• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Втапоры поучнлся Вольх ко премудростям:
    А н первой мудростм учнлся — Обвертываться ясным соколом; Ко другой-то мудростн учнлся он, Вольх, Обвертываться серым волком;
    Ко третей-то мудростм учмлся Вольх Обвертоваться гнедым туром — золотые рога.162
    Паганскія элементы трапляюць нават у літаратуру хрысціянскіх часоў. «Слова пра паход Ігара» кажа, што Усяслаў «скочм вльком до Неммгн с Дудуток». Ён жа «вь ночь вльком рыскаше: нз Кыева дорнскаше до кур Тмутороканя, велнкому Хрьсовн вльком путь прерыскаше».163 У тым жа «Слове» дружыннікі Усевалада «скачють, акы серын вльцм вь поле, мшучн себе чтн, а князю славе».164 Такі ваяр быў мала звязаны законамі і этасам грамадства і слаба ўсведамляў сваю адказнасць перад ім.
    Зрэшты, ён нават не мог несці за гэта належнай адказнасці. Паганскі светапогляд ставіў чалавека перад раз і назаўсёды вызначанай воляй няўмольнага лёсу, не пакідаючы яму выбару. Добрай ілюстрацыяй на гэтую тэму служыць летапісная легенда пра Алега, якому вешчунамі была прадказана смерць ад уласнага каня. Князь загадаў прыбраць каня ад сябе і адно даглядаць яго. Праз пяць гадоў, згадаўшы пра каня, ён даведаўся, што той памёр. He ўтрымаўся Алег ад жадання паглядзець парэшткі любімага каня і, так і не падмануўшы лёс, прыняў смерць ад укусу змяі, якая хавалася ў
    161 Кардннн Ф. Нстокй средневекового рыцарства. С. 116—123.
    162 Былнны. Санкт-Петербург, 1999. С. 250-251.
    163 Слово о пьлку Мгореве. С. 173.
    |ы Тамсама. С. 167.
    касцях каня.165 Адзінае, што чалавеку ў такіх варунках заставалася — сустрэць сваю долю мужна і годна. Але ж адсутнасць выбару пазбаўляла яго і адказнасці за наступствы сваіх дзеянняў, што давала ваярам яшчэ адну падставу ўжываць зброю ў сваіх інтарэсах, мала дбаючы пра бліжніх.
    Прыход хрысціянства паступова, але няўхільна змяняў гэты светапогляд. Сама вайна ўжо не разглядалася як натуральны стан рэчаў для грамадства. Першапачаткова царква, грунтуючыся на вучэнні Ісуса, цалкам забараняла хрысціяніну ўжываць гвалт у дачыненні да іншага чалавека. Паколькі гвалт з’яўляецца адным з неад’емных элементаў вайны, гэта выключала для хрысціян магчымасць службы ў войску. Забраны ў войска святы пакутнік Максіміліян сцвярджаў: «Я не магу знаходзіцца на вайсковай службе, бо я хрысціянін».166 Змяненне адносін да вайны адбылося толькі ў пачатку IV ст. Прызнанне дапушчальнасці ўжывання гвалту ва ўнутраных справах вынікала з неабходнасці абароны слабых сяброў грамадства, што знайшло сваё адлюстраванне яшчэ ў Старым Запавеце. Заклік Ісаі: «шукайце праўды, ратуйце прыгнечанага, абараняйце сірату, заступайцеся за ўдаву» (Іс. 1. 17), знаходзіць адпаведнік у Псалтыры: «Давайце суд беднаму і сіраце; прыгнечана.му і жабраку аказвайце справядлівасць; ратуййе беднага і жабрака; вырывайце яго з рукі няправеднага» (Пс. 81.3, 4). Існаванне пагрозы варварскіх нашэсцяў прывяло таксама да прызнання дапушчальнасці гвалту ў справах знешніх. Гэтаму паспрыяў і факт узыходжання на трон Рымскай імперыі Канстанціна Вялікага, які прыхільна ставіўся да хрысніянства. Палітычны падзел паміж варварамі, якія ў большасці былі паганцамі, і рымскімі падданымі, сярод якіх ужо было шмат хрысціян, наблізіўся да рэлігійнага. Вядзенне вайны з мэтай абароны імперыі стала для хрысціян не толькі дапушчальным, але і неабходным. Арльскі сабор 314 г. пастанавіў: «Тых, хто кідае зброю ў мірны час, вырашана не дапускаць да прычасця».167 3 абсалютнага зла вайна стала злом неабходным.
    165 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 38—39.
    166 Флорн Ж. Ндеологйя меча. Предысторйя рыцарства. Санкт-Петербург, 1999. С. 35.
    167 Флорн Ж. Ндеологйя меча. Предысторйя рыцарства... С. 37.
