Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Змены ў канструкцыі былі выкліканы асаблівасцямі выкарыстання мяча ў баі. Раманскі меч быў сякучай зброяй, прызначанай для пераадолення штораз больш трывалай засцерагальнай зброі: кальчуг, панцыраў, шлемаў і шчытоў. Адсюль ягоная даўжыня і вага. Да павелічэння яго памераў таксама спрычыніўся той факт, што такім мячом карысталіся коннікі, якія ў баі наносілі ўдар з большай адлегласці, чым пехацінцы. Падоўжанае дзяржальна дазволіла не толькі зручней трымаць меч адной рукой, але і секчы аберуч. Аб існаванні такой тэхнікі ўжо ў XII ст. сведчыць іканаграфічны матэрыял. Такім чынам, мячы ХП ст. сталі папярэднікамі пазнейшых паўтараручных і дзвюхручных мячоў. Нарэшце, падоўжанае перакрыжаванне прызначалася для парыраван-
260 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 53—54.
261 Плавінскі М. Адзін з тыпаў сярэднявечных мечаў з тэрыторыі Беларусі // Гістарычны альманах. Гародня, 2004. Т. 10. С. 201207. Ласкавый Г. В. К ucmopuu оружйя Белорусского Подвйнья в VI-XIII вв. С. 25.
262 Кнрпнчняков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 52.,
ня ўдараў праціўніка і сведчыла аб развіцці майстэрства фехтавання. Раней функцыя парыравання ўдараў ускладалася выключна на шчыт.263 Аднак доўгі міндалепадобны шчыт, які добра прыкрываў ваяра пры бітве ў страі, быў занадта грувасткім для спрытных рухаў пры конным адзінаборстве. Гэты фактар і прывёў да змен у тэхніцы бою на мячах.
Розныя тыпы мячоў XII ст. узаемна дапаўнялі адны адных і выкарыстоўваліся ў залежнасці ад абставін для бою з розным праціўнікам у розны.м тактычным становішчы.
Побач з мячамі на беларускіх землях зрэдку выкарыстоўваліся шаблі, аб чым сведчыць знаходка фігуркі конніка з шабляй пры раскопках Вішчынскага замка XII—XIII стст.264 Шырокага распаўсюджвання яны, аднак, не мелі.265
Масавай зброяй сярод дружыннікаў і вояў заставалася кап’ё. На беларускіх землях ва ўжытку былі коп’і падоўжана-трохкутнай і падоўжана-яйкападобнай формы,266 аналагі якіх былі знойдзеныя пры раскопках на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі і Латвіі.267 Але сапраўдным трыумфатарам XII ст. была чатырохгранная піка.268
Распаўсюджанне пікі было звязана з панаваннем цяжкаўзброенай конніцы на тагачасных палях бітваў. Па прычыне пастаяннага паляпшэння даспехаў ранейшы прыём нанясення капійнага ўдару замахам рукі траціў сваю эфектыўнасць, Таму ў XII ст. ён быў выцеснены таранным ударам, які дазваляў сканцэнтраваць усю энергію руху вершніка на кані. Такая тэхніка вымагала большай трываласці кап’я, таўшчыня дрэўка якога ўзрасла з 2,5 cm у X ст. да 3,5 cm у XII ст.269 Пры нанясенні тараннага ўдару коннік цвёрда трымаў кап’ё рукой і фіксаваў яго, прыціскаючы локцем
263 Кйрпйчнаков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 52, 56.
2Ы Загорульскйй Э. М. Вйіцйнскйй замок XII—XIII вв. С. 114.
265 Ласкавый Г. В. К ucmopuu оружйя Белорусского Подвйнья e VI— XIII ee. С. 27.
26 Кмрпйчнйков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 2. С. 12—15.
367 Ласкавы Г. В. Узбраенне воінаў XII—XIII стст. з феадальных сядзіб-замкаў паўночнага захаду Полацкай зямлі (па матэрыялах раскопак гарадзішчаў Пруднікі і Маскавічы) // Старонкі гісторыі Беларусі. С. 49.
268 Кнрпнчнйков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 2. С. 15—17.
м Тамсама. С. 20.
