Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
210 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 218.
211 Ласкавы Г. В. Да пытання аб арганізацыі і складзе ўзброеных сіл Полацкай зямлі ў канцы XI — пачатку XIII стст. // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мн., 1993. Ч. 2. С. 12.
212 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 218.
213 Кнрпнчннков A. Н. Снаряженйе всаднйка й верхового коня на Pycu IX—XIII вв. Ленннград, 1973. С. 5.
214 Тамсама. С. 85.
бяспекі, пільным нават у мірны час і гатовым да абароны сваёй зямлі ад знешняга ворага ў любую хвіліну. Высокія патрабаванні да прафесійнага ўзроўню дружынніка вымагалі ад яго пастаяннай падрыхтоўкі і ўдасканалення баявога майстэрства, маральных якасняў і фізічнага стану. Гэтыя патрабаванні датычыліся як шараговых дружыннікаў, так і баяр і князёў, якія асабістым прыкладам заахвочвалі высокі баявы дух дружыны і сваёй харобрасцю падтрымлівалі сярод дружыннікаў свой аўтарытэт. Нездарма адзін з найлепшых палкаводцаў таго часу Уладзімір Манамах, які ў канцы XI ст. займаў у тым ліку і смаленскі стол, у «Павучанні» для сваіх сыноў прысвяціў годнае месца выхаванню ў сабе належных ваярскіх якасцяў. Ён заклікаў сыноў быць дужымі і вынослівымі перад цяжкасцямі ваеннага побыту: «На вонну вышед'ь не леннтеся, не зрнте на воеводы, нн пнтью, нн еденью не лагоднте».215 Ён нагадваў ім аб неабходнасці захоўваць пільнасць і асцярожнасць, трымаць сітуацыю пад кантролем і быць гатовым да любога павароту падзей: «а рано встанете, а оружья не сннманте с себе вборзе, не розглядавше, леношамн внезапу бо человекь погыбаеть».216 Для выхавання і ўдасканалення высокіх баявых фізічных і маральных якасцяў побач са звычайнай ваеннай падрыхтоўкай і непасрэдным удзелам у вайне, князі і дружыннікі культывавалі мужныя, дынамічныя заняткі, якія загартоўвалі чалавека перад тварам небяспекі і цяжкіх фізічных нагрузак. Адным з іх улюбёных спосабаў баўлення часу было паляванне. Як піша аб сабе Манамах, ён «створнль дела на вонне, й на ловехь ночь н день, на зною н на знме не дая собе оупокоя».217 Такія заняткі былі звязаныя з вялікай рызыкай. Самому Манамаху давялося шмат ад іх пацярпець. Ён расказвае пра такія выпадкі: «медведь мм у колена подклада, оукуснль лютьш зверь, скочнль ко мне на бедры, н конь co мною поверже, н Богь неврежена мя сьблюде». Увогуле, Манамах «вь оуностм своем вереднх не блюда жнвота своего, нй шадя головы своея».218 Гэтыя словы добра раскрываюць прыроду яго ваеннага майстэрства і затрачаную
215 Лаврентьевская летопвсь. Ст. 246.
216 Тамсама.
217 Тамсама. Ст. 251.
218 Тамсама.
для яго дасягнення цяжкую працу. Падрыхтаваны і выхаваны такім чынам, князь ці дружыннік цалкам адпавядаў свайму прафесійнаму прызначэнню і быў поўнасцю гатовы для ўдзелу ў баявых дзеяннях.
Разам з тым, як слушна, але трохі катэгарычна падкрэслівае 1. Я. Фраянаў, прафесіяналізацыя ваеннай справы не прывяла да выніскання народнага апалчэння з вайсковай арганізацыі. Яно па-ранейшаму захоўвала сваё значэнне, несла цяжар вайсковай службы разам з дружынай і, прынамсі колькасна. складала найбольшую частку ўзброеных сіл Русі. Пры апісанні баявых дзеянняў летапісы надаюць увагу ролі «вояў», якія часта і былі вырашальнай сілай ва ўзброеных сутыкненнях.219
Першай часткай апалчэння былі атрады гарадскіх жыхароў. У сувязі з заснаваннем новых гарадоў і ростам іх насельніцтва ўскладнілася іх тэрытарыяльная і грамадская арганізацыя, якая вызначала арганізацыю вайсковую. Найменшай адзінкай гарадскога тэрытарыяльнага падзелу была вуліца. У буйных гарадах вуліцы аб’ядноўваліся ў пасады, як у Полацку,220 альбо ў канцы, як у Ноўгарадзе. Адпаведна, вуліцы выстаўлялі «дзесяткі», якія гуртаваліся ў пасадскія альбо канчанскія «сотні», з якіх і складалася гарадское апалчэнне-«тысяча».221 Такім чынам, гарадское апалчэнне захавала старыя формы дзесяцічнай арганізацыі, але яны мелі ўжо новы змест. Колькасць арганізацыйных адзінак вылічалася дзесяткамі. сотнямі і тысячамі толькі намінальна і на самой справе вызначалася мабілізацыйнай магчымасню вуліц, пасадаў і гарадоў.222
Да гарадскіх атрадаў далучаліся вясковыя кантынгенты, якія арганізацыйна таксама маглі ўваходзіць у склад гарадскіх тысяч.223 Як паведамляе «Пасма аб Эймундзе», калі Яраславу пагражала небяспека ад ягонага брата, «ён паслаў кліч на вайну па ўсёй сваёй зямлі, і прыйшло да яго вялікае войска бондаў».224Тое, што збор апалчэння з сельскіх
219 Фроянов 14. Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 658—675.
