• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Акрамя надбрамных збудаванняў, іншых вежаў крэпасці таго часу не мелі, калі не лічыць дазорных вышак, вядомых нам толькі гіпатэтычна.
    Завяршальнам элементам комплексу ўмацаванняў былі зрубныя студні, размешчаныя ўнутры крэпасці. На беларускіх землях вядомыя рэшткі крапасных студняў на гарадзішчах Муравельнік і ля вёскі Індура. У абодвух выпадках яны знаходзіліся недалёка ад уезду.333
    329 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 30—31,
    330 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 149-150.
    331 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 31-32.
    332 Загорульскнй Э. М. Вознйкновенйе Мйнска. С. 164—167.
    333 Раппопорт П. А. Военное зодчеспіво западнорусскйх... С. 154-155.
    Хваля ўзвядзення шматлікіх крэпасцяў закранула і балцкія землі. Мы ўжо згадвалі ўмацаваныя цэнтры падпарадкаваных Полацку Кукейноса, Герцыке і Асотэ. У той самы час у XI ст. у перыяд свайго апошняга росквіту ўступілі драўляныя замкі налітоўскіх землях. Паняцце гэтае сінанімічнае паняццю позніх гарадзішчаў (пілякальнісаў).334 Некаторыя з іх узніклі як цэнтры земляў ці княскія рэзідэнцыі.335 Разам зтым слабая заселенасць іншых, што асабліва характэрна для ўсходняй Літвы, дазваляе меркавайь аб іх паходжанні ад гарадзішчаў-сховішчаў.336
    Драўляныя замкі Літвы належалі да выспавага і мысавага тыпаў крэпасцяў. Разам з тым па меры росту іх насельніцтва побач з імі ўзнікалі заселеныя падолы, аналагічныя рускаму вакольнаму гораду. Яны таксама былі абароненыя лініяй уманаванняў.337 Такім чынам выспавыя і мысавыя крэпасні развіваліся ў складаныя. Падолы фіксуюцца ў 11% гарадзішчаў. Некаторыя замкі былі абароненыя зтрохбакоў натуральнымі рубяжамі, а з чацвёртага — валам і ровам. Некаторыя мелі штучныя ўмацаванні паўсім перыметры.338 У 6% замкаў зафіксаваныя форбургі — вынесеныя за асноўную абарончую лінію замкнёныя ўмайаванні.339
    Асноўным элементам уманаванняў драўляных замкаў былі валы вышынёй 3—5 м з унутранага боку і 5—9 м з вонкавага. Схілы валоў умацоўваліся камянямі альбо забітымі ў зямлю драўлянымі палямі, як на гарадзішчы Імпільціс на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. Зрэдку выкарыстоўваліся каркасныя канструкцыі, якія маглі складацца з пакладзеных упоперак вала дубовых бярвенняў, як на гарадзішчы Пуня.340
    У некаторых выпадках замкі акружаліся невялікімі равамі глыбінёй да 2 м і шырынёй у верхняй частцы да 4 м.341
    На валах узводзіліся драўляныя сцены вышынёй да 45 м. Часцей за ўсё сцены мелі зрубную канструкцыю, хаця
    334 Zabiela G. Lietuvos medines pilys. Vilnius, 1995. 309, 311.
    335 Ibid. 317. Баранаўскас T. Вытокі Літоўскай дзяржавы. C. 107—109.
    336 Zabiela G. Lietuvos medines pilys. 312.
    337 Ibid. 311.
    338 Ibid. 313.
    339 Ibid. 311.
    340 Ibid. 312-313.
    341 Ibid. 313.
    знаходкі ямаў для слупоў сведчань аб выкарыстанні і слупавых канструкцый.342
    Некаторыя замкі мелі складаныя брамныя збудаванні, цудоўным узорам чаго з'яўляенца гарадзішча Імпільціс. Уваход на гарадзішча вёў праз тунэлепадобную браму даўжынёй 8 м, шырынёй 3 м, і вышынёй 2 м. Снены тунэля былі складзеныя з двух радоў дубовых слупоў, столь з падоўжных і папярочных бярвенняў, на якія быў насыпаны слой зямлі.343 Як і на землях Русі, узвядзенне вежаў, акрамя надбрамных, не практыкавалася.
