• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Такая выкшталцонасць часта дасягала сваёй мэты і ўражвала як сучаснікаў, так і нашчадкаў. Згадаем ганарлівы адказ полацкіх князёў Мсціславу Уладзіміравічу на ягонае патрабаванне прыбыць да яго для паходу супраць полаўцаў у 1130 г. Як перадае гэты адказ Тацішчаў, полацкія князі заявілі Мсціславу: «Ты з Баняком Шалудзяком здаровы бывайце абодва і разбірайцеся паміж сабой самі, а мы маем чым дома заняцца».218 Мсціслаў быў страшэнна абражаны. Падобныя задзірлівыя ўчынкі служылі прыкладам смелага супрацьстаяння мацнейшаму праціўніку і натхнялі пазнейшыя пакаленні полацкіх князёў на вядзенне самастойнай палітыкі.
    218 Татншев В. Н. Нсторйя Россййская. Т. 2. 14. С. 142.
    Яшчэ далей пайшлі магутныя і самаўпэўненыя сыны Расціслава Смаленскага ў супрацьстаянні з Андрэем Багалюбскім у 1173 г. У ходзе барацьбы за Кіеў суздальскі самаўладзец адправіў да братоў сотніка Міхна з загадам ім пакінуць Кіеў і прылеглыя землі. Але ён натрапіў на моцных праціўнікаў. Адважны Мсціслаў Расціславіч «не оуполошнтнся ннкто же, но токьмо Бога еднного блюстнся». Таму ён «повеле Андреева посла емыдіе пострнчн голову передь собою н бороду». «Рекь ему ндм же ко князю н рцн ему: «Мы тя до снхь месть акы отца нмелм по любвн, аже есн сь сякымн речьмн прнслаль не акы кь князю, но акы кь подручнмку н просту человеку, а что оумыслнль еся, а тое дем, a Богь за всемь». Мусіць, найвялікшай радасцю для Расціславічаў было даведацца, што іхняя бравада прывяла да жаданага выніку і балюча ўкалола суздальскага князя. «Андрен же то слышавь от Мнхна н бысть образь лнца его попуснель».219 Варта звярнуць увагу на той факт, што адной з прычын такой водпаведзі Мсціслава Андрэю быў зварот апошняга да князёў Расціславічаў як да простых людзей. Таму тырада Мсціслава мела адной са сваіх мэтаў сцверджанне княскага статусу і годнасці.
    Побач са смеласню і дзёрзкасцю ў княскім і дружынным асяроддзі цанілася і высакароднасць, якая дыктавала шляхетнае абыходжанне з роўнымі сабе людзьмі, нават калі тыя з’яўляліся ворагамі. Такія паводзіны былі рачэй ідэалам, чым штодзённай практыкай, але знайшлі адлюстраванне ў крыніцах таго часу, як, напрыклад, учынак полацкага князя Васількі Святаславіча ў 1138 г. У гэтым годзе выгнаны наўгародцамі князь Усевалад Мсціславіч праязджаў ля Полацка. Адносіны паміж двума князямі былі няпростымі. У 1128 г. Усевалад на чале наўгародскіх атрадаў прымаў удзел у арганізаваным Мсціславам Уладзіміравічам наступленні на Полацк. Тыя падзеі прывялі да высылкі ў 1130 г. у Візантыю некаторых полацкіх князёў, у тым ліку Святаслава, бацькі Васількі. Тым не менш, «Васнлько Полотскнй, Всеволоду ндушу мнмо Полотска, сам выеха к нему, проводй его сь честню, не забыв заповедн божня, забы злобу отца его, что бяше сотворнл всему роду его: вшедшу ему в руце
    2І’ Мпатьевская летопнсь. Ст. 572—573.
    его к нему, нмчто же о нем лукавно помысля, яко же подобаше по человечеству. но я кресть межя собою целоваста, яко не помянатя что ся деяло преж сего, н на всея правде, я тако я добре я проводя».220 Высакародны ўчынак, які не можа не выклікань захаплення нават праз стагоддзі.
    Падобнага кшталту ўчынкі маглі выклікаць самапавагу саміх князёў і ўхвалу з боку іншых людзей. Увекавечаныя ў летапісных мініяцюрах, яны перажылі стагоддзі і данеслі да нашчадкаў узоры рыцарсцвенных паводзін. Аднак пры ўсім сваім знешнім бляску такія паводзіны выклікалі ў грамадстве неадназначны адказ. Па-першае, пляцоўкай для дэманстрацыі княскай смеласці і шляхетнасці найчасцей служылі менавіта войны, якія ў XII ст. часта былі разбуральнымі, бессэнсоўнымі і самадастатковымі. Паспалітаму люду, які ад гэтых войнаў цярпеў найбольш, цяжка было захапляцца шляхетнасйю, назіраючы яе праздым пажараў. Па-другое, лішне казаць, што захапленне формай часам вяло да разыходжання са здаровым сэнсам. Адказ Рагвалодавічаў Мсціславу прывёў да новага нашэсця кіеўскіх войскаў на Полаччыну, якога пры іншых абставінах можна было пазбегнуць. Расніславічам, пасля таго, як яны адпрэчылі Андрэя, давялося падмацоўваць свае словы сілай зброі, што прывяло да буйнога выбуху ваенных дзеянняў.
    Па гэтых прычынах пісьмовыя крыніцы XII ст. зафіксавалі два вобразы вайны, ваяроў і ўласцівых ім стэрэатыпаў паводзін, што склаліся ў тагачаснай культуры. Адзін належаў самім жа князям і іх дружыннікам. Вайна разглядалася як шляхетны і годны занятак, ваяры як прывілеяваны, сацыяльна і маральна вышэйшы за рэшту грамадства слой, а іх паводзіны як узор высакароднасці і прыклад для пераймання. Іншыя слаі насельніцтва, аддаючы належнае князям і дружыне як абаронцам краю ад знешніх ворагаў, мелі аб іх больш складанае ўяўленне. Вайна часта была навязаным ім злом, князі і дружыннікі-своекарыслівымі рабаўнікамі, а іх паводзіны — праявай марнай пыхі.
    Такі складаны погляд на вайну і ваяроў адбіўся ў літаратурных помніках свайго часу. Іх аўтары належалі да адукаваных слаёў насельніцтва, але на старонках іх твораў быў
    20	Псковская 3-я летопясь // Псковскяе летопнсн. Выпуск второй. Москва, 2000. С. 76—77.
    чутны і голас паспалітых гараджан і сялян. Да гонару кніжнікаў XII ст., яны рэдка скочваліся ў апалагетыку, a старадіся непрадузята адзначыць як светлыя, так і цёмныя рысы ў асобах тагачасных ваяроў. Яны не вагаліся распавесці як пра смеласць і мудрасць таго ці іншага князя, так і пра яго лютасць, ганарліваснь і іншыя заганы.
    He будзем закранаць такіх выключных асоб, як усеагульны ўлюбёнец Расціслаў Мсціславіч Смаленскі ці люты і ваяўнічы Глеб Усяславіч Менскі. Звернемся да тыповых для XII ст. княскіх постацяў і прасочым, які след яны пакінулі пасля сябе ў культурнай традыцыі і як паўплывалі на развіццё вобраза ваяра XII ст. у вачах сучаснікаў і нашчадкаў. Такой постаццюдля нас будзе Давыд Расціславіч Смаленскі, жыццё і палітычная кар’ера якога не былі адзначаныя ні бліскучымі поспехамі. ні катастрафічны.мі паражэннямі, a маральныя якасці не вылучаліся ні вялікай цнотай, ні надзвычайнымі заганамі. Яго рэльефны і супярэчлівы партрэт глядзіць на нас са старонак Іпацьўскага летапісу і «CaoBa пра паход Ігараў».
    Сярэднявечная летапісная традыцыя была мала схільнай да біяграфічнай інфармацыі. Найбольшая ўвага апісанню асобы гістарычнага дзеяча звычайна надавалася ў некралогу. Mae свой некралог пад 1197 г. у Іпацьеўскім летапісе і Давыд. Нават у параўнанні з князямі бясспрэчна большага маштабу Давыдаў некралог вылучаецца даўжынёй і мноствам ухвальных эпітэтаў. Давыд быў «образомь лепь всею добродетелью оукрашень, благонравень, хрйстолюбнвь, любовь ймея ко всемь». «Ово же правяшеть душй своен й переже молйтвенн прележашеть, манастыря набдя, й черньцй оутешнвая, н всй йгоумены с любовью прйнмая, й взймэя у нйхь благословенйе, й мйрскыя церквй набдя, й всь святйтельскын чйнь достойною честью чтя». «Бе бо крепокь на ратй всегда, бо тосняшеться на велйкая дела злата й сребра не сбнраеть, но даеть дроужйне, бе бо любя дроужйноу, a злыя кажня, якоже подобаеть царемь творнтй».221 У некралогу смаленскі князь выглядае як увасабленне найлепшых якасцяў, патрэбных мужу і ваяру: багабойнасці, харобрасці і правасуддзя. Усё ж некралог пакідае ў чытача дзіўны аса-
    221 йпатьевская летопнсь. Ст. 705.
    дак і ўражанне пэўнай няшчырасці летапісна, як быццам той проста не хацеў казаць аб нябожчыку нічога, акрамя добрага, і хаваў за нагрувашчаннем пахвады іншыя пачуцці. Як адзначае Л. Аляксееў, аўтар некралога выкарыстаў у адносінах да Давыда стандартную формулу, якая ўжывалася раней, і не паклапаціўся напоўніць яе канкрэтным зместам.222 Такі фармальны падыход наўрад ці сведчыць аб існаванні ў летапісца цёплых пачуццяў да Давыда.
    Падобнае ўражанне робяць і тыя радкі «Слова», дзе згадваецца Давыд. На першы погляд, аўтар «Слова» мае наконт Давыда высокае меркаванне і звяртаецца да яго і брата Рурыка, сярод іншых князёў як да абаронцаў Русі ад знешніх ворагаў: «Ты, буй Рюрмче, н Давыде! He ваю лн вон злаченымн шеломамн по кровн плаваша? He ваю лн храбрая дружнна рыкают, акн турн, ранены саблямн каленымм, на поле незнаеме? Вступнта, господяна, вь злата стремень за обмду сего временм, за землю Рускую, за раны Нгоревы, буего Святьславлнча!»223 Здавалася б, аўтар схіляецца перад сілай князёў-братоў і імкнецца заахвоціць іх да помсты полаўцам за паражэнне Ігара Святаславіча Ноўгарад-Северскага. Аднак кідаецца ў вочы тая акалічнасць, што невядомы кніжнік абраў напамін аб нейкіх старых паражэннях, якія скончыліся для дружыннікаў Давыда і Рурыка крывёй і ранамі як даволі дзіўны спосаб заахвочвання князёў. Ён нібыта не верыў у іх добрую волю і хайеў падштурхнуць іх у паход папрокам. Далей — болей. Аўтар горка зазначае раз’яднанасць братоў: «Сего бо ныне сташа стязм Рюрнковы, a друзнн Давыдовы, нь розно ся нм хоботы пашут, копна поют».224 На фоне непрыхаванага захаплення аўтара іншымі князямі становіцца ясна, што за паэтычнымі радкамі стаіць пачуццё нейкай яго затоенай крыўды на Расціславічаў.
    Што ж было яе прычынай? Разбіраючы гэтае пытанне, Б. А. Рыбакоў прыйшоў да высновы, што згаданай бітвай, у якой дружыннікі плавалі сваімі шлема.мі па крыві і рыкалі ад шабельных ран, было паражэнне русінаў ад полаўцаў пад Растоўцам у 1176 г., адным з галоўных віноўнікаў якога быў
    22 Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 229—230.
    225 Слово о пьлку йгореве. С. 172.
    224 Тамсама. С. 173.
    менавіта Давыд, бо спазніўся на поле бою.225 Такія паводзіны вышгарадскага князя выклікалі страшэннае абурэнне сучаснікаў. Чарнігаўскі князь Святаслаў Усеваладавіч пасля паражэння пад Растоўцам аспрэчыў уладу Расціславічаў над Кіеўскай зямлёй з-за страты імі маральнага аўтарытэту. Ён рашуча заявіў Раману Расціславічу Кіеўскаму: «Брате, я не ншю подь тобою ннчего же, но рядь нашь такь есть: оже ся князь нзвнннть, то вь волость, а моужь оу головоу, а Давыдь внновать».226 Старая гісторыя ўспомнілася аўтару «CaoBa» пасля паражэння Ігара ў 1185 г., калі мяцеж смаленскага войска не дазволіў Давыду прыйсці на дапамогу іншым рускім князям. У выніку полаўны стварылі небяспеку для Пераяслаўля і ўзялі Рымаў. Нашэсце іх суправаджалася вялікімі ахвярамі.
    Ужо другі раз Давыд быў вінаваты ў той шкодзе, якую нанеслі Русі знешнія ворагі, і кніжнік не мог яму гэта дараваць. Пры гэтым размова не ішла толькі аб адсутнасці ваеннага таленту ці мудрасці, неабходнай, каб кіраваць людзьмі. Галоўнай праблемай было тое, што хранічная няздольнасць Давыда сустрэнь полаўцаў у баі ішла поруч з яго найактыўнейшым удзелам у міжусобных войнах, якія наносілі Русі неверагодную шкоду. На памяць адразу ж маглі прыйсці яго шматлікія ка.мпаніі супраць палачан, чарнігаўцаў і суздальцаў. Пры ўсёй адасобленасці княстваў Русі адно ад аднаго войны паміж імі ў адрозненне ад бараньбы з полаўцамі было вельмі цяжка апраўдаць маральна. Невыкананне Давыдам яго непасрэднага княскага абавязку па абароне краю ад знешніх ворагаў разам з дробязным адстойваннем своекарыслівых інтарэсаў у барацьбе з суседзямі і выклікалі яго асуджэнне кніжнікам. Можна пагадзіцца з Б. Рыбаковым у тым, што для аўтара «Слова» вышгарадскі і смаленскі князь стаў увасабленнем «разброду сярод князёў» і «гранічнага эгаізму асобных палкаводцаў».227