Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Наступным разам веча выявіла сваю незадаволенасць князем у 1151 г., калі палачане «яша... Рогьволода Борнсовнча князя своего н послаша Меньску». Успомнім, што Рагвалод быў жанаты з дачкой Ізяслава Мсціславіча Кіеўскага, і менавіта ў 1151 г. княжэнне апошняга апынулася пад пагрозай нашэсця Юр’я Даўгарукага і Святаслава Ольгавіча Чарнігаўскага. Такім чынам, адной з прычын падзення Рагвалода была яго невыгодная для Полацка знешнепалітычная лінія, арыентаваная на кіеўскіх Манамахавічаў.
Падобны лёс чакаў і яго стрыечнага брата Расціслава Глебавіча Менскага, саперніка і пераемніка Рагвалода на полацкім стале. Абставіны страты ім полацкага княжання і роля ў іх ваеннага фактару заслугоўваюць асобнага разгляду. Як вядома, у 1158 г. у Полацку адбыўся мянеж супраць Расціслава, які скончыўся яго ўцёкамі ў Менск і аднаўленнем на полацкім стале Рагвалода Барысавіча. Але летапіс не кажа, па якой прычыне палачане задумалі злое супраць Расціслава. Паспрабуем супаставіць мяцеж з іншымі тагачаснымі падзеямі полацкай гісторыі. У тым жа 1158 г. палачане
181 Летопнсь Рачннского// ПСРЛ. Т. 35. Москва, 1980. С. 147.
ў складзе вялікай кааліцыі хадзілі ў паход на Тураў супраць Юр’я Яраславіча. Самая працяглая аблога ў гісторыі старажытнай Русі, якая цягнулася дзесянь тыдняў, скончылася нічым. Пачаўся мор сярод коней і саюзнікам давялося разысціся па дамах. Пры апісанні гэтых падзей летапіс асабліва вылучае палачан, якія падзялілі дрэнную славу рабаўнікоў і марадзёраў з качэўнікамі-бярэндзічамі. Бярэндзічы паваявалі мясцовасцьля Пінска і забраліся за Прыпяць. «Полчане прншедше к Турову пожгоша села около его».182 Відаць, «подзвігі» іншых удзельнікаў паходу параўнацца з гэтым не маглі, бо летапіс пра іх не згадвае. Чаму ж менавіта палачане аказаліся найбольш жорсткім кантынгентам у саюзным войску? Адказ можа палягаць у тым простым меркаванні, што мэты паходу пасавалі ім менш за ўсіх іншых удзельнікаў. Полацкае княства не мела рэальных інтарэсаў на Тураўшчыне. Увесь паход мог ажыццяўляцца з мэтай пашырэння менскіх уладанняў Расціслава і Валадара Глебавічаў, якія межавалі з Тураўшчынай, альбо з надзеяй на ваенную здабычу, большая частка якой непазбежна дасталася б таксама Расціславу. Для поланкага апалчэн.ня ўдзел у гэтай авантуры сэнсу не меў. Наадварот, стаянне пад горадам на працягу 10 (!) тыдняў у эпоху, калі вынік гаспадарчага сезону і само эканамічнае выжыванне люду часта залежалі ад кароткага прамежку часу, нанесла палачанам сур’ёзную шкоду, якую яшчэ ўскладніла і падзенне коней. Натуральна, што рабункам Тураўшчыны яны імкнуліся кампенсаваць свае страты і даць выйсце сваёй ярасці. Па вяртанні дадому ярасць гэтая звярнулася супраць Расціслава як завадатара ўсёй авантуры. Бессэнсоўны і няўдалы паход каштаваў князю стала.
Падобныя з’явы бачым мы і ў Смаленскай зямлі, хаця веча было там заўважна слабейшым за поланкае і выйшла на палітычную арэну пазней. Першай яго праявай стала звяржэнне са смаленскага стала Яраполка Раманавіча ў 1174 г. і замена яго Мсціславам Расціславічам.183 Цікавай праявай нязгоды смалян з княскай палітыкай быўславуты бунт смаленскага войска ў 1185 г. супраць Давыда Расніславіча ля Трэполя ў паходзе дзеля абароны поўдня Русі ад полаў-
182 Мпатьевская летопнсь. Ст. 491.
183 Тамсама. Ст. 598.