да боку.270 Энергія ўдару дазваляла прабіць пікай даспехі праціўніка ці скінуць яго з сядла. У маштабе нэлага бою паспяховая атака самкнутага строю конных капійнікаў магла расстроіць шэрагі ворага і вымусіць таго да адступлення. Таму першы этап коннага бою звычайна зводзіўся да сустрэчнага сутыкнення дружын з коп'ямі ў руках. Дынамічнасць такога бою падкрэсліваецца летапісамі нават у лексіцы. Іпацьеўскі летапіс адзначае, што ў 1173 г. пры абароне Вышгарада Мсціслаў Расціславіч Харобры «сшнбеся» з суздальскімі палкамі.271
Распаўсюджаным відам зброі блізкага бою былі сякеры. Іх баявая эфектыўнасць далёка саступала мячам ці коп’ям. Папулярнасць сякер тлумачылася іх танным коштам і магчымасцю выкарыстоўваць іх як для ваеннай справы, так і ў гаспадарчых мэтах. Раскопкі гарадзішчаў Пруднікі і Маскавічы паказваюць, што ў Полацкай зямлі выкарыстоўваліся вузкаі шырокалёзавыя сякеры, якія мелі свае адпаведнікі на балцкіх землях.272
Нячаста на беларускіх землях выкарыстоўваліся булавы і падобная да іх зброя, ханя сваё месца ў арсенале ваяроў мелі і яны. На гарадзішчы Маскавічы былі знойдзеныя булавы ў выглядзе куба са зрэзанымі рагамі, у Прудніках — шастапёр.273 Пры раскопках Вішчына ўдалося знайсці бронзавую булаву з чатырма бакавымі пірамідальнымі шыпамі, аточанымі васьмю скругленымі выступамі, свінцовую шарападобную булаву і шарападобны кісцень.274
Новы ўздым перажывала кідальная зброя, асабліва лук і стрэлы. Апісваючы аблогу палачанамі Гольма ў 1206 г., Генрых Латвійскі адзначае, што русіны, «звыклыя да стральбы з лукаў, біліся шмат дзён і паранілі многіх на сценах».275 3 гэтых словаў можна заключыць, што майстэрства прыцэль-
270 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 68.
271 йпатьевская летопнсь. Ст. 576.
272 Ласкавы Г. В. Узбраенне воінаў XII—XIII стст. з феадальных сядзіб-замкаў паўночнага захаду Полацкай зямлі. С. 49—50. Ласкавый Г. В. К ucmopuu оружйя Белорусского Подвйнья в VI — XIII вв. С. 27-33.
273 Ласкавы Г. В. Узбраенне воінаў XII—XIII стст. з феадальных сядзіб-замкаў паўночнага захаду Полацкай зямлі. С. 50.
274 Загорульскнй Э. М. Вшцйнскйй замок XII—XIII ee. С. 115—117.
275 Heinrici Chronic. Lyvon. X, 12. С. 113.
най стральбы з лукаў было высока пастаўлена ў Полацкай зямлі ўжо ў XII ст. Завязка бою з дапамогай інтэнсіўнай стральбы згадваецца ў летапісах пры апісанні баявых дзеянняў пад Вышгарадам у 1173 г. і Друцкам у 1180 г.276 Рэнесанс бою кідальнай зброяй ізноў быў звязаны з прафесіяналізацыяй ваеннай справы. Стральба злука ў ХП ст. перайшла ад бяднейшых ваяроў апалчэння, якія не маглі дазволіць сабе іншай зброі, у рукі адмыслова абвучаных малодшых дружыннікаў.277 Мэтанакіраваная прыцэльная стральба, якую яны ажыццяўлялі, займала важнае месца ва ўзаемадзеянні розных частак войска ўбаі і была неад’емнай часткай складанагаарсеналутактычных прыёмаў барацьбы XII ст. Стральба з лука дазваляла расстроіць баявыя парадкі праціўніка ў палявым баі. Пры аблозе крапасных умацаванняў яна дапамагала падавіць абаронцаў на сненах і адкрыць шлях наступаючым войскам альбо, наадварот, утрымаць іх на адлегласці ад сцен.
Археалагічныя матэрыялы сведчаць аб суіснаванні стрэлаў з гранёнымі бранябойнымі і пляскатымі звычайнымі наканечнікамі. Першыя выкарыстоўваліся для стральбы па цяжкаўзброеным праціўніку, тады як апошнія разлічваліся на паражэнне ваяроў без засцерагальнага ўзбраення.278 Адметным для беларускіх земляў у параўнанні з іншымі землямі Русі было пашыранае выкарыстанне утулкавых наканечнікаў стрэлаў. Асабліва ў гэтых адносінах вылучаліся гарады Панямоння, дзе колькасць знойдзеных утулкавых наканечнікаў вагалася ад чвэрці ці трэці ў Наваградку, Слоніме і Турыйску да 63,7% у Ваўкавыску.279
У баі на адлегласці акрамя лука і стрэлаў ужываліся суліцы, якія ўяўлялі сабой кідальнае кап’ё з даўжынёй наканечніка 15-20 см, з якіх 8-12 см прыходзілася на лязо, і дрэўкам даўжынёй 1,2-1,5 м.28" Цікава, што хаця суліцы былі звычайнай зброяй для Русі, адна з першых згадак аб суліцах у «Слове пра паход Ігараў» звязвае іх з літоўцамі, яцвягамі і
276 йпатьевская летопнсь. Ст. 576, 621.