    Для вырашэння пытання водазабеспячэння будаўнікі і абаронцы замкаў будавалі рэзервуары для вады. Адзін з такіх рэзервуараў памера.мі 4,5 х 4 м, збудаваны на вільготным месцы, быў знойдзены ў знаёмым нам Апуоле.344 Складскія памяшканні дазвалялі таксама забяспечынь харчам замкавую залогу, якая налічвалада 100 чалавек, натэрмін да 2 месяцаў.345
    Нягледзячы на агульнае развійнё фартыфікацыі. усё ж неабходна прызнаць, што ў канцы Х-ХІ стст. баланс паміж абаронай і аблогай умайаваных пунктаў складаўся не на карысць абароны. Абложныя войскі паспяхова пераадольвалі супраціўленне абаронцаў крэпасцяў як самымі сучаснымі, так і традыцыйнымі спосабамі аблогі.
    Самым распаўсюджаным з такіх традыцыйных спосабаў па-ранейшаму быў із’езд, ці нечаканы напад. Летапісы не паведамляюць аб доўгатэрміновых аблогах ці штурмах Ноўгарада Брачыславам і Усяславам ў 1021 і 1066 гг. адпаведна. У абодвух выпадках летапісцы абмяжоўваюцца лаканічным словам «заняў»,346 што найбольш верагодна сведчыць аб із’ездзе. Менш удалымі спробамі із’езду былі напад Манамаха ў 1077 г. на Полацк, які ён толькі «ожгоша»,347 а таксама наступны напад Усяслава ў 1078 г. на Смаленск, які ваяўнічы полацкі князь не ўзяў, хоць і «ожьже».34!> Найбольш жа яскравым прыкладам эфектыўнасці із’езду было падзенне перад усё тым жа Манамахам Менска ў 1084 г. Яго ўмацаванні,
    342 Zabiela G. Lietuvos medines pilys. 313—314.
    343 Нсторня Лнтовской ССР. Внльнюс, 1978. С. 16.
    341 Zabiela G. Lietuvos medines pilys. 315.
    345 Ibid. 315, 317.
    346 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 146, 166.
    347 Тамсама. Ст. 247.
    348 Тамсама. Ст. 248.
    перанесеныя пасля разгрому 1067 г. з Менкі на Свіслач. збудаваныя ў набліжаным да круглага плане, абсталяваныя магутнай брамай, зладжанай паводле апошняга слова ваеннай тэхнікі, аказаліся цалкам бездапаможнымі перад нечаканым нападам, у ходзе якога Манамах «нзьехахом город-ь».’49 Такое лёгкае падзенне Ноўгарада. Менска і іншых першакласных крэпасцяў свайго часу прывяло даследчыкаў да высновы, што «вартавая служба была пастаўленая з рук вон кепска».350
    Штораз усё большае распаўсюджанне набывала доўгатэрміновая аблога, якая выкарыстоўвалася пры вялікай зацікаўленасці нападнікаў ва ўзяцці крэпасці. Задачамі аблогі былі: блакада горада з мэтай прымусіць абаронцаў да здачы голадам і смагай, а таксама выкарыстанне інжынерных прыстасаванняў для пранікнення ва ўмацаванні. Добрай дэманстрацыяй тагачасных метадаў аблогі была ўдалая спроба Уладзіміра захапіць у 988 г. цэнтр візантыйскіх уладанняў у Крыме Херсанэс (Корсунь). Войска Уладзіміра заняло подступы да горад, перакрыўшы падвоз харчоў і амуніцыі па сушы. Усё ж і пасля гэтага горад працягваў трымацца. Тады Уладзімір загадаў пабудаваць прыспу да гарадской сцяны з намерам праз яе ўварвацца ў горад. Узвядзенне гэтага досыць простага збудавання ўжо сведчыла пра ўзнікненне элементаў інжынернага майстэрства. Але і гэтая небяспека была ліквідаваная гараджанамі пры дапамозе інжынерных метадаў. Яны вывелі падкоп пад прыспу і выносілі зямлю з-пад яе ў горад, што прывяло да яе асядання. Нарэшце, да поспеху аблогі прывяла здрада. Гараджанін выдаў русам месцазнаходжанне вадаправоду, які быў важнай крыніцай водазабеспячэння. Пасля яго пераняцця русамі херсанэсцы вымушаныя былі здацца.351
    Цалкам рэальнай была і магчымасць здачы УладзіміраВалынскага ў 1099 г. Давыду Ігаравічу гараджанамі і залогай з берасцейцаў, пінян і выгашаўцаў, бо абложаныя хацелі сябе «предатн не могуше глада терпетм», ад чаго іх выратаваў ваявода Святаполка Ізяславіча Пуцята.352 Пасля із’езду аблога была найбольш распаўсюджаным і эфектыўным спосабам узяцця крэпасцяў у дадзены час.
