• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    255 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 52.
    256 Тамсама.
    боку, і ў пазнейшых мячоў прасочваліся элементы ранейшых тыпаў.257
    Меч канца X—XI стст. служыў пераважна для сякучых удараў. Разам зтым фіксуюцца першыя выпадкі яго выкарыстання для ўдараў колючых. Як зазначае A. Н. Кірпічнікаў, першы раз укол мячом у небаявых абставінах згадваецца пад 980 г.25« пры апісанні падступнага забойства Яраполка двума варагамі.259 У наступны раз аб планаваным выкарыстанні мяча для колючага ўдару ў абставінах, ужо больш набліжаных да ваенных, гаворыцца пры апісанні паўстання ў Кіеве ў 1068 г. Каб пазбавіць паўсталых кіян магчымага правадыра, дружына параіла Ізяславу Яраславічу забіць Усяслава Полайкага: «послн ко Всеславу ать прнзваше лестью ко оконцю пронзуть н мечемь».260 Ізяслаўдадаў сабе гонару, адкінуўшы гэты намер. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што для нанясення колючага ўдару праз вакенца вязніцы было абрана не даўжэйшае і вастрэйшае кап'ё, але меч. Але часы славы для мяча як колючай зброі былі далёка наперадзе.
    Побач з мячамі многія ваяры мелі нажы, якія выкарыстоўваліся ў ролі універсальнага інструменту, рачэй чым зброі.261
    Вельмі распаўсюджанай зброяй было кап’ё, якое аднолькава часта выкарыстоўвалася як дружыннікамі, так і ваярамі апалчэння.262 Археалагічныя дадзеныя фіксуюць наяўнасць кап’я ў 50-63% пахаванняў Беларусі і Гдоўшчыны.263 Некаторыя могільнікі на тэрыторыі Беларусі як, напрыклад, знойдзены каля Заслаўя, насычаныя знаходкамі коп’яўда высокай ступені.264
    На беларускіх землях у гэты перыяд ва ўжытку знаходзіліся некалькі тыпаў кап’я. Першым з іх быў вядомы нам з нарманскага перыяду ланцэтападобны тып, які, верагодна, і быў занесены на беларускія землі нарманамі. Да 1000 г. наканечнік кап’я гэтага тыпу быў скарочаны ў даўжыню і
    257 Кнрпячннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 52.
    258 Тамсама.
    259 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 78.
    м Тамсама. Ст. 171.
    261 Кнрпнчннков А.Н. Древнерусское оружйе. Вып. 1. С. 72.
    262 Тамсама. Вып. 2. С. 19.
    263 Тамсама. Вып. 3. С. 47.
    261 Тамсама. Вып. 2. С. 9.
    больш завостраны да канца. Утулка, наадварот, пашырылася і падоўжылася. Такія змены былі абумоўленыя імкненнем лепей прыстасавань кап'ё да прабіцця металёвых даспехаў. Ланцэтападобныя коп’і зніклі з ужытку каля 1050 г.265 Яшчэ больш шырокае распаўсюджанне мелі коп’і з падоўжана-трохкутным наканечнікам, якія маглі мець славянскае паходжанне.-66 Пэўнымі асаблівасцямі тыпаў ужываных коп’яў адрознівалася ад рэшты беларускіх земляў Смаленшчына. Так, тут знайшло шырокае выкарыстанне кап’ё з наканечнікам у выглядзе чатырохграннага стрыжня з варонкападобным верхам, званае пікай. Коп'і азначанага тыпу былі запазычаныя Руссю ў качэўнікаў паўднёва-ўсходніх стэпаў,267 у баявых дзеяннях супраць якіх смаляне бралі чынны ўдзел. Нарэшце, на Смаленшчыне выкарыстоўваліся гарпунападобныя двушыпныя коп’і, якія былі звязаныя з аўтахтонным фіна-угорскім насельніцтвам і маглі ўжыванна як для вайны, так і для палявання.268 Увогуле, адбывалася паступовая замена шырокіх тыпаў лёзаў на вузкія, што было звязана з развіццём засцерагальнай зброі і неабходнасцю яе пераадолення.269 Разам зтым, шырокалёзавыя наканечнікі, якія дазвалялі наносіць шырокія і небяспечныя раны, захоўваліся яшчэдоўгі час. Воі апалчэння, якія найчасцей імі карысталіся ў баі, сустракаліся ў асноўным з такімі самымі воямі, якія не былі прыкрытыя засйерагальным узбраеннем.270
    Як і ў ранейшы перыяд, кап’ё шырока выкарыстоўвалася ў баі пяхотай. У сілу сваёй даўжыні яно было грознай і эфектыўнай зброяй першага ўдару, якая дазваляла дастаць праціўніка і нанесці яму максімальную шкоду перад тым, як звярнуцца да іншых відаў зброі. Узброенае коп'ямі, шчыльна пастроенае войска магло нанесці праціўніку моцны ўдар у атацы і было цяжкапераадольнай перашкодай у абароне.
