• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Кемлівы і хітры Олыавіч не забыў навукі. Ён скарыстаў той самы прыём у паходзе на галіцкага князя Уладзімірку ў 1144 г., у якім бралі ўдзел Расціслаў Мсціславіч Смаленскі, Расціслаў Глебавіч Менскі і шмат іншых князёў. Калі саюзнікі наблізіліся да горада, Уладзімірка пакінуў пануючыя над горадам вышыні і рушыў ворагу насустрач. Войскі
    314 йпатьевская летопнсь. Ст. 301—302.
    праціўнікаў падзяліла рака Белка. Усевалад загадаў наладзіць гаці і перайсці раку. Уладзімірку гэты манеўр не надта ўсхваляваў. Ён займаў мойныя пазіцыі на забалочанай мясцовасці, дзе весці з ім правільны бой было немагчыма. Між тым Ольгавіч не збіраўся атакаваць Уладзімірку ў лоб. Ён сам заняў вышыні над Галічам з боку Перамышля. Пабачыўшы гэта, галіцкія ваяры пачалі наракаць: «Мы сде стонмы, а онамо жены наша возмоуть». Уладзімірка вымушаны быў прасіць міру, на які Усевалад пагадзіўся на ўмовах прызнання Уладзіміркам васальнай залежнасці ад яго і выплаты выкупу. Паход завяршыўся дзяльбой срэбра паміж саюзнікамі.315 У гэтым паходзе Усевалад прадэманстраваў сваё ўменне выкарыстоўваць непрамыя спосабы вядзення вайны. Сваім набліжэннем ён вы.маніў Уладзімірку на балоты, прымусіўшы яго пакінуць горы. Затым пераправай цераз раку ён імітаваў падрыхтоўку да бітвы, а сам зрабіў абыходны манеўр і заняў ключавыя вышыні. Гэтым ён дабіўся хваляванняў у галіцкім войску і бяскроўным чынам дасягнуў міру.
    У сваёй спробе адваяваць полацкі стол у Расціслава Глебавіча ў 1158 г. Рагвалод Барысавіч таксама не мог не ўлічваць незадаволенасці палачан першым. Калі ён заняў Друцк, насустрач яму выйшлі ягоныя полацкія і друцкія прыхільнікі на больш як 300 лоддзях. Наступныя спробы Расціслава авалодаць горадам праваліліся, а затым Рагвалоду і зусім удалося без бою авалодаць Полацка.м пасля мяцяжу палачан супраць Расціслава.
    Вынікі гэтых перамог не былі трывалымі. Прыніжэнне Усевалада Ольгавіча пад Чарнігавам не прынесла карысці Яраполку Уладзіміравічу. Ольгавіч ачуняў вельмі хутка і ўжо ў 1140 г. сам стаў кіеўскім князем. Але і ён не шмат атрымаў ад бяскроўнай перамогі пад Галічам у 1144 г. Праз два гады Усевалад мусіў адпраўляцца ў новы паход на Галіч, які таксама не прынёс жаданага выніку. Пасля перамогі над Расціславам Глебавічам нядоўга князяваў у Полацку Рагвалод Барысавіч. Пацярпеўшы ў 1162 г. паражэнне ад Расціслававага брата Валадара, ён не вярнуўся ў Полацк ад страху перад вечам. Менавіта палітычная нетрываласць вынікаў зацямніла ў вачах наступных пакаленняў ваенны змест
    315 Нпатьевская летопмсь. Ст. 314—316.
    перамог. Але не варта ігнаравань неаспрэчныя факты. Палкаводцы XII ст. выдатна ўсведамлялі важнасць дасягнення сваіх мэтаў малой крывёй і мінімальнай затратай наяўных рэсурсаў. Таму побач з паўсюдным ужываннем прамой стратэгіі пры магчымасці яны карысталіся і непрамымі метадамі. Яны дзейнічалі ў абыход падрыхтаванай абароны ў літаральным і пераносны.м сэнсе, знаходзячы прыступныя месцы ў праціўніка як на полі бою, так і ў тыле. Ажыццяўленне такіх стратэгічных задумак, як наступленне Мсціслава Уладзіміравіча Кіеўскага на Поланкую зямлю ў 1128 г., набліжаецца да класічных узораў сусветнага ваеннага майстэрства. Іншыя ж, як паход Усевалада Ольгавіча на Галіч у 1144 г., застаюцца ў гісторыі выкшталцонымі стратагемамі.
