• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Справядлівай цяпер лічылася толькі вайна, якая вялася ў праведных мэтах. Ашаламляльным кантрастам выглядае адрозненне паміж ваеннымі акцыямі Яраслава ў 1014—15 і 1015—16 гг. Вайна, якую ён рыхтаваў супраць свайго бацькі Уладзіміра толькі «дала бы радасці д’яблу» паводле выразу летапісца. Наадварот, вайна, якую ён, магчыма, вёў супраць Святаполка ў 1015—16 гг., адбывалася «пособнемь Божнемь». Розніца была заўважнай і ў выніках. Першая акцыя скончылася вынішчэннем найманых Яраслававых варагаў наўгародцамі і наступнай бойняй наўгародцаў, учыненай Яраславам. Другая — яго перамогай і ўкняжаннем на кіеўскім стале. Кніжнікі, якія апісвалі гэтыя падзеі ў летапісах і «Сказанні», відавочна, хацелі даць чытачу зразумець абавязковую сувязь паміж справядлівасцю вайны і яе поспехам, які забяспечваўся з Божай дапамогай.
    Літаратура таго часу, якая адлюстроўвае характэрныя думкі і настроі грамадства, побач з асэнсаваннем з’явы вайны адводзіць месца і асэнсаванню ролі ваяроў як людзей, на чыіх плячах ляжала яе вядзенне. Паколькі грамадства беларускіх земляў і іншых земляў Русі яшчэ не наблізілася да той ступені жорсткага падзелу грамадства на станы, якая
    181 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 277.
    ўжо назіралася ў Заходняй Еўропе, грамадская думка яшчэ не вельмі выразна выдзяляе ваяроў як асобны стан. Тым не менш. яна ўжо даволі пільна разглядае пытанне іх місіі ў зямным свейе.
    «Сказанне пра Барыса і Глеба» надае ўвагу і пытанню функцыі ваяра ў грамадстве, якая найперш увасаблялася ў князях як правадырах мас ваяроў. 3 пункту гледжання сучасніка прызваннем Яраслава было ажыццяўленне правасуддзя ці аднаўленне асвечанага Богам сусветнага парадку, парушанага Святаполкам. Перад рашучай бітвай Яраслаў уздымае рукі ў неба і моліць Бога: «Се крьвь брата моего вьпнеть кь Тебе, Владыко, якоже н Авелева преже. Я Ты мьстн его, якоже н на оном положн стонанне н трясенне на братоубннцн Канне. Ен молю тя, Господн, да вьспрннмуть протнву тому».182 Перамога Яраслава і паражэнне Святаполка аднаўляе спрадвечны парадак і служыць доказам Божай велічы і справядлівасці.
    Наступнай функцыяй ваяроў таго часу, даўно абгрунтаванай хрысціянскай царквой і цяпер успрынятай на Русі, стала абарона краіны ад знешняга ворага, вытлумачаная ў хрысціянскім кантэксце. Барацьба са знешнімі ворагамі была праблемай, спрадвеку надзённай для хрысціянскіх і нехрысціянскіх дзяржаў і дадзяржаўных грамадстваў. Цяпер, аднак, супрацьстаянне знешнім ворагам перастала ўспрымацца выключна ў выглядзе супрацьпастаўлення «свой — чужы» і ўзмацнілася рэлігійным вымярэннем у выглядзе супрацьпастаўлення «хрысціянін-паганец». Абарона радзімы перастала быць справай толькі грамадскай і палітычнай і стала расцэньвацца як рэлігійны абавязак таксама. Гэтаму спрыяла і тая акалічнасць, што цэлую Русь і беларускія землі атачалі некаторыя народы, што прытрымліваліся паганскіх вераванняў: літва, яцвягі, печанегі, полаўцы і іншыя. I. Н. Данілеўскі, аднак, трапна адзначае, што першапачаткова крыніцы не выяўляюць рэзкага супрацьпастаўлення паміж «сваёй» Руссю і «чужымі» печанегамі ці полаўцамі.183 Аўтары тагачасных тэкстаў не праводзяць такой выразнай грані-
    182 Ськазанне н страсть н похвала святюю мученнку Борнса н Глеба. С. 80.
    183 Данвлевскнй Н. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 281—282.
