Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Важным фактарам, які дазваляў князям весці сваю палітыку такім адвольным і эгаістычным чынам, было набыцйё імі эканамічнай самастойнасці. XII ст. было часам росту княскай «вотчыны» ў вузкім сэнсе гэтага слова. Калі пад «вотчынай» у шырокім сэнсе разумелася ўся падуладная князю зямля, якой ён кіраваў па спадчынным прынцыпе, «вотчына» ў вузкім сэнсе зводзілася да дамена князя. Дамен быў княскай уласнасцю, а статус ягоных насельнікаў ужо насіў рысы асабістай залежнасці ад князя. Такім чынам, у дамене ўжо можна ўбачынь зародак феадальнай будовы грамадства, якая атрымала развіццё ў пазнейшыя стагоддзі.
Існавалі розныя шляхі ўзнікнення княскага дамена і яго
далейшага росту. Першапачатковы дамен, відань. уяўляў сабой абшчынную зямлю, прадастаўленую князю дзеля пракорму яго і ягонай сям’і, як то было ў Смаленскай зямлі.171 Далей ён мог пашырацца як мірным, так і гвалтоўным шляхам. Першы шлях ішоў праз асваенне ці набыццё незанятых земляў, якіх пры невялікай шчыльнасці насельнінтва было шмат на беларускіх землях і іншых землях Русі.172 Меншую, але таксама важную ролю адыгрывала гвалтоўнае пашырэнне дамена, што таксама добра прасочваецца на прыкладзе Смаленскай зямлі. Адным спосабам гвалтоўнага пашырэння было прыўлашчванне князем заваяваных земляў. Значная частка даменіяльных уладанняў смаленскіх князёў знаходзілася ў землях паўночных радзімічаў, захопленых Расціславам Мсціславічам у чарнігаўскіх Ольгавічаў. Для замацавання гэтых земляў за сабой смаленскі князь заснаваў там гарады Мсціслаў (Мсціслаўль) і Рослаў (Расціслаўль).173 Як можна заключыць на падставе Статуту Расніслава 1136 г., княскі дамен развіваўся і ў цэнтральнай частцы Смаленскай зямлі.174 Гэты працэс адбываўся ўжо іншым спосабам — спосабам гвалтоўнага падпарадкавання вольных абшчыннікаў.175 Менавіта аб такіх дзеяннях кажа ў сваім пасланні мітрапаліт Клімент Смаляціч: «Да скажю тн сушнх славы хотяшнх, нже прнлагают дом к дому н села к селом, мзгон же н сябры, н бьртн, н пожнн, ляда же м старнны».176 Дамены пашыраліся і на іншых беларускіх землях, аб чым сведчыць пажалаванне ўдавой Глеба Усяславіча Анастасіяй Яраполкаўнай Кіева-Пячэрскаму манастыру пяці сёл з людзьмі.177
Маюць раныю тыя даследчыкі, якія кажуць аб нязначнасці княскага землеўладання ў агульнай карціне грамад-
171 Алексеев Л. В. Смоленская земія в IX—ХШ вв. С. 125.
172 Фроянов Н.Я. Кйевская Русь Очеркй соцйально-экономйческой ucmopuu // Фроянов Н. Я. Начала русской ucmopuu. Нзбранное. Москва, 2001. С. 420-423.
173 Алексесв Л. В. С.моленская зешя в IX—XIII вв. С. 126—127.
174 Древнерусскне княжескме уставы XI—XV вв. С. 141 — 145.
175 Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 130—131.
176 Клімент Смаляціч. Посланйе, натісано Клйментом мйтрополйтом Рускйм Фоме Презвутеру, нстолковано Афонасйемь Мнйхом // Анталогія... С. 33.
177 РІпатьевская летопнсь. Ст. 493.
