Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Сярод шлемаў на беларускіх землях надалей пераважалі стажковыя, хаця ва ўжытку былі і сфераканічныя шлемы. Малюнак стажковага шлема на костцы XII ст. з Капыля і верхняя частка звона сфераканічнага шлема XI I—XI11 стст. адтуль жа паказваюць, што абодва тыпы знаходзіліся ў адначасовым ужытку. Ваўкавыскі медальён, які паказвае стажковы шлем са звонам, нахіленым уперад, сведчыць аб існаванні своеасаблівых варыяцый агульнараспаўсюджаных тыпаў шлемаў.289 Згаданыя шлемы маглі быць адкрытымі альбо мець паўмаску, якая закрывала вочы і нос.290 Унікальнай аказалася знаходка ў Слоніме яйкападобнага шлему, звон якога быў сабраны з адной верхняй і чатырох ніжніх пласцін, змацаваных двума абручамі. У ніжнім абручы былі зроблены адтуліны для мацавання барміцы. Наперадзе да яго была прымацавана паўмаска. Шлем мае 23 см ў дыяметры і 17 см у вышыню.291 Даследчыкі спрабуюць прасачыць яго падабенства да скандынаўскіх, альбо заходнееўрапейскіх
36 Ласкавы Г. В. Узбраенне воінаў XII—XIII cm cm. з феадальных сядзіб-замкаў паўночнага захаду Полацкай зямлі. С. 50—52.
287 Кнрпнчнвков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 17.
288 • ygulski Z. Jun. Bron w dawnej Polsce na tie uzbrojenia Europy i Bliskiego Wschodu. 74.
289 Плавінскі M. A. Засцерагальнае ўзбраенне IX—XIII cmcm. на тэрыторыі Беларусі. С. 138—139.
290 Ласкавы Г. В. Узбраенне воінаў XII—XIII cmcm... С. 52.
291 Плавінскі М. А. Засцерагальнаеўзбраенне ІХ—ХІІІстст... С. 139.
шлемаў,292 але для беларускіх земляў слонімскі шлем пакуль што знаходка адзінкавая і нетыповая.
Ускладненне тактычных прыёмаў і баявая спецыялізацыя ваяроў яскрава адбіліся на развіцці ў XII ст. разнастайных формаў шчытоў, многія з якіх паходзілі ад міндалепадобнага. Адна з ліній яго эвалюцыі вяла да змяншэння памераў і спрамлення верхняга краю.293 Такімі шчытамі карысталіся як коннікі, так і пяхотнікі. Адрозненне палягала ў ты.м, што коннікі трымалі шчыт на дзвюх раменных петлях на перадплеччы, тады як у пехацінцаў адна пятля ўтрымлівалася перадплеччам, а другая — кісцю.294 Змяншэнне памеру шчыта можна растлумачыць распаўсюджаннем панцыраў і падаўжэннем кальчуг, а таксама развіццём тэхнікі бою на мячах, якая патрабавала больш актыўнага выкарыстання шчытд. Спрамленне верхняга краю, магчыма, было тэндэнцыяй, запазычанай з Заходняй Еўропы, дзе з’яўленне гаршковых шлемаў зменшыла патрэбу ў прыкрыцці твару шчытом.295
Шахматная фігурка з Ваўкавыска дазваляе нам убачыць яшчэ адно новаўвядзенне: прадольную рабрыну на шчыце. М. А. Плавінскі мяркуе, што ад шчытоў з прадольнай рабрынай паходзіць павеза, доўгі прастакутны шчыт са скругленымі рагамі з трох вертыкальных палос, цэнтральная з якіх мела жолабападобную форму. У другой палове XII ст. павеза атрымала развіццё ў заходняй і паўночна-заходняй Русі і на балцкіх землях.296
Разам з міндалепадобнымі шчытамі выкарыстоўваліся і круглыя. У адрозненне ад круглых шчытоў нарманскага перыяду іх нашчадкі з XII ст. былі меншыя па памерах, мелі пукатую форму і мяккае раменнае дзяржальна замест цвёрдага драўлянага ці металёвага.297
Зброя XII ст. была адбіткам агульнага стану спраў у палітычным ладзе грамадства і узроўню ваеннага майстэрства. Прафесіяналізацыя ваеннай справы паспрыяла вылучэнню
292 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 441.
