• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Менавіта такім чынам літоўцы разбілі кіеўскае апалчэнне ў 1132 г. У гэтым годзе Мсціслаў Уладзіміравіч Кіеўскі з сынамі, Ольгавічамі і Усевалада.м Гарадзенскім хадзіў на Літву, каб такім чынам замацаваць сваю перамогу над Полацкай зямлёй. Па дарозе дадому кіяўляне «не втяглн бо бяху сь князем», але «последн мдяху по немь особе». Адасобленасць варожых вайсковых частак была заўважана літоўцамі, якія «Кнань тогда много побнша».328
    328 Нпатьевская летопнсь. Ст. 294.
    Найбольш жа яскрава выкарыстанне балтамі ірэгулярнай тактыкі нападзення з засады выявілася ў вайне 1166 г., якую польскі кароль Баляслаў Кучаравы распачаў супраць прусаў, што разам з янвягамі прадстаўлялі вялікую пагрозу яго ўладанням. Зыход гэтай вайны ярка і эмацыйна апісаны польскім храністам Вінцэнтам Кадлубекам. «1 вось, сабраўшы разам вялікае мноства найбольш дасведчаных ваяроў, Баляслаў рыхтаваўся абрынуцца на правінцыі гетаў (прусаў Я. Н.), не ўмацаваныя ніякімі збудаваннямі, але недаступныя паводле прыроднага знаходжання. Ля самага ўваходу ў іх зямлю ёсць месца, пакрытае густымі зараснікамі, дзе пад зелянінай травы хаваецца бездань глеістай смалы. Знайшліся выведнікі і правадыры войска, якія нібыта адшукалі найвярнейшы і найкарацейшы шлях праз гэтае месца. Яны прынялі хабар ад ворагаў і ведалі пра засаду на сяброў. 1 вось тут на вузкай сцежцы адзін за адным гінуць першыя шэрагі самых адборных ваяроў, бо з іншага боку накідваюцца ворагі; і не толькі здалёк пускаюць стрэлы, як у іх заведзена ў іншых выпадках, але і палякаў, сціснутых, нібы вінаградным прэсам у давільні, працінаюць ва ўпор, бо яны самі натыркаюцца на вастрыі мячоў, нібы дзікі, адны імкнучыся адпомсніць, іншыя імкнучыся прыйсці на дапамогу, і большая частка гіне рачэй пад уласным націскам, чым ад варожай разні. Некаторых, прыціснутых вагай узбраення, усмоктваюць глыбіні разяўленай бездані; іншыя разрываюцца на часткі, гінуць, заблытаўшыся ў сетках галін цярноўніку — усіх ахінае змрок непазбежнай гібелі. Так узброенае войска загінула з-за падступнай здрады!»329
    Уласцівасць падобнай тактыкі ваеннаму майстэрству балцкіх народаў у XII ст. пацвярджаецца і дзеяннямі земгалаў супраць полацкіх войскаў у 1106 г. Як адзначае В. Тацішчаў, «зммеголы, собравшнсь во множестве, нечаянно на неосторожных полотчан нз лесов напав, победнлн».330 Удалае спалучэнне рэгулярнай і нерэгулярнай тактыкі дазваляла войскам балтаў перамагаць у баях з колькасна пераважаючымі праціўнікамі і заставацца грознай ваеннай і палітычнай сілай у рэгіёне.
    3» Vine. Kadi. III. 30. С. 104.
    330 Татншев В. Н. Ясторйя Россішская. Т. 2. 12. С. 125.
    Разгледзеўшы агульныя рысы стратэгіі і тактыкі XII ст., пяройдзем да аналізу асобных выбітных узораў ваеннага майстэрства. Выдатным прыкладам тагачаснай стратэгіі з’яўляецца вайна 1128 г. Мсціслава Уладзіміравіча Кіеўскага супраць Полацкай зямлі. Гэтыя падзеі ў беларускай гістарыяграфіі звычайна ацэньваюцца адмоўным чынам, як паражэнне палачан у барацьбе за незалежнасць ад Кіеўскай дзяржавы і праецыруюцца на пазнейшую барацьбу Беларусі за незалежнасць ад агрэсіўных суседзяў. Сапраўдная іх карніна выглядае больш складанай. Перш за ўсё, з «таго», кіеўскага боку ў вайне прымалі ўдзел войскі Гарадзенскага, Тураўскага, Клецкага і Смаленскага княстваў, якія затым увайшлі ў склад Беларусі і ўнёсак якіх у беларускую гісторыю быў прынамсі параўнальным з Полацкам. Па-другое, правіцелі таго часу не маглі ацэньваць сучасныя ім падзеі акрамя як з абумоўленага сваім часам пункту гледжання. Перавагі рэтраспектыўнага погляду яны не мелі і не маглі разглядаць свае ўчынкі ў святле тварэння нацыі, якая аформілася ў пазнейшыя стагоддзі. На ўдзел у паходзе супраць Полацка яны глядзелі як на выкананне свайго абавязку перад кіеўскім сюзерэнам, а на сам паход — як на звычайную барацьбу за магутнасць і ўладу паміж дзьвюма дзяржавамі. Таму нам няма патрэбы нагружаць падзеі XII ст. сённяшнім зместам. 3 увагі на ўдзел у той вайне беларускіх ваяроў з абодвух бакоў, мы можам ацэньваць яе як складнік беларускай ваеннай гісторыі.