цаў. ГІадабенства паводзін войска да практыкі народнага самакіравання, як яно ажыццяўлялася ў самім Смаленску, падкрэсліваецца словамі летапісца аб тым, што «Смолняне же почаша всче деята». Пажаданні смалян зводзіліся да патрэбы засяродзіцца на ўнутраных справах зямлі і іх незацікаўленасці ў паўднёварускіх справах, няхай сабе і такіх традыцыйна важных, як абарона Русі ад полаўцаў. «Мы дошлм до Кнева, даже бы была рать, бмлнся быхом. Нам лн мное ратн мскатм, то не можем оуже ся есмы нзнемогле».184 Гучныя скаргі смалян дасягнулі княскага вуха, і паход быў спынены. Як змяніўся час! У 1095 г. с.маляне безасаблівых ваганняў далі вояў прышламу чарнігаўскаму князю Алегу Святаславічу для адваявання далёкай Мурамшчыны. Праз дзевяноста год яны ўзбунтаваліся супраць свайго спадчыннага князя, каб не ўдзельнічаць у абароне Русі ад полаўцаў, што лічылася несумненным грамадзянскім і рэлігійным абавязкам для жыхароў былой Кіеўскай дзяржавы. Кантраст гэтага ўчынку смалян з ранейшым часам асабліва падкрэсліваецца тым фактам, што неабходнасць у іх далейшым руху на полаўцаў на паратунак Пераяслаўлю была выкліканая страшным паражэннем Ігара Святаславіча, якое зрабіла ашаламляльнае ўражанне на сучаснікаў. Аднак мясцовыя інтарэсы і антываенныя настроі для смалян пераважылі ўсе іншыя меркаванні.
Нейкі сур’ёзны канфлікт паміжДавыдам Расціславічам і смаленскім вечам адбыўся ў 1186 г., калі «вьстань бысть Смоленьске промежн князьмь Давыдомь н смолняны, н много головь паде луцьшнхь муж».185 Невядома, ці мела гэтае супрацьстаянне цікавыя для нас ваенныя ці знешнепалітычныя карані, але праз дзесяць гадоў смаляне дакладна выявілі незадавальненне ваеннымі прадпрыемствамі Давыда. У 1196 г. пасля прайгранай бітвы за Віцебск палонныя смаляне расказалі чарнігаўцам, што «братья нх не добре с Давыдом».186 Як бачым, і смаляне праз веча як прадстаўнічы інстытут выказваліся на карысць засяроджвання на мясцовых справах і асцярожнай знешняй палітыкі, арыентаванай на захаванне бяспекі Смаленскай зямлі. Праз гэта яны ўсту-
184 Нпатьевская летопнсь. Ст. 647.
185 Новгородская первая летопнсь. С. 38.
186 Нпатьевская летогшсь. Ст. 692.
палі ў канфлікт з князямі, якія імкнуліся да агрэсіўнай і часам авантурнай знешняй палітыкі. Канфлікты гэтыя набывалі вострыя формы беспарадкаў і бунтаў, хаця такой вастрыні, як у Полацкай зямлі, у Смаленшчыне яны не дасягнулі.
Такім чынам, становішча, якое склалася на беларускіх землях да канца XII ст., можа бынь ахарактарызавана як палітычны крызіс. Крызіс гэты быў выкліканы спадчынным замацаваннем княскіх дынастый на сталах асобных княстваў і земляў і правядзеннем імі своекарыслівай і агрэсіўнай дынастычнай знешняй палітыкі. якая ішла ўпоперак інтарэсаў земскай знаці і шырокіх слаёў грамадства. Такая палітыка ставіла пад пагрозу знешнюю бяспеку беларускіх земляў і выклікала шматлікія ўнутраныя пратэсты. Неабходна сказаць, што крызіс гэты сам па сабе не насіў усеабдымнага характару і не пагражаў паралюшам усёй палітычнай сістэмы. Рачэй, ён меў «верхавінную» прыроду і зводзіўся да адрыву кіруючага вайскова-дружыннага слою на чале з князямі ад інтарэсаў паспольства і фактычнага правалу ў выкананні гэтым слоем сваіх функцый па абароне грамадства. У большай ступені крызісныя з'явы паразілі Полацкую зямлю, у меншай — Смаленскую і Тураўскую. Цяжка не пагадзіцца з выказаным на гэты конт меркаваннем В. Е. Данілевіча. «Міжкняская палітыка за ўвесь гэты перыяд можа быць ахарактарызавана як палітыка эгаізму; найпершы клопат кожнага князя заключаўся ў павелічэнні ўласных уладанняў, і ўсё прыносілася яму ў ахвяру: земскі мір, сваяцкія сувязі. [...] Высылка ў Царград прымусіла Усяславічаў зразумець усю марнасць барацьбы з