Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Падзел войска ўглыбіню часам прадугледжваў вылучэнне перадавога атрада, задачай якога была разведка боем і па магчымасці расстройванне парадкаў праціўнікада падыходу асноўных сіл. У паходзе на радзімічаў у 984 г. дзеянні атрада пад камандаваннем Воўчага Хваста, высланага Уладзімірам «передь собою», былі настолькі ўдалымі, што ён разбіў радзіміцкае войска бездапамогі асноўных сіл.373 Для нанясення вырашальнага ўдару вылучаўся агульны рэзерв, які
зто pa3IIH Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 62.
371 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 148.
372 Тамсама. Ст. 219-220.
373 Тамсама. Ст. 83—84.
звычайна знаходзіўся ў засадзе і выкарыстоўваўся для заходу ў тыл праціўніку. Удар атрада Эймунда ў «адкрыты шчыт» (г. зн. утыл) праціўнікуўбітве падЛюбечам у 1015 г. вырашыў яе зыход на карысць Яраслава.’74
Падзеленае на самастойныя тактычныя адзінкі па фронту і ў глыбіню войска адрознівалася ўстойлівасню ў абароне, дынамічнасцю, манеўранасню і здольнасцю нарошчвайьсілу ўдару ў атацы. Баі дадзенага часу вылучаліся працягласцю і ўпартасцю. Вырашаліся яны кровапралітнай рукапашнай сутычкай, якая працягвалася да моманту, пакуль адзін з праціўнікаў не расстройваў свае парадкі і не кідаўся наўцёкі. Змаганне кідальнай зброяй перажывала заняпад і вялікага ўплыву на ход бітваў не мела.
Для лепшага разумення ваеннага майстэрства таго часу будзе варта разгледзець яго развіццё ў некаторых войнах XI ст., аб якіх мы ўжо маем дакладныя і падрабязныя звесткі і якія наўпрост звязваюцца з беларускімі землямі. Перш за ўсё, мы звернем нашу ўвагу на развіццё ваеннага майстэрства ў вайне Святаполка з Яраславам за ўладу ў Кіеве ў 1018— 1019 гг. Мы свядома абралі менавіта гэты перыяд міжусобнай вайны 1015—1019 гг. на Русі па наступных прычынах. Па-першае, у адрозненне ад падзей 1015-1017 гг., якія дапускаюць падвойнае тлумачэнне ў залежнасці ад даверу рускім летапісам ці «Пасме аб Эймундзе», мы валодаем больш ці менш дакладнай інфармацыяй аб ім, заснаванай на несупярэчлівых звестках рускіх летапісаў, Гала Аноніма і Тытмара. Па-другое, псрыяд гэты мае найбольшае дачыненне непасрэдна да беларускіх земляў у сувязі з удзелам у барацьбе тураўскага князя Святаполка. Сама бітва на Бугу паміж Святаполкам, ягоным саюзнікам Баляславам і Яраславам, як лічаць беларускія даследчыкі, магла адбыцца каля Берасця.375
У 1018 г. барацьба паміж Яраславам і Святаполкам з Баляславам ізноў абвастрылася. У 1017 г. Яраслаў, разбіўшы печанегаў, умацаваў сваю ўладу ў Клеве. У ходзе кампаніі на захадзе ён беспаспяхова аблажыў Берасце, але, магчыма, здолеў узяць Тураў. Гэтыя падзеі прывялі да памяншэння магчымасцяў Баляслава і Святаполка ўплываць на станові-
374 Прядь об Эймунде Хрннгссоне. С. 109.
375 Нллюстрнрованная хронологня нсторнн Беларусм. С. 23.
шча на Русі, а таксама тое, што Яраслаў не мог змірыцца са стратай пабужскіх земляў. Каб канчаткова замацаваць за сабой Берасце і дапамагчы свайму зяцю Святаполку сесці на кіеўскі стол і такім чынам паставіць пад свой уплыў рускую палітыку, Баляслаў прадпрыняў па.ход на Русь. Ягонае войска налічвала 4-5 тысяч ваяроў і складалася з палякаў, немцаў, венграў, печанегаў і тураўцаў. Яраслаў з войскам русі, славен і варагаў агульнай колькасцю 6—8 тысяч рушыў праціўніку насустрач, каб перашкодзіць спусташэнню сваёй тэрыторыі. Абодва войскі ўліпені 1018 г. сустрэліся на Валыні і спыніліся на розных берагах Буга. Такім чынам, абодва палкаводцы прытрымліваліся прамой стратэгіі і імкнуліся вырашыць вынік вайны ў генеральнай бітве. Больш за тое, Тытмар паказвае, што паміж бакамі існавала дамоўленасць аб уступленні ў бой.376
Тым не менш, войскі правялі ў чаканні абапал ракі некалькі дзён да 22 ліпеня. У гэты дзень паміж ваярамі абодвух бакоў пачалася слоўная сварка. Гал Анонім называе яе завадатарамі слуг і збраяносцаў русінаў, якія сталі абражаць палякаў па прыкладу свайго князя, які напярэдадні назваў Баляслава кабаном.377 Рускі летапісец ускладае віну на Яраслававага ваяводу Буды, які паабяцаў праняць Баляславу кап’ём яго тоўстае чэрава.378 Так ці іначай. бітва на Бугу пачалася з гэтай сваркі.