скага ладу Русі XII ст. Усё ж нават і на нязначнай ступені развіцця дамен быў у стане забяспечыць пэўную эканамічную самастойнасць князя ад знаці і паспольства падуладнай яму зямлі і праводзіць сваю палітыку без аглядкі на іх думку. Варта кінуць хуткі позірк на прыроду даменіяльнай гаспадаркі і мэты, якім яна служыла. Высновы, да якіх пры вывучэнні гэтага пытання прыйшоў I. Фраянаў, будуць вельмі цікавымі для нас. Як высвятляецца, асноўнай галіной даменіяльнай гаспадаркі была жывёлагадоўля, і больш спецыфічна конегадоўля, якая развівалася вельмі шпаркімі тэмпамі ў параўнанні з земляробствам. Як зазначае расійскі гісторык, «войны «бес перестанн» патрабавалі зброі і коней».178 «Князям давялося заняцца конегадоўляй для ваенных патрэб». Выснова гэтая адкрывае нам сапраўднае значэнне развіцця княскага дамена ў XII ст. і ўнёсак, які яно зрабіла ў палітычную і ваенную гісторыю. Дамен быў часткова народжаны вайной і для вайны ж і выкарыстоўваўся. Папросту кажучы. уласная гаспадарка князёў стала іх своеасаблівым ваенна-прамысловым комплексам, які дазваляў ім эканамічна падтрымліваць свае ваенныя мерапрыемствы і пастаўляў ім некаторыя віды неабходных рэсурсаў, у прыватнасні баявых коней. З’яўленне і пашырэнне княскіх даменаў было адным з фактараў, якія далі князям магчымасць распачынаць войны на ўласны страх і рызыку. Нядзіўна, што гісторыя XII ст. была насычанай вялікімі і малымі войнамі настолькі, што любы яе пераказ нязменна заблытвае нашчадкаў у гушчары падзей і робіць вель.мі цяжкім адсочванне іх асноўных ліній.
Тым часам, занятыя міжусобнымі войнамі і звадамі князі адарваліся ад сваіх земляў ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Набыўшы самастойнаснь ад грамадства, яны сталі гэтаму грамадству менш патрэбнымі, але страта пачуцця рэчаіснасці не дазволіла ім гэта хутка зразумець. Калі ў XI ст. у сваіх памкненнях да стварэння завершанай і эфектыўнай сістэмы палітычнай арганізацыі грамадствы Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы звярталіся да князёў і дружын, то ў XII ст. засяроджанне князёў на міжусобных войнах вымусі-
178 Фроянов Й.Я. Кйевская Русь: Очеркй соцйально-экономйческоіі ucmopuu. С. 384.
ла грамадства асобных земляў да развіцця інстытуту самакіравання ў выглядзе адноўленага веча. Стары-новы палітычны інстытут, які чакаў князёў па іх вяртанні дадому з бясконцых войнаў, часта быў для іх непрыемным сюрпрызам. He адзін князь зведаў на сабе цяжкую руку народнага прадстаўніцтва.
Веча XII ст. было спадкаемцам народных сходаў перыяду ваеннай дэмакратыі, але ўжо даўно не ўяўляла сабой сходу ўсіх вольных і ўзброеных мужчын дадзенага грамадства. Яно мела характар ужо не агульны, а прадстаўнічы. Тэрытарыяльная арганізацыя грамадства проста фізічна не дазваляла ўсім вольным абшчыннікам, раскіданым па вялізных абшарах, прымаць удзел у прыняцці рашэнняў. Фактычна абмеркаванне і вырашэнне надзённых спраў абмяжоўвалася насельніцтвам стольнага горада зямлі, якому абавязаны былі падпарадкоўвацца і іншыя гарады зямлі, званыя прыгарадамі. Больш за тое, даследаванні паказваюць, што памер тых плошчаў, на якіх праводзіліся зборы веча ў рускіх гарадах, не дазваляў сабраць там нават і ўсіх мясцовых жыхароў.179 Гэта вядзе нас да думкі, што веча складалася толькі з прадстаўнікоў канцоў ці іншых тэрытарыяльных адзінак горада, якія і мусілі выражаць волю агульнай масы грамадства. Іншым пытаннем было, наколькі яны гэтую волю сапраўды выражалі. Даследчыкі разыходзяцца ў ацэнках сацыяльнага характару веча, але мы выкажам асцярожнае меркаванне, што вечавыя прадстаўнікі ўасноўным паходзілі з верхніх слаёў грамадства. Гэта была земская знаць, якая вяла сваё паходжанне ад старой родавай невайсковай знаці, старэйшыя дружыннікі, якія па нейкіх прычынах разарвалі сувязі з княскай службай, а таксама ўзбагацелыя гандляры і рамеснікі. Калі мы маем рацыю, то веча мела характар да пэўнай ступені арыстакратычны. Веча было формай альтэрнатыўнай арганізайыі грамадства ў супрацьвагу княскай уладзе. Арыстакратычны ж яго характар яшчэ і ўзмацняў супярэчнасць з княскай уладай, што імкнулася да самаўладства. Аднаўленне веча дало магчымасць земскай знаці ўзяць рэванш за сваё паражэнне на досвітку дзяржаўнасці.