кіеўскімі князямі, і па вяртанні з высылкі яны адразу ж змянілі палітыку ў дачыненні да апошніх. Здавалася б, што цяпер яны атрымалі поўную магчымасць зблізіцца з зямлёй і ўмацаваць сваё становішча, але яны і не падумалі пра гэта. Зразумеўшы сваё бяссілле і немагчымасць павялічваць свае ўладанні за кошт суседніх земляў, яны абмежавалі поле дзейнасці толькі Полацкай зямлёй, але затое цяпер яны напоўніцу выявілі сваю эгаістычную палітыку імкненне любым коштам павялічыць свае ўладанні. [...] Нягледзячы на тое, што змаганне вялося ў асноўным з дапамогай дружын, але зямля ад яго цярпела, а гэта выклікала ў земстве незадавальненне князямі, якое яшчэ больш узрастала з-за таго, што Усясла-
вічы пастаянна ўцягвалі ў свае ўнутраныя справы іншыя рускія землі. Імкненне да павелічэння ўладанняў даводзіла Усяславічаў да таго, што не даражылі нават прыхільнасню паспольства да іх. а гэта ў сваю чаргу прывяло да таго, што насельнінтва Полацкай зямлі перастала даражыць сваімі князямі і звыкла да іх перамены пры найменшым незадавальненні імі».187
Сапраўды, грамадства беларускіх земляў імкнулася адужацьузніклы крызіс натуральным шляхам маніпуляцыі рознымі княскімі групоўкамі і адбору з іх найбольш эфектыўных і паспяховых у выкананні сваіх функцый. Пры іншых умовах гэты далёка не катастрафічны крызіс мог быць гэткім чынам поўнасцю пераадолены. Аднак сітуацыя была больш складанай з-за прысутнасці знешніх фактараў, якія скарачалі час, на працягу якога дадзеныя праблемы маглі быць вырашаныя толькі з прыцягненнем унутраных рэсурсаў. Ва ўмовах менавіта знешнепалітычнага паслаблення Полацкай зямлі і іншых беларускіх земляўтакім фактарам было з’яўленне на знешнепалітычнай арэне рэгіёну новых дзейных сіл: Літвы і крыжаносцаў.
Літва ж і яцвягі ў гэты час таксама перажывалі пэўны знешнепалітычны крызіс. Пасля шэрагу гучных ваенных перамог над пскавічамі, лівамі і палачанамі ў 1180-я гг. яны сутыкнуліся з трывалым супраціўленнем рускіх земляў і пацярпелі шэраг паражэнняўу 1190-я гг. Такі паварот падзей меў свае наступствы і для ўнутранага развіцця літоўскага і яцвяжскага гра.мадстваў. Сцверджанне Г. Лаўмянскага аб тым, што станаўленне літоўскай дзяржаўнасці адбывалася выключна праз знешнюю экспансію,188 здаецца нам занадта катэгарычным. Як у апошнія гады пераканаўча даводзяць літоўскія гісторыкі, карані літоўскай дзяржаўнасці трэба шукаць найперш ва ўнутраных працэсах у літоўскім грамадстве. Аднак нельга адмаўляць і таго, што знешняя экспансія паслядоўна з унутранага развіцця вынікала і была яго натуральным працягам. Можна сказаць, што знешняя экспансія была адным са спосабаў існавання раннесярэд-
187 Данмлевнч В. Е. Очерк ucmopuu Полоцкой землй до конца XIV столетйя. Кнев, 1896. С. 201-202.
188 Lowmianski Н. Studja nad poczqtkami spoleczenstwa i panstwa Litewskiego. Tom II. 237—238, 350—351.
нявечных дзяржаў і Літва не была тут выключэннем. Асабліва важнай экспансія была для кіруючага дружыннага слою, для якога вайна была асноўным заняткам. Вайна спрыяла нарошчванню дружынай палітычнай магутнасці. эканамічнага дабрабыту і ўрэшйе рэшт замацоўвала набыццё ёй улады як першага інстытута дзяржаўнасці. Таму заслон, які рускія землі паставілі на дарозе літоўскай экспансіі стаўтой грэбляй, якая магла замарудзіць і працэсы ўнутранага развіцця ў Літве. Ваяўнічыя літоўскія дружыны маглі нанесці вялікія спусташэнні і шкоду Полаччыне, Пскоўшчыне ці Валыні, але не маглі прэтэндаваць на рэальную ўладу над імі. Наяўныя рэсурсы былі занадта малымі для дасягнення гэтай мэты. Калі Літва не магла адужаць Полаччыну і іншыя рускія землі ў сутыкненні наўпрост, то перад яе правадырамі стаяла задача знайсці іншае прымальнае рэчышчадля сваёй ваяўнічай энергіі.