Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
74.64 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Пасля такой рашучай перамогі менскі князь моглічыць сябе гаспадаром большай часткі Полаччыны. Але справа не была завершанай, пакуль у Віцебску сядзелі ягоныя праціўнікі, якія да таго ж чакалі сабе ў дапамогу смаленскага князя Рамана Расціславіча. Таму ён неадкладна выступіў на Вінебск. Падчас паходу ўначы ўзнялася страшэнная бура, якая напалохала і поўнасцю дэмаралізавала ваяроў Валадара. Яны палічылі гэта за благі знак і запатрабавалі весці іх назад. Адступленне перайшло ва ўцёкі і скончылася рашучым паражэннем мянян. Усяслаў вярнуўся на княжанне ў Полацк.62 Так няўдала скончылася смелая спроба менскіх князёў дабіцца панавання над Полаччынай.
Прычынай няўдачы ізноўбыла неадпаведнасйь наяўных рэсурсаў пастаўленым мэтам, а таксама неспрыяльнае знешнепалітычнае становішча. Хаця можна заўважыць, што Расціслаў і Валадар падышлі да намечаных мэтаў бліжэй за свайго бацьку Глеба і пры больш удалым спалучэнні знешнепалітычных ка.мбінацый вынік барацьбы мог быць іншым.
“ йпатьевская летопнсь. Ст. 519.
61 Тамсама. Ст. 526.
s Тамсама. Ст. 526—527.
Пасля няўдачы ў барацьбе за Полацк Менск надоўга схаваўся ад актыўнага ўдзелу ў знешняй палітыцы за лясамі і балотамі, але можна меркаваць, што барацьба за Полацк прынесла Менску пэўныя станоўчыя вынікі. Яго ўзрослая ваенная моц магла эфектыўна стрымліваць агрэсіўныя памкненні суседзяў, а назапашаныя матэрыяльныя каштоўнасці сталі значным дадаткам да патэнныялу княства для далейшага развіцця. Спустошаны мянянамі і выратаваны смаляна.мі Полацк, наадварот, быў адкінуты ў барацьбе за аднаўленне сваёй магутнасці яшчэ на дзесяцігоддзі.
Што праўда, пры засяроджанасці на ўнутраных справах, менскія князі пільна адсочвалі падзеі навокал, і мы маем яшчэ некалькі ўрыўкавых паведамленняў аб іх актыўнасці ў XII ст. У 1167 г. сувязь паміж Ноўгарадам і Кіевам, перанятая смаленскімі і полацкімі князямі, была адноўленая праз Вячку і Валадара,63 у якіх можна ўгадаць менскіх князёў. Пад 1182 г. Тацішчаў згадвае ўсплёск барацьбы за Берасце паміж Уладзімірам Валадаравічам Менскім і Васількам Яраполкавічам Драгічынскім. Васілька, узяўшы сабе ў дапамогу палякаў, разбіў Уладзіміра на Бугу і заняў Берасце. Уладзімір жа ў саюзе з палачанамі вярнуўся на Буг, пасля дзевяці дзён ярасных штурмаў узяў Берасце, затым разбіў Васілька з палякамі на Нуры і спустошыў Падляшша. Мазавецкі князь Лешак адваяваў Падляшша, выгнаў Уладзіміра за Буг. За Уладзімірам, аднак, засталося Берасце. Потым жа магутны валынскі князь Раман Мсціславіч адваяваў у палякаў і Падляшша.64 Даволі таямнічае паведамленне не пацвярджаецца іншымі рускімі крыніцамі, але знаходзіць паралелі ў польскіх хроніках. «Вялікая хроніка» аб Польшчы расказвае аб узяцці ў 1182 г. польскім каралём Казімірам Справядлівым Берасця і наступнай яго перамозе над галічанамі, валынцамі, полаўцамі і яцвягамі на чале з Усеваладам Белзскім, у выніку якой той утрымаў захопленыя землі і пасадзіў на галіцкае княжанне свайго пляменніка.65 Вінцэнты Кадлубек таксама паведамляе аб захопе Казімірам Берасця, а таксама Перамышля, Драгічына і Уладзіміра-Валынскага з іх абласцямі. Пры апісанні перамогі Казіміра ў
s Новгородская первая летопвсь. С. 220.
61 Татншев В. Н. Нсторйя Россййская. Т. 3. 22[31], С. 127—128.
