• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Як і любая іншая сфера чалавечай дзейнасці, вайна патрабавала ад яе ўдзельнікаў высокага ўзроўню майстэрства. Гісторыя беларускіх земляў не мае нястачы ў яго прыкладах. На працягу стагоддзяў з’яўляліся бліскучыя палкаводцы, здольныя ўзначаліць наяўныя сілы, выкарыстаць іх з найбольшай карысцю і ў складаных абставінах дамагчыся перамогі над ворагам. Сярод іх былі майстры найлепшым чынам падрыхтаваць свае войскі, пастроіць іх на полі бою, змацаваць дух войскаў сваёй асабістай мужнасцю, прадбачыць магчымыя павароты лёсу і адужаць ворага ў прамым баі. Прыгадаем героя баёў пад Вышгарадам Мсціслава Расціславіча Харобрага ці мужнага абаронцу Турава Юр’я Яраславіча.
    Аддаючы належнае тактычнаму майстэрству, мы мусім памятаць, што мэта вайны зводзіцца да дасягнення палітычных мэтаў узброеным чынам. Таму найвялікшымі знаўцамі ваеннага майстэрства мусім прызнаць тых, хто здольны быў дакладна вызначыць свае мэты і зразумець, якім чынам вядзенне ваенных дзеянняў магло спрыяць іх дасяг-
    ненню. Такія палкаводцы бачылі агульную карціну вайны, разлічвалі свае наяўныя рэсурсы і сілы праціўніка, у адпаведнасці з гэтым выпрацоўваючы уласную стратэгію. Кожны элемент стратэгіі выконваў дакладна акрэсленую функцыю, а ўсе яны разам утваралі складаную сістэму, якая была арыентаванай на агульную перамогу і не руйнавалася нават у выпадку асобнага тактычнага паражэння. Такімі мы памятаем людзей, што зведалі сваю долю перамог і паражэнняў на палях бітваў, але заўсёды аказваліся пераможцамі ў фінале і пакідалі нашчадкам трывалую і магутную дзяржаву: Яраслава Уладзіміравіча Кіеўскага, Брачыслава Ізяславіча і Усяслава Брачыславіча Полацкіх, Расціслава Мсціславіча Смаленскага і іншых.
    I аддамо належнае тым людзям, якія пакінулі адмысловы крывава-слаўны след у ваеннай гісторыі: Святаславу Ігаравічу Кіеўскаму, Глебу Усяславічу і Валадару Глебавічу Менскім, Яраславу Святаполкавічу Валынскаму і іншым лютым і мужным правадырам. Пры поглядзе на іх здаецца, што ўдзел у вайне быў не толькі іх прафесіяй і грамадскім абавязкам. Да вайны хілілася само іх жорсткае сэрца. Мала хто ўмеў лепш за іх асабіста біцца з ворагам, кіраваць войскам у баі і раскідваць неабсяжныя стратэгічныя замыслы. I ўсё ж ніводны з іх цалкам не дасягнуў сваіх смелых мэтаў, спыніўшыся ад іх у некалькіх кроках. Вядома, іх фінальныя няўдачы можна цалкам абгрунтавана прыпісаць няўдаламу збегу абставін. Разам з тым цяжка пазбавіцца думкі, што менавіта іх нечалавечая магутнасць, непараўнальнае ваеннае майстэрства і прыхільнасць да вайны заводзілі іх занадта далёка і штурхалі ў бой там, дзе мірны шлях мог прывесці да шчаслівейшага выніку. Іх поспехі і няўдачы — яркая старонка ваеннай гісторыі, але агульны вынік іх дзейнасці служыць тэстаментам непрадказальнай ролі вайны, якая не задавольваецца роляй простага інструменту дасягнення палітычных мэтаў, выходзійь з-пад кантролю сваіх завадатараў і губіць іх.
