• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    “ Лысенко П. Ф. Туровская земля IX—XIII вв. С. 90—91.
    3“ Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх земель... С. 94.
    305 Тарасаў С. В. Полацк IX—XVIII стст.: Гісторыя і тапаграфія.
    С. 52-53.
    306 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх земель... С. 94.
    307 Тамсама. С. 98—99.
    316 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 158.
    праглядаць мясцовасць далёка навокал і змяншаць верагоднасць із’езду, ні то нечаканага нападу.308 Яшчэ адной перавагай раўніннага размяшчэння была магчымасць адносна лёгка здабываць ваду з падземных крыніц праз студні.309
    Першай зямлёй на Русі, якая ўспрыняла тэхналогію будаўнінтва круглых крэпасцяў, была Валынь. Адпаведна. на беларускіх землях першыя круглыя крэпасці ўзніклі ўжо ў X ст. у рэгіёнах, палітычна з Валынню звязаных (Панямонне) альбо памежных з ёй (заходняя Тураўшчына). Да X— XI стст. адносяцца панямонскія гарадзішчы ля вёсак Санюкі і Індура. Гарадзішча Талерка ля Санюкоў — круглае ў плане, што не адпавядае няправільнай форме ўзгорка, на якім яно знаходзіцца. Яно акружана валам па перыметры. Індурскае гарадзішча мае сваёй асновай круглую пляцоўку на ўзгорку, поўнасцю акружаную валам і ровам з двума ўездамі. Цэнтральная пляцоўка дапаўняецца вакольнай, акружанай авальным у плане валам з адным уездам, побач з якім знаходзіцца яма, магчыма, рэшткі студні. На адным з участкаў вакольнай пляцоўкі знаходзіцца кароткі прамежкавы вал паміж унутраным і знешнім.310
    На Тураўшчыне знаходзяцца круглыя гарадзішчы ля вёсак Бабка і Белавуша, якія адносяцца яшчэ да X ст. Гарадзішча Замак каля сяла Гарадзей належыць да пераходнага тыпу паміж выспавымі і круглымі крэпасцямі. Будучы дастасаваным да абрысу ўзгорка, яно ўжо мае амаль правільную круглую форму.311
    У Полацкай зямлі у канцы Х-ХІ стст. яшчэ дамінуюць крэпасці, падпарадкаваныя рэльефу мясцовасці. Некаторыя ўжо маюць правільную геаметрычную форму. Гэта гарадзішча ля вёскі Навасёлкі на Бярозе Дняпроўскай і Заслаўе. Авальную ў плане форму маюць уманаванні Менска на Свіслачы. Выцягнуты абрыс мог дыктавацца намерам дастасаваць крэпасць да мясцовасці і цалкам выкарыстаць незабалочаную пляцоўку. Аднак авальная форма гаворыць аб імкненні выкарыстаць новыя фартыфікацыйныя тэхналогіі і наблізіць план крэпасці да круглага.312
    309 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная техннка... С. 17.
    310 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 83—85.
    3,1 Тамсама. С. 76-77.
    312 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 93.
    Да Смаленскай зямлі тэндэнцыя будаўніцтва круглых крэпасцяў у XI ст. яшчэ не дабралася.
