• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    235 Chron. Tietm. VIII., 32. С. 69.
    236 Прядь об Эймунде Хрннгссоне. С. 109.
    237 Лаврентьевская летопясь. Ст. 141.
    месяц, стырнавы 1.5 эйрыра, што складала адпаведна 1,5 і 2,25 маркі ў год. Узнагароджанне магло выдавацца ў выглядзе каштоўных металаў альбо ў іншым эквіваленце кшталту футра.238 Разам з тым, пасля шэрагу паспяховых аперацый Эймунд запатрабаваў ад Яраслава павысіць аплату да 1 эйрыра золата шараговаму ваяру і 0,5 маркі золата стырнавому, на што кіеўскі князь быў вымушаны пагадзіцца з прычыны далейшых баявых дзеянняў супраць Бурыцлава.239 Грошы, аднак, выплочваліся нерэгулярна, і нарманы сышлі да Брачыслава. Такія высокія запатрабаванні нарманаўтлумачацца тым, што, нягледзячы на сваю параўнальна невялікую колькасць, яны былі вельмі прафесійнай і кваліфікаванай узброенай сілай, якая ў войнах першай паловы XI ст. часта вырашала зыход асобных бітваў і цэлых кампаній. У другой палове XI ст. у сувязі са змяненнем палітычнага і сацыяльнага становішча ў скандынаўскіх краінах найміцтва прыйшло ў заняпад.240
    Да ўдзелу ў асобных кампаніях таксама прыцягваліся іншаземныя вайсковыя кантынгенты саюзнікаў альбо даннікаў, якія падпарадкоўваліся вярхоўна.му камандаванню, але мелі сваіх камандзіраў і захоўвалі характэрную для іх арганізацыю. Узнагародай за ўдзел у баявых дзеяннях для іх, верагодна, служыладоля ўзахопленай здабычы. У войсках Кіева і іншых паўднёварускіх княстваў у такой ролі звычайна выступалі качэўнікі. Летапіс фіксуе выпадкі выкарыстання печанегаў Святаполкам у вайне супраць Яраслава ў 1018 г.,241 полаўцаў і чыцеевічаў паўднёвымі князямі ў кампаніях супраць Полацка ў 1077 г. і 1084 г.242 У сваю чаргу, полацкія князі выкарыстоўвалі атрады падуладных ці саюзных балцкіх і фіна-угорскіх народаў, аб чым сведчыць напад Усяслава на Ноўгарад з воддзю ў 1069 г.243 Натуральным удзельнікам кампаній полацкіх князёў маглі таксама быць і літоўскія атрады. Прынамсі, аб ваенным супраноўніцтве Літвы і Полаччыны можа сведчыць знаходка ў гарадзішчы на Менцы
    238 Прядь об Эймунде Хрннгссоне. С. 108.
    235 Тамсама. С. 110.
    240 Ласкавы Г. В. Да пытання аб арганізацыі і складзе ўзброеных сіл Полацкай зямлі. С. 9—10.
    241 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 144.
    242 Тамсама. Ст. 247, 248.
    243 Новгородская первая летопнсь. С. 17.
    (першапачатковы Менск) бронзавага наканечніка похваў двухлязовага мяча, характэрнага для Літвы XI ст.244
    У гэтай сувязі варта звярнуць позірк і да нешматлікіх звестак аб вайсковай арганізацыі дзяржаўных ці прота-дзяржаўных утварэнняў на балцкіх землях. Крыніцы, якія датычацца місіі і гібелі Бруна ў яцвяжскіх землях, згадваюць караля Непімера і ягоных герцагаў.245 Адштурхоўваючыся ад падабенства грамадскага ўладкавання і ходу яго развіцця ў славян і балтаў, мы можам меркаваць, што грамадскі і вайсковы статус Нецімера быў аналагічны статусу князёў на Русі, а ягоныя герцагі прыкладна адпавядалі старэйшым дружыннікам. Адпаведна, першым элементам вайсковай арганізацыі яцвягяў і літоўцаў магла быць княская дружына (драугове), якая складалася з асабістага ўзброенага атрада князя (кунігаса), падобнага на малодшую дружыну на Русі, і знатных ваяроў накшталт рускіх старэйшых дружыннікаў, кожны з якіх меў уласны атрад. Другім і найбольш шматлікім элементам вайсковай арганізацыі ў балтаў было наро-днае апалчэнне, якое адыгрывала галоўную ролю ў вядзенні баявых дзеянняў. Найбольш верагоднай формай арганізацыі балцкіх дружыны і апалчэння была традыцыйная дзесяцічная сістэма, якая стасавалася з патрабаваннямі часу.