277 Ласкавы Г. В. Узбраенне воінаў XII—XIII стст. з феадальных сядзіб-замкаў паўночнага захаду Полацкай зямлі. С. 54.
278 Загорульскмй Э. М. Втцннскіш замок XII—XIIIee. С. 117— 119.
279 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 441.
280 Кнрпмчннков A .Н. Древнерусское оружйе. Вып. 2. С. 23.
дзерамелай.281 Такім чынам, і тут назіралася збліжэнне тыпаў зброі, ужываных на Русі і ў балтаў. Працэс шчыльнага палітычнага і культурнага ўзаемадзеяння знайшоў сваё адлюстраванне і ўтакой галіне матэрыяльнай культуры, як зброя.
Разам з удасканаленнем сродкаў паражэння паляпшалася і засцерагальная зброя, якая станавілася ўсё больш цяжкой і моцнай. Асноўным відам даспехаўдля абароны верхняй часткі цела ваяра заставалася кальчуга. Цяпер яна не абмяжоўвалася абаронай тулава. Медальён з Ваўкавыска з выявай святога Дзімітрыя паказвае кальчугу з рукавамі, a гліняная фігурка з Маскавічаў кальчугу з каптурам для абароны галавы.282
Кальчуга, аднак, ужо не заўсёды магла даць рады ў супрацьстаянні з такой новай зброяй, як раманскія мячы, пікі і бранябойныя стрэлы. У большай ступені гэтай задачы адпавядалі пласцінкавыя панцыры, якія ў XII ст. ужо выкарыстоўваліся нароўні з кальчугай, а ў наступным стагоддзі сталі асноўным тыпам даспехаў. Захоўваў пануючыя пазіцыі ламелярны панцыр, а побач з ім увайшлі ва ўжытак мазаічны і лускавы панцыры. У мазаічным панцыры металічныя пласціны прымацоўваліся да скураной ці тканіннай асновы ўстык.283 У лускавым -пласціны памерам 6x4— 6 см прымацоўваліся да асновы адным краем і насоўваліся адна на адну. Сабраны такім чынам панцыр забяспечваў добрую абарону ад сякучых удараў пры лепшай за ламелярны ці мазаічны даспех эластычнасці.284 Шырокае распаўсюджанне пласцінкавых панцыраў пацвярджаецца, напрыклад, археалагічнымі знаходкамі ў Вішчынскім замку.285 У некаторых умацаваных пунктах на беларускіх землях ваяры аддавалі перавагу панцырам перад кальчугамі. Такую з’яву можна назіраць у Маскавічах. Маскавіцкія панцыры не мелі рукавоў. У даўжыню яны даходзілі да пояса ці да клубоў. Заднія крысы былі скарочаныя, каб палегчыць пасадку на каня. Г. В. Ласкавы таксама лічыць, што ў якасці спрошчанага варыянта пласцінкавага панцыра мог выкарыстоўвац-
281 Слово о гтьлку йгореве, йгоря, сына Святьславля... С. 172.
282 Плавінскі М. А. Засцерагальнаеўзбраенне ІХ—ХІІІстст... С. 144.
283 Тамсама. С. 145.
284 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 18.
285 Загорульскнй Э. М. Вйіцйнскйй замок XII—XIII ee. С. 120—121.
ца наборны нагруднік.286
A. Н. Кірпічнікавым і іншымі навукоўцамі выказвалася думка, што распаўсюджанне пласцінкавых панцыраў у заходніх і паўночна-заходніх рэгіёнах Русі тлумачылася заходнееўрапейскім уплывам і неабходнасцю належным чынам супрацьстаяць цяжкаўзброеным заходнім ваярам.287 Разам з тым з-пад увагі звычайна выпадае той факт, што як на Захадзе, так і ў родных для пласцінкавага панцыра Візантыі і блізкаўсходніх краінах ён перажываў заняпад.288 Таму вельмі падобна, што распаўсюджанне пласцінкавага панцыра на Русі ў XII—XI11 стст. было з’явай мясцовай. Пры амаль бесперапынным стане вайны такі панцыр пры танным кошце, простай тэхналогіі вырабу і добрых тактычных характарыстыках быў практычным адказам на патрабаванні моманту і ўлюбёнай зброяй многіх ваяроў.