    цы ні пры апісанні паганскіх часоў, ні пры апісанні першых дзесяйігоддзяў хрысціянства. Сапраўды, калі прааналізавацьтое самае «Сказанне пра Барыса і Глеба», то мы ўбачым, што пры ўсёй сваёй эмацыйнасці і зараджанасці хрысціянскім пафасам яно не называе печанегаў «паганымі» ці іншым знакавым тэрмінам. Паводле Данілеўскага, яскравае адрозненне паміж «сваімі» і «чужымі», заснаванае на рэлігійным адрозненні, з’яўляецца ў крыніцах толькі пры апісанні падзей канца XI ст, калі ў грамадстве запанавалі эсхаталагічныя настроі.184 Пры апісанні паражэння Русі ад полаўцаў у 1093 г. летапісец кажа, што Бог пакараў сваіх людзей «нахоженьемь поганых» і называе полаўцаў «врагы нашймй».185 Пры апісанні нашэсця палавецкага хана Баняка на Русь у 1096 г. летапісец называе полаўцаў біблійным выразам «бязбожныя Ізмайлавы сыны». Ваенная іх варожасць да Русі дзесяцікротна памнажаецца іх бязбожжам, якое найперш адлюстроўваецца ў спусташэнні Пячэрскага манастыра.186 Паводле летапісца, «безбожнйй сынове Нзмайлевй пушенй бо на казнь хрестьяномь».187 Абарона ваярамі краіны ад такога ворага набывала цяпер легітымнасць з пункту гледжання хрысціянства.
    Нарэшце, хрысціянства прынесла новы погляд на ўжыванне ваеннай сілы для пакарання злачынцаў. Эвалюцыя гэтага погляду прасочваецца ўлетапісным аповедзе аб пакаранні Уладзімірам рабаўнікоў. Калі падчас ягонага кіравання землі Русі захліснула хваля рабаўніцтва, хрысціянскія біскупы запыталі князя, чаму ён не карае рабаўнікоў смерцю, на што Уладзімір адказаў вельмі сімвалічна: «Боюся греха». На гэта біскупы мовілі: «Ты поставлень есй от Бога на казнь злымь, а добрымь на мйлованьне». «Достойть тй казнйта разбойНйка, но co йспытомь». Тады Уладзімір «нача казнйтн разбойнйкы».188 Гэты аповед паказвае, як свядомасць грамадства Русі ў мініяцюры паўтарыла доўгую эвалюцыю свядомасці грамадства хрысціянскіх краін у адносі-
    184 Даннлевскнй й. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков. С. 281—282.
    185 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 222.
    186 Тамсама. Ст. 232—233.
    187 Тамсама. Ст. 233—234.
    188 Тамсама. Ст. 126-127.
    нах да прызначэння ваеннай дзейнасці і манапалізаванага дзяржавай права на гвалт ва ўнутраных справах. Ад поўнага адмаўлення гвалту з-за боязі граху Уладзімір перайшоў да абмежаванага яго выкарыстання ва ўнутрыпалітычных мэтах, тэарэтычна абгрунтаванага парадай біскупаў, якія з’яўляліся для князя найвышэйшым аўтарытэтам у пытаннях веры і практычнага выкарыстання хрысціянскага вучэння.
    Як бачым, асноўнай функцыяй ваяра з’яўлялася выкарыстанне сілы ў тых ці іншых мэтах. Сіла набывала статус асноўнай характэрнай рысы ваяра. Таму далёка не апошнім пытаннем было паходжанне гэтай сілы. Нягледзячы на згаданыя намі паведамленні пра перажыткі паганскіх уяўленняў аб звярынай прыродзе ваяроў, погляд на Боскае натхненне і дапамогу як крыніцу ваярскай сілы паступова перамагаў. На гэты конт «Сказанне» зазначае аб перамогах Яраслава: «Н вьсегда пособнемь Божнемь н поспешеннемь святою, победнв елнко бранн сьставн, оканьнын посрамлен н побежен вьзврашаашеся».189 Пад «поспешеннемь святою» тут разумеецца дапамога з боку Барыса і Глеба. Стаўшы святымі, яны таксама занялі сваё месца ў нябеснай іерархіі і ўжо маглі служыць праваднікамі Боскай сілы. Далей «Сказанне» дэталізуе: «...ваю пособнемь н зашншенмемь князн нашн протнву вьстаюшая дьржавьно побеждають, н ваю помошмю хваляться».190 Такую Боскую дапамогу атрымліваў толькі той, хто змагаўся за справядлівыя мэты. Наадварот, той, хто ўчыняў злачынства альбо пераступаў клятву, такой дапамогі пазбаўляўся. У паходзе Алега Святаславіча са смалянамі на Мурамскую і Растоўскую зямлю супраць Ізяслава Уладзіміравіча ў 1096 г. Ізяслаў «надеяся на множество вон, Олег же надеяся на правду свою, яко правь бе в семь Олегь».191 Наступная бітва пад Мурамам паказальна для сучаснікаў скончылася перамогай Алега і паражэннем і смерцю Ізяслава. Наадварот, на думку летапісца, прычынай паражэння Яраславічаў ад полаўцаў у 1068 г., паўстання ў Кіеве і выгнання Ізяслава было парушэнне братамі хроснага цалавання з Усяславам і яго падступнага заключэння ў вязніцу.192
    189 Стжазанне н страсть н похвала святюю мученнку Борнса н Глеба. С. 80.