    Падсумоўваючы звесткі аб колькасці чалавек у разнастайных элементах вайсковай арганізацыі, нам будзе цікава і разгледзець пытанне аб агульнай колькасці войскаў у канцы X-X1 стст. у цэлай Русі і менавіта на беларускіх землях. Добрае ўяўленне аб гэтым нам даюць звесткі крыніц аб паходзе Яраслава на Кіеў у 1015—16 гг. і ягоным змаганні з Баляславам і Святаполкам у 1018 г. «Повесть временных лет» называе яўна нерэальную лічбу Яраславава войска: 40 тысяч наўгародскіх вояў і 1 тысяча найманых варагаў.246 Карціну праясняе Наўгародскі першы летапіс, які рэалістычна кажа аб агульнай колькасці войска ў 4 тысячы, з іх 3 тысячы наўгародскіх вояў і 1 тысяча варагаў.247 У святле гэтага паведамлення лічба ў 40 тысяч выглядае як свядомая ці выпадковая памылка летапісца, зробленая шляхам механічнага памна-
    244 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 185.
    245 Baranauskas Т. Lietuvos valstybes istakos. 258.
    246 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 141.
    247 Новгородская первая летопнсь. С. 175.
    жэння лічбы з Наўтародскага летапісу на 10. Адштурхоўваючыся ад гэтага паведамлення, мы можам пастарацца прыкладна вылічыць і колькасць войска ў Яраслававых праціўнікаў. Як адзначае пры апісанні супрацьстаяння на Дняпры «Пасма аб Эймундзе», першапачаткова розніца ў сіле паміж праціўнікамі не была значнай. Гэта значыць, што Яраславу супрацьстаяла прыкладна роўнае па колькасці войска. У далейшым шмат Яраслававых вояў разышлося, а да ягоных праціўнікаў прыбылі свежыя падмацаванні так, што Эймунду перамога пачала здавацца сумнеўнай.248 У гэты момант колькасць войска Яраслава і супраціўнага войска магла дасягаць каля 3 і 5 тысяч адпаведна.
    Аб падобных лічбах кажуць крыніцы і пры апісанні баявых дзеянняў у 1018 г. Як паведамляе Тытмар, у паходзе Баляслава на Русь акрамя польскіх войскаў бралі ўдзел 300 немцаў, 500 венграў і 1000 печанегаў.249 Да іх мы з упэўненасцю можам дадаць некалькі сонень тураўскіх і кіеўскіх дружыннікаў і прыхільнікаў Святаполка, што разам дасць каля 2 тысяч ваяроў. Лагічна мяркуючы, у войску Баляслава колькасць палякаў мусіла быць ніяк не меншай за няпольскія кантынгенты, а хутчэй за ўсё, і пераўзыходзіла іх, складаючы як мінімум 2—3 тысячы чалавек. Такім чынам, усё ягонае войска складалася з 4-5 тысяч ваяроў. У бітве на Бугу яно ўшчэнт разграміла армію Яраслава. Між тым, мяркуючы па задзірлівых паводзінах Яраслававых ваяводаў,250 русіны маглі мець колькасную перавагу. Аб гэтым, хоць і з відавочнымі псрабольшаннямі, кажа і Гал Анонім.251 Можна дапусціць, што, аб’яднаўшы пад сваёй уладай большую частку Русі, Яраслаў здолеў сабрань войска, большае за тое, што было ў яго ў 1015-16 гг. Яно магло дасягаць колькасці ў 6—8 тысяч ваяроў.
    Падводзячы вынік, мы можам сказаць, што ў войнах першай паловы XI ст. на Русі агульная колькасць войскаў у асобных кампаніях не вырасла ў параўнанні з нарманскім псрыядам, а трохі скарацілася і не перавышала некалькі тысяч чалавек. У міжусобных войнах, якія зводзіліся да
    248 Прядь об Эймунде Хрннгссоне. С. 109.
    249 Chron. Tietm. VIII., 32. С. 69.
    250 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 143.
