Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Згаданыя новаўвядзенні ў асноўным ішлі ў рэчышчы дасягненняў XI ст. і рэвалюцыі ў фартыфікацыі не зрабілі. Новым было не тое, якія ўмацаванні абаранялі нашы продкі ў XII ст., а якім чынам яны гэта рабілі. Можна сказаць, што калі ў XI ст. яны навучыліся будаваць першакласныя крэпасці, то ў XII ст. яны нарэшце навучыліся імі карыстацца.
Перш за ўсё, былі значна перагледжаны адносіны да вартавой службы. Узрослая пільнасць абаронйаў прывяла да таго, што крэпасці, якія ў XI ст. лёгка падалі перад із’ездам (Менск, Ноўгарад), у XII ст. упарта трымаліся перад пераважаючымі сіламі ворагаў. Па-другое, значна эфектыўней выкарыстоўваліся актыўныя метады абароны. Абаронцы крэпасцяў часта рабілі нечаканыя вылазкі ці нават давалі абложны.м войскам поўнамаштабны бой у полі пад сценамі. Гэтым самым яны папярэджвалі намаганні праціўніка па падрыхтоўцы штурму ці разгортванню доўгатэрміновай аблогі. У 1162 г. абложаны Рагвалодам Барысавіча.м Полацкім у Гарадцы Валадар Глебавіч з дапамогай начной вылазкі не толькі прымусіў таго зняць аблогу з крэпасці, але і ўшчэнт разграміў яго войска. У лютым 1170 г. наўгародцы мусілі абараняць свой горад ад вялізнага войска, дасланага Андрэем Багалюбскім. У склад войска акрамя кантынгентаў іншых княстваў Русі ўваходзілі і палачане са смалянамі. Разумеючы, што пры вялікай колькаснай перавазе кааліцыі пасіўная абарона была загадзя пройгрышнай, наўгародцы падрыхтаваліся да абароны актыўнай. Перш за ўсё, яны «устронша острогь около города». 3 дапамогай такога часовага ўмацавання яны стварылі дадатковую перашкоду для абложнікаў і аднеслі першы рубеж абароны далей ад сцен. Затым яны вывелі ў поле сваё войска пад камандаваннем князя Рамана Мсціславіча і пасадніка Якуна і далі бой сілам кааліцыі. «М прнступнша кь граду вь неделю на сьборь, м сьездншася по 3 днн вь четвьртын же день вь среду прнсту-
”5 Трусаў A. А. Собаль В. Е. Здановіч Н. I. Стары замаку Гродне XIXVIII стст.: Псторыка-археалагічны нарыс. Мн., 1993. С. 18—21.
пнша смлою н бпшася всьдень н кь вечеру победм я князь Роман сь новгородьцн».’06
Гэтым разам падачане і смаляне былі пераможаныя, але яны таксама ўмела карысталіся актыўнымі метадамі абароны. У 1158 г. Рагвалод Барысавіч, абараняючы Друцк ад Расціслава Глебавіча, «затвормся в городе. н бьяхутся крепко, н много от обонх падаху».307 У выніку Расціслаў быў вымушаны пайсці на мір з Рагвалодам.
Такой узрослай сіле абароны абложныя войскі маглі супрацьпаставіць няшмат, бо із’езд траціў сваю эфектыўнасць, а новыя тэхнічныя сродкі аблогі развіваліся марудна. Пасля эпізадычнага выкарыстання Усяславам пад Псковам у 1065 г. абложныя машыны (парокі) зніклі на паўтара стагоддзя і не ўвайшлі ў шырокі ўжытак раней за першую палову XIII ст.308 He было заўважнага руху наперад і ў развііші ручных відаў кідальнай зброі. Лук толькі-толькі выйшаў на ранейшыя вышыні пасля заняпаду ў XI ст. Арбалеты (самастрэлы) ж і зусім былі вядомыя слаба. Прынамсі, яшчэ ў 1206 г. пры аблозе Гольма арбалетаў палачане не ведалі.309 У такіх абставінах перадумоў для правядзення ўдалага штурму было мала.
