Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Разам з тым прыналежнасць кіеўскім князям стала прычынай нявызначанага прававога статусу Тураўшчыны. 3 аднаго боку, яе паходжанне ад старога племяннога княжання, тэрыторыя і палітычная роля ў Русі давалі ёй права лічыцца такой жа самастойнай зямлёй, як і любая іншая. Сталае панаванне ў зямлі дынастыі Ізяслава Яраславіча было добрым аргументам на карысць прынцыпу спадчыннага ўладання. Гэта падкрэслівалася і тым фактам, што і ў часы княжання ў Кіеве Святаслава і Усевалада Яраславічаў Тураў заставаўся за Ізяслававым родам.126 3 іншага боку, Тураў мог разглядацца як прыдатак Кіеўскай зямлі і не лічыцца самастойнай зямлёй. У такім выпадку на яго распаўсюджваўся прынцып старшынства. Таму разам са зменамі вялікіх князёў на кіеўскім стале, па іх волі з рук у рукі мусіў пераходзіць і Тураў, што ішло насуперак інтарэсам мясцовай знаці і паспольства. Кожная з гэтых дзвюх пазіцый выкарыстоўвалася рознымі палітычнымі групоўкамі ў сваіх мэтах. Як тое вядзецца, перамагаў пункт гледжання таго, на чыім баку была сіла. А сіла ў першай палове XII ст. была не на баку спадчынных прэтэндэнтаў Ізяславічаў.
Адразу ж па заняцці кіеўскага стала ў 1113 г. Уладзімір Манамах пазбавіў дзейнага і энергічнага Яраслава Святаполчыча тураўскага княжання, пакінуўшы яму толькі Уладзімір-Валынскі. Яраслаў мог яшчэ спадзявацца заняць кіеўскі стол пасля смерці Манамаха, але калі стала ясна, што той збіраецца перадаць уладу ў рукі сваім сынам, у 1117 г. наважыўся на ўзброенае выступленне. Абложаны ва Уладзіміры, ён быў вымушаны прызнаць вяршэнства Манамаха над сабой, але доўга такога становішча не вытрымаў
1S Лысенко П. Ф. Туровская земля IX—XIII вв. С. 255.
і на наступны год уцёк у Венгрыю.127 У 1123 г. ён вярнуўся да Уладзіміра з вялізным войскам палякаў, чэхаў, венграў і сваіх валынскіх саюзнікаў, аднак двое палякаў працялі яго кап'ём, калі ён рабіў рэкагнасцыроўку мясновасці вакол горада.’28 Пасля ягонай гібелі Тураў на доўгі час аказаўся пад уладай Манамахавічаў, а Ізяславічы аказаліся на перыферыі рускай палітыкі. Іх прадстаўнікі ўтрымаліся толькі на паўночнай ускраіне Тураўскай зямлі, у Клецку (Клечаску), дзе ў 1128 г. сядзеўсын Яраслава Святаполчыча Вячаслаў.129
Пасля смерці Уладзіміра Манамаха і чарговага перадзелу княскіх сталоў у Тураве апынуўся Вячаслаў Уладзіміравіч. У 1128 г. ён удзельнічаў у кааліцыйным паходзе на Полацкую зямлю. Пасля смерці Мсціслава Уладзіміравіча ён у садружнасці з братам Юр’ем і Андрэем прымусіў наступнага кіеўскага князя Яраполка Уладзіміравіча аддань яму Пераяслаўль, вывеўшы адтуль Ізяслава Мсціславіча. У Пераяслаўлі, аднак, Вячаслаў не ўтрымаўся і ў 1134 г. вярнуўся ў Тураў, выжыўшы адтуль... Ізяслава Мсціславіча!130 Нядзіўна, што на працягу доўгіх гадоў затым Ізяслаў усялякім чынам заціскаў свайго дзядзьку і не прызнаваў яго законных правоў на кіеўскі стол. Пасля смерці Яраполка ў 1139 г. Вячаслаў паспрабаваў сесці на кіеўскі стол, але быў сагнаны з яго хітрым і спрытным Усеваладам Ольгавічам.131 Гэтая няўдалая спроба не паспрыяла дружалюбным адносінам Вячаслава з іншымі рускімі князя.мі ў будучыні.
Ужо ў 1142 г. Усевалад ужыў у дачыненні да Тураўшчыны прыннып старшынства і заявіўаб яе прыналежнасці да Кіева. «Посла Всеволодь мс Кнева на Вячьслава, река: «Седешн во Кневьскон волостн, а мне достонть. А ты пошш в Переяславль отшіноу свою». Вячаслаў падпарадкаваўся і сышоў, а Тураў дастаўся Святаславу Усеваладавічу. Усеваладавы браты Ігар і Святаслаў адчулі сябе абойдзенымі. Як кажа летапіс, «н бысть братьн его тяжко сердце». Усевалад вырашыў кампенсаваць іх за кошт нованабытай Тураўскай зямлі і прапанаваў ім Берасце, Драгічын, Чартарыйск і Клецк.