    3 такога стаўлення да вайны лагічна выцякала і вызначэнне мэтаў, якія апраўдвалі яе вядзенне. Тэарэтычныя падставы для гэтага былі сфармуляваныя ў V ст. святым Аўгустынам, які ў сваім творы «Аб горадзе божым» заяўляе, што трэба не заключаць мір дзеля вайны, але весці вайнудзеля міру.168 Такім чынам, мір быў абвешчаны найгалоўнейшай мэтай вядзення вайны. Hi захоп здабычы, ні дэманстрацыя ўласнай доблесні легітымнымі мэтамі ўжо не лічыліся.
    Наступным крокам у сістэматызацыі хрысціянскага погляду на вайну стала выпрацоўка Аўгустынам паняцця справядлівай вайны. Калі вайна вялася ў справядлівых мэтах, удзел у ёй не клаўся плямай на сумленне хрысціяніна. Той, хто забіваў ворага, толькі выконваў закон, бо ўжываў гвалт у адказ на гвалт.169 Наступнікі Аўгустына ў заходняй царкве ад Грацыяна да Ісідора Севільскага развілі і ўдакладнілі азначэнне справяддівай вайны. Справядлівай вайной можна было назвацьтую, што: 1) была гранічна неабходнай з-за вычарпання мірных сродкаў вырашэння канфлікту; 2) вялася са справядлівымі мэтамі абароны ці вяртання адабранай маёмасці; 3) вялася ўладай, а не прыватнымі асобамі.170 Нарэшце, у VIII—XI стст. у Заходняй Еўропе, як і ў апошнія стагоддзі існавання Рымскай імперыі, важнай перадумовай справядлівасці вайны стала яе вядзенне ў абарону хрысціян супраць паганцаў.17'
    Такі вобраз вайны прад’явіў і новыя патрабаванні да ваяроў і іх правадыроў. Цяпер яны ўжо не мусілі быць зухаватымі шукальнікамі славы і здабычы. Паводле святога Аўгустына, яны мусілі служыць Хрысту і змагацца мячом супраць паганцаў, як святары і манахі змагаліся малітвамі супраць нячыстай сілы. Такі падзел абавязкаў у зародкавай форме прадвызначаў пазнейшую станавую структуру сярэднявечнага грамадства. Пры гэтым стан ваярскі аказваўся ніжэйшым за стан святарскі, бо ваяры змагаліся ўсяго толькі за тленнае цела, ніжэйшае за душу, якая ўжо была прадметам апекі святароў.172 Да ІХ-Х стст. выпрацоўваецца ўяўленне
    Августнн Аврелнй. 0 граде божйем. (August. De Civ. Dei.). XIX, 12. Мннск, 2000. C. 1023.
    IW August. De Civ. Dei. I, 21, 26. C. 38, 45.
    170 Флорн Ж. Ндеологйя меча. C. 46.
    171 Тамсама. C. 47-48.
    172 Тамсама. C. 39.
    аб наступных функцыях ваярскага стану, увасобленага ў большай ступені ў каралях і князях і ў меншай ступені ў шараговых ваярах: правасуддзе, абарона хрысціян ад паганцаў і пакаранне злачынцаў.173
    Сама ваярская доблесць атрымлівала зусім іншыя ў параўнанні з паганствам крыніцы. Знікла повязь ваяра са звярыным светам, у якім ён чэрпаў сваю дэманічную сілу. Наадварот, сіла, якая рухае ваяра на подзвігі, паходзіць выключна ад Бога. У VI ст. Фульгенцый Руспійскі ў лісце графу Рэгінону кажа, што правадыр ваяроў мусіць прыпісваць перамогу не ўласнай зброі, але волі Бога.174
    Нарэшце, прынцыповы для хрысціянства свабодны выбар паміж Дабром і Злом у адрозненне ад сляпога паганскага фаталізму ўскладаў на ваяра-хрысціяніна адказнасць за ягоныя ўчынкі, найперш адказнасць за парушэнне ўсталяванага Богам парадку і боскіх законаў, якія распаўсюджваліся і на зямное свецкае жыццё. Ваяр-хрысціянін у адрозненне ад паганца ужо не быў да такой ступені адасоблены ад рэшты грамадства і не стаяў па-над альбо па-за законам. Выкананне зводу хрысціянскіх маральных правіл вяло яго да ўсведамлення сваёй функцыі ў грамадстве і прызнання адказнасці перад гэтым грамадствам. Фульгенцый выкладае для Рэгінона шэраг правілаў, выконваючы якія можна жыць праведна, па-хрысціянску, пры гэтым займаючыся свецкай ваеннай дзейнасцю.'75
    Усталяванне і развіццё сістэмы поглядаў на вайну і ваяроў на аснове хрысціянскага вучэння вянчалася з’яўленнем і распаўсюджаннем культу святых і анёлаў, месца якіх у нябеснай іерархіі мела прамое ці ўскоснае дачыненне да ваеннай справы: святога Георгія, архангела Міхаіла і іншых.176
    Гэты шлях, пройдзены старым хрысціянскім светам за доўгія стагоддзі, грамадства беларускіх і сумежных ім земляў пераадолела за адносна кароткі час пасля пранікнення сюды хрысціянства. Працэс гэты паскараўся тым фактарам, што вайскова-дружынны слой быў першым адэптам і правадніком хрысціянскіх ідэй на Русі. «Повесть временных лет» ужо пры апісанні заключэння дамовы Ігара з візантый-
    173 Флорн Ж. Ндеологйя меча. С. 274—275.