220 Тарасаў С. В. Полацк IX—XVIII стст.: Псторыя і тапаграфія.
Мн., 2001. С. 36-39.
221 Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 60.
222 Тамса.ма. С. 273.
223 Фроянов Н. Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 675—679.
224 Прядь об Эймунде Хрянгссоне. С. 110.
акруг быў справай звычайнай, пацвярджаецца існаваннем добра выпрацаванай працэдуры мабілізацыі. Паводле «Пасмы», перад пачаткам вайны супраць Бурыцлава Яраслаў «паслаў баявую стралу па ўсім сваім княстве, і склікалі конунгі ўсё войска».225 Паводле Наўгародскага першага летапісу, колькасць наўгародскіх вояў у паходзе Яраслава на Кіеў у 1015—16 гг. склала 3 тысячы.226
Дзесяткі і сотні апалчэння кіраваліся дзесяцкімі і соцкімі, існаванне якіх адзначаецца ўжо ў час кіравання Уладзіміра.227 Агульнае камандаванне апалчэннем ажыццяўлялі ваяводы, галоўным з якіх быў тысяцкі. 1. Я. Фраянаў адзначае, што імі маглі быць як ваяводы, прызначаныя князем, так і ваяводы з земскай знаці. Пасаду ж тысяцкага прадстаўнік земскай знаці мог займаць з большай верагоднасцю, чым паплечнік князя.228
Традыцыйна ваенна-гістарычная думка прадстаўляе вояў апалчэння як пяхоту.229 Між тым шматлікія летапісныя паведамленні ясна кажуць аб вядзенні воямі баявых дзеянняў на конях. Дастаткова згадаць, што адной з памылак, якая ў 1068 г. каштавала кіеўскага стала Ізяславу Яраславічу, была ягоная адмова даць кіяўлянам коней для змагання з полаўцамі.230 Можна сцвярджаць, што ў аснове апалчэння ў цэлай Русі і на беларускіх землях палягала спалучэнне пешых і конных атрадаў. Менавіта гэтае спалучэнне і забяспечвала высокую баяздольнасць апалчэння.231
Разам з апалчэннем, якое збіралася неперыядычна, у выпадку ваеннай пагрозы ў гарадах прысутнічалі і пастаянныя вайсковыя атрады, якія неслі гарнізонную службу. Яны ахоўвалі гарады ад нападу знешняга ворага і падтрымлівалі ўнутраны парадак. Пры неабходнасці яны маглі браць удзел у вядзенні іншых ваенных аперацый. I. Я. Фраянаў лічыць іх земскімі дружыннікамі. Земская дружына, як і княская, з’яўлялася атрадам прафесійных ваяроў, але ў адрозненне ад княскай утрымлівалася за кошт земства, прадстаўляла
225 Прядь об Эймунде Хрннгссоне. С. 109.
226 Новгородская первая летопнсь. С. 175.
227 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 126.
228 Фроянов й. Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 681—683.
™ Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 60.
230 Лаврентьевская летопмсь. Ст. 170—171.
231 Фроянов Й.Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 671—672.
земскую палову вайсковай арганізацыі і была галоўнай ударнай сілай земскага апалчэння.232 У доказ гэтага можна спаслацца на летапісны запіс аб падзеях у Кіеве ў 1068 г., калі ў ходзе паўстання супрань Ізяслава Яраславіча кіяўляне рушылі да поруба вызвалянь сваю дружыну.233
Калі Кіеў быў прыкладам вайсковай арганізаныі вялікага горада, у невялікіх, збольшага ваенных паселішчах, залога была арганізавана іншым чынам. Паводле Ю. А. Зайца, які грунтуецца на матэрыялах раскопак Заслаўя, гарадскую залогу складалі ваяры княскай дружыны і гарадскія ваяры. Гарадскія ваяры не ўваходзілі ў склад княскай дружыны, але належалі да княскай часткі вайсковай арганізацыі, а не да земства. Яны неслі ваенную службу і адначасова займаліся сельскагаспадарчай працай і рамёствамі. Археалагічныя матэрыялы сведчаць аб тым, што ваяры заслаўскай залогі не былі мясцовымі жыхарамі, а паходзілі з паўночнай і цэнтральнай частак Полацкага княства і маглі быць пераселеныя разам з сем’ямі на загад полацкага княскага ўраду.2'4 Таксама яшчэ раз можна згадаць, што залога Маскавічаў уключала нарманскіх перасяленцаў.