127 йпатьевская летопвсь. Ст. 284—285.
128 Тамсама. Ст. 287-288.
129 Тамсама. Ст. 292.
130 йпатьевская летопмсь. Ст. 294—295.
131 Тамсама. Ст. 302—304.
Гэта іх не задаволіла, і яны вырашылі самі паклапаціцца аб сабе, адшукаўшы адабраўшы ў Вячаслава Пераяслаўль. Там браты Ольгавічы пацярпелі паражэнне і вымушаныя былі вярнуцца да Усевалада і шукаць з ім пагаднення. У выніку Ігару дасталіся Юр’еў, Рагачоў і Гарадзец, Святаславу Клецк і Чартарыйск, а Уладзіміру і Ізяславу Давыдавічам Ушчыж, Берасце і Драгічын.'32 Гэта быў чорны дзень тураўскай гісторыі, калі паблякла слава старой дрыгавіцкай зямлі. Землі Пабужжа. Падняпроўя, Паўднёвага Палесся і паўночных дрыгавічоў ужо не належалі Тураву. Пад яго кантроле.м засталася толькі цэнтральная частка былой дрыгавіцкай воласці.
Гэтыя падзеі былі адной з нагод, якія далей падштурхнулі паспольства Тураўскай зямлі да ўсведамлення сваіх інтарэсаў і імкнення да дзяржаўнай самастойнасці. Ужо ў тым самым 1142 г. па дамоўленасці з Усеваладам у Тураў вярнуўся Вячаслаў Уладзіміравіч, які гэтую зямлю ўжо добра ведаў і прымаў яе інтарэсы як свае. Смерць Усевалада Ольгавіча ў 1146 г. стала яму сігналам да дзеяння. Ён імгненна заняў Рагачоў, Берасце, Клецк і іншыя адарваныя ад Тураўшчыны гарады. Магчыма, гэтая акцыя і скончылася б поспехам, але Вячаслаў захапіў і Уладзімір-Валынскі, дзе пасадзіў свайго пляменніка. Захоп Уладзіміра справакаваў рэакцыю з боку Ізяслава Мсніславіча, які тым часам заняў кіеўскі стол. Ён накіраваў на Вячаслава Расціслава Мсціславіча Смаленскага і былога тураўскага князя Святаслава Усеваладавіча. Тураў быў заняты, а князем там быў зроблены Яраслаў Ізяславіч. У палон былі выведзеныя тураўскі біскуп Акім і пасаднік Жыраслаў Яванкавіч, што сведчыць аб мясцовай падтрымкай дзеянняў Вячаслава, якія не былі індывідуальнай княскай авантурай, а служылі інтарэсам усёй зямлі.133 Крыху запознена ў параўнанні з іншымі землямі Русі Тураўшчына таксама ступіла на шлях адасаблення, праявамі чаго былі: імкненне да замацавання на тураўскім стале асобнай княскай дынастыі і правядзенне незалежнай ад Кіева палітычнай лініі. Чалавек, які гэтую палітыку праводзіў, аднак аказаўся не зусім удалым выбарам для такой
132 Нпатьевская летопясь. Ст. 310—312.
133 Тамсама. Ст. 330.
задачы. Мяккі, «просты» і схільны да кампрамісаў Вячаслаў Уладзіміравіч. хоць і меў сімпатыю да Турава, не здолеў супрацьстаяць ніску сваіх старых сапернікаў Святаславічаў, асабліва іх ольгавіцкай лініі, а таксама сваіх пляменнікаў Мсціславічаў і вымушаны быўадмовіцца ад сваіх намераў.134 Тураў застаўся пад уладай Кіева.