    Палітычныя мэты Літвы і яцвягаў заключаліся ў арганізацыі экспансіі земляў суседзяў, іх падпарадкаванні і спадарожным гэтаму рабаўніцтве. Мэты гэтыя дасягаліся выкарыстаннем метадаў прамой стратэгіі: засяроджваннем усіх наяўных сіл на вырашальным напрамку і атакуючымі дзеяннямі супраць ворага. Момант для нападу звычайна выбіраўся пры найбольшым паслабленні праціўніка. Такая стратэгія дала плён пры арганізацыі набегаў на Русь і Лівонію ў 1183-1185 гг. і сумесным з палачанамі нападзе на Вялікія Лукіў 1198 г.
    Развіццё тактыкі ў Полацкай, Смаленскай і Тураўскай землях у XII ст. пайшло поруч з развіццём вайсковай арганізацыі. Прафесіяналізацыя ваеннай справы і яе засяроджванне ў руках князёў і дружын адкрыла рэчышча і для прафесійнай спецыялізацыі. У вайсковым асяроддзі вылучаліся групы ваяроў, спецыялізаваныя паводле відаў зброі і тых баявых задач, якія яны выконвалі. A. Н. Кірпічнікаў выдзяляе чатыры такія групы:
    1)	цяжкаўзброены коннік, які быў абаронены шлемам, кальчугай і шчытом і меў у сваім распараджэнні адно ці два кап’я, суліцы ці лук са стрэламі, меч ці шаблю, кісцень, булаву ці, радзей, баявую сякерку;
    2)	лёгкаўзброены коннік-стралец, асноўнай зброяй якога быў лук са стрэламі, дапоўнены сякеркай, кап’ём, шчытом і шлемам;
    3)	цяжкаўзброены пехацінец-капійнік, у арсенале якога былі кап’ё, суліцы, сякера, булава, шчыт і часам меч.;
    4)	лёгкаўзброены пехацінец-лучнік, акрамя лука і стрэлаў узброены сякерай ці булавой.316
    Дадамо ад сябе, што выдзяленне цяжкой пяхоты ў асобную групу здаецца не зусім абгрунтаваным для XII ст. Вой апалчэння беларускіх земляў (і іншых земляў Русі) адрозніваўся арыентаванасцю на характэрны для цяжкой пехоты рукапашны бой у шчыльным страі, а не бой кідальнай зброяй. Гэта адрознівала яго ад класічнага лёгкаўзброенага пеханінца эпохі змагання халоднай зброяй (рымскага веліта, балеарскага прашчніка, англійскага лучніка). Але беднасць засцерагальнага ўзбраення, якое часта было прадстаўлена адным шчыто.м і толькі зрэдку дапаўнялася шлемам і панцырам, не дазваляе кваліфікаваць тыповага воя апалчэння беларускіх земляў як цяжкога пехацінца. Большая частка вояў апалчэння магла трапляць у прамежкавую групу паміж цяжка — і лёгка-ўзброенай пяхотай. Для яе азначэння прымальным можа быць тэрмін «сярэдняя пяхота».
    Ваенная спецыялізацыя часта залежала ад сацыяльнага становішча ваяра. Натуральна, што служба ў якасці цяжкаці лёгка-ўзброенага конніка альбо цяжкаўзброенага пехацінца, якая патрабавала адмысловага ўмельства і значных грашовых укладанняў ва ўзбраенне, была прывілеем дружыннікаў ці заможных прадстаўнікоў земства. Бяднейшы люд, які не мог дазволіць сабе поўны камплект узбраення і не займаўся ваеннай справай на рэгулярнай аснове, трапляў у склад сярэдняй і лёгкай пяхоты.
    Разам з тым у XII ст. ваенная спецыялізацыя знаходзілася яшчэ ўдзіцячым узросце. У залежнасці ад мэтазгоднасці ці абставін ваяры маглі трапляць у склад атрада, дзе пераважалі людзі іншага сацыяльнага паходжання. Арыентуючыся на баявыя абставіны і выкананне баявой задачы, ваяры маглі карыстацца рознымі відамі наступальнага і засцерагальнага ўзбраення і дзейнічаць у розных баявых парадках. «Слова пра паход Ігараў» пралівае святло на падобны выпадак, заўважаючы, што Усевалад Святаславіч Курскі біўся з полаўцамі «забыв чтн н жнвота, н града Чрьннгова, отня злата стола, ...свычая н обычая»,317 гэта зна-
    316 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 61.
    317 Слово о пьлку йгореве, йгоря, сына Святьславля, внука Ольгова. С. 169.