    Новы імпэт развіццю кап’я ў XI ст. дало і хуткае развіццё конніцы, для якой кап’ё стала натуральнай і зручнай зброяй. У адрозненне ад пяхоты, якая па-ранейшаму карыста-
    265 Кнрпнчннков А.Н. Древнерусское оружйе. Вып. 2. С. 9—12.
    266 Тамсама. С. 12—13.
    367 Тамсама. С. 15—16.
    268 Тамсама. С. 17
    » Тамсама. С. 20.
    270 Тамсама. С. 21.
    лася коп’ямі даўжынёй 180—200 см, конніца мела коп’і, якія дасягалі 360 см у даўжыню.27' Рускія коннікі XI ст. яшчэ не выкарыстоўвалі таранны ўдар, які ў той час ужо з’явіўся ў Заходняй Еўропе. Удар наносіўся замахам узнятай рукі, якая затым хутка выпроствалася.272 Але і такі ўдар, што вызначаўея спалучэннем энергіі замаху з энергіяй руху конніка, дазваляў наносіць значную шкоду праціўніку.
    Сапернікам кап’я паводле масавасці была сякера. У адрозненне ад кап'я, і тым больш ад мяча, яна была пазбаўлена адцення сакральнасці, прыналежнасці да магутнасці, улады і прэстыжу. Прычын таму было дзве. Найперш, у канцы X—XI ст. сякера была зброяй пераважна сацыяльных нізоў, што выразна адрознівала іх ад мечаносных і кап’еборных князёў і дружыннікаў. Па-другое, універсальны характар сякеры, якая магла быць з такім самым поспехам працоўным інструментам, як і зброяй, зніжаў ступень яе «гераічнасці».273 Пры гэтым менавіта яна і была той асноўнай працоўнай прыладай вайны, якой карысталася большасць шараговых пяхотнікаў. Па ступені распаўсюджанасні яна трохі пераўзыходзіла кап’ё на паўночным захадзе беларускіх земляў і пакідала яго далёка ззаду ў цэнтры і на поўдні. У Цэнтральнай і Паўднёвай Беларусі доля пахаванняў сякераносцаў дасягае 47—67%.274
    Асноўнымі тыпамі ўжываных сякер былі па-ранейшаму шырокалязовыя, вузкалязовыя і барадатыя сякеры, якія насіліся на поясе, на шворцы за спіной, альбо папросту цераз плячо.275 Выкарыстоўваліся і сякеры-чаканы, што пацвярджаецца знаходкай чакана ў слаі XI ст. у Ваўкавыску.276
    У тактычных адносінах сякера была найбольш часта ўжыванай ударнай зброяй пяхоты апалчэння, чарга да якой даходзіла пасля першага капійнага ўдару, калі завязвалася цесная рукапашная сутычка. Аднак сякера не была эфектыўнай зброяй для дзеянняў супрань конніцы. У эпоху шпаркага росту апошняй гэта прадвызначыла адыход сяке-
    271 Кнрпвчнлков А.Н. Древнерусское оружйе. Вып. 2. С. 9.
    272 Тамсама. Вып. 3. 68.
    273 Тамсама. Вып. 2. С. 44-45.
    274 Тамсама. Вып. 3. С. 49.
    275 Ласкавый Г. В. К ucmopuu оружйя Белорусского Подвйнья в VI— XIII вв. // Полоцкнй летопнсец. № 1 (2). С. 27-33.
    276 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 384.
