• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Улада атрымлівала шчыльнейшую тэрытарыяльную прывязку. Дзяржава ў большай ступені атаясамлівалася з краем. Самыя краі, якія ўваходзілі ў склад Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы, карэнным чынам мяняліся. 3 аморфнай сукупнасці ізаляваных адна ад адной патрыярхальных
    воласцяў яны ператвараліся ў цэласныя сіруктураваныя сістэмы. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывала ўжо згаданас намі развіццё шляхоў зносін. Як і раней, утакой якасні выкарыстоўваліся водныя артэрыі. Прычым выкарыстоўваліся яны і як ваенныя, і як цывільныя шляхі. Ваенныя экспедыцыі па вадзе пракладалі дарогі гандлярам і падтрымлівалі іх бяспеку. Шляхі, адкрытыя ўвішнымі купцамі, выкарыстоўваліся для перамяшчэння войскаў. У сваі.м першым паходзе ў Польшчу Яраслаў адправіў частку войска ў Мазовію на лоддзях па водным Прыпяйка-Бужскім шляху.1* М. ДоўнарЗапольскі заўважае, што гэтым жа шляхам ажыццяўляліся паходы на яцвягаў.149 У той жа час ён вядомы і як значны цывільны шлях.150 Але калі шырокае выкарыстанне водных шляхоў зносін не было чымсці незвычайным, у XI ст. мы заўважаем і новыя тэндэнцыі. Пачалося пракладанне і асваенне сухапутных шляхоў, прычым першасным штуршком да гэтага паслужыла менавіта ваенная неабходнасць. К.алі ў 1014 г. Яраслаў узняў у Ноўгарадзе мяцеж супраць свайго бацькі Уладзіміра, той пабачыў цяжкасці перамяшчэння вялікіх мас войскаў выключна воднымі шляхамі. Таму ён аддаў загад: «требнте путь н мостнте мость».151 Такім чынам, пракладзеныя дарогі служылі далей цывільным мэтам і агу'льным тэндэнцыям грамадскага і дзяржаўнага развіцця.
    Акрамя шляхоў зносін важнейшым элементам інфраструктуры дзяржавы і краю былі гарады. Калі шляхі зносін служылі толькі сродкам сувязі паміж асобнымі мясцовасцямі, гарады былі асяродкамі ўсяго іх грамадскага жыцця, выконвалі ролю палітычных, экана.мічных і культурных цэнтраў. Вялізную ролю ў іх узнікненні адыграў ваенны фактар. Калі мы прааналізуем спіс гарадоў, узніклых на беларускіх землях у канцы X—XI стст., то ўбачым, што большасць з іх былі заснаваныя менавіта як ваенныя ўмацаваныя пункты. Гісторыя і археалогія Менска, Заслаўя, Лагойска, Браслава, Лоска, Ваўкавыска, Наваградка, Горадні і Турыйска выразна аб гэтым кажа.
    148 Лаврентьевская летопвсь. Ст. 153.
    149 Довнар-Запольскнй М. Очерк ucmopuu Крнвнчской й Дреговйчской земель до конца XII столетйя. С. 23.
    150 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 169.
    151 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 130.
    Нарэшце, дзяржава, якая мелатры важнейшых элементы: уладу, закон і тэрыторыю з пэўнай інфраструктурай, — мела патрэбу ў сіле, якая мусіла б гэтай тэрыторыяй пастаянна і эфектыўна кіраваць. Адчувалася патрэба ўдзяржаўным апараце. Першапачатковае выкананне гэтай функцыі ізноў лягло на вайсковы стан князя і яго дружыну. Адбылося гэта таму, што вайскова-дружынны слой быў, па-першае, адзінай арганізаванай сілай у структуры грамадства, які мог гэтую функцыю выканаць. Па-другое, паколькі кіраванне ўвогуле і падтрыманне ўнутранага парадку ў прыватнасці часта ўключала ажыццяўленне прымусу, збройная сіла князя і дружыны аказвалася вельмі дарэчы. Ужо Уладзімір адразу ж пасля ўзяцця Кіева вылучыў са сваёй варажскай дружыны «мужн смыслены н добры» і адаслаў іх кіраваць сваімі гарадамі.152 Такім чынам быў пакладзены пачатак існавання дзяржаўнага апарату, які адразу ж пачаў выконваць свае функцыі. Так, «Повесть временных лет» згадвае пра бязлітасную барацьбу Уладзіміра з рабаўнікамі і іх пакаранне смерцю.153 Далей ён жа ўдасканаліў гэтую сістэму, прызначыўшы намеснікамі ў гарады Русі сваіх сыноў, якія кіравалі воласцямі з дапамогай дружын і спалучалі ў сваёй асобе вышэйшую адміністрацыйную і ваенную ўладу. Такое спалучэнне яшчэ раз ілюструе вайсковыя карані дзяржаўных урадоўцаў. Развіццё сістэмы дзяржаўнага кіравання і інтэнсіўнае горадабудаўніцтва ў XI ст. у Полацкім княстве і Кіеўскай дзяржаве прадоўжыла традыцыю прыцягнення вайскова-дружыннага слою да адміністрацыйных спраў. Бадай, найбольш трапна гэты працэс характарызуе «Слова пра паход Ігараў», якое апісвае дзейнасць Усяслава Брачыславіча ў такіх радках: «Всеслав князьлюдем судяше, князем грады рядяше».154
    Далучэнне дзяржаўнага апарату да ўлады, тэрытарыяльнай арганізацыі і закону завяршыла фармаванне чацвярыцы асноўных элементаў, на якіх грунтавалася дзяржава. Як мы бачым, ваенны фактар быў настолькі ж важным чыннікам узнікнення і развіцця апошняга з іх, як і трох першых.