На першы план у якасці метаду ўзяцця ўмацаванняў канчаткова выйшла доўгатэрміновая аблога (абляжанне). Але і тут пазіцыі атакі адносна абароны паслаблі. Па-першае, трымаць войска пад горадам доўгі час было нялёгка. Васальныя атрады былі ненадзейнымі, а земскія апалчэнні доўга ваяваць не хацелі і пагражалі бунтамі. Трохгадовая аблога Свенельдам Перасечана ў 940-942 гг. і шасцімесячнае стаянне Уладзіміра пад Корсунем у 988 г. засталіся ў далёкім мінулым. Па-другое, сама матывацыя да аблогі заўважна знізілася. Пры пастаянных міжусобіцах князям цяжка было разлічваць на дасягненне сталых мэтаў, якія маглі б замацоўвацца захопам гарадоў. Мэты вайны сталі абмежаванымі і зводзіліся да адноснага палітычнага паслаблення праціўнікаў і нанясення ім эканамічнай шкоды. Такіх мэт можна было дасягнунь нападзеннем на неабароненую мяс-
306 Новгородская первая летопнсь. С. 33.
307 йпатьевская летопнсь. Ст. 494.
308 Носов К. С. Русскйе крепостй й осадная технйка... С. 56.
309 Неіпгісі Chronic. Lyvon. X, 12. С. 113.
повасць. Аблога ж гарадоў была справай рызыкоўнай і не вартай затрачаных намаганняў. Часам князі не лічылі патрэбным абараняць і свае гарады, калі гэта не супадала з іх палітычнымі мэтамі, прыкладам чаго можа служыць шматразовая адмова Расціслава Мсйіславіча Смаленскага і яго сыноў ад барацьбы за Кіеў.
Такія суадносіны абароны і аблогі былі гірычынай многіх зафіксаваных летапісамі ў XII ст. выпадкаў перамогі абаронцаў крэпасцяў над абложнымі войскамі. У якасні прыкладаў мы можам згадаць абарону Менска ў 1104 і 1158 гг., Гарадца ў 1162 г. і Турава ў 1160 г. У некаторых выпадках пасля пачатку аблогі праціўнікі завяршалі канфлікт мірам, што таксама адзначала фактычную перавагу абароны над атакай. Так адбылося пад Менскам у 1117 і 1161 гг. і Друцкам у 1158 г. У 1180 г. полацка-чарнігаўская кааліцыя ўзяла друцкі астрог і адступіла ад горада. У далейшы.м Друцк дастаўся палачанам, але з пункту гледжання крапасной вайны падзеі 1180 г. былі перамогай абароннаў на чале з князем Глебам Рагвалодавічам, якім удалося адстаяць ад сіл магутнай кааліцыі гарадскі дзядзінец. Аднак сапраўдным дыя.ментам майстэрства абароны крэпасцяў стала абарона ў 1158 г. князем Юр’ем Яраславічам Турава ад войскаў кааліцыі, якая складалася з кіяўлян, галічан, лучан, смалян, палачан і берандзеяў. Яна заслугоўвае асобнай згадкі. Іпацьеўскі леапіс кажа, што Юры «бьяхуть крепко, выходячн йз города, й много бываше язвенных». «й многу молбу створнваше Гюргн Ярославйчь, высылая йз города кь Нзяславу, река: «Брате прнмн мя в любовь к собе». Нзяславь же того не всхоте, но всяко хотяше под нймь взятй Туровь й Пйнескь й стояша около города недель 10". Такая ўпартасць каштавала абложным войскам дорага. «М бысть морь в конйхь, й тако не оуспевше ему нйчтожс, вьзвратйшася вь своясй, не створше с нйм мнра, й мнозй пешй прйдоша с тое вонны».310 Першым спосабам абароны Турава былі актыўныя баявыя дзеянні пад горадам, у выніку якіх праціўнікі неслі цяжкія страты. Акрамя таго Юры Яраславіч уздзейнічаў на мараль Ізяславава войска мірнымі прапановамі, што паслабляла яго баявы дух. Гэта было новай з’явай у развіцці
310 Нпатьевская летопнсь. Ст. 492.
ваеннага майстэрства. Вынікам спалучэння стойкасці абаронцаў і іх высокага майстэрства стала адступленне абложнікаў ад горада. Аблога Турава таксама прадэманстравала небяспеку доўгага стаяння пад крэпасню для абложных войскаў, гатоўнаснь якіх да вядзення баявых дзеянняў паслаблялася эканамічнымі і маральнымі фактарамі.
Усё ж перавага абароны над атакай была далёка не паўсюднай. Крыніцы зафіксавалі нямала прыкладаў узяцця гарадоў абложнымі войскамі, з якіх можам прыгадань узяцце Глебам Усяславічам Менскім Слуцка ў 1116 г., узяцце сынамі Уладзіміра Манамаха Друцка, Оршы і Копысі ў 1117 г. і Менска самім Манамаха.м у 1119 г.