293 Плавінскі М. А. Засцерагальнаеўзбраенне ІХ—ХІІІстст... С. 141.
Ласкавы Г. В. Узбраенне воінаў XII—XIII стст... С. 52.
295 Плавінскі М. А. Засцерагальнаеўзбраенне... С. 142—143.
296 Тамсама. С. 141.
297 Тамсама.
відаў зброі, якія з-за высокага кошту былі даступны толькі князям, дружыне і іншым прадстаўнікам вярхоў грамадства. Складаная тэхніка выкарыстання некаторых відаў зброі ў баі (доўгі меч, піка) вымагала адмысловай падрыхтоўкі, якая таксама была прывілее.м князёў і дружыннікаў. У выніку зброя паволі рухалася па грамадскай лесвіцы ўгару, аддаляючыся ад паспольства і набліжаючыся да вярхоў.
3 тактычнага і тэхнічнага пункту гледжання развіццё зброі на беларускіх землях у XII ст. было адзначана збліжэннем старажытнарускіх і балцкіх узораў. Развіццё і першых, і апошніх рушыла агульным з Заходняй і Паўночнай Еўропай шляхам, які адзначаўся бесперапынным тэхнічным удасканаленнем сродкаў паражэння і абароны. Удасканаленне адбывалася ў кірунку павелічэння трываласці і цяжкасці зброі. Распаўсюджанне такіх відаў засцерагальнай зброі, як шлемы з паўмаскамі і кальчугі з рукавамі і каптурамі, суправаджалася пашырэннем сродкаў іх пераадолення: доўгіх і цяжкіх раманскіх мячоў, пік і бранябойных стрэлаў. Тэндэнцыя спаборніцтва засцерагальнай і атакуючай халоднай зброі працягнулася і ў наступныя стагоддзі, каб дасягнуць сваёй вяршыні ў познім сярэднявеччы.
В) Умацаванні і аблога
У XII ст. рост існуючых гарадоў і пастаяннае ўзнікненне новых вялі да бесперапыннага будаўніцтва і ўдасканалення ўмацаванняў. У гэты ж час на гістарычным даляглядзе з’явіўся прынцыпова новы тып умацаванага пункту: прыватнаўласніцкі замак. Замак выконваў функцыі адміністрацыйнага і ваеннага цэнтра пэўнай акругі ў дамене князя ці ягонага васала. Прыкладамі такога замка могуць служыць гарадзішчы у Мсцібаве, Вішчыне і Царковішчы (у суч. Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі). Апошнія два гарадзішчы могуць прэтэндаваць на атаясамленне з замкам Ваішчына, узятым палачанамі і літвой у 1258 г.298 Прыватны замак адрозніваўся як ад вялікага горада, так і ад нежылога гарадзішча-сховішча. Па невялікіх памерах і насельніцтве, ваенным характары, а таксама прамому падпарадкаванню
298 Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусскйх земель X— XIV ee. С. 95.
княскай уладзе ён нагадваў ужо вядомыя нам памежныя ўмацаваныя пункты кшталту Заслаўя, Маскавічаў і Пруднікаў. Адрозненне палягала ў яго прыватнай прыналежнасці. Акалічнасць гэтая прадвызначыла своеасаблівае становішча замкаў у тагачасных войнах. Паколькі войны XII ст. часта мелі верхавінны характар барацьбы паміж князямі за ўладу і багацце, прыватныя ўладанні таго ці іншага князя былі жаданай мэтай для яго праціўнікаў. Здавалася б, у час, калі аблога мела заўважную перавагу над абаронай і нават вялікія гарады часта бывалі захопленымі, маленькія замкі з невялікімі залогамі не мелі надзеі на спакойнае існаванне. Між тым залогі замкаў складаліся з аднароднага кантынгенту залежных ад князя ці асабіста адданых яму ўзброеных слуг і дружыннікаў. У адрозненне ад гарадоў з іх унутранай барацьбой і незадаволенаспю князямі, абложным войскам даводзілася менш разлічваць на добраахвотную здачу ці здраду. Самі ваенныя дзеянні таксама змізарнелі і часта зводзіліся да рабаўніцкіх набегаў невялікімі сіламі. Таму добра ўмацаваны замак меў шанцы вытрымаць аблогу і выканаць ускладзеную на яго функцыю. У час, калі феадальная ўласнасць на зямлю толькі зараджалася, замкі яшчэ не маглі набыць усеагульнага распаўсюджання, але іх эфектыўнасць стварыла перадумовы для павелічэння іх колькасці ў будучыні, калі беларускія землі сталі сапраўднай краінай замкаў.
