Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Сродкам ажыццяўлення такой стратэгіі быў абраны прэвентыўны ўдар па паўночных уладаннях Кіеўскай дзяржавы. Удар гэты меў абмежаваныя мэты. 3 ягодапамогай Усяслаў не імкнуўся нанесці рашучае ваеннае паражэнне Яраславічам, што было блізкім да немагчымага. Меркава-
381 Лнддел-Гарт Б. Стратегйя непрямых действнй. С. 405—406.
ны ўдар на поўнач мусіў пахіснуць палітычную стабільнаснь Кіеўскай дзяржавы, пашкодзіць яе гандлю на волхаўскім адгалінаванні шляху з Вараг у Грэкі і прымусіць яе раздрабіць свае ваенныя рэсурсы на вайну з Полацкам, падаўленнем мяцяжу Расціслава ў Тмутаракані і барацьбой з полаўцамі. Створаныя такім чынам цяжкасці мусілі паслабінь Кіеўскую дзяржаву да ўзроўню, які б зрабіў немагчымым паглынанне ёй Полацка. 3 ваеннага пункту гледжання ўдар на поўнач палягчаўся вялізнымі памерамі кіеўскіх уладанняў, што рабіла іх эфектыўную абарону амаль немагчымай. Падрыхтоўка яго таксама патрабавала дакладнага ўліку фактараў вялікай стратэгіі у дадатак да стратэгіі ваеннай. Адным з такіх фактараў былі знешнепалітычныя складанасці Яраславічаў на поўдні і паўднёвым усходзе з Расціславам і полаўцамі і іх прыхаваныя ўнутраныя супярэчнасці. Іншым фактарам быў разлік наяўных рэсурсаў Полаччыны, многія з якіх, як, напрыклад, тэрыторыя і насельніцтва, выкарыстоўваліся пасіўна, у якасці разменнай карты, і спусташаліся ворагам у адказ на такія ж дзеянні з боку палачан. Шанцы такой стратэгіі на поспех пацвярджаліся гістарычным досведам Брачыслава, які дамогся ад Яраслава саступкі Вінебска і Усвята пасля ўдалага нападу на Ноўгарад у 1021 г.
Першым крокам Усяслава да ажыццяўлення абранай стратэгіі быў няўдалы напад на Пскоў у 1065 г. Кірунак нанясення ўдару быў абраны ўдала. Паколькі Пскоў быў далёкай паўночна-заходняй перыферыяй кіеўскіх уладанняў, напад на яго быў нечаканым і не прыводзіў Усяслава ў прамое сутыкненне з войскамі Яраславічаў. Як то здараецца, стратэгічная задумка Усяслава не ўдалася з-за ўздзеяння тактычных фактараў: непрыступнасці пскоўскіх умацаванняў і мужнасці абаронцаў. Аднак перамога над наўгародскім войскам на рацэ Чарэсе на зваротным шляху кампенсавала полацкаму князю гэтую няўдачу і стварыла перадумовы для яго далейшых аперацый на поўначы. У наступным годзе ўдар быў перанесены з Пскова на Ноўгарад. У гэтай аперацыі можна вылучыць наступныя моманты развіцця стратэгічнага майстэрства. Па-першае, ізноў адыграў сваю ролю фактар аддаленасці ад ядра Кіеўскай дзяржавы, што дазваляла дзейнічаць нечакана і не ўступаць у прамы кантакт з паўднёварускім войскамі. Па-другое, перанос кірунку ўдару
дазваляў знізіць рызыку сустрэчы з падрыхтаваным ужо праціўнікам. Па-трэцяе, пасля паражэння наўгародцаў на Чарэсе і выгнання імі непапулярнага князя Мсціслава Ізяславіча, Усяслаў мог разлічваць на мінімальнае супраціўленне з іх боку. Узяцце Ноўгарада ў 1066 г. цалкам пацвердзіла ягоныя разлікі. Такім чына.м, ударыўшы па паўночнай ускраіне Кіеўскай дзяржавы, Усяслаў нанёс шкоду яе палітычнай сістэме, парушыў нармальнае функцыянаванне эканомікі і пазбавіў яе значнай часткі ваенных рэсурсаў.
