Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
74.64 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
У міждзяржаўных адносінах найважнейшым інтарэсам дзяржавы было нарошчванне ці падтрыманне сваёй абсалютнай ці адноснай магутнасці. Аб абсалютнай магутнасйі гаворка ішла ў выпадку перавагі ці роўнасці сіл дзяржавы адносна суседзяў. У такім выпадку дзяржава імкнулася падпарадкаваць суседзяў, прымусіць іх выканаць сваю волю ці дамагчыся палітычных, эканамічных ці культурных саступак. Такім чынам ставілася да Полацкага княства Кіеўская дзяржава і гэтак жа сама паводзілі сябе і Кіеў, і Полацк у дачыненні да балнкіх земляў у Панямонні і Падзвінні. Адносны узровень сваёй магутнасці ў дачыненні да суседзяў імкнуліся захаваць меншыя і слабейшыя дзяржавы, асноў-
357 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 237.
358 Тамсама. Ст. 149.
най задачай якіх было імкненне адстаяць status quo і не дапусцінь паглынання мацнейшымі. Такая лінія паводзін была характэрнай для балтаў у дачыненні да Русі і для Полацка ў дачыненні да Кіева.
Ва ўнутранай палітыцы, дзе асноўнымі дзейнымі суб’ектамі былі розныя групоўкі кіруючых вярхушак, ставілася адзіная мэтадасягненне аднаасобнай улады ўдзяржаве і адхілення ад яе сваіх супернікаў.
Для забеспячэння як знешне, так і ўнутрыпалітычных інтарэсаў часта абіраліся ваенныя сродкі. У адпаведнасці з палітычнымі мэтамі выпрацоўваліся вялікая стратэгія і ваенная стратэгія. Вялікая стратэгія яшчэ знаходзілася ў зародкавым стане, але хуткаму яе развіццю спрыяла тая з’ява, што правіцель быў адначасова і палкаводцам, што дазваляла суцішыць супярэчнасці паміж палітыкай і ваенным майстэрствам. Вялікая стратэгія не павінна была абмяжоўвацпа пытаннямі вайны як такой, а мусіла забяспечваць агульны станоўчы вынік вайны. Такім станоўчым вынікам быўмір, заключаны на як мага лепшых умовах.359 Для гэтага ў рамках вялікай стратэгіі правіцелі інтуітыўна каардынавалі ўсе даступныя ім ваенныя і неваенныя рэсурсы, выкарыстоўваючы «ўсю сілу і моц фінансавага, дыпламатычнага, камерцыйнага і, не апошняга па важнасці, ідэалагічнага ціску».360 Найбольш актыўна з гэтага арсеналу побач з чыста ваеннымі рэсурсамі правіцелямі канца X—XI стст. выкарыстоўвалася эканамічная моц, тэрыторыя іх дзяржаў і людскія рэсурсы, а таксама палітычныя саюзы.
Ваенная стратэгія канцэнтравалася на дасягненні ваеннай перамогі. У большасці выпадкаў яна прымала простыя формы і зводзілася да спробаў знішчыць войска праціўніка ў генеральнай бітве. Ваенная перамога звычайна пазбаўляла пераможанага магчымасцяў далей адстойваць свае інтарэсы і аддавала ўладу ў рукі пераможцы. Так дасягаліся палітычныя мэты вайны. Прамая стратэгія часта выкарыстоўвалася ў знешніх войнах і амаль заўсёды ў войнах міжусобных, дзе захоп улады ажыццяўляўся выключна праз авалоданне сталіцай ці іншым ключавым горадам, што абмяжоўвала выбар стратэгічных прыёмаў. Напрыклад, усе дзеянні ўдзель-
359 Лнддел-Гарт Б. Стратегйя непрямых действйй. С. 403.
ж Тамсама. С. 368—369.
нікаў міжусобнай вайны 1015—1019 гг. зводзіліся да спробаў знішчыць воііска праціўніка, каб затым паставіць пад свой кантроль Кіеў.