    251 Gall. Anon. 7. С. 36-37.
    супрацьстаяння паміж Ноўгарадам і Кіевам, сапернікі выводзілі на поле бою не больш чым па 3—5 тысяч ваяроў з кожнага боку з дружынай, апалчэннем, наймітамі і саюзнікамі ўключна, але без ваяроў залог, пакінутых для аховы гарадоў. Войска аб’яднанай Русі з некаторымі беларускімі землямі, але без Полацкага княства дасягала 6—8 тысяч чалавек. У другой палове XI ст. гэтая лічба магла ўзрасці толькі нязначна. Агульны рост насельніцтва кампенсаваўся ўжо згаданым паніжэннем мілітарызацыі грамадства і спыненнем прытоку найманых войскаў са Скандынавіі. Сваю ролю адыгрывала і гібель баяздольнага насельніцтва ў бясконцых войнах. Як казалі Святаполку Ізяславічу кіеўскія «смысленнн мужн» ў 1093 г., адгаворваючы яго ад бітвы з полаўцамі, «наша земля оскудела есть от ратн».252 Таму нават у выпадку надзвычайнай ваеннай пагрозы Русь магла выставіць толькі ўмераную колькасць войскаў. У бітве з полаўцамі ля Сноўска ў 1068 г. чарнігаўскі князь Святаслаў Яраславіч меў 3 тысячы ваяроў.253 У тым самым нешчаслівым 1093 г. Святаполк і кіеўскія мужы не маглі знайсці досыць сіл, каб супрацьстаяць 8 тысячам полаўцаў.254 Толькі аб'яднанне сіл усіх земляў Кіеўскай дзяржавы ў барацьбе супраць небяспечнага знешняга ворага магло даць войска, колькасць якога даходзіла да 8—10 тысяч. Такім выпадкам магла быць вайна трох князёў Яраславічаў з Усяславам у 1067 г., якая скончылася страшэнным пабаявішчам на Нямізе.
    Аб Полацкім княстве якія-небудзь дакладныя звесткі адсутнічаюць. Таму спекулятыўнае дапушчэнне — адзінае, што мы можам зрабіць у гэтым дачыненні. Несумненна, полацкае войска саступала колькасцю войску Кіеўскай дзяржавы па прычыне нашмат меншых памераў і меншай колькасці насельніцтва Полаччыны. Але калі грунтавацца на звестках аб бітвах на Судоме, Чарэсе, Нямізе і ля Галоцічаска, можна зрабіць выснову, што полацкае войска мусіла мець дастатковую колькасць ваяроў, каб упарта, хоць і не заўсёды паспяхова супрацьстаяць наўгародскім і паўднёварускім рацям. Такім чынам, яго колькасць мусіла бьшь прынамсі параўнальнай з колькасцю праціўнікаў. Якдумаецца,
    22 Лаврентьевская летопясь. Ст. 218.
    23 Тамсама. Ст. 172.
    24 Тамсама. Ст. 218
    мы не зробім вялікай памылкі, калі вызначым яе ў памеры 3-5 тысяч ваяроў разам з дружынай, воямі, нарманскімі кантынгентамі і саюзнікамі, але без залог гарадоў.
    Логіка таксама падказвае, што найвышэйшая колькасць войска на Русі магла ў такім выпадку збірацца менавіта для сумесных выпраў поланкіх і іншых рускіх князёў, такіх як войны ў Панямонні ці паход на торкаў у 1060 г., і дасягаць 11 — 15 тысяч ваяроў.
    Б) Зброя
    Выкарыстанне зброі ў войнах канца Х~Х1 стст. на беларускіх землях працягвала традыцыі ранейшага часу, але таксама належным чынам адпавядала змяненню вайсковай арганізацыі і спосабаў вядзення вайны і іх ус-кладненню.
    Пачэснае месца найбольш эфектыўнай і небяспечнай зброі па-ранейшаму захоўваў меч. 3-за свайго кошту ён заставаўся прыналежнасцю эліты ўзброеных сіл: князёў, дружыннікаў і заможных гараджан. Больш за тое, паводле археалагічных дадзеных, доля пахаванняў, у якіх былі знойдзеныя мячы, рэзка падае адносна агульнай колькасці пахаванняў са зброяй. Калі з агульнай колькасці пахаванняў, датаваных 900-1025 г., мячы былі знойдзеныя ў 13% магіл, то для пахаванняў 1000-1200 гг. гэтая лічба падае да 6%.255 Гэты факт яшчэ раз сведчьшь аб зніжэнні агульнай ваенізацыі грамадства.
    Паступова змяняўся і сам выгляд мяча. Першая палова XI ст. яшчэ адзначаецца панаваннем каралінгскіх мячоў. Меч другой паловы XI ст. ужо быў лягчэйшым і карацейшым за ранейшыя тыпы. Ягоная даўжыня даходзіла да 86 см супраць 95-100 см у Х-першай палове XI стст. Вага складала каля 1 кгсупраць 1,5 кгадпаведна. ІЛырыня зменшылася на 0,5—1,5 см. Дол займаў адну трэць ляза супраць паловы раней. Бяднейшым стала і мастацкае аздабленне мячоў. Усе апісаныя змены маглі быць выкліканыя імкненнем зрабіць вытворчасць мячоў больш таннай.256 Перамена гэтая не была рэзкай. 3 аднаго боку, ужо ў X ст. сустракаліся тыпы мячоў, пераходныя да пазнейшых формаў. 3 другога