3 тэхнічнага пункту гледжання важным для XII ст. было далейшае пашырэнне круглых у плане ўмацаванняў. У найболыпай ступені гэтая з’ява датычылася новых гарадоў і замкаў, не звязаных старой планіроўкай. Так, гарадзішча у Мсцібаве размешчана на роўнай забалочанай мясцовасці і па форме набліжаецца да правільнага кола. Па перыметры гарадзішча абкружана валам вышынёй каля 5 м з уездам ва ўсходняй частцы. Дыяметр вала — 56 м, а ўнутранай пляцоўкі 30 м. 3 паўднёвага і паўднёва-заходняга бакоў, дзе мясцовасць мае больш лёгкадаступны характар, гарадзішча прыкрыта яшчэ адным невысокім валам, абодва канцы якога ўпіраюцца ў балота. Перад валам захаваліся сляды рова.299
У XII ст. тэндэнцыя будаўніцтва круглых крэпасцяў дабралася і да Полацкай і Смаленскай земляў. У апошняй круг-
299 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх земель X— XIV ee. С. 86.
лыя ўмацаванні атрымалі Крычаў, Рослаў і Копысь. Адбылося гэта шляхам адаптацыі ранейшых умацаванняў, якія залежалі ад рэльефу мясцовасці.300
Побач з ранейшымі выспавымі і мысавымі крэпасцямі, якія залежалі ад рэльефу, і круглымі, якія будаваліся на роўнай мясцовасці, існавалі прамежкавыя тыпы ўмацаванняў. Адным з такіх тыпаў быў паўкруглы, часткова прывязаны да рэльефу мясцовасці, дзе ўмацаваннямі прыкрываўся толькі напольны бок.301 Да такога тыпу ўмацаванняў адносіцца гарадзішча ў Вішчыне. Замак знаходзіўся на Дняпры і з боку ракі быў абаронены стромкім берагам і ярамі. 3 напольнага боку сістэма абароны замка ў XII ст. уключала паўкруглы ў плане вал шырынёй 8—9 м ля асновы і вышынёй да 1,5—1,8 м. Па грэбні вала ішла драўляная сцяна, якая складалася з прылеглых адзін да аднаго трохсценных зрубаў. He выключана, што сцяна магла быць двух’яруснай і мець баявую галерэю (забрала). Са знешняга боку ўздоўж сцяны ішоў роў.302
Разам загульным планам умацаванняў удасканальваліся і іх асобныя элементы. У XII ст. трывалае месца ў сістэме крэпасцяў занялі дазорныя вежы. Такая вежа прысутнічала ў Давыд-гарадку. Яна знаходзілася на заходнім ускрайку ўмацаванняў, адкуль адкрываўся далёкі агляд. Дыяметр вежы дасягаў 6-8 м. Вежа ў Царковішчы знаходзілася побач з уездам у замак, які таксама з’яўляўся самым высокім месцам для агляду. Зруб вежы меў шасціці сямікутную форму ў плане, меў памер да 6 м і абапіраўся на ўкапаныя ў зямлю слупы.303 Вежа-данжон была збудаваная ў канцы XII — пачатку XIII стст. і ў цэнтры дзядзінца Мсціслава.304 Функцыя вежаў, аднак, дазорам і абмяжоўвалася. Для фланкіравання сцен стральбой яны пакуль не выкарыстоўваліся.
Драўляныя канструкцыі па-ранейшаму заставаліся асноўным элементам абарончых збудаванняў, але камень і цэгла таксама патроху ўваходзілі ва ўжытак. Вал гарадзенскага дзядзінца, збудаваны ў XII ст., утрымліваў унутры насцілы з
™ Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 97.
301 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 17.
302 Загорульскнй Э. М. Вйіцйнскйй замок XII—XIII ee. С. 50—60.
303 Раппопорт П. А. Военное зодчество западнорусскйх... С. 140—141.
Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 206.
дубовых і сасновых бярвенняў. Па версе вала ішла драўляная сцяна з баявой галерэяй. Участкі сцяны ў найбольш небяспечных месцах, аднак, былі збудаваныя з плінфы a вонкавы бок вала меў каменную абкладку.305