He стаяла на месцыы майстэрства фартыфікацыі і на балцкіх землях, аб чым сведчыць адступленне яцвягаў у 1196 г. у свае «цвердзі» пры набліжэнні карнага войска Рамана Мсціславіча Валынскага.
Увогуле, не вельмі паспяховыя дзеянні княскіх войскаў пры аблозе гарадоў, а таксама выпадкі нежадання князёў абараняць падуладныя ім гарады былі адлюстраваннем мэтаў, якія яны ў гэтых войнах пераследавалі і, адпаведна, абранай імі стратэгіі. Гарады не заўсёды бывалі канечнай мэтай міжкняскіх войнаў. Яны станавіліся для князёў прыкрай перашкодай для дасягнення іх мэтаў, бо асаджаць іх было няжка, а абараняць невыгодна. Таму ваенныя дзеянні ўсё больш зводзіліся да рабаўніцкіх набегаў і бітваў у полі. Ва ўдасканаленні і ўзвядзенні ўмацаванняў, а таксама іх мужнай абароне падчас вайны ўсё большая роля належала самому земству. З’ява гэтая падкрэслівала верхавінную прыроду вайны XII ст. і адлегласць паміж князямі з дружынай і рэштай грамадства.
Г) Стратэгія і тактыка
XII «рыцарсцвеннае» стагоддзе па многіх прыкметах ужо набліжалася да спелага сярэднявечча, якое ў адносінах да развіцця стратэгіі некаторымі аўтарытэтнымі даследчыкамі лічылася змарнаваным часам, патрачаным на хаатычныя сутычкі, рабаўніцтва і двубоі паміж пыхлівымі недысцыплінаванымі рыцарамі-самотнікамі. Думка такая ўзнікла, відаць, з погляду на вынікі бясконцых войнаў паміж шмат-
лікімі ваяўнічымі княствамі. Пераважная большаснь ведзеных войнаў не вырашала супярэчнасцяў, якія іх спарадзілі. Сутнаснь сістэмы ўзаемаадносін паміж дзяржавамі на беларускіх землях і іх суседзямі заключалася ў яе пастаяннай нестабільнасці. Любая вайна прыводзіла толькі да часовага міру, які неадкладна парушаўся пры змяненні балансу сіл паміж дзяржавамі і іншых фактараў. У такіх варунках нават значны ваенны поспех сапраўды зводзіўся на нішто пераменамі палітычнага становішча. Між тым, хаця замацаваць вынікі перамогі было вельмі цяжка, гэта ніяк не змяншала патрабаванні да яе дасягнення. Больш за тое, пастаяннае вядзенне войнаў на тых самых тэатрах, з тымі самымі праціўнікамі выклікала пільную патрэбу да распрацоўкі адмысловых стратэгічных і тактычных прыёмаў, якія дазвалялі адужаць ворага з падобнай зброяй і роўным узроўнем падрыхтоўкі. Таму палкаводцы XII ст. часта дэманстравалі файныя прыклады ваеннага майстэрства, якія зрабілі б гонар і прадстаўнікам іншых эпох. Той факт, што майстэрства гэтае выкарыстоўвалася для дасягнення дробязных і прывідных мэтаў і не прыводзіла да жаданых вынікаў, ніяк не змяншае іх чыста ваенных заслуг.
Змест войнаў XII ст. складала барацьба асобных валасцей з метраполіямі за самастойнасць і барацьба прыкладна роўных паміж сабой паводле статусу земляў за магутнасць. Войны вяліся з абмежаванымі мэтамі ў адпаведнасці з агульным палітычным становішчам. Абмежаванымі былі і рэсурсы ў іх распараджэнні: неспакойнае ўнутрыпалітычнае становішча, хісткія знешнія саюзы, натуральная аграрная эканоміка, ненадзейныя васальныя кантынгенты і вечавая вольніца апалчэння. У такіх умовах дзяржавы не маглі ажыццяўляць складаныя стратэгічныя камбінацыі і весці доўгатэрміновыя ваенныя кампаніі. Прастор для выкарыстання палітычных і эканамічных фактараў з пункту гледжання вялікай стратэгіі быў моцна сціснуты менавіта з прычыны слабасці гэтых фактараў. Таму пры планаванні і вядзенні вайны асноўны націск натуральным чынам рабіўся на ваеннай стратэгіі як такой. Але недахоп рэсурсаў адчуваўся і тут. Галоўным інструментам вядзення вайны заставаліся княскія дружыны. Нешматлікія, але вельмі мабільныя і выдатна падрыхтаваныя, яны былі найлепш пры-