Відавочна, што ў гарадах Русі таго часу пры камплектаванні гарадскіх залог суіснавалі княская і земская вайсковыя арганізацыі. Прапарцыйныя адносіны паміж імі вызначаліся ў залежнасці ад працэсу ўзнікнення і развіцця розных гарадоў. У канцы X—XI стст. Кіеў быў вялікім горадам, насельніцтва якога ўключала як княскіх урадоўцаў і дружыннікаў, так і гандляроў, рамеснікаў і людзей сельскагаспадарчай працы. Натуральна, у такім горадзе роля земства была ў якасных і колькасных адносінах вялікай. Яна накладала свой адбітак і на вайсковую арганізацыю, што магло выражацца ў перавазе земскіх дружын. Заслаўе ж і Маскавічы былі невялікімі паселішчамі, якія атрымалі статус горада ў якасці памежных умацаваных пунктаў. Наяўнасць аднаго толькі мясцовага земскага насельніцтва была яўна недастатковай для выканання імі абарончай функцыі, што вымагала перасялення туды дружыннікаў і недружынных прафесійных княскіх ваяроў, якія і складалі значную
232 Фроянов Н. Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 683.
233 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 171.
234 Заяц Ю. А. Заславль в эпоху феодалйзма. С. 107.
частку залогі. Вялікі стольны Кіеў і маленькія мілітарызаваныя Заслаўе і Маскавічы з’яўлялі сабой розныя палюсы урбанізацыі на Русі. Іх вайсковая арганізацыя адрознівалася перавагай пастаянных земскіх атрадаў у Кіеве і княскіх атрадаў у Заслаўі і Маскавічах. Іншыя ж гарады маглі займаць паміж імі прамежкавы стан.
Да мясцовых вайсковых фармаванняў дадаваліся атрады наймітаў, якія па-ранейшаму фармаваліся пераважна з нарманаў. «Повесть временных лет» паведамляе аб удзеле нарманаў у ш.матлікіх кампаніях Яраслава. Тытмар Мерзебургскі адзначае вялікую колькасць «спрытных данаў», якія знаходзіліся на службе ў кіеўскага князя.235 «Пасма аб Эймундзе» пацвярджае гэтыя звесткі, расквечваючы аповед аб баявых дзеяннях каляровымі эпізодамі, у якіх нарманы дэманструюць свой гераізм і баявое майстэрства. Полацкія князі таксама шырока карысталіся паслугамі нарманскіх ваяроў, аб чым кажа паведамленне «Пасмы» аб пераходзе атрада Эймунда і Рагнара да Брачыслава Ізяславіча і далейшым яго ўдзеле ў вайне супраць Яраслава. Найманыя ваяры, хутчэй за ўсё, не вербаваліся індывідуальна, але паступалі на службу цэлымі атрадамі, як то было ў выпадку з Эймундам і Рагнарам. На вайне нарманскія кантынгенты знаходзіліся пад вярхоўным камандаваннем полацкага ці кіеўскага князя, але захоўвалі сваю ўласную сістэму арганізацыі і сваіх камандзіраў. Найменшай адзінкай арганізацыі такога атрада быў экіпаж аднаго карабля, то бок 30—40 ваяроў. Камандаваў экіпажам стырнавы. Некалькі экіпажаў аб’ядноўваліся ў атрад пад камандаваннем конунга ці ярла, які і падпарадкоўваўся непасрэдна вярхоўнаму камандаванню. Колькасць аднаго атрада магла дасягаць некалькіх соцень чалавек. Атрад Эймунда і Рагнара налічваў 600 ваяроў.236 Пры гэтым «Повесть временных лет» ацэньвае колькасць варагаў у паходзе Яраслава на Кіеў у 1 тысячу чалавек.237 Верагодна, у Яраслававым войску былі іншыя нарманскія кантынгенты акрамя Эймундавага. Узнагароджанне выплочвалася наймітам у залежнасці ад іх рангу. Шараговы ваяр традыцыйна атрымліваў 1 эйрыр (унцыя, ці 27 г) срэбра ў