Між тым час для Тураўшчыны выцякаў. Прынцып старшынства імкліва адыходзіў у гісторыю. Землі Русі літаральна на вачах станавіліся вотчынамі розных галін княскіх родаў. Зямля, якая не паспела заявіць аб сваіх прэтэнзіях на самастойнае дзяржаўнае жыццё і абзавесціся ўласнай дынастыяй, рызыкавала падпасці пад уплыў суседзяў, якія б ставіліся да яе як да безнадзейнай перыферыі і выкарыстоўвалі як разменную манету. Ілюстрацыяй да гэтага былі падзеі 1149 г., якія датычыліся той самай Тураўскай зямлі. У тым годзе пасля перамогі Юр'я Даўгарукага над Мсціславічамі і ягонага ўкняжання на кіеўскім стале ў Кіеў быў выкліканы Уладзімір Давыдавіч Чарнігаўскі. Тут жа неадкладна ягоны стрыечны брат і Юр’еў саюзнік Святаслаў Ольгавіч прад'явіў яму тэрытарыяльныя патрабаванні. «Держншн отчнну мою. Н тогда взя Курескь м с Посемьемь н Сновскую тмсячу оу Нслава, н Слоучьскь, н Клечьск’ь, й всн Дрегвнче».135 Браты «тако ся оуладнвше», але сам гэты невялічкі эпізод, як невялічкае люстэрка, ярка адбіў агульную тэндэнцыю спадчыннага замацавання земляў на Русі. Святаслаў, які авалодаў некаторымі дрыгавіцкімі землямі ў выніку недарэчнага пагаднення з Усеваладам у 1142 г., ужо называў іх сваёй вотчынай і заяўляў на іх прэтэнзіі Ізяславу, які меў на іх гэтак жа мала права! Больш за тое, ён ужо без ценю сораму дамагаўся ўсіх дрыгавіцкіх земляў! Пры такім развіцці падзей Тураўская зямля рызыкавала быць проста разабранай на часткі ў выніку дынастычных спрэчак. У 1154 г. падчас свайго кароткага знаходжання на кіеўскім стале Расціслаў Мсціславіч ізноў аддаў Тураў і Пінск Святаславу Усеваладавічу.136 Неўзабаве Юры Даўгарукі, пераняўшы Кіеў, аддаў Тураў сыну Барысу,137 не забыўшыся ўзнагародзіць
134 Довнар-Запольскнй М. Очерк ucmopuu Крйвйчской й Дреговйчской земель do конца XII сто.іетйя. С. 116—118.
135 Мпатьевская летопнсь. Ст. 384.
136 Тамсама. Ст. 471.
Святаслава Ольгавіча Мазыром. Пасля смерці КЭр'я Барыс захаваў Тураў, але Кіеў і, адпаведна, вярхоўная ўлада над Тураўскай зямлёй дасталіся Ізяславу Давыдавічу. Становішча выглядала трывожна.
Паратунак з’явіўся ў выглядзе прадстаўніка дынастыі, якая доўгі час ужо не фігуравала сярод волатаў рускай палітыкі, але даўняя памяць пра якую жыла на Тураўшчыне. У 1158 г. у Тураве як deus ex machina з’явіўся сын смелага Яраслава Святаполчыча Юры і сеў на стол сваіх дзедзіч. Дзе бавіўся ён дзеяцігоддзі пасля смерці банькі, сказаць цяжка. М. Доўнар-Запольскі лічыць, што ён валодаў Берасцейшчынай і вярхоўямі Прыпяйі.138 П. Лысенка дапускае магчымасць таго. што ён быў служылым князем.139 Ва ўсялякім разе, у зямлі ён быў прыняты як законны і жаданы князь. А праціўнікаў было нямала. Наколькі важнае значэнне надаваў адваяванню Турава Ізяслаў Давыдавіч, паказвае склад кааліцыі, якая выступіла супраць мяцежнага Яраславіча: Яраслаў Луцкі, Яраполк Андрэевіч, галічане, Рурык Расціславіч са смалянамі, Уладзімір Мсціславіч, палачане, на ўдзел якіх у гэтай вайне мы звернем асаблівую ўвагу ніжэй, і качэўнікі-бярэндзічы. Пад горадам адбываліся жорсткія сутычкі. Акрамя вылазак Юры рабіў Ізяславу пастаянныя прапановы аб міры, але той хацеў неадменна дабіцца вяртання Турава і Пінска. Нечаканае падзенне коней ад пошасці вымусіла саюзнікаў кінуць аблогу і вярнуцца дадоMyj4o Усё ж тураўцам рана было святкавань перамогу. У 1160 г. яны адбілі наступленне кааліцыі валынскіх князёў Мсціслава Ізяславіча, ягонага брата Яраслава і Яраполка Андрэевіча. Прастаяўшы пад горадам тры тыдні, валыняне мусілі адступіць.141 Толькі ў 1162 г. Расціслаў Мсціславіч, ужо вялікі князь кіеўскі, заключыў з Юр'ем мір.142 Мір гэты тураўскага князя быў замацаваны і распаўсюджаны на іншыя лініі Манамахавічаў шлюбам Малфрыды Юр’еўны з Усеваладам, сынам Яраслава Ізяславіча ў 1167 г.143
137 РІпатьевская летопнсь. Ст. 479.
138 Довнар-Запольскнй М. Очерк ucmopuu Крйвйчской... С. 119.