Першым яе этапам была завязка бою. Усе крыніны пагаджаюцца з тым, што ініцыятыва належала палякам. Паводле Гала Аноніма, польская чэлядзь, не вытрымаўшы абразаў і стральбы ад русінаў, пахапала зброю польскіх рыцараў, якія спалі пасля абеду, пераплыла раку і напала на русінаў. «Повесть временных лет» кажа, што Баляслаў у адказ на абразы першы сеў на каня і перасек раку ўброд. За ім рушылі і ягоныя ваяры. Цяжка аддаць перавагу адной крыніцы, але можна думаць, што калі элемент самавольства і прысутнічаў у дзеяннях палякаў, Баляслаў хутка ўзяў яго пад свой кантроль і ўвёў ход бою ў патрэбнае яму рэчышча. Тытмар прама кажа, што Баляслаў хутка пераправіўся цераз раку, «папрасіўшы саюзнікаў падрыхтавацца і паспя-
376 Chron. Tietm. VIII., 31. С. 68.
377 Gall. Anon. 10. С. 40.
378 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 143.
шацца». Польскія ваяры і чэлядзь, якія першымі пераправіліся цераз Буг, выканалі ролю псрадавога атрада. які не толькі выведаў боем сітуацыю, але і ўскладніў пастраенне баявых парадкаў русінаў, адразу ж падарваўшы іх шанцы на перамогу.
Другім этапам бітвы стаў бой галоўных сіл. Па словах Гала Аноніма, «Баляслаў і ўсё ягонае войска.., пастроіўшыся радамі, навалілася на ворагаў, якія ўцякалі з усіх бакоў; такім чынам, не адна толькі чэлядзь здабыла славу і не адна яна была віноўніцай праліцця крыві». Русіны не здолелі арганізавана сустрэць наступ асноўных сіл палякаў. Яраслаў «не оутягну мсполчнтнся». Поўнасцю баявыя парадкі пастроіць так і не ўдалося. Больш за тое, паколькі, па звестках, Тытмара парадак мусіў складацца з асобных атрадаў, ва ўмовах нечаканага наступу палякаў сувязь і ўзаемадапамога паміж імі была страчана. Русіны саступілі праціўніку «ў першы.м жа сутыкненні». «Там жа забіта было шмат уцекачоў і невялікая колькасць пераможцаў».379 Яраслаў з трыма спадарожнікамі ўцёк у Ноўгарад.
Нечаканасць нападу палякаў, удалыя дзеянні іх перадавых сіл і агульная наступальная тактыка дапамаглі ім атрымань рашучую перамогу. Наадварот, падзел кіеўскага войска па фронту, які мусіў забяспечыць устойлівасць і манеўранасць баявога парадку, у спалучэнні з кепскім камандаваннем і негатоўнасцю да бою прывёў да паражэння русінаў.
He трацячы часу на спусташэнне краіны, Святаполк з Баляславам рушылі на Кіеў, які і занялі 14 жніўня. Святаполк сеў на кіеўскі стол, Баляслаў жа рушыў дадому, заняўшы чэрвенскія гарады. Тым часам наўгародцы ўтрымалі Яраслава ад уцёкаў у Скандынавію і, сабраўшы сродкі, дапамаглі яму наняць варажскіх ваяроў. 3 гэтым войскам Яраслаў і рушыў на Кіеў. Хутчэй за ўсё, колькасць ягоных войскаў перасягала колькасць войска Святаполка. Той не мог больш разлічваць на падтрымку Баляслава, які не меў больш інтарэсу да падзей на Русі, дабіўшыся ўсіх сваіх мэтаў. Знясіленая жа доўгімі войнамі паўднёвая Русь пры ўсёй сімпатыі да Святаполка не магла выставіць шмат ваяроў. Таму Святаполк не выступіў насустрач Яраславу, а быў вымуша-
379 Chron. Tietm. VIII., 31. С. 68.
ны звярнуцца па дапамогу да печанегаў. Апошняя сустрэча праніўнікаў адбылася на ранэ Альце ў пачатку 1019 г. Надзвычай кровапралітная бітва працягвалася ад ранку да вечару. Войскі тройчы сыходзіліся паміж сабой, што сведчыць аб выкарыстанні глыбокіх баявых парадкаў, наяўнасці рэзерваў і добрым узроўні кіравання войскамі з абодвух бакоў. Нарэшце перавага схілілася на бок Яраслава. Войска Святаполка пабегла з поля бою, а сам ён уцёк?80 Міжусобная вайна завяршылася перамогай Яраслава.