Разам з тым сярод палітыкаў і палкаводнаў ужо з'явілася разуменне таго, што імкненне вырашыць вайну ў адной бітве было найменш эфектыўным відам стратэгіі, які патрабаваў канцэнтрацыі ўсіх рэсурсаў для перамогі і хаваў у сабе небяспеку іх поўнай страты і немагчымасці працягу барацьбы ў выпадку няўдачы. Да таго ж, падрыхтоўка да генеральнай бітвы давала магчымасць праціўніку таксама падрыхтавацца да яе належным чынам і сабраць свае рэсурсы ў кулак. Тагачасныя палкаводцы пачыналі разумець, што «прамое наступленне павялічвае ўстойлівасць праціўніка як у фізічным, так і псіхалагічным дачыненні, што прыводзіць да павелічэння сілы яго супраціўлення».’61 У сувязі з гэтым пачалі ўжывацца метады непрамой стратэгіі, якія мелі больш тонкі характар і забяспечвалі агульную перамогу ў вайне з меншым напружаннем рэсурсаў і меншай рызыкай. Непрамая стратэгія зводзілася да дзеянняў у нечаканым для праціўніка кірунку, па лініі найменшага супраціўлення з магчымасцю стварэння пагрозы некалькім аб'ектам адначасова.362
Непрамая стратэгія найчасцей выкарыстоўвалася ў войнах з абмежаванымі мэтамі. Часам правіцелі прыходзілі да высновы, што «разгром праціўніка з’яўляецца для яго неадольнай задачай ці не апраўдвае затрачаных намаганняў і што інтарэсы ваеннай палітыкі могуць быць больш надзейна забяспечаныя захопам тэрыторыі, якую ўрад можа захаваць пад сваім кантролем ці выкарыстаць у якасці козыра пры вядзенні мірных перамоваў».-’6-1 Такая стратэгія абмежаваных мэтаў была больш характэрнай для слабейшай дзяржавы ў супрацьстаянні здзяржавай больш магутнай. Такой стратэгіяй эфектыўна карысталіся полацкія князі ў войнах супраць Кіеўскай дзяржавы. Імі ж выкарыстоўваўся і іншы від стратэгіі абмежаваных мэтаў, сутнасцю якой было «чаканне перамены ў суадносінах сіл, перамены, якой часта дамагаюцца шляхам знясілення сіл праціўніка ў выніку на-
361 Лнддел-Гарт Б. Стратегйя непрямых действйй. С. 374.
362 Тамсама. С. 384.
363 Тамсама. С. 367.
нясення яму дробных уколаў замест рызыкоўных магутных удараў».164 Такія дробныя ўколы найчасцей прымалі выгляд спусташэння асобных мясцовасцяў з вывадам у палон іх жыхароў. Гэтыя ўдары не з’яўляліся рабаўніцтвам дзеля рабаўнінтва, а рабілі пэўны ўнёсак удасягненне агульнай мэты вайны: змяненне балансу магутнасці на сваю карысць.
Варта сказаць. што ваенная стратэгія абмежаваных мэтаў з яе дзеяннямі супраць гарадоў, сельскіх мясновасцяў і мірнага насельніцтва змяншала значэнне чыста ваенных фактараў вялікай стратэгіі і вымушала правіцеляў надаваць большую ўвагу іншым яе фактарам і пралічваць іх асабліва асцярожна. Захоп ці спусташэнне варожых тэрыторый з мэтай атрымання козыру для перамоў, шантажу ці дыверсіі вёў да падобных дзеянняў у адказ з варожага боку. Свае населеныя пункты, землі і насельніцтва станавіліся рэсурсам для своеасаблівага шахматнага «размену» з ворагам. Князі лёгка расставаліся з маёмасцю і жыццём сваіх падданых, калі гэта дапамагала ім дасягнуць агульнай мэты ў вайне. Будучы катэгорыяй досыць суб’ектыўнай, поспех у вайне выглядаў па-рознаму для князя з вышыні яго цераму і селяніна на папялішчы ягонай вёскі. Княскае меркаванне, аднак, звычайна брала верх.
Таксама неабходна адзначыць агульнае панаванне наступальных формаў стратэгіі. Незалежна ад выбару яе прамых ці непрамых відаў, палкаводцы імкнуліся захопліваць ініцыятыву і дзейнічаць наступальна. Нават абарончыя войны з абмежаванымі мэтамі, такія як войны Полацка супраць Кіева, вяліся наступальна, часта з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю прайіўніка.365
Паколькі імкненне да бою было асноўнай формай стратэгіі, у ходзе войнаў развіваліся стратэгічныя прыёмы, якія дазвалялі ўступіць у генеральную бітву ў спрыяльным становішчы альбо ўскладніць становішча праціўніка. Распаўсюджаным прыёмам было пераразанне камунікацый праціўніка, якое зводзілася да перакрыцця шляхоў падыходу дадатковых вайсковых кантынгентаў. Так, узяцце Яраславічамі Менска ў 1067 г. блакавала злучэнне полацкага войска з літоўцамі, што і магло стань адной з прычын паражэння
364 Лпддел-Гарт Б. Стратегйя непрямых действйй.
365 Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 104.