    190 Тамсама. С. 82.
    191 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 237.
    192 Тамсама. Ст. 167-173.
    У адрозненне ад паганскіх часоў выбар паміж праўдай і няпраўдай цяпер быўсправай асабістай. Выдатны прыкдад такога маральнага выбару нам ізноў дэманструе «Сказанне». Пасля смерці Уладзіміра дружына прапануе Барысу: «Пондн, сядн Кыеве на толе отьнн, се бо всн вон вь руку твоею суть». Аднак Барыс, усведамляючы няправеднасць узброенага выступлення супраць старэйшага брата, які меў законныя правы на бацькоўскі стол, адмаўляецна: «Не будн мн вгзятн рукы на брата свего н еше же н на старенша мене, егоже бых ммел, акы отьца».193 Такі выбар вядзе Барыса да гібелі і пакутніцкага вянца, але гэта разглядаецца аўтарам «Сказання» як вышэйшае прызванне і Боская ўзнагарода. Ён падмацоўвае гэта словамі Бібліі аб вечным жыцці праведнікаў і Боскай да іх міласці (Пс. 36. 28, 29).194 У той жа час выбар Святаполка на карысць няпраўды каштуе яму паражэнняў і хваробы ў жыцці зямным і вечных пакут у жыцці замагільным.195 Такім чынам, маральны выбар накладаў на ваяра абавязак служэння дабру і адказнасць перад Богам і людзьмі. Гэтая маральна-этычная тэндэнцыя ішла поруч з тэндэнцыяй палітычнай. Наколькі палітычная эвалюцыя вайскова-дружыннага слою як асновы ўлады вяла яго да рэінтэграцыі ў грамадства, настолькі хрысціянізацыя вяла да духоўнага збліжэння з грамадствам і пры-знання яго законаў. Цяпер ваяр канчаткова стаў успрымацца з грамадстве і ўспрымаць сам сябе як абаронца.
    Гэтае годнае прызначэнне знайшло адлюстраванне ў развіцці культаў «ваенных» святых, падобных да тых, што вызнаваліся ва ўсім хрысціянскім свеце. Акрамя ўсяго іншага, функцыяй такіх святых было змаганне з тыранамі і дапамога хрысціянскім войскам у зямных бітвах.196 Святыя Барыс і Глеб яшчэ, бадай, не ўспрымаліся як нябёсныя ваяры. Тым не менш, як кажа працытаваны намі урывак са «Сказання», яны ўжо аказвалі дапамогу тым, хто змагаўся за праўду і родную зямлю. Больш за тое, аўтар «Сказання»
    153 Ськазанне м страсть н похвала святюю мученнку Борнса н TaeGa. С. 73.
    194 Тамсама. С. 73—74.
    Тамсама. С. 80—81.
    196 Walter, Christopher. The Warrior Saints in Byzantine Art and Tradition.
    Aidershot, 2003. 53.
    параўноўвае іх з агульнапрызнаным «ваенным» святым Дзімітрыем Солунскі.м, а Вышгарад пад Кіевам, дзе адбываліся некаторыя падзеі «Сказання», — з Солунем (Фесалонікай).197 Паводле іроніі гісторыі, якая зрабіла поўнае кола, нашчадкі тых самых славян. ад чыіх ярасных штурмаў Дзімітрый дапамагаў абараняць Солунь, цяпер упадаблялі яму сваіх першых святых.
    Разам з тым, на Русь праніклі і развіваліся і культы традыцыйных «ваенных» святых і архангела Міхаіла. Пад 1063 г. летапіс згадвае пахаванне Судзіслава Уладзіміравіча ў царкве святога Георгія.191* Імёны святых і анёлаў актыўна выкарыстоўваліся і ў рускім анамыстыконе. Забіты людзьмі Святаполка отрак Барыса носіць імя Георгія.199 Вельмі сімвалічна ў кантэксце помсты Святаполку за Барыса і Глеба гучыць хрысціянскае імя Яраслава Георгій.200 Тураўскі і кіеўскі князь Святаполк Ізяславіч насіў хрысціянскае імя Міхаіл.201 Гэтыя факты выдатна паказваюць, якую высокую ацэнку і абгрунтаванне з пункту гледжання хрысціянства атрымала прызванне ваяроў як абаронцаў люду і зямлі.