    Мсціслаў распачаў гэтую вайну з нагоды адмовы полацкіх князёў даслаць яму дапамогу супраць полаўцаў. Сапраўднай прычынай яе было імкненне паставіць пад кіеўскі кантроль Полацкую зямлю, якая да таго часу заставалася адзінай у рэгіёне дзяржавай, якая не падпала пад уладу Кіева. Больш за тое, верагодная арыентацыя полацкага князя Давыда Усяславіча на чарнігаўскіх Ольгавічаў несла пагрозу ўнутранаму парадку і спакою ў самой Кіеўскай дзяржаве. Момантдля нанясення ўдару быўабраны Мсціславам вельмі ўдала. Да сярэдзіны 1128 г. ён поўнасцю кантраляваў большасць валасйей Кіеўскай дзяржавы праз сваіх братоў і сыноў і прыцішыў знешнюю небяспеку з боку полаўцаў. Ненадзейная чарнігаўская сям’я Ольгавічаў была вымушана падтрымлівацьз Мсціславам добразычлівыя адносіны. Мэтай
    вайны з’яўлялася поўнае падпарадкаванне Полацкай зямлі.
    Мсніслаў прытрымліваўся рашучай наступальнай стратэгіі. Для вядзення вайны ім была абрана форма канцэнтрычнага наступлення, выпрабаваная ў вайне яго бацькі супрайь Глеба Менскага ў 1116-1117 гг. Стратэгія канцэнтрычнага наступлення складалася з адначасовых удараў па ключавых адміністрацыйных цэнтрах і ўмацаваных пунктах Полаччыны з наступным ударам на саму сталіцу. Такая стратэгія павінна была паралізаваць абарону Полацкай зямлі і пазбавінь яе магчымасці да арганізаванага супраціўлення. У якасні мэтаў для ўдару былі вызначаны Заслаўе, Лагойск, Барысаў, Стрэжаў і Друцк. Выбар гэты сведчыць аб добрым стратэгічным бачанні Мсціслава, бо кожны з пералічаных гарадоў выконваў у абароне Полацкай зямлі пэўную функцыю. У адпаведнасці са значэннем горада былі размеркаваныя і кантынгенты для дзеянняў супраць яго.
    На Заслаўе былі накіраваныя войскі аж чатырох князёў: Вячаслава Уладзіміравіча Тураўскага, Андрэя Валынскага, Усеваладкі Гарадзенскага і Вячаслава Яраславіча Клецкага. Высылка такіх значных сіл тлумачылася тым, што пасля падзення Менска ў 1119 г. Заслаўе засталося галоўным памежным пунктам Полацкай зямлі на літоўскім напрамку. Праз яго полацкія князі падтрымлівалі сувязь са сваімі літоўскімі васаламі і атрымлівалі ад іх вайсковыя атрады. Узяцце Заслаўя павінна было адрэзаць Полаччыну ад літоўскай дапамогі і было жыццёва важным для агульнага поспеху кампаніі.
    Ізяслаў Мсціславіч, якія княжыў у Курску, атрымаў у дадатакда куран кіеўскі полк і быў накіраваны на Лагойск. Лагойск быў ключом да паўднёвых подступаў да Полацка.
    Усевалад Ольгавіч Чарнігаўскі і Іван Вайцішыч з торкамі атрымалі заданне наступаць на Стрэжаў праз Барысаў. У такім наступленні не было пільнай ваеннай патрэбы, бо пры ўзяцці Лагойска дарога на Полацк з поўдня была б адкрытай так ці інакш. Але ў Мсціслава не было падстаў асабліва давяраць Олыавічам, якія здаўна варагавалі з Манамахам і ягонымі сынамі. Старая варожасць Усевалада Ольгавіча да Манамахавічаў і яго саюзныя сувязі з полацкімі князямі маглі прымусіць яго ў ходзе вайны ўдарыць у спіну Мсціславу. Каб не пакідаць у сябе ў тыле патэнцыйнага
    ворага, Мсціслаў вымусіў Усевалада таксама рушыць у паход. Кірунак наступлення, вылучаны для Усевалада, быў другасным. Таксама, наступаючы на Барысаў і Стрэжаў, Усевалад аказваўся паміж калонамі, наступаючымі на Заслаўе, Лагойск і Друцк. У выпадку пераходу на бок палачан ён аказваўся разам з імі у жалезных абцугах. Нарэшце, да яго быў далучаны Іван Вайцішыч з торкамі, які мог дапамагчы Усеваладу ў сумесных аперацыях ці выступіць супраць яго ў выпадку здрады.