179 Данмлевсквй Н. Н. Древняя Русь глазамй современнйков й потомков (IX-XI1 вв.). С. 96.
Магчымасць была тым больш рэальнай, што інтарэсы большасці грамадства заўважна разыходзіліся з княскімі. Занятыя ўласнымі інтарэсамі князі хацелі ваяваць. Рэшта люду хацела мірна займацца ўласнай справай. Мы ўжо заўважалі. што індывідуальныя межы свету для чалавека XI ст. звузіліся ў параўнанні з рамантычным нарманскім перыядам. Пра XII ст. мы можам сказаць, што свет з пункту гледжання асобнага чалавека сціснуўся яшчэ больш да памераў адной зямлі ці нават маленькага ўдзельнага княства. Развіццё натуральнай гаспадаркі дазваляла большасці насельніцтва забяспечваць сваё існаванне, не пакідаючы далёка родныя мясніны. Вядома, усюдыісныя гандляры па-ранейшаму везлі тавары ў дальнія краіны, але яны больш не бралі на сябе функцыі рабаўнікоў і заваёўнікаў, як тое было раней. Вайна шкодзіла і натуральнай гаспадарцы, і гандлю. Ваенныя дзеянні знішчалі вёскі і нівы. Палітычныя ўскладненні пагражалі гандлёвым аперацыям. У гэтым сэнсе паказальныя падзеі 1161 г. Выгнанне з Ноўгарада князя Святаслава Расціславіча штурхнула ягонага бацьку, які ў той час княжыў у Кіеве, на рэпрэсіі супраць наўгародскіх гасцей у адказ. «14 повеле нзонматм Новгородцн, н оуметатн е оу Пересеченьскым погребь, н вь однну ночь оумре мхь 14 мужн».180 Можна ўявіць, наколькі натхняла купцоў да вядзення спраў перспектыва ў адну ноч нечакана сканаць у халодным склепе на чужой зямлі з-за недарэчных палітычных перыпетый!
У веча, якое складалася з такіх гандляроў ці прадстаўляла іх, былі важкія падставы быць незадаволенымі бесперапыннымі княскімі война.мі. Між тым, нягледзячы на далейшую прафесіяналізацыю вайны, разлічваць на перамогі ў значных кампаніях сіламі адной толькі дружыны без удзелу народнага апалчэння князі не маглі. Адпаведна яны мусілі перакладаць не толькі пасіўную, але і актыўную нагрузку вядзення ваенных дзеянняў на плечы шырокіх мас насельніцтва, што спараджала шматлікія канфлікты паміж князем і вечам. Вядома ж, многія з гэтых канфліктаў дыктаваліся прычынамі выключна ўнутранымі, але мы засяродзімся на тых, што былі выкліканыя войнамі ці іншымі знешнепалітычнымі нагодамі.
180 йпатьевская летопнсь. Ст. 510—511.
Як тое адбывалася з многімі іншымі тэндэнцыямі гістарычнага развіцця. першай з беларускіх земляў гэтую сцяжыну выпрабавала Полацкая зямля. Пазнейшыя беларуска-літоўскія летапісы XVI ст. адносяць узнікненне моцнага веча на Полаччыне да часоў князя Барыса. «Н пануючы ему в Полоцку был ласкав на подданные свон н дал нм волность вечем ся суднтн н в звон звоннтн, н гю тому ся справоватн, як у Велмком Новегороде н Пьскове».181 Звесткі гэтыя могуць мець рацыю, бо ў пэўнай ступені засноўваюцца на вуснай фальклорнай традыцыі, якая магла данесці да нашчадкаў даволі дакладнае ўяўленне аб інстытуце народнага прадстаўніцтва. Першым зафіксаваным выпадкам канфлікту паміж полацкім князем і вечам былі ўжо вядомыя нам падзеі 1128 г., калі палачане «выгнаша» князя Давыда Усяславіча пад пагрозай наступаючых кіеўскіх войскаў. Нагодай для гэтага магла быць неразважлівая антыкіеўская палітыка Давыда, які не ўлічыў перавагу сіл Кіеўскай дзяржавы над Полацкам і такім чынам падставіў зямлю пад удар варожых войскаў.