    На думку даследчыкаў, шырокае распаўсюджанне круглых крэпасцяў у паморскіх і палабскіх славян, у Польшчы і Чэхіі, а таксама іх развіццё ў першую чаргу ў заходніх землях Русі, сведчыцьаб іх заходнеславянскім паходжанні. Пры гэтым Тураўская зямля і Панямонне ўспрынялі новую тэндэнцыю праз валынскае пасярэдніцтва даволі рана. Полаччына і Смаленшчына па-ранейшаму давяралі традыцыйным тыпам крэпасцяў, дастасаваных да рэльефу мясцовасці.313
    Як і ў агульнай тыпалогіі крэпасцяў, у тэхналогіях іх будаўніцтва і асноўных канструктыўных элементах у канцы X—XI стст. суіснавалі простыя старыя і больш развітыя новыя тэхналогіі. Гэта прасочваецца ў асаблівасцях будаўніцтва валоў — асноўнага элементу тагачасных умацаванняў. Валы звычайна насыпаліся з падручнага грунту, якім на беларускіх землях быў пясок. 3 пяску насыпаныя валы ў Новагародку, Пінску і Давыд-Гарадку. Іх вышыня вагалася ад 2—3 да 5—7 метраў. Вал новагародскага дзядзінца дасягаў 6 м, што перавышала сярэдні паказчык. Стромкасць вонкавага схілу ў сярэднім даходзіла да 30—35% (30% у Новагародку), унутранага — да 25—30%.314 Унутраны схіл часам апаясваўся гарызантальнай тэрасай альбо брукаваўся каменнем дзеля забеспячэння перасоўвання ваяроў уздоўж вала. Для ўзыходжання на грэбень вала выкарыстоўваліся сабраныя з дрэва альбо выкапаныя ў самім вале лесвіцы.315
    Каб пазбегнуць абсыпання валоў і павысіць іх трываласць, яны ўмацоўваліся знешнімі і ўнутранымі канструкцыямі. Найбольш простымі з іх былі знешнія канструкцыі. Так, у Давыд-Гарадку вал быў умацаваны з абодвух бакоў агароджай з сасновых калод. Вонкавы схіл таксама падтрымліваўся пастаўленымі вертыкальна бярвеннямі.316
    Вельмі характэрным тыпам канструкцыі вала для беларускіх земляў быў вал з унутраным драўляным каркасам, які складаўся са зрубаў-гародняў, часам пастаўленых у не-
    3,3 Тамсама. С. 195—200.
    314 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 122, 131-132.
    315 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 21.
    316 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 122.
    калькі радоў. У першай палове XI ст. зрубы пачалі звязвань паміж сабой у сістэму, толькі вонкавы пояс якой, набліжаны да вонкавага схілу вала, запаўняўся зямлёй. Унутраныя рады зрубаў заставаліся пустымі і маглі выкарыстоўвацца для гаспадарчых і іншых патрэб.317 Аснова вала са зрубаўгародняў з дубовых бярвенняў даўжынёй 3,5-4 м была зафіксаваная на гарадзішчы на Менцы.318 Зрубная канструкцыя выкарыстоўвалася як на рускіх землях, так і ў іх балцкіх суседзяў. Зрубную канструкныю маюць валы гарадзішча Асотэ, якое ў XI ст. належала да Герцыкскага княства. 3 напольнага боку яны ўмацаваныя трыма, а з іншых бакоў — двума радамі зрубаў, знешні з якіх запаўняўся зямлёй, a ўнутраныя выкарыстоўваліся паджытло.319
    Розныя канструкныі выкарыстоўваліся для ўмацавання розных участкаў менскага вала. Некаторыя ўчасткі падтрымліваліся са знешняга боку бярвеннямі. Участак вала, блізкі да гарадской бра.мы, меў сваёй асновай субструкцыю, якая складалася з накатаў бярвенняў, пакладзеных перпендыкулярна восі вала. Гэтыя накаты падтрымлівалі бярвенні, паралельныя восі вала. Такая субструкцыя мае блізкія паралелі у «крацістых» асновах валоў польскіх крэпасцяў IX— X стст., што можа сведчыць аб польскім уплыве.320
    Нарэшце, для ўмацавальных канструкцый выкарыстоўвалася і каменная кладка. Абарончая сцяна полацкага Вя лікага пасаду ўяўляе сабой камбінаваную драўляна-каменную канструкцыю. Каменная кладка складалася з камянёў сярэдняга і буйнога памеру, прамежкі паміж якімі запаўняліся дробнымі камянямі. Яна трымалася ўласнай вагой і з’яўлялася падмуркам для абарончых зрубаў-гародняў, падтрымліваючы іх знешні край. Унутраны іх край утрымліваўся земляной падсыпкай. Зрубы і тут выкарыстоўваліся для гаспадарчых мэтаў.321
    Для прадухілення абсыпання вала ў роў каля асновы яго вонкавага боку таксама рабілася берма — гарызантальная пляцоўка шырынёй каля 1 м.322 Самі равы мелі розную пры-
    317 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 25—26.
    318 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 185.
    319 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 130.
    320 Загорульскнй Э. М. Вознйкновенйе Мннска. Мн., 1982. С. 155—156.
    321 Тарасаў С. В. Полацк ІХ—ХУШ стст... С. 52—53.
    322 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 132.