бітве над Усеваладам Кадлубек дадае, што белзскі князь выступаў з «адборнымі найманымі войскамі».66
Звесткі гэтыя вымагаюць крытычнага разгляду. Мы не можам адкінуць іх як вымысел, бо паходзянь яны з незалежных адна ад адной крыніц. Польскія крыніцы цалкам пацвярджаюць першую частку звестак Тацішчава аб узяцні палякамі Берасця і паражэнні русінаў у бітве. Хутчэй за ўсё, яны апісваюць рэальную вайну за авалоданне Берасцем і Падляшшам паміж Польшчай і Руссю, падобную да той, што адбывалася ў XI ст. Таксама падаецца лагічным, што з рускага боку асноўнай зацікаўленай сілай выступалі галічане і валынцы. У той жа час, хаця каментатары Кадлубека дапускаюць асабісты інтарэс у змаганні з палякамі Уладзіміра Менскага, унука караля Баляслава Крываротага па сваёй маці Рыкісе,67 імкненне менскага князя захапіць далёкія ад яго Берасце і Падляшша з мінімальнымі шанцамі ўтрымаць захопленае выглядае малаверагодным. Магчыма, ключом для разумення падзей паслужыць згадка Кадлубекам найманых атрадаў. Крывавая слава мянян рабіла іх жаданым кантынгентам у любым тагачасным войску. Уладзімір мог быць проста наняты Усеваладам Белзскім за наяўныя грошы альбо долю ў здабычы, як то часта адбывалася паміж князямі ў Сярэднявеччы. Пацярпеўшы першапачатковае паражэнне на Бугу, ён мог вярнуцца з падмацаваннямі, захапіць Берасце, разбіць Васільку з палякамі і, выканаўшы ўмовы пагаднення з Усеваладам, спакойна вярнуцца дадому з прыбыткам. Наяўнай інфармацыі недастаткова, каб перайсці ад гіпотэз да дакладных высноў, але можна цалкам пагадзіцца з У. Т. Пашутам у тым, што ў выніку ўсіх падзей Перамышль, Уладзімір, Берасце і Драгічын Польшчы падпарадкаваныя не былі.68
У Полацку ж ізноў адбылася перамена напрамкаў знешняй палітыкі. Чарнігаўскі ўплыў у Полацку ўпаў на доўгі
65 «Велнкая хроняка» о Польше, Русн н нх соседях. XI—XIII вв.
(Далей: Chronic. Polon. Maior.). 39. Москва, 1987. С. 122—123.
“ Хронйка магнстра Вмнцентая Кадлубка. (Далей: Vine. Kadi.). IV. 8, 14-15 // Шавелева Н. Н. Польскйе латйноязычные средневековые йсточнйкй. Москва, 1990. С. 105—107.
67 ІДавелева Н. Н. Польскйе латйноязычные средневековые йсточнйкй. С. 129.
68 Пашуто В. Т. Внешняя полйтйка Древней Pycu. С. 161.
час. а смаленская дапамога палачанам супраць Валадара ізноў кінула іх у абдымкі Манамахавічаў, гэтым разам Расціслава Мсціславіча Смаленскага і ягоных сыноў. Але гэтыя сяброўскія абдымкі імгненна ператварыліся ў жалезныя абцугі. Смаленскія князі разглядалі Полаччыну як залежную ад сябе зямлю. У час ваенных канфліктаў яны гарантавалі яе бяспеку, але ў сваю чаргу выкарыстоўвалі як рэзервуар вайсковай сілы і не саромеліся саджаць у полацкіх удзелах сваіх князёў. Ужо ў 1165 г. на війебскім стале сядае Давыд Расціславіч,69 што значыла і фактычны, і намінальны пераход гэтага княства пад уладу смаленскага князя.
Знешнепалітычнае становішча Полаччыны вярнулася да ўзроўню 1130-х гг., калі яна вымушана была следаваць у рэчышчы палітыкі іншых земляў і выстаўляць свае вайсковыя кантынгенты для ўдзелу ў войнах за чужыя інтарэсы. Мы ўжо згадвалі ўдзел палачан у ваенных дзеяннях 1167 г. супраць Ноўгарада, адплатай за што было спусташэнне ў 1168 г. полацкай воласці наўгародцамі. Разам са смалянамі палачане ўзялі ўдзел ва ўдалым паходзе на Кіеў, які завяршыўся ўзяццем і разгромам горада ў сакавіку 1169 г. і зменай на кіеўскім стале Мсціслава Ізяславіча на Глеба Юр’евіча. 25 лютага 1170 г. полацкі князь з палачанамі падзялілі горыч цяжкага паражэння пад Ноўгарадам, куды яны хадзілі ў складзе створанай са.маўладцам паўночна-ўсходняй Русі Андрэем Багалюбскім вялікай кааліныі з суздальцаў, смалян, тарапчан, мурамцаў, разанцаў і паўднёварускіх княстваў.70 У 1173 г., пасварыўшыся з сям'ёй Расціславічаў, Андрэй задумаў пераняць у іх уладу над Кіевам, дзе тады сядзеў Раман Расціславіч. Паход, у які Андрэй «н Полотьскымь княземь поятн повеле вснмь», парушыўшы іх сталы саюз са Смаленскам, скончыўся яго рашучым паражэннем.71
Канец 1170-х гг. адзначыўся звадамі паміж сынамі Расціслава Смаленскага. Ваяўнічы Мсйіслаў, які стаў наўгародскім князем, у 1178 г. выступіў у паход на Полацк, які быў недарэчна матываваны помстай за разрабаванне Ноўгарада Усяславам. Паход быў спынены па патрабаванні смаленскага князя Рамана Расціславіча, які сувора заўважыў,
® йпатьевская летопнсь. Ст. 525.
