Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
74.64 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
У цэлым, ваеннае майстэрства канца Х-ХІ стст. адлюстроўвала палітычныя памкненні характэрных для таго часу буйных раннесярэднявечных дзяржаў: Полацкага княства, Кіеўскай дзяржавы і іншых. Войны спрыялі дасягненню імі знешнепалітычных мэтаў, якія звычайна выражаліся ў імкненні павысіць узровень сваёй магутнасці коштам суседзяў. Дасягненне гэтых мэтаў звычайна ажыццяўлялася з дапамогай прамой стратэгіі, скіраванай на дасягненне вырашальнай перамогі над праціўнікам у генеральнай бітве. Разам з тым развіваліся непрамыя формы стратэгіі, якія выкарыстоўваліся пераважна ў войнах з абмежаванымі мэтамі. Тактычнае майстэрства зведала з’яўленне складаных баявых парадкаў, падзеленых па фронту і ў глыбіню, і развіццё ўзаемадзеяння пяхоты і конніцы як асноўных родаў войскаў.
Кніга IV.
Перыяд міжусобных войнаў (1102-1200 гг.)
Раздзел I.
Гісторыя войнаў
XII стагоддзе стала часам бліскучага заходу Русі Рурыкавічаў і Рагвалодавічаў. Па велічэзных, алс няўклюдных гмахах Кіеўскай дзяржавы і Полацкай зямлі пабеглі трэшчыны, уздоўж якіх абедзве дзяржавы распаліся на мноства драбнейшых утварэнняў. Хаця тое стагоддзе і выявіла нямала выдатных прыкладаў палітычнага майстэрства, высокага мастацтва вайны і вышыні чалавечага духу, але агульная плынь падзей няўхільна вяла грамадства да палітычнага крызісу.
Прычын таму было шмат. 3 развіццём улады, заканадаўства і дзяржаўнага апарату асобныя часткі раннесярэднявечных дзяржаў сталі ператварацца ў самадастатковыя дзяржаўныя арганізмы. Маючы кампактную тэрыторыю і больш ці менш аднароднае насельніцтва, яны ўяўлялі сабой ўрадлівую глебу для эфектыўнага самастойнага кіравання, а пасталелыя мясцовыя эліты былі гатовыя гэтае кіраванне забяспечыць. Геапалітычнае становішча розных земляў Русі цягнула іх да вядзення знешняй палітыкі ў розных кірунках і пераследавання адрозных інтарэсаў. Эканамічнае развіццё давала ім ладную ступень аўтаркіі. Рост уласнай сельскагаспадарчай вытворчасці і рамёстваў паслабляў залежнасць земляў адна ад адной і ад старых гандлёвых шляхоў паміж Балтыкай, Каспіем і Чорным морам. Нарэшце, у кожнай зямлі этнічны склад насельніцтва меў свае выразныя рысы, якія сягалі яшчэ ў племянную эпоху і адрознівалі яго ад насельнінтва іншых земляў.
Перш за ўсё, пералічаныя фактары штурхалі асобныя часткі Кіеўскай дзяржавы і Полацкай зямлі да пошуку самастойнасці адсваёй метраполіі. Па-другое, новаўзніклыя дзяржаўныя ўтварэнні паводзілі сябе ў адпаведнасці з асноўным прынцыпам міжнародных адносін: адстойванне ўласных інтарэсаў і павелічэнне сваёй магутнасці коштам
іншых дзяржаў. Нарэшце, у імкненні здабыць намінальнае першынство сярод суседзяў асобныя дзяржавы спрабавалі авадодаць стольным горадам сваёй метраполіі, каб ператварыць гэта ў маральную перавагу над імі. Тры гэтыя тэндэнцыі вялі да распальвання вялікай колькасці ваенных канфліктаў.
Гэтаму спрыялі і фор.мы, у якіх праходзіла палітычнае жыццё беларускіх земляў. Увасабленне дзяржаўнасці ў постаці князя ўзмацняла суб'ектыўны фактар у палітыцы. Князь па-ранейшаму ў вялікай ступені знаходзіўся пад кантролем паспольства, пранікаўся інтарэсамі зямлі, якой кіраваў і стаяў на іх варне. Але разам з тым князі мелі свае ўласныя мэты і ў пагоні за імі праводзілі авантурную і своекарыслівую палітыку. Яшчэ адна праблема палягала ўтым, што дамоўна-прававыя механізмы, якія рэгулявалі адносіны паміж князямі, былі распрацаваныя слаба і выкарыстоўваліся бессістэмна.
