Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Для абароны галавы па-ранейшаму выкарыстоўваліся стажковыя шлемы.289
283 Плавінскі М. А. Засцерагальнае ўзбраенне IX—XIII стст. на тэрыторыі Беларусі. С. 146—147.
51 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 17.
285 Плавінскі М. А. Засцерагальнае ўзбраенне... С. 145.
286 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 16.
287 Козленко A. В. Военная йсторйя антйчностй: полководцы, бйтвы, оружйе. С. 196.
288 Кмрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 18.
289 Плавінскі М.А. Засцерагальнае ўзбраенне... С. 148.
Разам з кальчугай ці панцырам і шлемам у камплект засцерагальнага ўзбраення ўваходзіў шчыт. Каля 1000 г. па ўсёй Еўропе атрымаў распаўсюджанне міндалепадобны шчыт, вынайдзены ў Заходняй Еўропе, але часам званы нарманскім.290 Памеры такога шчыта вагаліся ад паловы да трэцяй часткі чалавечага росту. Вырабляўся ён з дрэва і скуры і затым фарбаваўся. Першапачаткова канструкцыя шчыта ўключала умбон. які знік у пазнейшыя часы.291 Навіной была канструкцыя дзяржальна, якое складалася з дзвюх скураных петляў, што дазваляла насіць шчыт на левым перадплеччы і вызваліць кісць левай рукі. Яшчэ адзін пас дазваляў вешань шчыт на плячо.292 Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што эвалюцыя міндалепадобнага шчыта спараджала яго разнастайныя формы. Адной з такіх форм магла быйь авальная, што пацвярджаецца знаходкай каменнай фігуркі ваяра XI ст. з Берасця. На шчыце фігуркі таксама намаляваны крыж, што можа сведчыць аб існаванні розных відаў дэкарацыі шчытоў, некаторыя з якіх маглі мець геральдычны характар.293
З’яўленне міндалепадобных шчытоў было абумоўлена развіццём ваеннага майстэрства і змяненнем спосабаў бою, прычым асноўную ролю адыграла развіццё конніцы. Міндалепадобны шчыт выкарыстоўваўся найперш коннікамі і функцыянальна быў прыстасаваны для коннага бою. Дзякуючы сваім памерам ён прыкрываў ваяра ад пляча да калена і абараняў яго надзейней за ранейшыя круглыя тыпы. Як зазначае старажытнарускі пераклад «Юдэйскай вайны» Іосіфа Флавія, «шнть же дьлгь яко мннеть ребра коневн».294 Нарэшце, дзяржальна, якое вызваляла кісць левай рукі, палягчала конніку кіраванне канём, чаго круглы шчыт з простым дзяржальнам таксама не забяспечваў.295
У падобным рэчышчы развівалася і ўзбраенне балцкіх плямёнаў. Так, у якасці наступальнай зброі літва карысталася мячамі, баявымі нажамі, сякерамі, коп’ямі, лукамі і
2)0 Кнргшчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 37.
291 • ygulski Z. Jun. Bron w dawnej Polsce na tie uzbrojenia Europy i Bliskiego Wschodu. 74.
292 Polska technika wojskowa do 1500 roku. 62.
293 Плавінскі M. A. Засцерагальнае ўзбраенне ... C. 140—141.
294 «йсторня Нудейской войны» Носнфа Флавня: Древнеруссклй перевод. (Flav. Jos., Bell, kid.) Том I. Москва, 2004. 412в, 27—28. С. 210.
295 Polska technika wojskowa do 1500 roku. 62.
стрэламі, а таксама прашчамі.296 Функцыю засцерагальнай зброі адыгрывалі ў асноўным шчыты. Меркаванні даследчыкаў пацвярджаюцца знаходкамі ва ўсходнелітоўскіх курганах мячоў і наканечнікаў коп’яў. Сякеры сустракаюцца радзей у параўнанні з папярэднім перыядам. На змену вузкалёзавым сякерам прыходзяць шырокалёзавыя. Знаходкі умбонаў шчытоў даводзяць ролю шчыта як асноўнага элемента засцерагальнага ўзбраення.297
Больш сціплым наборам зброі адрозніваюцца яцвяжскія пахаванні. Знаходкі археолагаў уключаюць наканечнікі коп’яў, баявыя нажы і сякеры.298 Невялікі выбар зброі кампенсаваўся пастаянным нашэннем некаторых яе відаў, што несумненна дапамагала яцвяжскім ваярам віртуозна ёй валодаць. Так, у склад традыцыйнага яцвяжскага строю ўваходзілі баявыя нажы і сякеры, з якімі яцвяжскі мужчына ніколі не расставаўся.299
У цэлым, зброя канца X—XI стст. адлюстроўвала змены ў сучасных ёй вайсковай арганізацыі і ваенным майстэрстве на беларускіх землях. Зніжэнне агульнай ваенізацыі грамадства прывяло да колькаснага скарачэння выкарыстання мячоў. Развіццё конніцы стала прычынай далейшага ўдасканалення формаў коп’яў і з’яўлення міндалепадобных шчытоў. Рост ваеннага значэння рукапашнага бою спрычыніўся да новага заняпаду кідальнай зброі. Сякера зазнала колькасны рост як асноўная зброя апалчэння для рукапашнага бою, але якасна пачала істотна саступаць больш эфектыўным мячам і коп’ям. Нарэшце, імкненне засцерагчы ваяра ад удараў варожай зброі прывяло да ўвядзення ва ўжытак пласцінкавых панцыраў.