    349 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 248
    350 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 34.
    351 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 109.
    353 Тамса.ма. Ст. 272.
    Паступова адваёўваў сабе месца ў арсенале спосабаў пераадолення фартыфікацыі штурм. Менавітаздапамогай штурму авалодала Менскам у 1067 г. войска Яраславічаў. Як адзначае летапіс, князі «пріідоша ко Меньску, м Меняне затворншася в граде». «См же братья взяша Менескь, н іісекоша муже, а жены н детн вдаша на шнты».353 Але яшчэ далёка не заўсёды штурм прыводзіўда поспеху. Няўдачай завяршыліся штурмы Усяславам Пскова ў 1065 г., нягледзячы на выкарыстанне ўпершыню зафіксаваных у беларускай гісторыі парокаў (абложных машын) супраць пскоўскіх персяў (сцен).354 Дзейна выкарыстоўваў спосабы штурму пры спробе авалодання Уладзімірам-Валынскім у 1099 г. і Давыд Ігаравіч, войска якога да горада «часто прнступаше». Адзін са штурмаў адбыўся «под вежемн», за якімі могуць хавацца штурмавыя навесы. Гараджане і залога актыўна абараняліся. «Овем же бьюшнм с града, н стреляюшмм межн собою, ндяху стрелы акы дождь». Як бачым, асноўным спосабам штурму было імкненне падавіць праціўніка стральбой. У перастрэлцы загінуў кіраўнік абароны князь Мсціслаў Святаполчыч, які сам страляў па ворагах. «Мстнславу же хотяшю стрелнтм внезапу, оударень бысть подь пазуху стрелою на заборолехь сквозе дску скважнею, н сведоша н, н на ту ношь оумре».355 Але і тут штурмы не далі жаданага выніку. Як ужо адзначалася, пасля гібелі Мсціслава абаронцы лічылі галоўнай для сябе небяспекай менавіта аблогу, якая пагражала ім голадам.
    Увогуле, перавага аблогі над абаронай часта прымушала абаронцаў здаваць крэпасці ў выпадках, калі нельга было разлічваць на знешнюю дапамогу. Недарэмна авалоданне нават буйнымі гарадамі ў вялікіх войнах канца X—XI стст. часта адбывалася без бою. Можна згадаць, што ўступленне Яраслава ў Кіеўу 1016 і 1019адбылося мірным чынам. Без бою здалі Баляславу і Святаполку горад у 1018 г. і кіеўскія гараджане. Нягледзячы на магутныя ўмацаванні Полацка, у 1069 г. Ізяслаў Яраславіч папросту «прогна» Усяслава адтуль. Праз два гады такім жа самым чынам Усяслаў «выгна» з Полацка Ізяславава сына Святаполка.356 У 1096 г. Алег Свя-
    353 Лаврентьевская летопмсь. Ст. 166.
    зя Новгородская четвертая летопнсь. С. 122.
    355 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 271—272.
    356 Тамсама. Ст. 174.
    таславіч сасмаленскім войскам, разбіўшы войска Расціслава Уладзіміравіча, мірным чынам заняў Мурам, пасля чаго яму «вдашася» і суздальцы. і растоўцы.157 Нягледзячы на далейшы рост палітычнага, эканамічнага і ваеннага значэння гарадоў, асновай ваеннай магутнасці дзяржаў заставалася палявое войска.
    Г) Стратэгія і тактыка
    Войны канца X—XI стст. вяліся гэтак жа часта і з такой самай лютасцю, як і ў ранейшыя часы. Добрым паказчыкам можа служыць запіс «Повестн временных лет» пад 1029 г.: «Мнрно бысть».358 Погляд на мір, як на вартае асобнай згадкі становішча, лепей за любыя апісанні бітваў і аблог паказваў, якой частай з'явай была ў той час для людзей вайна. Усё ж у параўнанні з ранейшым часам яна набывала больш рацыянальны характар, вядома, у межах даступнай для вайны рацыянальнасці. Завяршэнне фармавання трывалых асноў дзяржаўнасці прывялода выяўлення сталых дзяржаўных інтарэсаў, а з’яўленне з нетраў вайскова-дружыннага слою дзяржаўнага апарату вылучыла людзей, закліканых гэтыя інтарэсы вызначаць і абараняць. На другі план адышлі рабаўніцкія паходы па багацце і славу. Першаступеннае значэнне набылі інтуітыўна вынайдзеныя з’явы ўлады і магутнасці як асноўныя катэгорыі палітычнага жыцця грамадства.