70 Новгородская первая летопнсь. С. 33.
71 РІпатьевская летопмсь. Ст. 569—578.
што раней за палачан Мсціславу давядзецца мень справу з ім.72 Разумнь! і дальнабачны Раман, які часта знаходзіў спосабы дасягаць сваіх палітычных мэтаў без гвалту і кровапраліцця, вядома ж, найперш адстойваў у Полацкай зямлі смаленскія інтарэсы. Разам з тым яго палітыка ў дачыненні да Полаччыны насіла рысы так званай «добразычлівай гегемоніі», якая прадугледжвала адстойванне інтарэсаў падуладных земляў і абарону бяспекі, жыцця і маёмасці іх жыхароў у абмен на лаяльнасць і падтрымку. Гэта і дапамагала яму без вялікіх турбот утрымлівань свой уплыў над Полаччынай. 3 ягонай смерцю ў 1180 г. стан рэчаў змяніўся карэнным чынам.
Замест Рамана на смаленскім стале сеў своекарыслівы і нягнуткі Давыд Расціславіч, постані якога мы надамо больш увагі ніжэй. Паколькі на «добразычлівую гегемонію» Полацка больш разлічвайь не даводзілася, выгоды няроўнага саюзу са Смаленскам былі вычарпаныя. Паўставала пытанне аб выхадзе з-пад смаленскага ўплыву і вяртанні страчаных на карысць Смаленска ўдзелаў. Віцебск вярнуўся пад уладу полацкага княскага до.му явачным парадкам. Надышла чарга Друцка. Натуральным саюзнікам у барацьбе за яго ізноў сталі чарнігаўскія Ольгавічы, нягледзячы на рэпутацыю ненадзейных сяброў, якую яны дзесяцігоддзямі самі сабе стваралі. Яраслаў Усеваладавіч і знакаміты герой «Слова» Ігар Святаславіч з полаўцамі злучыліся з Усяславам Васількавічам, іншымі полацкімі князямі і іх васальны.мі лівамі і літоўцамі і рушылі на Друцк, дзе сядзеў Глеб Рагвалодавіч. Яны ўхіліліся ад бітвы з Давыдам, што прыйшоў ратаваць горад, і дачакаліся Святаслава Усеваладавіча з наўгародцамі. Давыд не наважыўся біцца з саюзнікамі і вярнуўся ў Смаленск.73 Саюзнікі спалілі гарадскі астрог і разышліся, не ўзяўшы дзядзінец. Як справядліва лічыць Л. В. Аляксееў, у гэтым не было пільнай патрэбы, бо адступленне Давыда само аддало Друнк назад пад уладу Полацка.74
Друцкая аблога паклала сімвалічны канец залежнасці Полацка ад Смаленска, але сутыкненні паміж абедзьвюма дзяржавамі працягваліся, а памежныя княствы траплялі пад
72 Нпатьевская летопясь. Ст. 608—609.
73 Тамсама. Ст. 620—621.
я Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 282.
уплыў то адных, то другіх. Гэта адбывалася на фоне змены князя ў Поланку. Каля 1186 г. на полацкім стале сеў князь, якога лівонскі храніст Генрых называе Вальдэмарам,75 а сучасныя даследчыкі атаясамліваюць з Валадарам Васількавічам.76 У 1186 г. Давыд арганізаваў супраць Полацка вялікі паход з удзелам свайго сына Мсціслава, які быў наўгародскі.м князем, Васількі Валадаравіча Лагойскага і Усяслава Друцкага. Калі Васілька быў смаленскім саюзнікам у сілу варожасці Глебавічаўда Полацка, то князь памежнага Друцка, відаць, ізноў апынуўся ў залежнасці ад Смаленска. Будучы не ў стане адбіць навалу ваеннымі сродкамі, палачане адвялі яе, сустрэўшы Давыда на мяжы з паклонамі і дарамі, г. зн. так ці інакш пайшоўшы на нейкія саступкі Смаленску.77