    роду. Часам яны ўтвараліся ў выніку выемкі зямлі для насыпкі вала і ўтакім выпадку мелі глыбіню. якая прыкладна раўнялася вышыні вала. Пры правядзенні равоў цераз натуральныя прыродныя перашкоды кшталту яроў. памеры іх былі большыя. Штучныя равы мелі сіметрычны профіль. Абодва іх схілы мелі прыкладна аднолькавую стромкасць каля 30—45%. Дно рабілася скругленым. У нізкай мясцовасці будаўнікі крэпасцяў імкнуліся запаўняць равы вадой, часам з дапамогай падвядзення вады з бліжэйшых вадаёмаў.323 Роў, аднак, не быў абавязковым элементам умацаванняў і не заўсёды прысутнічаў нават у важнейшых крэпасцях. Так. роў не фіксуецна ў Менску на Свіслачы.324
    Па вяршыні вала праходзіла абарончая сцяна, якая амаль заўсёды была драўлянай. Навукоўцамі выказваецца меркаванне, што пануючым тыпа.м сцен на рускіх землях у раннім сярэднявеччы былі зрубныя, нягледзячы на беднасць археалагічных дадзеных. Яны складаліся з трохсценных зрубаўгародняў даўжынёй 3—4 м, пастаўленых побач і злучаных кароткімі папярочнымі сненкамі. Прыкладнае супадзенне даўжыні гародняў асновы вала і сцяны паказвае, штосцяна магла быць працягам зрубнага каркаса вала.325 Зрубныя канструкцыі сцен зафіксаваныя на гарадзішчы Герцыке.326
    Сцены мелі сярэднюю шырыню 2-6 м і вышыню 3-5. Верхняй іх часткай была баявая галерэя, званая «забралам» ці «забаролам». 3 вонкавага боку яна была абароненая брустверам з бярвенняў, у якім былі прарэзаныя байніцы для франтальнай стральбы. Бруствер з аднаго боку і слупы з другога падтрымлівалі над забаролам двухсхільны дах.327
    Побач са зрубнымі сценамі ў невялікіх ці малазначных крэпасцях ужываліся і архаічныя канструкцыі кшталту частаколу ці слупавых сйен. Слупавыя сцены будаваліся шляхам заманавання гарызантальных бярвенняў у пазах вертыкальных слупоў альбо шляхам іх замацавання паміж папарна пастаўленымі слупамі.328 Лічыцца, што частакол быўуласцівы ўмацавання.м вакольнага горада, якія не прызначаліся
    33 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 26.
    324 Загорульскнй Э. М. Вознйкновенйе Мйнска. С. 167.
    33 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 26—27.
    336 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 136.
    327 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 27—30.
    33 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 135—136.
    для доўгай абароны.'29 Між тым магутныя каменна-драўляныя ўмацананні полацкага Вялікага пасаду сведчаць аб адваротным.
    Неад’емнай часткай крапасных умацаванняў была брама, якая абараняла ўезд у крэпасць. У невялікіх гарадзішчах яна размяшчалася проста на вяршыні вала. што ўскладняла яе цывільнае выкарыстанне. У больш развітых крэпасцях уезд шырынёй 5-8 м праразаўся ўлініі вала. У такіх выпадках брама ўжо была складаным інжынерна-тэхнічным збудаваннем, якое звычайна рабілася ў выглядзе вежы.330 Всжа гэтая, аднак, выконвала рачэй тэхнічную функцыю канструктыўнага элементу ўмацаванняў, чым пануючай над сняной баявой пляцоўкі. Для вядзення фланкіруючай стральбы яна не прызначалася і над сценамі не ўзвышалася.331
    Брама складанай для свайго часу канструкцыі была збудаваная ў другой палове XI ст. у Менску на Свіслачы. Зрубная вежа, рэшткі якой былі знойдзеныя пры раскопках, знаходзілася на ўсходнім канцы вала пры ўездзе ў крэпасць. Э. М. Загарульскі мяркуе, што з заходняга боку ўезду магла знаходзіцца сіметрычная ёй вежа. Брама, такім чынам, магла ўяўляць сабой праезд паміж дзвюма вежамі. Цікава, што ўезд не проста размыкаў непарыўную лінію вала. Канцы вала былі ссунутыя адносна адзін аднаго так, каб пры падыходзе да брамы праціўнік мусіў адкрываць свой неабаронены шчытом правы бок.332 Падобнае размяшчэнне ўезду было вядома ў іншых рускіх гарадах і ў далейшым атрымала распаўсіоджанне ў выглядзе захабаў.