палачан на Нямізе. Пераразанне ліній забеспячэння яшчэ не мела крытычнага значэння. бо сярэдняга памеру арміі XI ст. маглі забяспечваць сябе за кошт рабаўніцтва прылеглых тэрыторый і доўгі час апераваць аўтаномна ад баз.
Яшчэ адным стратэгічным прыёмам было манеўраванне з мэтай вымусіць праціўніка павярнуць фронт. У паходзе са смаленскім войскам на Растоўскую зямлю ў 1096 г. Алег Святаславіч вымусіў Мсціслава Уладзіміравіча ўступіць у бой з ім на рацэ Калокшы з фронтам, павернутым на 90°, гаворка аб чым пойдзе ніжэй.
У сувязі са з’яўленнем складаных стратэгічных прыёмаў адбывалася развіццё і ўскладненне тактыкі. 3 мэтай паспяховага стратэгічнага манеўравання вялікае значэнне мела дакладнае і своечасовае з’яўленне войска ў прызначаным пункце. Неабходнай умовай гэтага быўхуткі і арганізаваны марш, у ходзе якога конніца звычайна рухалася сухапутнымі шляхамі, а пяхота магла ісці пешшу ці па рацэ на лоддзях, як у паходзе Яраслава ў Мазовію ў 1041 г.366 ці ў паходзе Яраславічаў і Усяслава на торкаў у 1060 г.367 Для здабыцйя звестак аб праціўніку арганізоўвалася выведка.368 Каб пазбегнуць нечаканага нападу праціўніка, выстаўлялася варта. У «Павучанні» Уладзімір Манамах раіў сынам: «14 сторожм самн наряжнваііте, н ночь отвсюду наряднвше около вон тоже лязнте».369
Далейшае развіццё атрымалі і спосабы вядзення бою. Значна ўскладніліся баявыя парадкі войскаў. Замест маналітнага фалангападобнага строю войскі зведалі падзел па фронту і ў глыбіню на асобныя тактычныя адзінкі, кожная з якіх магла выконваць самастойныя баявыя задачы. Перадумовай было ўзрастанне ролі дружыны, прадстаўнікі якой выконвалі функцыі камандзіраў і маглі забяспечыць прафесійнае кіраванне войскамі. Далейшае шпаркае развіццё конніцы адкрыла новыя магчымасці манеўравання тактычных адзінак на полі бою.
Галоўная лінія баявога парадку рускіх войскаў у канцы X—XI стст. звычайна складалася з трох частак: цэнтру, пра-
ж Лаврентьевская летопвсь. Ст. 153.
367 Тамсама. Ст. 163.
368 разнн рд Псторйя военного йскусства. Т. 2. С. 61.
369 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 246.
вага і левага крылаў. У залежнасці ад пастаўленых задач і сітуацыі пяхота і конніца маглі спалучацца розным чынам. Пяхота апалчэння магла знаходзіцца ў цэнтры, тады як конныя княскія дружыны знаходзіліся на флангах. Такі баявы парадак меў сваёй мэтай узманненне флангаў.370 Падобны строй забяспечыў перамогу Мсціслава Уладзіміравіча над Яраславам у бітве пры Ліствене ў 1024 г.371 У іншых выпадках вырашэнне баявых задач магло дасягацца камбінаваным строем пяхоты і конніцы ў кожнай тактычнай адзінцы. У некаторых выпадках конныя атрады маглі спешвацца адпаведна з абставінамі. Падзел войска па фронту дазваляў больш гнутка рэагавайь на дзеянні праніўніка і эфектыўна супрацьстаяць ягоным спробам абысці флангі і, у сваю чаргу, пагражаць ягоным флангам. Ускладненне баявога парадку патрабавала добрага ўзаемадзеяння паміж яго часткамі. У выпадку раз’яднанасці і дрэнна арганізаванага кіравання існавала пагроза паражэння частак войска паасобку. У бітве з полаўцамі пад Трэполем у 1093 г. баявыя парадкі рускіх войскаў складаліся менавіта з трох частак. Пераяслаўскі князь Расціслаў Усеваладавіч займаў цэнтр, тураўскі і кіеўскі князь Святаполк Ізяславіч стаяў на правым крыле, чарнігаўскі князь Уладзімір Усеваладавіч Манамах — на левым. Карыстаючыся адсутнасцю каардынацыі паміж князямі, полаўцы «налегша первое на Святополка м взломнша полкь его», хаця ён «стояше крепко», і вымусілі ягоныя атрады да ўцёкаў. Затым яны па чарзе разбілі Манамаха і Расціслава, які падчас адступлення ўтапіўся ў рацэ Стугне на вачах брата.372