В) Умацаванні і аблога
Урбанізацыя і шырокае будаўніцтва памежных крэпасцяў у канцы Х-ХІ стст. прывялі да новага павышэння ролі фартыфікацыі і спосабаў яе пераадолення ў вядзенні вой-
296 Зннкявнчюс 3. Восточная Лйтва в прошлом й настояіцем. С. 28.
297 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 101.
298 Квятковская A. В. Ятвяжскйе могйльнйкй Беларусй (к. XIXVIII ee.). С. 105-116.
299 Тамсама. С. 112-113, 136.
наў. Авалоданне горадам. які ўяўляў сабой цэнтр палітычнага, эканамічнага і духоўнага жыцця акругі вяло да атрымання сталага кантролю над гэтай акругай. Гэта датычылася найперш вялікіх гарадоў, чым і тлумачыцца імкненне да іх захопу. Невялікія ўмацаваныя пункты, якія засноўваліся як памежныя крэпасці і яшчэ не набылі вялікага палітычнага і эканамічнага значэння, тым не менш, адыгрывалі сур'ёзную ваенна-стратэгічную ролю, бо былі пабудаваныя на важнейшых стратэгічных напрамках дзяржаў. Іх узяцце дазваляла праціўніку пераадольваць першы рубеж абароны і перасякаць важнейшыя камунікацыі дзяржавы. Менавіта такі сэнс меў захоп войскамі паўднёварускіх князёў Менска ў 1067. Узяцце менскай крэпасці пакідала Полацкае княства безабаронным перад нападамі з поўдня і адразала яго ад Літвы адной з крыніц поланкай вайсковай сілы. Нарэшце, нават запланавана часовае заняцце горада, у выніку якога прадугледжвалася толькі яго абрабаванне і знішчэнне, але не ўтрыманне на доўгі тэрмін, мела сваё азначанае месца ў агульнай карціне вайны. Яно разладжвала палітычную сістэму дзяржавы, несла шкоду яе эканоміцы і адцягвала яе сілы ад важнейшых напрамкаў. Авалоданне горадам таксама магло служыць важкім аргументам у палітычным гандлі. Тады яно фактычна насіла характар буйнамаштабнай ваеннай дыверсіі альбо інструменту шантажу. У такой якасці Брачыслаў і Усяслаў выкарыстоўвалі захоп Ноўгарада ў 1021 і 1066 гг.
На гэтай глебе развіваліся дзве ўзаемазвязаныя спаборныя тэндэнцыі: развіццё ўмацаванняў і ўдасканаленне сгюсабаў іх пераадолення. У апісаны час на беларускіх землях усё яшчэ пераважалі старыя тыпы крэпасцяў: выспавыя, мысавыя і складана-мысавыя. Але пры захаванні старых тыпаў крэпасцяў самі ўмацаванні атрымлівалі далейшае развіццё. Ранейшыя выспавыя і мысавыя крэпасці заставаліся абароненымі адно прыроднымі ўласціваснямі рэльефу альбо ўмацаваннямі толькі з напольнага боку. Новыя ж выспавыя і мысавыя крэпасці атрымлівалі валы па ўсім перыметры.300 Існавалі і камбінаваныя тыпы.
Да выспавага тыпу крэпасцяў Х-ХІ стст. адносяцца: узгоркавыя крэпасці Браслаў, Лукомль і гарадзішча Шлосберг
300 Носов К.С. Русскйе крепостй й осадная технйка VIII—XVII вв.
С. 13.
(рэшткі Герцыке) у Полацкай зямлі; узгоркавыя гарадзішчы ля вёскі Яршы-Ладыжыцы (рэшткі горада XI—XI11 стст. Ладзейніцы) і вёскі Ганіна, а таксама гарадзішчы на балотных выспах ля вёсак Дзерабуж і Жычыцы (рэшткі горада Жыдчычы) у Смаленскай зямлі; узгоркавы Давыд-Гарадок і Залужжа на балотнай выспе ў Тураўскай зямлі; узгоркавыя гарадзішчы Муравельнік ля Слоніма і Новагародак у Панямонні. 3 іх Браслаў, Герцыке, Ганіна, Давыд-Гарадок і Новагародак былі акружаныя валамі. Ладзейніцы, Дзерабуж, Жыдчычы, Залужжа і Муравельнік штучных умацаванняў не мелі. Лукомль быў акружаны валам з двух бакоў.
