ўзыходжанні на кіеўскі стол у 1093 г. раіўся найперш з пры-
    298 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 126.
    209 Тамсама.
    ведзенай за сабой з Турава дружынай на шкоду старэйшай кіеўскай дружыне. Разам зтым, гадоўнай функцыяй малодшай дружыны была функцыя асабістага ўзброенага атрада князя, які быў не проста ягонай аховай, а ядром усіх узброеных сіл, гатовым да баявых дзеянняў. Адразу ж следам за сваім укняжаннем у Кіеве Святаполк выказаў гатоўнасць рушыць супраць полаўцаў, абапіраючыся менавіта на сваіх отракаў.210
    Колькасць княскіх дружыннікаў на працягу XI ст. бесперапынна расла. Паводле летапіснага паведа.млення пад 1014 г. Яраслаў штогод раздаваў сваім грыдзям тысячу грыўняў. Грунтуючыся на гэтых звестках і параўноўваючы іх з сярэдняй аплатай найманага ваяра, Г. В. Ласкавы вызначыў колькасць дружыннікаў Яраслава ў 160 чалавек.211 Але ўжо Святаполк Ізяславіч у 1093 г., ацэньваючы моц сваёй дружыны, называў лічбу ў 700 (па іншых звестках 800) отракаў.212 Разам з дзецкімі і грыдзя.мі яго малодшая дружына магла налічваць больш за тысячу чалавек.
    У адрозненне ад ранейшага часу, дружына канца X— XI стст. была конным войскам, добра і разнастайна ўзброеным,213 што было выклікана адпаведнымі зменамі тактыкі бою. На беларускіх землях, падуладных Кіеўскай дзяржаве, змены тактыкі дыктаваліся найперш неабходнасцю супрацьпаставіць уласную конніцу конным атрадам верагодных праціўнікаў — печанегаў, торкаў, полаўцаў і іншых качавых народаў.214 Авалоданне складаным майстэрствам коннага бою стала магчымым дзякуючы далейшай прафесіяналізацыі дружыны.
    Дружына была самай мабільнай і баяздольнай часткай войска, заўсёды гатовай адрэагаваць на ваенную пагрозу: ці то напад знешняга ворага, ці то выбух міжусобнай барацьбы. Адпаведна, і дружыннік быў прафесіяналам ваеннай справы. Ён быў ваяром, пастаянна падрыхтаваным да не-