У наступным 1067 г. полацкаму князю давялося арганізоўваць абарону сваёй дзяржавы ад прамога наступлення войскаў Яраславічаў, але рабіў ён гэта ўжо ў больш спрыяльных абставінах. Наступныя падзеі яскрава гэта давялі. Спаліўшы Менск, Яраславічы адужалі Усяслава на Нямізе, але рашучай перавагі дабіцца не змаглі. Наадварот, ягонае тактычнае паражэнне павярнулася стратэгічнай перамогай. Зважаючы на цяжкія страты абодвух бакоў, Яраславічы вымушаныя былі пайсці на мірныя перамовы, чаго Усяслаў і дамагаўся. Але ўжо амаль дасягнутая мэта вайны аддалілася на пэўны час. Усяслаў быў арыштаваны Яраславічамі падчас перамоў, вызвалены з кіеўскай тур.мы воляй народнага паўстання ў 1068 г., зроблены кіеўскім князем і страціў Полацк у 1069 г. У тым жа годзе ён прадпрыняў чарговую ваенную акцыю, якая насіла яскрава непрамы характар. Замест спробы вяртання ў Полайк, Усяслаў у разліку на нечаканасць ізноў атакаваў Ахілесаву пяту Кіеўскай дзяржавы — Ноўгарад, на гэты раз з войскам важан. Пасля паражэння ён быў палонены наўгародцамі, а затым імі адпушчаны ці то з карыслівых разлікаў, ці то з-за нязгоды з яго здрадлівы.м арыштам Яраславічамі ў 1067 г. Нарэшце, мэта вайны была дасягнутая ў 1071 г. выгнаннем кіеўскага стаўленіка Святаполка Ізяславіча з Полацка, чаму не магло перашкодзіць нават тактычнае паражэнне Усяслава ад Яраполка Ізяславіча пад Галоцічаскам. Пагроза незалежнасці Полацка з боку Кіеўскай дзяржавы была ліквідаваная, а баланс сіл паміж імі захаваўся.
Гэтыя поспехі былі замацаваныя ў ходзе вайны 1077— 1078 гг. На гэты раз пагрозы незалежнасці Полацкага княства з боку паслабленай унутранымі звадамі Кіеўскай дзяржавы ўжо бадай не існавала. Ізяслаў і Усевалад Яраславічы,
якія пасля смерні свайго брата Святаслава падзялілі паміж сабой і сваімі сынамі кіеўскія уладанні, сабралі супрань сябе кааліцыю з незадаволеных перадзелам улады князёў Барыса Вячаславіча, Алега і Рамана Святаславічаў. Таму палітычнай мэтай вайны для Усяслава было ўжо не проста захаванне полацкай незалежнасці. але змяненне балансу сіл з Кіеўскай дзяржавай на сваю карысйь. Гэтай мэты Усяслаў імкнуўся дасягнуць як ваеннымі, так і палітычнымі спосабамі. Пры абмежаваных палітычных мэтах ваенная стратэгія ізноў звялася да абмежаваных дзеянняў і набыла непрамы характар. Інструментам яе ізноў былі абраныя напады на паўночныя ўскраіны Кіеўскай дзяржавы. Аднак гэта былі ўжо не буйнамаштабныя ваенныя экспедыцыі з мэтай saxony буйных гарадоў, а невялікія, хонь і балючыя спусташальныя паходы. Можна нават меркаваць, што ў агульнай карціне вялікай стратэгіі гэтыя ўласна ваенныя метады адыгрывалі другасную ролю. Яны мусілі выконвацьфункцыюдыверсій, якія адцягвалі рэсурсы Кіеўскай дзяржавы ад вырашэння найважнейшых праблем з мяцежнымі князямі на поўдні, ад якіх і зыходзіла галоўная пагроза Ізяславу і Усеваладу. Палітычнае спрыянне мяцежным князям было найважнейшым элементам вялікай стратэгіі Усяслава.
