Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
стасаванымі для хуткіх прамых дзеянняў супраць ваенных ці грамадзянскіх мэтаў. Кампанія, асноўным рэсурсам якой былі дружыны, цягнулася ад некадькіх тыдняў і не больш за некалькі месяцаў. Вынік яе найчасцей вырашаўся адным сутыкненнем з варожым войскам, аблогай горада ці спусташэннем тэрыторыі праціўніка. Такі характар мела вайна кааліцыі палачан і чарнігаўцаў са смалянамі за Друцк у 1180 г. Палачане дасягнулі сваёй стратэгічнай мэты зваротудруцкай воласці і паслаблення смаленскіх праціўнікаў шляхам прамога ўдару на Друцк. У выніку баявых дзеянняў яны ўзялі вакольны горад Друцка і прагналі з поля бою войска Давыда Расціславіча Смаленскага, што фактычна аддало Друцк пад іх кантроль.
У некаторых выпадках справа не даходзіла і да вырашальнай бітвы. Простай дэманстрацыі сілы ці спусташальнага нападу на ўладанні праціўніка хапала, каб прымусіць яго прызнаць паражэнне і заключыць мір на сваіх умовах. Гэткім чынам завяршылася вайна паміж палачанамі і кааліцыяй смалян, лагажан, дручан і наўгародцаў у 1186 г. He маючы рэсурсаўдля супраціўлення, палачане вымушаныя былі сустрэць наступаючыя войскі з паклонам і прасійь міру. Стратэгічным вынікам вайны было новае паслабленне Полацка і адноснае ўзмацненне Смаленска.
Падобны аскетызм ваеннага майстэрства выклікаў крытыку класікаў ваеннай гісторыі XIX ст. кшталту Ганса Дэльбрука, якія былі выхаваны на аналізе напалеонаўскіх войнаў і абагульнілі іх досвед у ідэалізаваным выглядзе.3" Войны сярэднявечча ніяк не ўпісваліся ў іх канон, які прадугледжваў вядзенне вайны з дапамогай складаных і прыгожых стратэгічных манеўраў. Манеўры гэтыя вяліда правільнай генеральнай бітвы, у якой праціўнікі дэманстравалі адзін аднаму ўвесь арсенал тактычных прыёмаў. Па выніках бітвы адбываўся чарговы кангрэс, дзе чарадзеі дыпламатыі ў перапынках паміж балямі абменьваліся правінцыямі і герцагствамі, а потым трактатамі аднаўлялі спакой у еўрапейскім канцэрце вялікіх дзяржаў. Пасля заканчэння дзеі яе героі ў ззянні славы адпраўляліся на старонкі падручнікаў гісторыі. Правадыры войскаў XII ст. вырашалі лёс ладнай часткі
311 Дельбрюк Г. Нсторйя военного йскусства. Т. 3. С. 198—202.
кантыненту пад сценамі невялікага драўлянага замка, паклаўшы па некалькі дзесяткаў ваяроў з кожнага боку і абмяняўшыся кароткай хроснай клятвай. Яны не маглі параўнацца з такім бляскам і таму не зарабілі годнай згадкі на старонках адпаведных кніг.
3-пад увагі выпускаецца той факт, што вядзенне кампаній нават у адпаведнасці з прамой стратэгіяй патрабавала дакладнага планавання сваіх дзеянняў і ўліку ўсіх наяўных фактараў. Памылкі ж прыводзілі да цяжкіх наступстваў. Прыкладам такой стратэгічнай памылкі можа служыць кепска падрыхтаваны паход Расціслава і Ізяслава Мсціславічаў супраць Юр'я Даўгарукага ў 1148—1149 гг. У выніку доўгай вайны Ізяслаў заключыў мір з Ольгавічамі і Давыдавічамі і прызначыў Юр’я сваёй наступнай мэтай на шляху да ўсталявання гегемоніі на Русі. Па ягоных разліках, суздальскі князь не мог выстаяць супраць кааліцыі Мсціславічаў, Ольгавічаў і Давыдавічаў. Увосень 1148 г. Ізяслаў і Расціслаў уварваліся ва ўладанні Юр’я ля Ксняціна і пачалі іх пустошыць. Адначасова яны выставілі яму ультыматыўныя ўмовы міру, спадзеючыся на капітуляцыю. Разлік на бліцкрыг быў іх першай стратэгічнай памылкай. Юры адказу не даў, а пачаў рыхтаваць супраціўленне. У чаканні Ольгавічаў і Давыдавічаў браты дайшлі да вусця Малогі. Тут да іх дайшла вестка, што іх саюзнікі не збіраюцца ісці на дапамогу, а стаяць у сваіх вяціцкіх землях, чакаючы выніку барацьбы. Залішняе спадзяванне на дапамогу сваіх нядаўніх ворагаў было другой буйной памылкай Ізяслава і Расціслава. Зразумеўшы марнасць надзей, яны нарэшце пачалі актыўныя дзеянні і дайшлі да вусця Мядзведзіцы. Тым часам мінула зіма і вясновае бездарожжа зрабіла вядзенне вайны немагчымым. Коні правальваліся ўлёд «по чрево». Запозненая высылка наўгародскіх і паўднёварускіх атрадаў для дзеянняў ля Яраслаўля плёну не прынесла. Саюзнікі «комоу куды годно н тако разндошася во своясн». Прамаруджванне, якое стала трэцяй вялікай памылкай братоў, вырвала з іх рук стратэгічную ініцыятыву.