    Смаляне пад камандаваннем Расціслава Мсціславіча наступалі знаёмай дарогай на Друцк цэнтр воласці, усходнюю цвярдыню Полаччыны, порт на гандлёвым шляху і вотчыну аднаго з адгалінаванняў роду Рагвалодавічаў.
    Нарэшце, Усевалад Мсціславіч з наўгародцамі павінен быў нанесці адцягваючы ўдар з поўначы на Неклач, каб прымусіць палачан канчаткова рассеяць сваю ўвагу і раздрабіць сілы.
    Сам Мсціслаў застаўся ў Кіеве, каб кіраваць агульным ходам баявых дзеянняў адтуль. Ягоныя паводзіны сведчаць аб разуменні ім функцыі военачальніка, якая заключалася не столькі ў асабістым удзеле ў баі, колькі ў камандаванні войскам. Гэтым Мсціслаў выгодна вылучаўся на фоне іншых князёў, якія на полі бою ператвараліся ў ліхіх рубак, ставячы пад пагрозу кіраванне войскам. Знаходжанне Мсціслава на адлегласці ад тэатра ваенных дзеянняў таксама характарызуе ступень надзейнасці і эфектыўнасці створанай ім сістэмы камандавання. У той час як многія палкаводцы не маглі дабіцца ад сваіх войскаў належнага падпарадкавання пры асабістым кантакце, кіеўскі князь са сталіцы ўпэўнена кіраваў войскамі на далёкай Полаччыне.
    Скаардынаваўшы дзеянні наступаючых калон, Мсціслаў прызначыў штурм усіх полацкіх гарадоў на адзін дзень 11 жніўня 1128 г. Гэтым самым абаронцы пазбаўляліся магчымасці аказваць дапамогу адзін аднаму. Палачане таксама не маглі даслаць дапамогу ўсім сваім валасцям адначасова. Адзіным нязначным адступленнем ад плану сталі дзеянні Ізяслава Мсціславіча Курскага, які напаў на Лагойск на дзень раней. Пазней уласная гарачнасць будзе часта давацца ў знакі Ізяславу, але гэтым разам фартуна яму спрыяла. Яму ўдалося захапіць некаторых лагажан па-за сценамі. Рэшта гара-
    джан, пабачыўшы такую бяду, здалася без бою. Пад Лагоііскам Ізяслаў захапіў і свайго зяця, мясцовага князя Брачыслава Давыдавіча, які кінуў давераны яму горад і накіраваўся да банькі, але ад страху спыніўся на паўдарозе.
    Праздвадні Ізяслаў накіраваўся на дапамогу войскам, якія стаялі пад Заслаўем, захапіўшы з сабой палонных. У адрозненне ад лагажан заслаўцы ўпарта біліся з абложным войскам, але сілы былі няроўнымі. Пабачыўшы Брачыслава і лагажан, якім захопнікі не зрабілі зла, яны вырашылі здацца Вячаславу Тураўскаму з умовай, што са.мі яны і іх маёмасць не будуць прызам пера.можцаў. Увечары тысяцкі Андрэя Валынскага Вараціслаў і тысяцкі Вячаслава Іванка ўвялі сваіх отракаў у горад. Уранку рэшта вояў пабачыла, што горад ужо заняты мірным чынам і на здабычу разлічвайь не варта. Раз’юшаныя ваяры ўварваліся ўнутр сцен і аддалі горад рабунку. Дайшло і да сутычкі з княскімі дружыннікамі, якія спрабавалі захаваць горад ад спусташэння. Нарэшце рабаўнікі дабіліся свайго. Горад быў разрабаваны дашчэнту, a жыхары захоплены ў палон. Паводле археалагічных дадзеных, рабунак суправаджаўся пажарамі і забойствамі.331 Ад сквапных рук рабаўнікоў удалося ўратаваць толькі майно Брачыслававай жонкі, дачкі Мсціслава. Эпізод гэты выдатна ілюструе ступень дысцыпліны ў сярэднявечным войску, для кіравання якім патрабавалася жалезная воля. Мяккі, прастадушны Вячаслаў і гарачы, неразважлівы Ізяслаў такімі якасцямі не валодалі і аказаліся не на вышыні свайго становішча.