    3 пункту гледжання развіцця самога ваеннага майстэрства заўважым, што на беларускіх землях паралельна выкарыстоўваліся прамыя і непрамыя метады вядзення вайны. Прамы метад звычайна заключаўся ў канцэнтрацыі ўсіх наяўных сіл на вырашальным напрамку і дасягнення перамогі над прайіўнікам у прамым сутыкненні. Непрамыя ме-
    тады зводзіліся да выяўлення прыступных меснаў у стане ворага, стварэння пагрозы на некалькіх кірунках адначасова, разбурэння зладжанай сістэмы варожай абароны і, нарэшце, дасягнення перамогі з мінімальнымі стратамі без генеральнай бітвы.
    Перамога непрамымі метадамі звычайна ўяўляла сабой найлепшы з практычнага пункту гледжання вынік, але пакідала па сабе малы эмацыйны след. Наадварот, перамога, атрыманая ў выніку крывавага бою, прыносіла страты і пераможнаму войску, але была добрым узорам мужнасці і стойкасці і вяла да вялікага маральнага ўздыму сярод пераможцаў. Наогул, пытанне суадносін практычнага і псіхалагічнага выніку вайны і заплачанай за іх цаны з’яўляецца бязмежна цікавым і можа служыцьтэмай асобнага даследавання.
    Апошняй дэталлю, якую мы закранем, будзе агульны тон нашага даследавання. Паколькі агульнай мэтай яго з’яўляенца навучанне на досведзе гісторыі, мы стараліся заставацца аб’ектыўнымі і непрадузятымі, асабліва не вылучаючы слаўных і светлых падзей і не хаваючы непрывабных і цёмных. Такая пазіцыя разыходзіцца з узорамі гістарыяграфіі, мэтай якіх з’яўляецца міфалагізацыя гісторыі. Адпаведна, патрабаванні да дзейных асоб гісторыі значна заніжаюцца, а большасць іх дзеянняў трактуюцца як мудрыя і высакародныя. У параўнанні з гэтым наша гісторыя можа падацца занадта прыземленай і дэгераізаванай. Між тым нам здаецца, што такі падыход зможа хутчэй дапамагчы нам ацаніць дасягненні нашых продкаў і пазбегнуць іх памылак. Як трапна адзначыў Палібій, «Таму, хто бярэ на сябе задачу гісторыка,.. неабходна часта ўсхваляць і ўпрыгожвань сваіх ворагаў найвялікшымі пахваламі, калі іх паводзіны таго заслугоўваюць, ганіць і бязлітасна асуджаць сваіх бліжэйшых сяброў, калі таго патрабуюць памылкі ў іх паводзінах». «Як жывая істота робіцца ні да чаго не прыдатнай, калі траціць зрок, так уся гісторыя ператвараецца ў дарэмную балбатню, калі не ўтрымлівае ісціны».2 Прыслухаемся да гэтых словаў мудрага ахейца і прыме.м іх на ўзбраенне. Паставімся да нашых продкаў з павагай і разуменнем, але без фальшывага ідэалізавання, і досвед іхні стане нашым неацэнным скарбам.
    Jahor Novikau
    A Military History of Belarusian Lands Up to tne End of 12th Century A.D.
    Volume II
    Summary
    The sub-period, which started in late 970s and ended in 1101 is called the sub-period of might as Kyivan Rus’ achieved the peak of its strength under duke Jaraslau (Yaroslav, 1019-1054) and the breakaway Duchy of Polack rose to power under dukes Bracyslah (Briachislav, 1003-1044) and his son Usiaslau (Vseslav, 1044-1101). Upon consolidating his power in Kyiv Uladzimir waged a number of successful wars. In 983 he defeated Yatvingians and brought them to submission. In 984 his voevode Voucy Chvost (Volchy Hvost) defeated Radimiches. In 988 after a successful war with the Byzantine Empire Uladzimir cemented Kyivan Rus’ with the adoption of the Orthodox Christianity. Yet the cracks in the state soon started to show. In 1001 Uladzimir was unable to prevent another successful secession of Polack. The rest of Belarusian lands remained under the power of Kyiv. In 1015 Uladzimir died and an incredibly bloody civil war between his sons broke out. The Ruthenian, Polish and German chronicles and Scandinavian sagas present mutually contradicting accounts of those events. One can only be sure that Uladzimir’s sons Barys (Boris) and Hleb (Gleb) were dead by 1018. In that year another Uladzimir’s son Sviatapolk (Sviatopolk) of Turah with the help of Polish king Boleslaw the Brave defeated Jaraslau at Western Buh River and seized Kyiv. Yet in 1019 he lost a battle at Alta River to Jaras3au and had to go to exile.
    Jaraslau remained the master of Kyivan Rus’. His most powerful rival was Bracys3ah, the Duke of Polack, who ascended the throne in 1003 and in 1021 seized and plundered Novgorod. Jaras3au defeated Bralyslau at Sudom River but ultimately had to conclude peace with him and concede him some of the disputed territories. Both Ruthenian dukes enjoyed mutually beneficial peace and political union. They used it for the expansion of their duchies into Lithuanian and Yatvingian territories.
    Bracyslad occupied the land of Nalsa and consolidated his dominance there by founding the fortified town of Braslau (Braslav). Jaraslau clashed with Yatvingians in 1038 and twice with Lithuanians in 1040 and 1044. His advance into Yatvingian and Lithuanian lands was marked by the foundation of the towns of Vaukavysk (Volkovysk) and Navaharodak (Novogrudok).
    The struggle against Ruthenian aggression, however, made Lithuanians and Yatvingians consolidate their societies under the authority of dukes. The increased influence of dukes in 1 l,h century is reflected in written sources and confirmed by archaeological data, which point at the massive construction of wooden castles. The family aristocracy seemed to finally lose its grip on the authority. The Lithuanian and Yatvingian societies came very close to the emergence of their statehood.
    The deaths of Bracyslad in 1044 and Jaraslau in 1054 marked the end of the union between Polack and Kyiv. Jaraslau’s sons Iziaslau (Iziaslav, 1054—1073, 1077—1078), Sviatasiau (Sviatoslav, 1073-1076) and Usievalad (Vsevolod, 1076-1077, 1078-1093), who succeeded him, started their rule with destroying the internal opposition. Sensing an imminent invasion, Bracyslau’s son Usiaslati decided to render a pre-emptive blow. In 1066 he seized and plundered Novgorod. In the next year he lost the Battle of Niamiha (Nemiga) to Jaraslau’s sons and was briefly imprisoned but then released by insurgent people of Kyiv in 1068. He was expelled from Po3ack in 1069 but returned to his throne for good in 1071. Usiaslati once again interfered in Kyivan affairs by supporting the internal opposition in Kyivan Rus’ and making a raid on Smalensk in 1078.
    When the dust settled, Usiaslati could claim to have achieved his goals. His pre-emptive strikes weakened Kyivan Rus’ and neutralized potential threats from that side. That let Usiaslati continue the expansion of Polack into Lithuania and Livonia until his death in 1101. At the same time Kyivan Rus’ went through a severe political crisis. By the end of 11"’ century a shaky balance of power between Iziaslati’s son Sviatapolk (Sviatopolk) of Kyiv (1093-1113), Sviataslati’s son Aleh (Oleg) of Chernihiv and Usievalad’s son Uladzimir Manamach (Vladimir Monomah) of Pereyaslavl was established. At a congress in Lubech in 1097 the dukes of Kyivan Rus’ mutually recognized their hereditary rights on their duchies. This concord became a legislative basis of the disintegration of Kyivan Rus’ into a number of independent states.
    In 11"’ century war was a powerful factor of the political evolution of the society. The successors of Uladzimir in both Potack and Kyiv built on his achievements and finished the transformation of the Duchy of Po3ack and Kyivan Rus' into full-fledged states. War no longer belonged to heroes and outlaws but instead was institutionalized as an instrument of the state. While their Norse predecessors were busy looting neighbouring lands, the 11"’ century rulers were relentlessly developing and putting in order their own territories. Offence made way to defence. To provide security and protection from the external enemies, the Dukes of Polack and Kyiv waged defensive wars and built endless lines of border towns and fortresses. They paved new roads and exterminated robbers for the sake of safety on those roads. The members of their warbands and militiamen served as government officials, garrison soldiers and sometimes as a policing force. While the fortresses and roads constituted the infrastructure of the state, the military manned that infrastructure, thus forming the state administration. The emergence of the administration laid the final cornerstone in the foundation of the statehood.