На працягу XI ст. асновай міжкняскіх дачыненняў на Русі служыла вынайдзеная Уладзімірам лесвічная сістэма, якая прадугледжвала атрыманне яго сынамі той ці іншай зямлі ў кіраванне ў адпаведнасці з прынцыпам старшынства. Старэйшыя Уладзіміравічы атрымлівалі ў кіраванне больш важныя землі. Па смерці аднаго з сыноў іншыя пасоўваліся на прыступку наверх за кошт вызваленага стала. Верхняй прыступкай лесвіцы быў Кіеў. Яраслаўскарыстаў гэтую ж сістэму ў дачыненні да сваіх сыноў. Па смерці бацькі Яраславічам даводзілася прытрымлівацца яе больш ці менш пільна, бо парушэнне пагражала міжусобнай вайной за спадчыну. Тым не менш, ім ужо давялося мець справу з праблемай наяўнасці многіх князёў некалькіх пакаленняў, а знайсці ўдзел кожнаму з іх было справай нялёгкай. Гэта прывяло да з’яўлення князёў-выгнанцаў, якія звычайна перахоўваліся на ўскраінах Русі ці ў суседніх краях і былі заўсёды гатовыя прэтэндаваць на сталы, на якія яны маглі мець нейкае права ці не мець яго ўвогуле. Нягледзячы на шматлікія выпадкі парушэнняў, сістэма праіснавала даволі доўга. Ці не апошнім яскравым яе праяўленнем стала адмова ў 1093 г. Уладзіміра Манамаха заняць кіеўскі стол на карысць Святаполка, прадстаўніка старэйшай галіны роду Яраславічаў. Рудыменты ж яе існавалі і ў пазнейшыя часы.
Але згаданыя тэндэнцыі да адасаблення земляў ад Кісва вялі да ўсё большага зрошчвання інтарэсаў мясцовага паспольства і прышлага князя, што штурхала князёў да спроб замацавання на мясцовых сталах і ператварэння земляў у іх спадчынныя ўладанні вотчыны. Княская ратацыя стала выглядаць на анахранізм, і ўжо Любецкі з’езд 1097 г. замацаваў прынцып спадчыннага трымання кожным князем сваёй зямлі. Але вызначыць, што было чыім, аказалася нават складаней, чы.м разабрайца ў няпростых хітраспляценнях лесвічнай сістэмы. У найбольшай ступені новая сістэма засноўвалася на старых лініях падзелу Русі паміж трыма Яраславічамі. Нашчадкі Ізяслава маглі прэтэндаваць на Кіеў, Тураў і Валынь, нашчадкі Святаслава на Чарнігаў і Мурам, і нашчадкі Усевалада на Пераяслаўль і Растоў. Разам з тым Святаполку Ізяславічу даводзілася дзяліць Валынь з прадстаўнікамі малодшых ліній Яраславічаў, а Уладзіміру Усеваладавічу Манамаху ўдалося пасадзіць сыноў на княжанне ў Ноўгарадзе і Смаленску. Статус некаторых земляў так і застаўся цьмяным. Паводле іроніі лёсу, ці не ў найбольшай ступені гэта закранула Кіеў. Кіеў па-ранейшаму разглядаўся як стольны горад Русі, і валоданне ім надавала намінальнае першынство сярод іншых князёў. Як паказалі пазнейшыя падзеі, Святаславічы і Усеваладавічы de facto адмовіліся прызнаваць яго спадчынным уладаннем Ізяславічаў і спарадычна спрабавалі скарыстаць у яго дачыненні прынцып старшынства, распаўсюджваючы яго і на Тураў з Уладзімірам-Валынскім. Гэта прыводзіла да перыядычных успышак барацьбы за Кіеў, досыць бессэнсоўных з пункту гледжання суадносін рызыкі, затрачаных сіл і чыстага палітычнага выніку. Таксама і Смаленск, у якім па факту трывала і непадзельна панавалі Манамах і яго сыны, de jure разглядаўся не як асобная зямля, а як намесніцтва кіеўскага князя, на якое мог распаўсюджвацца прыннып старшынства.1 Спалучэнне прынныпаў старшынства і спадчыннасці ператварыла Кіеўскую дзяржаву ў рыхлую канфедэрацыю асобных земляў, фар.мальна аб’яднаных аўтарытэта.м Кіева, фактычна ж цалкам незалежных.
Укняжанне Манамаха ў 1113 г. у Кіеве нагадала пра існа-
Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 197.
ванне яшчэ аднаго прынцыпу падзелу ўладанняў прынцыпу сілы, які даваў магчымасць не толькі трымаць сваё, але і прыўлашчыць чужое, калі да таго маглі данягнуцца рукі. Манамах заняў Кіеў у абыход і дынастычна старэйшых Святаславічаў, і спадчыннага прэтэндэнта Яраслава Святаполчыча, а таксама ўзяў пад уладу Тураў і Валынь, на дзесяцігоддзі выключыўшы Ізяславічаў з палітычнай карціны Русі і здабыўшы значную перавагу над Святаславічамі.