У якасці прыкладаў мысавых крэпасцяў можна прывесці: Свіслач, гарадзішчы ля вёсак Цяцерын (рэшткі горада Цяцерын), Гарадзішча, Панізоўе, гарады Лагойск і Кукейнос у Полаччыне; Барадзінскае, Калычоўскае і Чаркасаўскае гарадзішчы, гарадзішчы Оршы і Пацына (адпаведна, рэшткі вядомых гарадоў) у Смаленшчыне; гарадзішчы ў Дубровіцы і в. Гарадзішча ў Тураўшчыне; гарадзішчы ля вёсак Высонк і Мерачоўшчына ў Панямонні. Большасць з іх былі абароненыя валамі з аднаго напольнага альбо двух бакоў. Чаркасаўскае гарадзішча было абкружанае валам па ўсім перыметры.30'
3 выспавых, мысавых і асабліва складана-мысавых тыпаў крэпасцяў развіўся складаны тып. Ядром складанай крэпасці быў дзядзінец, які будаваўся паводле выспавай ці, часцей, мысавай схемы. Вал і роў аддзялялі яго ад вакольнага горада. Вакольны горад найчасцей уяўляў сабой гандлёва-рамесны пасад, які ўзнік у выніку урбанізацыйных працэсаў і звычайна займаў значную плошчу. Ён быў абаронены штучнымі ўмацаваннямі з напольнага боку ці па перыметры, але звычайна не абараняўся з боку дзядзінца. Адрозненне складанага тыпу ад складана-мысавага палягала ў тым факце, што ўмацаванні вакольнага горада не падпарадкоўваліся рэльефу мясцовасці, а іх план вызначаўся найперш імкненнем абараніць усю плошчу пасаду. Пры гэтым яго ўмацаванні па магчымасці маглі ўзмацняцца натуральнымі перашкодамі.302
Класічным прыкладам складанай абарончай сістэмы можна лічыць умацаванні Турава, збудаваныя ў адпаведнасці
301 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх земель X — XIV вв. С. 75-98.
302 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 15.
з рэльефам мясцовасці. Старажытны горад знаходзіўся на мысе, абароненым з захаду бадоцістай далінай Язды, а з поўначы ракой Прыпяццю. 3 паўднёвага ўсходу горадбыў прыкрыты глыбокім ровам і валам. Яшчэ адзін роў падзяляў горад на дзве пляцоўкі: дзядзінец і навакольны горад. Пляцоўка дзядзінца ўзвышалася над ірвом навакольнага горада на 6—7 м.303 Да складанага тыпу крэпасцяў адносіўся і Пінск.
У Полацкай зямлі складаная сістэма ўмацаванняў прысутнічала ў самім Полацку, Віцебску і Друцку. Перанесены са старога месца да зліцця Палаты і Дзвіны полацкі дзядзінец быў абаронены з трох бакоў плынню рэк, а з напольнага боку — ровам.304 Пасад быў абаронены з напольнага боку сцяной.305 Дзядзінец Віцебску аддзяляўся ад вакольнага горада валам і ровам. Вакольны горад быў прыкрыты з двух бакоў плынямі Віцьбы і Дзвіны, а з поўначы і ўсходу — верагодна, валам і ровам.306 Крапасныя ўмацаванні складанага тыпу былі і ў Смаленску.307
У той жа час неабходнасць у пашыраным будаўніцтве крэпасцяў выклікае патрэбу ў развіцці сістэм абароны, якія неабавязкова прывязваліся да рэльефу мясцовасці, а будаваліся ўлюбым зададзеным месцы. Адказам натакую патрэбу было ўзнікненне і развіццё так званых круглых крэпасцяў. Круглыя крэпасці пераважна будаваліся на раўніннай мясцовасці. Форма іхняга плану надавалася ім штучна і не была падпарадкаваная рэльефу. Нават у выпадку, калі крэпасць будавалася на выспе, узгорку ці мысе, будаўнікі імкнуліся да захавання круглай формы. Гэта было выклікана асаблівасцямі вядзення аблогі. Прыкрыццё лініі ўмацаванняў ад варожай атакі ажыццяўлялася пры дапамозе франтальнай стральбы. Круглыя ўмацаванні з адсутнасцю ў іх няправільных выгінаў і вострых рагоў забяспечвалі найлепшыя магчымасці для лінейнага размяшчэння стральцоў і дасягнення аднолькавай шчыльнасці стральбы на любым участку сцяны. Размяшчэнне ж крэпасцяў на раўніне дапамагала