    152 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 79.
    13 Тамсама. Ст. 126—127.
    Слово о гтьлку Нгореве, Нгоря, сына Святьславля, внука Ольгова // Анталогія даўняй беларускай літаратуры: XI — першая палова XVIII стагоддзя. (Далей: Анталогія...). Мн., 2003. С. 173.
    Б) Ваенны фактар у эканамічным развіцці грамадства
    Апісаныя тэндэнцыі да стабілізацыі грамадства і яго складных элементаў уплывалі і на эканамічнае развіццё і ролю ў ім васнных фактараў. Як і раней, дзяржавы, якім належалі беларускія землі, вялі войны прыбытку, дзе выразна прасочваўся элемент прыўлашчання матэрыяльных каштоўнасцяў. Аднак форма гэтага прыўлашчання заўважна змянілася. Як і раней, напады на варожыя тэрыторыі суправаджаліся вывадам палону і непрыхаваным рабаўніцтвам. Дастаткова прыгадаць славутыя паходы Брачыслава і Усяслава на Ноўгарад і зваротныя ваенныя акцыі кіеўскіх князёў на Полаччыне. Але гэта не былі проста рабаўніцкія рэйды. Мэта гэтых паходаў палягала, хутчэй, у сталым захопе тэрыторый, якія заты.м асвойваліся з дапамогай каланізацыі і заснавання гарадоў. Захоп ажыццяўляўся наўпрост альбо з дапамогай спусташэння нейкай іншай тэрыторыі і наступнага патрабавання тэрытарыяльных саступак у абмен на мір і вяртанне захопленага. Менавіта такім чынам Брачыслаў дамогся ад Яраслава саступкі Віцебска і Усвята.
    Эканамічная выгода ад занятых тэрыторый мела некалькі аспектаў. Павелічэнне тэрыторыі і колькасці падданых спрыяла росту палітычнай магутнасці і эканамічнага дабрабыту дзяржавы і князя. Нават калі тэрыторыя была слаба заселенай і нс вылучалася асаблівым эканамічным развіццём, яна магла мець патэнцыял дзякуючы сваім прыродным рэсурсам. Напрыклад, урадлівыя глебы маланаселенага Панямоння і былі адным з фактараў, якія заахвочвалі славянскую каланізацыю гэтай зямлі155 і яе заваяванне полацкімі і кіеўскімі князямі. Важнай прычынай войнаў прыбытку было і геаграфічнае становішча спрэчных земляў. Тыя з іх, што знаходзіліся на ажыўленых, або перспектыўных гандлёвых шляхах, высока цаніліся і былі жаданым прызам. Мы ўжо адзначалі, што барацьба кіеўскіх князёў з яцвягамі ішла поруч з пракладаннем шляхоў у Польшчу па Прыпяйі і Бугу.
    155 Піваварчык С. Беларускае Паня.монне ў раннім сярэднявеччы (X— ХШст.ст.)// Bialoruskie Zeszyty Historyczne. Nr. 2 (6). Bialystok, 1996. Сайт «Камунікат»; http://kamunikat.net.iig.pl/-ria адрасе: http://kamunikat.net.iig.pl/www/czasopisy/bzh/06/06art_pivavarczyk.htm 09.26.2003.