Перамога ў вайне была дасягнутая з дапамогай прамой стратэгіі, скіраванай на вырашэнне агульнага зыходу ў генеральнай бітве. Вынікбітвы вырашаўся колькасцю войскаў, іх вывучкай і стойкасню, тактычным майстэрствам палкаводцаў і ўдалым камандаваннем. Яраслаў дасягнуў перамогі дзякуючы прыцягненню вялікіх людскіх і эканамічных рэсурсаў Наўгародскай зямлі, нягледзячы на шэраг цяжкіх тактычных памылак і паражэнне ў бітве на Бугу.
У той час як міжкняская барацьба за ўладу ў Кіеве вялася досыць просталінейна і пераможца выяўляўся на палях крывавых бітваў, супрацьстаянне Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы ў XI ст. мела складанейшы характар, які спрыяў выкарыстанню непрамых формаў ваеннага майстэрства. Найдалей сягнула развіццё стратэгіі ў войнах Усяслава Брачыславіча з Кіеўскай дзяржавай у 1065—1071 і 1077— 1078 гг. Пры дапамозе нестандартных, але надзвычай эфектыўных хадоў Усяслаў дасягнуў сваіх знешнепалітычных мэтаў і забяспечыў бяспеку і мір Полацкага княства на доўгія дзесяцігоддзі. Як мы ўжо адзначалі, знешнепалітычная пагроза Полацкаму княству з боку Кіеўскай дзяржавы ўзнікла пасля смерці ў 1054 г. кіеўскага князя Яраслава Уладзіміравіча, палітыка якога, накіраваная на саюз з Полаіікам, забяспечвала прасоўванне інтарэсаў абедзьвюх дзяржаў і агульную бяспеку ў рэгіёне. Трыумвірат ягоных сыноў Ізяслава, Святаслава і Усевалада з канца 1050-х гадоў пачаў праводзіць агрэсіўную знешнюю палітыку з мэтай усталявання сваёй неабмежаванай улады на Русі і падпарадкавання яе суседзяў, аб чым сведчылі падзел Смаленскай зямлі ў 1060 г., паходы на голядзь у 1058 г., солаў у 1060 г. і недапуш-
380 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 143—144.
чэнне да ўлады ў Ноўгарадзе Расціслава Уладзіміравіча ў 1064г. Агрэсіўныя памкненні Яраславічаў пагражалі і Полаччыне. Такім чынам, задачай гюлацкай вярхушкі на чале з Усяславам было захаванне незалежнасці Полацкага княства і падтрыманне балансу сіл з Кіеўскай дзяржавай ва ўмовах надыходзячага знешнепалітычнага крызісу. Як і большасць крызісаў таго часу, ён меў мала шанцаў быць развязаным з дапамогай чыста палітычных сродкаў і хутка перайшоў у ваенную стадыю.
Ва ўмовах тэрытарыяльнай, дэмаграфічнай і вайсковай перавагі Кіева Усяслаў мог прытрымлівацца прамой стратэгіі пазіныйнай абароны, якая б зводзілася да імкнення дань бой варожаму войску на сваёй тэрыторыі, і абароны крэпасцяў. Аднак сумны досвед Рагвалода сведчыў, што пасіўная прамая стратэгія не вырашала ўскладзеных на яе задач і дазваляла толькі адтэрмінаваць агульнае паражэнне, але не пазбегнуць яго. Другім варыянтам быў пачатак актыўных дзеянняў перад тым, як баланс сіл зменіцца на карысць Яраславічаў, каб прадухіліць іх удар па Полацку. Усяслаў абраў менавіта другі варыянт, ажыццявіўшы стратэгію, выдатна апісаную Бэзілам Лідэл-Хартам. «Неагрэсіўная дзяржава можа дасягнуць сваёй мэты проста прымусіўшы агрэсара адмовіцца ад захопу, пераканаўшы яго, што «гульня не вартая свечак». Перамога такой краіны фактычна дасягаецца расстройствам планаў агрэсіўнага боку на дасягненне перамогі. <„.> На першы погляд можа падацца, што абарона з’яўляецца найбольш эканомным метадам вядзення вайны. Але гэта значыць, што давялося б прытрымлівацца пазіцыйнай абароны, якая, як сведчынь досвед гісторыі, служынь надзвычай ненадзейным сродкам. Эканомія сіл і поспех лепш за ўсё забяспечваюцца спалучэннем абарончых і наступальных дзеянняў, заснаваных на высокай рухавасці, якая дае магчымасць наносіць хуткія магутныя контрудары».381