Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Такім супярэчлівым і застаўся Давыд Расціславіч на старонках «Слова» і летапісаў: здольны дзяржаўны дзеяч, які ўтрымаў у руках Смаленскую зямлю ў няпросты час, і дро-
225 Рыбаков Б. А. Отрйцательный герой «Слова о полку Нгореве» // Культура Древней Русн. Москва, 1966. С. 240—241.
226 РІпатьевская летопнсь. Ст. 603-604.
227 Рыбаков Б. А. Отрйцательный герой «Слова о полку Нгореве». С. 239.
бязны эгаіст, гатовы разварушыць міжусобную вайну на цэлай Русі дзеля ўласнай выгоды; добры палкаводзец, які меў пераменны поспех у міжусобных войнах, але не абараніў Русь ад полаўцаў; патэнцыйны герой, які так і не стаў героем.
Як сонца ў кропельцы вады, у асобе Давыда адлюстроўваецца вобраз князёў і дружыны, які зафіксавала літаратура XII ст. Адчуўшы сваю карпаратыўную еднасць, ваяры добра пашчыравалі над выпрацоўкай выкшталцоных узораў паводзін і маралі, якія сталі пэўным дасягненнем тагачаснай культуры. 3 дапамогай такіх стэрэатыпаў паводзін ваяры імкнуліся прышчапіць іншым слаям грамадства стаўленне да сябе як да вышэйшай прывілеяванай групы. Паспольства, аднак, успрыняло новыя ўзоры дружыннай культуры дваіста. Яно прыхільна глядзела на праяўленні харобрасці і шляхетнасці там, дзе гэта ішло ў рэчышчы выканання князямі і дружынай іх асноўнай функцыі па абароне грамадства. Праз летапісцаў і кніжнікаў яно аддало належнае князям і дружыне на старонках літаратурных твораў. Разам з тым на тых самых старонках прыхавана ці адкрыта асуджаліся пыха, эгаізм, лютасць і непатрэбная ваяўнічасць, якія былі адваротнымі бакамі той самай дружыннай культуры і сведчылі аб адрыве князёў і дружыны ад паспольства. Менавіта таму ўсё тое ж «Слова» адначасова ўтрымлівае і асуджэнне князёў за іх бясконцыя звады, і ўзнёслую пахвалу ім за абарону свайго краю. З’яўленне новых культурных узораў і іх прыняцце альбо непрыняцце рознымі групамі насельніцтва адлюстроўвала адчуванне грамадствам крызісных з’яў і пошукаў выйсця з іх.
Раздзел 3.
Ваеннае майстэрства Полацкай, Смаленскай і Тураускай земляў, Літвы і яцвягаў у 1102-1200 гг.
А) Вайсковая арганізацыя
Калі ў XI ст. раннесярэднявечная вайсковая арганізацыя на землях Полаччыны, Смаленшчыны і Тураўшчыны дасягнула вяршыні свайго развіішя, to XII ст. было часам яе паступовага заходу і разлажэння. Складныя часткі вайсковай арганізацыі захавалі свае ранейшыя формы княскай дружыны, апалчэння і нерэгулярных саюзных атрадаў. Разам з тым сутнасць іх. падточаная знутры крызіснымі з’явамі, заўважна змянілася. Княская ўлада набывала самадастатковы характар, усё больш адрывалася ад паспольства, губляла кантакт з ім і яго падтрымку. Дружына ўсё менш выконвала свае непасрэдныя функцыі па абароне грамадства і ўсё больш ператваралася ў інструмент своекарыслівай княскай палітыкі. Масы гарадскога і вясковага насельніцтва, якія з’яўляліся асновай апалчэння, выяўлялі ўсё больш цікавасці да мірных заняткаў і ўсё менш цікавасці да вайны. У паход ішла толькі частка баяздольнага люду, якую таксама ўсё няжэй было мабілізаваць да ўдзелу ў нямілых іх сэрцу княскіх міжусобійах. Узніклы недахоп узброенай сілы ка.мпенсаваўся за кошт прыцягнення кантынгентаў падуладных ці саюзных народаў. У адносінах да Полацкага княства такім народам была Літва. Дзякуючы сваёй сіле літоўцы хутка пераўтварыліся з васалаў у полацкім войску ў раўнапраўных саюзнікаў, а затым і прэтэндэнтаў на месца Рагвалодавічаў і іх дружыннікаў у структуры полацкага грамадства.
Найпсрш звернем нашу ўвагу на дружыну, якая па-ранейшаму складалася са старэйшай і малодшай. Характар узаемаадносін старэйшай дружыны, прадстаўленай баярамі,
з князем паступова змяняўся. Адносіны, пабудаваныя на асабістай сувязі, адыходзілі ў мінулае. Як адзначаюць даследчыкі, баяры асядалі на зямлі, якую атрымлівалі ад князя ў кар.мленне22“ альбо самастойна захоплівалі, ператвараючыся з княскіх сяброў-паплечнікаў у яго васалаў. У абмен яны мусілі несці княскую службу і выстаўляць на вайну свае ўласныя ўзброеныя дружыны. Баярскі васалітэт быў яшчэ далёкі.м ад феадалізму. Па-першае, кармленні, якія былі асноўнай формай княскіх пажалаванняў баярам, не прадастаўлялі права ўласнасці на зямлю і не накладалі залежнасці на яе насельнікаў. Кармленні былі рэнтай, якую свабоднае насельніцтва выплочвала князю ці баярыну за выкананне адміністрацыйных, судовых і ваенных функцый у інтарэсах усяго грамадства.229 Гэта ніяк не нагадвала класічнай леннай сістэмы, аснову якой складала «ператварэнне ваяроў у васалаў праз пажалаванне ім зя.мельных уладанняў (лен)».230 Зародкамі феадалізму былі толькі ўласнасць на самавольна захопленую і новаасвоеную зямлю і залежны статус яе жыхароў. Прыкладам такога землеўладання могуць служыць замкі, якія былі цэнтрамі прыватнаўласніцкіх земляў. Замак Вішчын у сучасным Рагачоўскім раёне, калі меркаваць па знойдзенай там віслай пячатцы героя вайны 1173 г. зАндрэем Багалюбскім Мсціслава Расціславіча Харобрага, належаў яму ді камусьці з ягоных васалаў.231 Замак у Мсцібаве Ваўкавыскага раёну, верагодна, належаў у канцы XII пачатку XIII стст. валынскаму баярыну Мсцібогу.232 Аднак у XII ст. такое княскае і баярскае землеўладанне было яшчэ вельмі нязначным і ўяўляла кроплю ў моры свабодных абшчын.233 Па-другое, асабістыя адносіны паміж князем і баярамі былі моцна паслабленыя, але не зніклі канчаткова. Баяры не жылі побач з князем, але заставаліся яго бліжэйшымі дараднамі і паплечнікамі і часта з’язджаліся да яго
228 Фроянов М.Я. Кйевская Русь: Очеркй соцйально-полйтйческой ucmopuu. С. 546.
229 Тамсама. С. 395.
230 Дельбрюк Г. Нсторйя военного йскусства. Т. 3. С. 7.
231 Загорульскнй Э. М. Вйіцйнскйй замок XII—XIII вв. Мн., 2004. С. 144-145.
232 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх земель XXIV ee. С. 86.
233 Фроянов Н. Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 424.
для абмеркавання і вядзення спраў. Яны ўдзельнічалі ў большасці ягоных прадпрыемстваў і дзялілі з ім перамогі і паражэнні.2’4 Менавіта ў такой якасці паказвае летапіс дружыннікаў Расціслава Глебавіча ў 1158 г. Незадаволеныя князем палачане пачалі збіваць ягоную дружыну, і здружынай жа разам Расніслаў уцёк у Менск.235 3 вышэйсказанага вынікае, што старэйшая дружына феадальным войскам ні феадальнай сацыяльнай з’явай яшчэ не была. Разам з тым развіццё васальных адносін у супраньвагу асабістым дружынным адносінам ужо было крокам у бок феадалізму.