    Атрыманыя Брачыславам Віцебск і Усвят знаходзіліся на скрыжаванні важнейшых шляхоў паміж Дзвіной, Дняпром і Ловаццю. Нават сама рака Судома, сведка бітвы паміж полацкім князем і Яраславам. была адным з найважнейшых шляхоў паміж Полаччынай і наўгародскімі землямі.156
    У параўнанні з ранейшым часам войны прыбытку ці тыя што мелі ў сабе гэтае адценне, усё менш былі авантурнымі княскімі акцыямі і ўсё больш адлюстроўвалі агульныя эканамічныя тэндэнцыі развіцця грамадства і інтарэсы яго пэўных слаёў.
    В) Уплыў вайны на развіццё духоўнай культуры
    Змяненне ролі вайны ў сістэме палітычных і эканамічных адносін таго часу суправаджалася і зменай яе месца ў тагачасным светапоглядзе, карэннае адрозненне якога ад ранейшых часоў палягала ў тым факце, што цяпер яго галоўным стрыжнем стала хрысціянства. Распаўсюджанне хрысціянскіх ідэй прывяло да перамены поглядаў на прыроду вайны, яе мэты, этычную апраўданасць і месца вайскоўцаў у сусветнай іерархіі і структуры грамадства.
    Паганскі светапогляд успрымаў вайну не проста як неад’емны элемент будовы свету, але і як натуральны стан рэчаў. Ужо вядомыя нам «Гутаркі Высокага», якія належаць да скандынаўскага эпасу, наўпрост кажуць:
    Муж не павінен
    Хоць на імгненне
    Адыходзіць ад зброі
    Бо не ўведаць Калі па дарозе Дзіда прыдасца.157
    Вайна разглядаецца як крыніца задавальнення, славы і гонару людзей і багоў. Калі бог Хеймдаль пад іменем Рыга падарожнічаў па зямлі, ён:
    156 Довнар-Запольскнй М. Очерк ucmopuu Крйвйчской й Дреговйчской земель do конца XII столетйя. С. 19.
    157 Старшая Эдда. Речн Высокого. 38. С. 26.
    стаў кідаць кап’ё, трэсці шчытом, скакаць на кані, уздымаючы меч; распальваў ён бітвы, крывавіў палі.
    ворагаў нішчыў, заваёўваў ён землі.158
    Адпаведна людзі, занятыя ваярскай справай, разглядаюцца як вышэйшы стан грамадства. Той самы Рыг падчас сваіх падарожжаў спарадзіў трох сыноў: Трэля, Карла і Ярла. Першыя два сыны, якія не вылучаліся ні асаблівай прыгажосцю, ні здольнасцямі, сталі родапачынальнікамі рабоў і сялян. Прыгожага, моцнага і вытанчанага Ярла Рыг абвучыў майстэрству вайны, пасля чаго ён і ягоныя нашчадкі занялі найбольш пачэснае месца ў грамадстве.159
    3 утылітарнага пункту гледжання вайна вядзецца, каб узбагаціцца, з маральна-этычнага каб здабыць славу і прадэманстраваць доблесць. Пытанне аб маральнай апраўданасці вайны вырашаецца ў залежнасці ад таго, наколькі мужна і годна паводзяць сябе ваяры. Замест дыхатаміі «дабро — зло» выкарыстоўваецца дыхатамія «смеласць — баязлівасць». «Гутаркі Высокага» кажуць:
    Шчодрыя, смелыя шчасна жывуць, не ведаюць клопату; а баязлівец заўсёды да ўцёкаў гатовы.160
    У згодзе з такім успрыманнем вайны вымалёўваецца і паганскі ідэал ваяра. Гэта князь альбо дружыннік, які ўдзельнічае ў вайне дзеля ўласнага ўзбагачэння і ўзвелічэння сваёй мужнасці і доблесці. Яго грамадскае прызначэнне адыходзіць на другі план. Яскравым паказчыкам адасобленасці
    158 Старшая Эдда. Песня о Рнге. 37. С. 301.
    159 Тамсама. 1-45. С. 294-303.
    Старшая Эдда. Речн Высокого. 48. С. 28.
    і індывідуалізму ваяра служынь яго містычная новязь са звярыным светам і здольнасць самому ператварацца ў звера і атрымліваць ягоныя сілы і здольнасці, што з’яўляецца распаўсюджаным матывам германскай міфалогіі.161 Шматлікія вобразы ваяра-звера існуюць і ў славянскім эпасе і літаратуры. Быліна пра Во.іьха Усяслаўевіча, правобразам героя якой быў Усяслаў Брачыславіч, так апісвае дзівосныя пераўтварэнні Вольха: