Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Лёгкая конніца выконвала баявыя задачы і больш агульнага характару: спусташэнне тэрыторыі праціўніка і пераразанне яго камунікацый. У ходзе баявых дзеянняў пад Кіевам у 1151 г. Юры Даўгарукі і Святаслаў Ольгавіч імкнуліся пазбегнуць бою ў невыгодных умовах з войскамі Расціслава і Ізяслава Мсціславічаў і Вячаслава Уладзіміравіча. 3 гэтай мэтай яны паслядоўна адступалі на рубяжы, прыкрытыя з фронту натуральнымі перашкодамі. Спачатку войска суздальска-чарнігаўскай кааліцыі адступіла за Руць, затым стала
320 йпатьевская летопясь. Ст. 575.
321 Тамсама. Ст. 620—621.
за прылеглым возерам, потым за ўзгоркамі, зайшло за Малы Руцец і нарэшце сабралася ізноў перайсці цераз Руць і дачаканца там Уладзіміра Галіцкага. Пабачыўшы гэта, кіеўска-смаленскі трыумвірат вырашыў перакрыць суздальцам шляхі адступлення і «пустнша по ннх стрельце своя, Черныя Клобукы н Русь, н тако начаша наезднта в задь полковь, стрелятмся с ннмн, м почаша оу ннхь возы отнматн». Пабачыўшы, што «нелзе нмь за Роуть», суздальцы і чарнігаўцы вырашылі прыняць бой у невыгодных для сябе ўмовах і былі ўшчэнт разбітыя.322 Заслуга ў гэтым належала легкаконным стральцам кіяўлян і смалян.
Апошні эпізод паказвае і арганізацыйную прыродулёгкай конніцы, якая часткова камплектавалася з саюзных качэўнікаў (чорныя клабукі), часткова — з уласных адмыслова абвучаных дружыннікаў (Русь).
Сярэдняя пяхота апалчэння страціла частку свайго баявога значэння ў параўнанні з XI ст., але яшчэ працягвала актыўна выкарыстоўвацца ў баях. Яна магла амаль цалкам адсутнічаць на полі бою ў невялікіх бітвах паміж князямі і прысутнічаць там у вялікай колькасці ў выпадку значнай ваеннай небяспекі. Сярэдняя пяхота строілася ў шчыльныя баявыя парадкі, прыстасаваныя для рукапашнага бою, і дзейнічала сумесна з коннійай альбо самастойна. Яна магла быць асабліва эфектыўнай у абарончых баях, бо ў адрозненне ад конніцы валодала неабходнай для такога бою ўстойлівасцю. Таксама сярэднія пехацінцы «прыкрывалі тылы, неслі ахоўную і абозную службу».323
Нягледзячы на агульны рэнесанс стральбы з лука, заняпад у XII ст. зведала лёгкая пяхота, ўзброеная лукам са стрэламі і суліцамі. Традыцыйна камплектуючыся з беднага люду, яна не магла спаборнічаць з прафесійнымі коннымі дружыннікамі-стральцамі і была імі выцесненая. Лёгкаўзброеныя воі яшчэ маглі па традыцыі прызывацца ў час вялікай небяспекі, але вялікага ўплыву на ход баёў ужо не мелі.
Лёгкія пехацінцы захаваліся на Полаччыне дзякуючы перавагам, якія забяспечвала пяхоце лясістая мясцовасць Полаччыны, але іх арганізацыйная прырода і баявыя зада-
32 РІпатьевская летопнсь. Ст. 435—438.
323 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 58.
чы таксама змяніліся. Полацкія лёгкія пехацінцы другой паловы XII ст. былі па сваім становішчы малодшымі дружыннікамі, г. зн. прафесійнымі ваярамі. Іх зброяй быў складаны лук, які быў прыстасаваны да баявога ўжытку і патрабаваў адмысловай падрыхтоўкі. Засцерагальнае ўзбраенне складалася з ламелярнага панцыра і, магчыма, шлема.324 Пешыя стральцы выкарыстоўваліся для завязкі бою, дзеянняў на флангах і ў тыле ворага. Пры аблозе і абароне крэпасцяў яны былі незаменнымі. Менавіта да іх ліку належалі тыя лучнікі, якія з такім у.мельствам абстрэльвалі сцены Гольма ў 1206 г.
Існаванне спецыялізаваных груп ваяроў і арганізацыя ўзаемадзеяння паміж імі ў баі было галоўнай задачай тактыкі XII ст. Дасягненнем палкаводцаў таго часу стала ўменне размяшчаць па-рознаму спецыялізаваныя групы ваяроў на полі бою для дасягнення канкрэтных задач. Вынікам было павышэнне манеўранасці войскаў, ускладненне агульнай карціны бою і з’яўленне новых тактычных прыёмаў.
Тыповаму бою XII ст. папярэднічала аператыўнае манеўраванне з мэтай заняць выгодную пазіцыю. Войска, на баку якога была стратэгічная ініцыятыва і колькасная перавага сіл, імкнулася вымусіць праціўніка да бою і шукала пазіцыі, зручнай для атакі. Для гэтага выкарыстоўвалася лёгкая конніца, якая нападала на флангі і тыл варожай арміі і пераразала ёй шляхі да адступлення. Супраціўны бок, наадварот, імкнуўся заняць моцную абарончую пазіцыю за натуральнай перашкодай, якая б дазволіла дачакацца падыходу падмацаванняў альбо адступіць без страт.
У баі войскі строіліся ў складаны баявы парадак, які меў некалькі ліній. У першай лініі знаходзіліся пешыя ці конныя стральцы. Другая лінія складалася з сярэдняга, правага і левага палкоў. Склад палка паводле родаў зброі з’яўляецца пытаннем спрэчным. Паколькі полк звычайна фармаваўся з кантынгенту адной зямлі, можна думаць, што ён уяўляў змяшаны строй цяжкой дружыннай конніцы і сярэдняй пяхоты апалчэння. Усё ж пры пастаянным узрастанні баявога значэння конніцы тактычныя перавагі рабілі
324 Ласкавы Г. В. Узбраенне воінаў XII—XIII стст. з феадальных сядзіб-замкаў паўночнага захаду Полацкай зямлі. С. 54—55.
немэтазгодным яе выкарыстанне ў адным страі з пяхотай. Таму конніца ва ўсё большай ступені цягнулася да размяшчэння на флангах баявога парадку, дзе яна магла ажыццявіць заход у фланг ці тыл ворагу. Гэта магло прыводзіць і да ўтварэння зводных конных палкоў з кантынгентаў розных земляў. Адпаведна, пяхота апалчэння заставалася ў цэнтры. У апошняй лініі размяшчаўся рэзерв з найбольш надзейных і падрыхтаваных дружыннікаў. Лёгкая пяхота апалчэння выкарыстоўвалася для аховы абозу і лагера. Варта зазначыць, што далёка не ўсе бітвы XII ст. мелі рэгулярны характар. У многіх выпадках яны пачыналіся нечакана і праходзілі хаатычна. Палкаводцам не заўсёды ўдавалася належным чынам выстраіць войскі ў баявыя парадкі, таму некаторыя з пералічаных элементаў строю маглі папросту адсутнічаць.
Бой пачынаўся з атак конных ці пешых стральцоў, за якімі ў наступленне рушыла цяжкая конніца. Коннікі імкнуліся капійным ударам збіць варожы строй і вымусіць праціўніка да адступлення. У выпадку няўдачы, паламаўшы коп’і, абодва бакі хапаліся за мячы. Наступны рукапашны бой доўга не цягнуўся і не прыводзіў да масавай гібелі ваяроў. Войска было моцнае найперш сваім баявым парадкам. Дастаткова было парушыць баявыя парадкі праціўніка, каб ён пачаў адступленне.325 Як заўважае летапісец аб баі пад Вышгарадам у 1173 г., «й тако бнвьшеся крепко, м разнндоша». «Много же бе ратьныхь, мртвых же бе не много».326 Дасягнуўшы поспеху на адным участку бою, войскі не пачыналі неадкладнага пераследавання. Замест гэтага яны спрабавалі развіць свой поспех для ўдару ў фланг ці тыл іншым часткам ворага. Такі ўдар звычайна і вырашаў зыход бою. Паражэнне і адступленне адной часткі войска станавіліся сігналам для агульнага адступлення. Менавіта такім чынам завяршыліся баявыя дзеянні пад Кіевам у 1149 і 1151 гг. У адрозненне ад ранейшых часоў пераможныя войскі ўжо не заставаліся святкаваць «на касцях», а ажыццяўлялі пераследаванне пераможаных. У такіх умовах адступленне пераходзіла ў панічныя ўцёкі, падчас якіх гінула вялікая колькасць людзей. Перашкоды кшталту ракі ці балота служылі
32 Кнрпнчннков A. Н. Древнерусское оружйе. Вып. 3. С. 63.
326 йпатьевская летопнсь. Ст. 576.
ўцекачам сапраўднай брацкай магілай. Поспех у баі вёў да стратэгічнай перамогі ва ўсёй кампаніі, якая ва ўмовах пастаянных міжусобных войнаў рэдка вяла да трывалых палітычных вынікаў. Праз некаторы час усё даводзілася пачынаць нанова.
Бой XII ст. быў імклівым і хуткацечным. Дружыннікі часта мелі ў сваім распараджэнні адзіны шанц на тое, каб сакрушальнай атакай адкінуць ворага, а пры няўдачы ўцячы з поля бою і захаваць сваё жыццё. Князі мелі адзіную магчымасць удала падрыхтавацца да бою. Змарнаваўшы яе, яны страчвалі свае войскі, уладанні, а часам і жыццё. У гэтым святле мы па-іншаму глядзім на ўзровень ваеннага майстэрства таго часу. Дружыннік мусіў быць не толькі ліхім рыцарам, які змагаўся за свой гонар і княскую славу. Ён павінен быў быць абвучаным і падрыхтаваным ваяром, стрымана і спакойна ацэньваць сітуацыю вакол сябе, дзейнічаць у інтарэсах агульнага поспеху і імкнуцца выціснуць найлепшы вынік з любых абставін. Князь павінен быў быць не проста першым са сваіх дружыннікаў паводле харобрасці і ваяўнічасці. Ён мусіў добра бачыць агульнае становішча на полі бою і вакол яго з тым, каб уступіць у бой у найбольш спрыяльных абставінах і размясціць войскі найлепшым чынам. Падчас бою ён павінен быў захоўваць кіраванне войскам і ўмець павярнуць ход падзей у патрэбнае яму рэчышча, нават калі яго баявыя парадкі пахіснуліся. Наяўнасць гэтых якасцяў у бліскавічных і недаравальных войнах адрознівала добрае войска ад пасрэднага і выдатнага князя-палкаводца ад вечнага няўдачніка-авантурыста.
Яшчэ раз можам згадаць баявыя дзеянні пад Кіевам у 1151 г. Гарачы кіеўскі князь Ізяслаў Мсціславіч узяў на сябе абавязкі шараговага дружынніка і першым сутыкнуўся з войскамі Юр’я Даўгарукага. У сутычцы ён быў паранены і скінуты з каня. Яго знайшлі свае ж воі, якія захацелі дабіць яго, прыняўшы за ворага. Яны паспелі нанесці яму некалькі ўдараў, пакуль ён не зняў шлем і не назваў сябе.327 Эпізод гэты паказвае, што Ізяслаў біўся як шараговы ваяр і войскам фактычна не кіраваў. Заслуга перамогі належала Вячаславу Уладзіміравічу і Расціславу Мсціславічу Смаленскаму, якія і ажыццяўлялі камандаванне ў адсутнасць Ізяслава.
327 РІпатьевская летопнсь. Ст. 438—439.
У той час як летапісцы падрабязна апісваюць бітвы паміж князямі Русі, тактыка літоўцаў і янвягаў вядома нам недастаткова. Відавочна, васннае майстэрства балтаў у гэты час мусіла зрабіць якасны скачок у параўнанні з папярэднім перыядам. Дзяржаўная арганізацыя была падмуркам для больш складанай і дасканалай вайсковай арганізацыі, якая ў сваю чаргу ўзнімала на новы ўзровень стратэгію і тактыку. Войскі, якія ў 1183 г. спустошылі Пскоўшчыну, каля 1185 г. нанеслі паражэнне полацкаму войску, а каля 1200 г. на роўных змагаліся з нямецкім рыцарствам ля Кукейноса, мусілі мець параўнальны ўзровень ваеннага майстэрства з праціўнікамі. Яны былі здольнымі весці рукапашны бой у шчыльных баявых парадках, ажыццяўляць складаныя тактычныя манеўры і мелі добрае кіраванне.
Мы ведаем дакладна, што і ў XII ст. балцкія народы працягвалі з поспехам выкарыстоўваць ірэгулярную тактыку, якая характарызавалася нечаканымі нападзеннямі на непадрыхтаванага праціўніка і спалучалася з умелым выкарыстаннем перасечанай мясцовасці. Асабліва эфектыўнай такая тактыка была пры выкарыстанні яе супраць карных і заваёўных экспедыцый русінаў і палякаў у Літву і Ятвязь. Вялікія масы рускіх ці польскіх войскаў вымушаныя былі рухацца па незнаёмай лясістай ці забалочанай мясцовасці, не маючы магчымасці разгарнуцца ў баявы парадак. Праходзячы праз вузкія дэфіле, наступаючыя войскі раснягваліся і трацілі сувязь паміж асобнымі часткамі. Гэтым і карысталіся літоўны і яцвягі. Атрымліваючы ад сваіх выведнікаў дакладныя звесткі аб месцазнаходжанні праціўнікаў, яны выбіралі дакладны момант для ўдару і грамілі захопленага знянацку ворага па частках. Нават спусташэнне ворагам іх земляў і паселішчаў не магло зла.маць супраціўлення балтаў.