    чыць нс як князь, а як просты вой. Як адзначае A. Н. Кірпічнікаў, «фармаванне каставай ваеннай арганізацыі час ад часу парушалася прыцягненнем у войска народных мас з уласцівай ім «плебейскай» зброяй». «У гэтыя перыяды вайсковае і сацыяльнае становішча прызваных на вайну не заўсёды вызначала іх прыналежнаснь да капійнікаў і лучнікаў, конніцы і пяхоты. У летапісах не раз згадваюцца выпадкі, калі конны.мі былі «воі», «чорныя людзі», а сярод пешых знаходзіліся заможныя рамеснікі і нават правадыры».318
    Групы ваяроў адрозніваліся як па колькасці і ўдзельнай вазе ў войску, так і па баявы.м прызначэнні і якасных паказчыках. Наяўнасць разнастайных відаў узбраення, дасканалае валоданне імі і высокі агульны ўзровень баявой падрыхтоўкі рабіў няжкую дружынную конніцу найбольш эфектыўнай і грознай на полі бою групай ваяроў. Цяжкая кавалерыя XII ст. прызначалася для нанясення атакуючага ўдару па праціўніку ў шчыльным самкнутым страі. Першы ўдар наносіўся коп’ямі шляхам тараннага ўколу. Бой прымаў выгляд сустрэчнага сутыкнення, якое давала магчымасць спалучыць прабіўную моц колючай зброі з энергіяй паступальнага руху. У ходзе атакі можна было нанесці праніўніку значныя страты і расстроіць яго баявыя парадкі, што было вырашальным для ходу бою. Калі першы ўдар не прымушаў праціўніка ўцякаць, коннікі хапаліся за мячы. Зместам сечы на мячах былі не двубоі асобных ваяроў, а імкненне расстроіць яго парадак і прымусіць да адступлення.319 Побач з велізарнай ударнай сілай цяжкой конніцы вызначальнай яе рысай была мабільнасць і дынамічнасць. Гэта дазваляла выкарыстоўваць яе не толькі для франтальнага сутыкнення, але і для выканання такіх складаных тактычных манеўраў, як удары па флангах і ў тыл праніўніку. Эфектыўнасць цяжкой конніцы прывяла да яе татальнага панаванн.я на беларускіх і іншых еўрапейскіх палях баёў у XII ст. Сутычка конніцы вырашала зыход бою. У некаторых выпадках князі абмяжоўваліся выкарыстаннем сваіх дружын, не звяртаючыся да паслуг пешых вояў апалчэння. Нават у меншасці цяжкая конніца была асноўнай ударнай сілай армій XII ст.
    518 Кнрпнчняков A. Н, Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 62. 3” Тамсама. С. 65.
    Легкаконныя стральцы былі новай з’явай для ваеннай справы XII ст. Сваім з'яўленнем яны былі бясспрэчна абавязаныя войнам княстваў Русі з полаўцамі і іншымі качэўнікамі. He могучы належным чынам даць рады няўлоўным палавецкім атрадам з дапамогай цяжкой конніцы, князі Русі былі вымушаны ўвесці ў склад сваіх войскаў падобным чынам узброеных і абвучаных ваяроў. У дачыненні да беларускіх земляў мы можам прызнаць іх існаванне ўтых княствах. якія побач з іншымі землямі былой Кіеўскай дзяржавы супрацьстаялі полаўцам: Смаленскай зямлі і, магчыма, Тураўшчыне. Да Полацкай зямлі іх распаўсюджанне не дайшло.
    Конныя стральцы часта выкарыстоўваліся для завязкі бою. 3 дапамогай стральбы яны імкнуліся расстроіць парадкі праціўніка і стварыць спрыяльныя ўмовы для атакі сваёй цяжкой конніцы. Менавіта так дзейнічалі стральцы Мсціслава Расціславіча пры абароне ім Вышгарада ад суздальцаў у 1173 г.: «стрельцн мхь н почаша ся стрелятн межн собою гонячеся» 320 Убачыўшы вынік іх дзеянняў, Мсціслаў загадаў сваёй дружыне пачынаць атаку. Летапіс паведамляе аб перастрэлцы нераз раку Друць пры супрацьстаянні ў 1180 г. пад Друцкам палачан і чарнігаўцаў з аднаго боку і смалян з другога.321 Пры ўдалым збегу абставін конныя стральцы маглі не толькі палегчыць задачу сваім паплечнікам, але і самастойна вырашыць зыход бою. Пры вялікай колькаснай перавазе процьма выпушчаных стрэлаў магла вымусіць праціўніка да ўцёкаў. Дзеянні вялікіх колькасцяў палавецкай лёгкай конніцы прывялі да паражэння Расціслава Мсціславіча Смаленскага і ягонага пляменніка Мсціслава Ізяславіча пад Пераяслаўлем у 1154 г.