Удару ў адказ не трэба было доўга чакаць. Юры не паўтарыў памылак праціўніка і не стаў марудзіць. Ён хутка сабраў войска і ўварваўся ў падуладныя Святаславу Ольгавічу землі вяцічаў. Ведаючы падступнасць Ольгавіча, ён разу-
меў, што пад пагрозай спусташэння сваіх уладанняў той будзе больш надзейным саюзнікам, чым па хросным цалаванні. Разлік Юр’я апраўдаўся: Святаслаў рушыў з ім на Ізяслава Мсціславіча. У будове адносін з саюзнікамі суздальскі князь таксама стратэгічна перайграў сваіх ворагаў. Нарэшце, калі 22—23 жніўня 1149 г. Юр’евы войскі сышліся пад Пераяслаўлем з Мсніславічамі і іх саюзнікамі, Ізяслаў дапусціў сваю апошнюю памылку, якой Юры ізноў патрапіў скарыстацца. Кіеўскі князь уступіў у бітву насуперак міралюбівы.м парадам сваіх дружыннікаў і адкрытаму нежаданню кіяўлян біцца з Юр’ем. Пераяслаўцы ж і зусім аказаліся патаемнымі прыхільнікамі суздальскага князя і ўцяклі з поля бою. Маральны дух войска спрычыніўся да цяжкага паражэння Ізяслава і Расіііслава.312 Расціслаў прынамсі здолеў утрымань Смаленск і выйшаў з вайны без асаблівых страт. Ізяславу ж ягоныя памылкі каштавалі кіеўскага стала. Наадварот, Юры Даўгарукі, які ўмела скарыстаўся з памылак братоў і ўдала арганізаваў контрнаступленне, здолеў дабіцца ўлады над Кіевам і фармальнай гегемоніі над цэлай Руссю. Вынік вайны ізноў падкрэсліў важнасць валодання прыёмамі стратэгічнага майстэрства ў любую эпоху.
Разам з тым калі палкаводцы XII ст. мелі ў сваім распараджэнні дастатковыя рэсурсы і стратэгічную прастору для дзеяння, яны былі ў стане ажыццяўляць складаныя і эфектыўныя стратэгічныя задумкі. Неаднаразова выкарыстоўвалася канцэнтрычнае наступленне на тэрыторыю праціўніка з некалькіх напрамкаў сіламі васальных кантынгентаў. Такая аперацыя патрабавала колькаснай перавагі ў сілах. Ёй папярэднічала доўгая і руплівая палітычная падрыхтоўка з мэтай забеспячэння лаяльнасці і падпарадкавання ўсіх меркаваных удзельнікаў кааліцыі. Канцэнтрычнае наступленне вымушала праціўніка драбіць свае сілы на часткі альбо адкрываць асобныя часткі сваёй тэрыторыі для спусташэння наступаючымі войскамі. Улюбым выпадку супраціўленне аказвалася паралізаваным, што і прадвызначала перамогу наступаючага боку. Такім чынам дзейнічалі ў 1117 г. войскі паўднёварускай кааліцыі пад камандаваннем Уладзіміра Манамаха супраць Глеба Менскага. Смаленскі кантынгент
312 Ріпатьевская летопясь. Ст. 369-383.
Вячаслава Уладзіміравіча авалодаў Оршай і Копысем, тады як войскі Яраполка Уладзіміравіча і Давыда Святаславіча ўзялі Друцк. Сам Манамах аблажыў Менск. Пры абмежаваных рэсурсах і велізарнай перавазе нападаючых Глеб не змог абараніць асобныя часткі сваёй воласні. Кепскія камунікацыі і хуткасць нападзення таксама перашкодзілі яму сабраць наяўныя сілы ў адзін кулак. Страціўшы ключавыя гарады і застаўшыся ў абложаным Менску сам-насам з вялізным войскам Манамаха, ён вымушаны быў пайсці на мір і прызнаць васальную залежнасць ад кіеўскага князя. Сапраўдным жа шэдэўрам канцэнтрычнага наступлення была вайна Мсціслава Уладзіміравіча Кіеўскага з полацкімі князямі ў 1128 г., у якой кіеўскі князь найдакладнейшым чынам спланаваў і правёў складаную наступальную апераныю і прадэманстраваў выдатнае кіраванне войскамі. Падрабязная гаворка аб гэтым пойдзе ніжэй.