Вельмі верагодна, Усяслаў распачаў баявыя дзеянні паходам на Ноўгарад у 1077 г., што прымусіла смаленскага князя Уладзіміра Манамаха, сына Усевалада, рушыць на дапамогу наўгародскаму князю Глебу Святаславічу, а ўлетку разам з бацькам напасці на Полацк. Наступнай зімой Манамах здзейсніў напад на Полацк, папаліўшы вакольны горад, але самога горада не ўзяў. У той самы час Усяслаў даў прытулак князю-выгнанцу Барысу Вячаславічу, затым выправіўшы яго ў Тмутаракань да Рамана Святаславіча. Такім чынам, вялікая частка сіл Яраславічаў была адцягнутая на поўнач, што дазволіла мяцежным князям бесперашкодна сабраць свае сілы, разбіць Усевалада на Сожыцы і ўзяць Чарнігаў. Іх ваенная актыўнасць у спалучэнні з палітычнай падтрымкай Усяслава і ягонымі дзеяннямі супраць Ноўгарада паставілі Яраславічаў на мяжу поўнай катастрофы, ад якой іх выратавала толькі цяжкая перамога на Няжацінай ніве ў 1078 г., здабытая цаной гібелі Ізяслава. Пакульсілы Яраславічаў былі скутыя на поўдні, Усяслаў з мэтай раз-
віішя дасягнутага поспеху прадпрыняў яшчэ адзін удар, гэтым разам на Смаленск. Горад узяты не быў, але і пагоня Манамаха за Усяславам не дала выніку. Смаленскі князь вымушаны быў абмежавацца спусташэннем полацкіх уладанняў, пасля чаго баявыя дзеянні сніхлі на некалькі гадоў. Беручы пад увагу агульнае паслабленне Кіеўскай дзяржавы, можна зрабіць выснову, што задача змянення балансу сіл на сваю карысць была Усяславам паспяхова дасягнутая. Аб эфектыўнаспі ягоных дзеянняў пры вельмі нязначных затратах уласных сіл і рэсурсаў і малым розгаласе можа сведчыцьтой факт, што ягоныя паходы ў 1077-1078 гг. нават не адзначаны ў летапісах і згадваюцца толькі ў «Павучанні» Манамаха, якому давялося найбольш блізка пазнаёміцца з падступнымі стратэгічнымі прыёмамі полацкага князя.
На працягу наступных 23 гадоў кіравання Усяслава быў зафіксаваны толькі адзін усплёск варожасці паміж Полацкам і Кіеўскай дзяржавай узяцце і спусташэнне ў 1084 г. Менска Уладзімірам Манамахам. Акалічнасці і падрабязнасці гэтай падзеі нам невядомыя. Можна меркаваць, што па іроніі лёсу спрытны і кемлівы Манамах скарыстаў супраць Усяслава ягоную ж непрамую стратэгію — захоп стратэгічна важнага перыферыйнага пункту з прэвентыўнымі мэтамі.
Вынікам войнаў Усяслава з Кіеўскай дзяржавай стала захаванне незалежнасці Полацка і магчымаснь спакойнага ажыццяўлення іншых знешнепалітычных задач, такіх як бесперашкодная экспансія ў Панямонне і Падзвінне. Такая мэта вайны была разумна вызначаная Усяславам, які ўсведамляў аб.межаванаснь рэсурсаў Полаччыны і не замахваўся на поўную перамогу над Яраславічамі і іх эпігонамі. Дасягненню мэты спрыяла майстэрскае выкарыстанне Усяславам стратэгіі непрамых дзеянняў, якая зводзілася да нападаў на аддаленыя, але стратэгічна важныя пункты Кіеўскай дзяржавы. Гэта дазваляла наносіць прайіўніку вялікую шкоду з адносна малым напружаннем рэсурсаў і малы.мі стратамі і такім чынам вымушаць яго да прыняцця сваіх умоваў міру. Побач з ваеннай стратэгіяй поспехам Усяслава спрыяў і разлік іншых фактараў вялікай стратэгіі, такіх як унутраная нестабільнасць Кіеўскай дзяржавы. Так, умяшальніцтва гэтых фактараў дазволіла Усяславу два разы вызваляцца з палону з-за нязгоды ў лагеры праціўніка і кампен-
саваць ягоныя шматлікія тактычныя няўдачы. Нават нягледзячы на гэта. ягоны ўдзел у паспяховым паходзе на торкаў, перамога на Чарэсе і ўзяцце Ноўгарада дазваляюць меркаваць не толькі аб ягоным стратэгічным таленце, але і аб неа-спрэчным тактычным майстэрстве.
Характэрныя асаблівасці развіцця ваеннага майстэрства ў XI ст. выяўляе паход Алега Святаславіча ў Мурамскую і Растоўскую землі ў 1095—96 гг. Кампанія гэтая адбывалася ўдалечыні ад беларускіх земляў, але склад войскаў Алега дазваляе казаць аб яе прыналежнасні да падзей беларускай ваеннай гісторыі. Чарнігаўскае войска Алега не магло не ўключаць ураджэнцаў радзіміцкіх земляў сучаснай паўднёва-усходняй Беларусі, якія тады знаходзіліся ўскладзе Чарнігаўскага княства. Акрамя таго, чынны ўдзел у паходзе бралі смаленскія воі, узятыя Алегам у свайго брата Давыда, які сядзеў у той час у Смаленску.382