    ры на другі план. Яна ўсё больш саступала месца мячу і кап'ю,277 хоць і была неза.меннай пры абароне і аблозе крэпасцяў. Як лічыць Г. В. Ласкавы, менавіта выкарыстанне сякер было вырашальнам фактарам ва ўзяцці Усяславам Ноўгарада.278
    На фоне развіцця ўдарнай зброі яскрава бачны заняпад зброі кідальнай. Суліцы (кідальныя коп’і) выкары-стоўваюцца толькі як дапаможная зброя і не маюць вялікага ваеннага значэння.279
    Пасля рэнесансу X ст. новы заняпад перажываюць лук і стрэлы. Паводледадзеных A. Н. Кірпічнікава, знаходкі стрэл у пахаваннях XI ст. у паўночна-заходняй Беларусі гранічна рэдкія, у цэнтральнай і паўднёвай Беларусі, а таксама на Смаленшчыне адсутнічаюць цалкам.280 Падзенне значэння кідальнай зброі можна звязаць з двума фактарамі. Першым з іх з’яўляўся агульны рост значэння рукапашнага бою, у ходзе якога найчасцей і вырашаўся вынік бітваў. Другім была перамена тэатраў ваенных дзеянняў. Калі раней ваяры з беларускіх земляў часта ўдзельнічалі ў паходах на Візантыю і каспійскія краіны, то ў XI ст. большасць баявых дзеянняў вялася імі на сваёй зямлі ці на суседніх тэрыторыях, дзе перасечаная лясістая мясцовасць зніжала эфектыўнасць выкарыстання кідальнай зброі. Усё ж цяжка ўявіць, што некаторыя віды баявых дзеянняў кшталту аблогі крапасных умацаванняў абыходзіліся без стральбы. Хутчэй за ўсё, лук і стрэлы прысутнічалі ў ваярскім узбраенні да той ці іншай ступені. Пахаванні ж. пры ўсёй сваёй каштоўнасці як археалагічнай крыніцы, не заўсёды дакладна адлюстроўваюць сапраўднае становішча. Як трапна заўважыў сам A. Н. Кірпічнікаў, «зброя мёртвых» не заўсёды адпавядае «зброі жывых».281
    Пошукі спосабаў абараніць ваяра ад варожых удараў прывялі і да далейшага развіцця засцерагальнай зброі, якое выразілася ў яе пацяжэнні. Побач з кальчугай на беларускія землі пранікаюць пласцінкавыя панцыры, у летапісах званыя «бронямі дошчатымі».282 Найдаўнейшым тыпам пласц-
    277 Кмрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 2. С. 45-46.
    278 Ласкавый Г. В. Кucmopuu оружйя Белорусского Подвйнья... С. 27.
    279 Кнрпнчняков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 2. С. 23-25.
    280 Тамсама. Вып. 3. С. 47—49.
    281 Тамсама. Вып. 3. С. 52.
    282 Мпатьевская летогшсь. Ст. 904.
    інкавага панцыру на беларускіх землях быў ламелярны, пласцінкі ад якога, датаваныя апошняй чвэрцю XI ст., былі знойдзеныя ў Менску.283 Панныр такога тыпу складаўся з падоўжаных простакутных пласцінак, часам зтрохкутным выступам на доўгім баку, якія змацоўваліся паміж сабой рамянямі, прапушчанымі ў адтуліны па краях. Даўжыня пласцінак была роўнай 8-10 см, шырыня 1,5—3 см.284 Падаснова са скуры ці тканіны не была абавязковай, але часам прысутнічала. Гэта ніяк нс ўплывала на спосаб мацавання пласцінак.285
    Панцыр абараняў ваяра лепей за кальчугу. Змацаваныя разам пласцінкі заходзілі адна на адну, такім чынам у асобных месцах падвойваючы таўшчыню панцыра. Іх выгнуты профіль дапамагаў лепей адбіваць удары варожай зброі.286 Ханя панцыр больш за кальчугу скоўваў рухі ваяра, але ягоная адносная нягнуткаснь мела і станоўчы бок. Ён добра парыраваў драбячае ўздзеянне зброі на косткі ваяра, супраць чаго кальчуга была малаэфектыўнай. Нарэшце, распаўсюджанне панцыра мела і экана.мічныя прычыны. Выраб панцырных пласцінак і іх змацаванне патрабавалі меншай кваліфікацыі і рабілі вытворчасць панцыраў прасцейшай і таннейшай.
    Ламелярны панцыр быў вынайдзены на Блізкім Усходзе, а ў рымскі час шырока выкарыстоўваўся па ўсім Міжзе.мнамор’і.287 На беларускія землі ён, магчыма, быў занесены качэўнікамі288 ў эпоху Вялікага перасялення народаў, чым і тлумачыцца ўжо вядомая нам яго найстарэйшая знаходка на паўднёвай ускраіне Беларусі ў Хатомелі. У канцы Х-ХІ ст. ламелярны панцыр рабіў на Беларусі толькі свае першыя крокі і па масавасці яшчэ не мог спаборнічаць з кальчугай.