    174 Тамсама. С. 69.
    175 Тамсама. С. 68.
    цамі ў 945 г. паказвае, што частка дружыннай русі была хрышчанай і хадзіла да прысягі ў царкве святога Іллі ў Кіеве.177 Пад 983 г. летапіс таксама кажа аб хрышчаным варагу, які прыйшоў да Кіева з Візантыі.178 Кіева-Пячэрскі пацерык распавядае аб варагу Шымоне, які ў 1073 г. фундаваў царкву Багародзіцы.179
    Добрае ўяўленне аб эвалюцыі поглядаў на вайнудае створанае каля другой паловы XI ст. «Сказанне пра Барыса і Глеба», якое ў адрозненне ад засяроджанага на плыні падзей летапісу паказвае нам светапогляд чалавека таго часу. Агаворымся ізноў, што «Сказанне» прырымліваецца афіцыйнай летапіснай версіі гісторыі міжусобнай вайны пасля смерці Уладзіміра, канчатковае заключэнне аб праўдзівасці якой мы не можам зрабіць з-за недахопу пераканаўчых доказаў ці абвяржэнняў. Таму вобразы герояў «Сказання» могуць быць падобнымі да сваіх сапраўдных прататыпаў ці, наадварот, даволі далёкімі ад іх. Тым не менш, гэта ніяк не зацямняе філасофскі і маральна-этычны змест твору.
    Змяненне сутнасці вайны ў вачах сучаснікаў праяўляецца ў апісанні падзей пасля забойства Святаполкам Барыса і Глеба. Барацьба ў краіне працягваецца, бо «...Ярослав, не тьрпя сего зьлааго убннства двнжеся на братоубншда оного, оканньнааго Святоплька н бранн многы сь ннм сьставяв».180 Такім чынам, з боку Яраслава вайна ўжо не выглядае як барацьба за ўладу. Яна выглядае як неабходнае зло, як сродак аднаўлення справядлівасці гвалтоўнымі метадамі, калі метады непраціўлення злу, увасобленаму Святаполкам, былі вычарпаныя.
    Мэты вядзення вайны на Русі цяпер упісваюцца ў агульнахрысціянскі канон, які прадугледжвае яе дапушчальнасць для абароны слабага ці змагання са знешнім ворагам. У гэтым сэнсе вельмі паказальным з’яўляецца дыялог паміж тураўскім і кіеўскім князем Святаполкам Ізяславічам і сма-
    176 Кардннн Ф. РІстокй средневекового рыцарства. С. 60.
    177 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 54.
    178 Тамсама. Ст. 82.
    179 Кмево-Печерскйй патернк // Древнерусскне патермкн. Москва, 1999. С. 7-11.
    180 Ськазанне н страсть н похвала святюю мученяку Борнса м Глеба // Анталогія... С. 80.
    ленскім і пераяслаўскім князем Уладзімірам Манамахам і іх дружыннікамі пад Далобскам пры абмеркаванні планаў паходу на полаўцаў у 1103 г. Святаполкава дружына выказала меркаванне, што «негодно ныне весне нтн хочем на смерды н погубнтн е м ролью нхь», маючы на ўвазе тое, што калі вясной забраць у смердаў коней для паходу, то тым не будзе чым узараць раллю. У адказ Манамах зазначае: «днвно ймя, дружнно, оже лошадн жалуете, ею же то ореть, a сего чему не промыслнте, оже то начнеть оратн смердь, н прнехавь, Половчннь оударнть н стрелою, а лошадь его понметь, а в село его ехавь, нметь жену его, н детн его, й все его нменье». «То лошадн жаль, а самого не жал лн?».181 Тут абодва князі і іх дружыны выказваюць рознагалоссі толькі ў сродках дасягнення прызначаных мэтаў. Мэты ж для ўсіх удзельнікаў вайсковай рады ўяўляюцца аднолькава зразумелымі. Гэтыя мэты, якія ў дадзенай сітуацыі атаясаміліся абарона слабых (смердаў) і змаганне са знешнім ворагам.