Добрым прыкладам непрамой абарончай стратэгіі была абарона смаленскімі Расціславічамі сваіх кіеўскіх уладанняў ад войскаў Андрэя Багалюбскага ў 1173 г. Расціславічы не сталі абараняць сам Кіеў, што, на першы погляд, было самым лагічным выбарам. У войнах 1116-1117 і 1128 гг. наступаючы бок прымушаў абаронцаў драбіць свае сілы. Цяпер жа адбылося наадварот. Замест абароны Кіева Расціславічы падзялілі свае сілы. Рурык зачыніўся ў Белгарадзе, a славуты сваім ваенным майстэрствам Мсціслаў узяўся абараняць Вышгарад. Нападаючы бок быў вымушаны раздрабіць свае сілы для дзеянняў у розных кірунках і марнаваць іх на аблогу гарадоў, ні на крок не набліжаючыся да сталага авалодання Кіеўшчынай. Пакуль Расціславічы захоўвалі свае сілы, суздальцы не маглі пачувацца ў Кіеве спакойна. Тым часам з Луцка да Кіева на дапамогу суздальцам і Ольгавічам з’явіўся Яраслаў Ізяславіч, які і сам быў не супраць сесці ў Кіеве. 3 Ольгавічамі ён, аднак, не дамовіўся і без вялікіх ваганняў перайшоў на бок Расціславічаў. Калі суздальцы і іх саюзнікі пабачылі аб’яднанае войска Рурыка і Яраслава з валынянамі, і чорнымі клабукамі, яны панічна кінуліся наўцёкі. Шматлюдзей патанула пры пераправе цераз Днепр. Затым Расціславічы дамовіліся з Яраславам, аддаўшы яму Кіеў і захаваўшы свае ўладанні і ўплыў.313
313 Нпатьевская летопнсь. Ст. 575—578.
У большасці выпадкаў, аднак. князі-палкаводцы XII ст. не мелі за спіной вялікіх рэсурсаў, але разумелі, што іхнія сапернікі маюць тую самую Ахілесаву пяту. Гэтым яны і карысталіся, у сваіх планах зыходзячы не са сваёй сілы, а з чужой слабасці. Напрыклад, палкаводны маглі разлічваць на беспарадкі і мяцяжы ў тыле праціўніка. Ва ўмовах унутрыпалітычнай барацьбы паміж князе.м і вечам ім неабавязкова было адмыслова распальваць антыкняскія настроі. Небяспечнае набліжэнне варожых войскаў да ключавых цэнтраў зямлі і спусташэнне гаспадарчых угоддзяў магло аўтаматычна выклікаць выбух пацыфісцкіх настрояў насельніцтва і сабатаж княскіх ваенных мерапрыемстваў. Мы можам назіраць у XII ст. шэраг цікавых узораў непрамой стратэгіі, заснаваных на спробах паралізаваць супраціўленне ворага ўздзеяннем на маральны дух насельніцтва.
У 1139 г. Усевалад Ольгавіч Чарнігаўскі захапіў гарады Пасулля. У адказ Яраполк Уладзіміравіч Кіеўскі арганізаваў супраць яго паход, прыкметны для нас удзелам у ім адначасова і палачан, і смалян, і тураўцаў. Пабачыўшы ля Чарнігава незлічоныя палкі саюзнікаў, Усевалад жахнуўся і сабраўся наўцёкі з горада. Тое, што адбылося далей, апісана летапісцам так выразна і эмацыйна, што не можа быць пераказана і заслугоўвае дакладнага цытавання: «й людне Чернйговцй вьспнша кь Всеволодоу: «Ты надеешйся бежатй в Половце, а волость свою погубйшй, то к чемоу ся опять воротйшь? Лоуче того останнся высокоумья своего й просн сй мйра. Мы бо ведаемь мнлосердйе Ярополче, яко не радоуется кровнпролйтью, но Бога радй вьсхошеть мйра, то бо сьблюдаеть землю Роусьскоую». Всеволодь же то слышав-ь, внйде в ся й поча слатн с молбою кь Ярополкоу, прося мйра». Міралюбівы Яраполк не стаў упарціцца, і справа завяршылася мірам.314