У большай ступені можна пагадзіцца з меркаваннем аб феадалізацыі малодшай дружыны.236 На працягу XII ст. малодшыя дружыннікі не станавіліся паўнапраўнымі васаламі. Яны няўхільна ператвараліся з княскіх сяброў і паплечнікаў ва ўзброеных слуг, якіх мы можам параўнаць з заходнееўрапейскімі міністэрыяламі. Адлегласць паміж сацыяльны.м статусам старэйшага і малодшага дружынніка ўзрасла. Як адзначае I. Фраянаў, да канца XII ст. крыніцы пачалі адрозніваць «бояр ду.маюшнх» і «мужей хоробрствуюшнх».237 Падрабязная рэдакцыя «Рускай Праўды», якая адносіцца да 20-30-х гг. XII ст., паказвае статус дружынных отракаў роўным статусу такіх слуг, як конюх ці кухар.238 Але поўнага выцяснення дружынных адносін феадальнымі не адбылося і ў малодшай дружыне. У XII ст. крыніцы па-ранейшаму вылучаюць у складзе дружыны дзецкіх, якія мелі статус асабіста вольных людзей. Пры апісанні тых жа полацкіх падзей 1158 г. летапіс называе дзецкага, які папярэдзіў Расціслава аб падрыхтоўцы замаху на яго. Калі зварот служыць паказчыкам характару сацыяльных адносін паміж людзьмі, то зварот дзецкага да Расціслава «княже» з’яўляецца зваротам вольнага дружынніка да правадыра дружыны, але ніяк не слугі да гаспадара. Та.му хаця феадальныя адносіны і ўкараняліся ў малодшай дружыне на працягу XII ст., але да
234 Фроянов Н. Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 549.
235 Нпатьевская летопнсь. Ст. 495.
236 Разнн Е. А. йсторня военного мскусства. Т. 2. С. 140.
237 Фроянов 14. Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 551.
238 Пространная Русская Правда (по Тронцкому спнску второй половнны XIV в.) // Тнхомнров. М. Н. Пособйе для йзученйя Русской Правды. Москва, 1953. С. 90.
канца стагоддзя яна так і не паспела набыць цалкам феадальны характар і захавала шмат архаічных дружынных рысаў.
Варта таксама трохі падрабязней спыніцца на пытанні развіцця васалітэту ў XII ст. і звязаным з гэтым ускладненнем вайсковай арганізацыі. У XI ст. дружына аднаго князя складалася з яго ўласнай малодшай дружыны і прыведзеных ягонымі старэйшымі дружыннікамі кантынгентаў. Узбросныя сілы адной зямлі складаліся з войска князя, які кіраваў у стольным горадзе, і іншых падначаленых яму князёў. Піраміда васалітэту была нескладанай. На яе вяршыні знаходзіўся старэйшы князь, кіеўскі ці полацкі. Яго васаламі былі ўласныя старэйшыя дружыннікі і падначаленыя князі, якія былі ягонымі бліжнімі сваякамі. У тых былі ўласныя васалы-дружыннікі. Найдаўжэйшая лесвіцатакой піраміды складалася з трох прыступак: старэйшы князь — малодшы князь — старэйшы дружыннік малодшага князя. Драбленне Поланкага княства і Клеўскай дзяржавы ў XII ст. і разгалінаванне княскіх родаў прывяло да з’яўлення мноства невялічкіх княстваў і дробных князёў, якія знаходзіліся ў вельмі складаных дачыненнях са старэйшымі князямі і паміж сабой. Дачыненні гэтыя будаваліся іерархічна і прымалі характар адносін паміж кіруючым сюзерэнам і падначаленым васалам. Найстарэйшай формай васалітэту была генеалагічная, заснаваная на падпарадкаванні малодшага па ўзросту князя старэйшаму, сына бацьку, пляменніка дзядзьку, малодшага брата старэйшаму. Паступова развіваўся і палітычны васалітэт, які выражаўся ў наданні воласці старэйшым князем малодшаму альбо сімвалічным прыняццем малодшым князем з рук старэйшага той воласці, якой ён ужо валодаў.239 Замацаванне такіх адносін суправаджалася цырыманіялам, які мы бачым пры заключэнні міру на ўмовах васалітэту паміж Глебам Усяславічам Менскім і Уладзімірам Манамахам у 1117 г.: «Глебь же вышедь нз города сь детмн н сь дружмною, поклоннся Володнмеру м молвнша речн о мнре, н обешася Глеб'ь по всему послушатн Володнмера». «Володнмерь же омнревь Глеба, н наказавь его о всемь вдасть ему Менескь».240 Такім чынам, сюзе-
14 Фроянов М.Я. Кйевская Русь: Очеркй... С. 533—541. м Нпатьевская летопнсь. Ст. 283.