Змест полацкай палітычнай гісторыі XII ст., пра якую нам вядома нашмат менш, склала барацьба розных частак Полацкай зямлі за адасабленне ад Полацка, паміж сабой за магутнасць і зноў за кантроль над Полацкам як намінальны.м цэнтрам зямлі. Барацьба гэтая адбывалася пад сцягамі розных галін роду Усяслава, якія спрабавалі падзяліць ягоную спадчыну на ўсё тых жа прынцыпах старшынства, спадчыннасці і простай сілы.
3 гэтага моманту палітычная гісторыя Русі пераўтвараецца ў бесперапынную чараду ваенных канфліктаў розных земляў за адасабленне ад сваіх метраполій і іх барацьбу паміж сабой. На гэтыя аб’ектыўныя працэсы наклаліся суб’ектыўныя памкненні асобных князёў павялічыць свой асабісты ўплыў, дабрабыт і прэстыж, якія таксама рабілі свой унёсак у пажары бясконцых войнаў. Калі вызваліцца ад эмацыйнага ўспрымання падзей таго часу, мы будзем вымушаныя прызнаць іх натуральнасць і лагічнасць, абумоўленасць шматлікімі аб’ектыўнымі і суб’ектыўнымі фактарамі і роднаснасць з падобнымі працэсамі ў іншых краях Еўропы. Філіп Кантамін апісвае становішча ў Францыі пачатку Xсярэдзіне XII стст. наступным чынам. «Кожнае з дзесяткаў і соцень вялікіх і малых княстваў стала цэнтрам незалежнай ваеннай сістэмы, якая валодала побач з асобнымі сродкамі нападу і абароны правам і паўнамоцтвамі абвяшчаць вайну, весні яе і заключаць мір».2 Гэтыя словы цалкам адпавядаюць і сітуацыі на Русі.
Цалкам рацыянальнае імкненне асобных суб’ектаў палітычных сістэм сярэднявечных дзяржаў забяспечыць свае інтарэсы вяло да крызісу сістэмы ў цэлым. Драбленне краіны на асобныя землі не магло спыніцца на прымальным для
2 Контамян Ф. Война в Среднйе века. Санкт-Петербург, 2001. С. 41.
здаровага сэнсу рубяжы самадастатковых вялікіх земляў і пайшло далей, адбіўшыся ў недарэчных сепаратысцкіх памкненнях земляў невялічкіх. Як ізноў заўважае Ф. Кантамін, з канца IX да канна X стст. Францыя прайшла праз тры этапы раздраблення. У іх ходзе дзяржава паслядоўна распалася на: вялікія княствы на чале з князямі; затым на пагі, узначаленыя графамі і віконтамі; і нарэшце на шатэленствы, якія часта складаліся з аднаго замка з акругай.’ Полацкае княства і Кіеўская дзяржава не дайшлі да такой ступені раздробленасці, але кожны князь невялікага ўдзелу пачуваўся досыць незалежна. Гатоўнасць жа князёў распаліць пажар вайны дзеля любых невялікіх кавалкаў толькі пагаршала агульны палітычны крызіс. Па сваім палітычным таленце і ваенным майстэрстве яны не саступалі князям ранейшых гераічных часоў, а часам пераўзыходзілі іх. Але загнаныя ў рамкі невялікіх княстваў і звязаныя хітраспляценнямі дробязных палітычных камбінацый, яны не маглі належным чынам выкарыстаць свае здольнасці ў інтарэсах сваіх і грамадства і дасягнуць эпічных вяршынь сваіх папярэднікаў. Наяўнасць мноства палітычных суб’ектаў, змешванне кароткатэрміновых эгаістычных і доўгатэрміновых абгрунтаваных інтарэсаў і сутыкненне прынцыпаўстаршынства і спадчыннасці пры панаванні прынцыпу сілы ператваралі карціну падзей у сапраўдны хаас. «Адсюль і мноства часцяком нязначных сутычак, аблог, рабункаў, падпалаў, боек і бітваў, аповяд пра якія — штодзённы хлеб тагачасных аналістаў і храністаў».4 У рэшйе рэшт такі ход падзей прымусіў грамадства рускіх земляў шукаць новых, больш дасканалых формаў дзяржаўнага жыцця, у чым узялі ўдзел і суседзі Русі. У дачыненні да беларускіх земляў такім партнёрам стала Літва, якая на працягу стагоддзя выйшла з ценю Полаччыны і ператварылася ў магутны фактар на палітычнай арэне.