• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Яшчэ болып цікава паразважаць над тым, колькі ж чалавек сапраўды траплялі ў войска і ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях. Праблема забеспячэння прызыву ў войска была балючым месцам дзяржавы на ўсім працягу чалавечай гісторыі. Асаблівую ж цяжкасць яна ўяўляла для раннесярэднявечных дзяржаў з іх слабым дзяржаўным апаратам, які недакладна ўяўляў колькасць і рассяленне насельніцтва. Для параўнання, праваліліся шматлікія спробы складання каралямі Францыі каралінгскай эпохі рэкруцкіх спісаў. Ненашмат
    247 Ласкавы Г. В. Да пытання аб арганізацыі і складзе ўзброеных сіл
    Полацкай зямлі ў канцы XI — пачатку XIII стст. С. 14—16.
    248 Тамсама. С. 12.'
    лепшым было стано-вішча ў Англіі XIV ст. Непрыемным адкрыццём для караля Эдуарда 111 і парламента стала тое, што рыцарскіх ленаў у краіне аказалася нашмат менш, чым меркавалася.24’ Можна думаць, што Полацкай, Смаленскай ні Тураўскай землям з іх мізэрным дзяржаўным апаратам было яшчэ цяжэй падлічынь колькасць баяздольнага насельніцтва, вызначыць ваеннаабавязаных і мабілізаваць іх.
    Яшчэ больш за тэхнічныя цяжкасці збору войска перашкаджалі палітычныя і эканамічныя фактары, якія прымушалі ваеннаабавязаных ухіляцца ад мабілізацыі ці сабатаваць дзейнасць войска ўжо на паходзе з дапамогай мяцяжоў і хваляванняў. Першай такой прычынай была нязгода паспольства з князем. Простыя людзі і земская знаць небеспадстаўна лічылі князя ўрадоўцам, пасаджаным на стол дзеля кіравання ў інтарэсах усёй зямлі. У выпадку нязгоды з распачатай ім вайной яны не вагаліся выказаць свой пратэст. Калі ў 1158 г. Рагвалод Барысавіч зрабіў спробу адняць уладу ў Полацкай зямлі ў Расціслава Глебавіча, да яго імгненна далучыліся ўсе дручане і частка палачан.250 Лішне казаць, што ўрадавае полацкае войска, якое Расціслаў павёў на Друцкдля падаўлення мецяжу Рагвалода, недалічылася гэтых людзей і было моцна такімі ўнутранымі супярэчнасцямі паслабленае.
    He спрыялі збору войска і эканамічныя фактары. Як заўважае Г. Дэльбрук, у каралінгскай Францыі найцяжэйшым элементам ваеннай павіннасці для сялян было прыцягненне для службы каня. Гэта было тым большым цяжарам для сялянскіх гаспадарак, чым часцей коні гінулі ў баявых дзеяннях. Многія сяляне коней наогул не мелі і заворвалі свае землі з дапамогай валоў ці кароў. У такіх абставінах яны проста адкупаліся ад ураду натуральнымі ці грашовымі ўнёскамі. Вайсковая павіннасць ператваралася ў прыхаваны падатак.251 Падобная праблема існавала і на беларускіх землях. Масавая гібель коней на вайне зафіксавана крыніцамі. Абмяркоўваючы магчымасць прыцягнення сялянскіх коней для паходу супраць полаўцаў на вайсковай нарадзе ў 1103 г., дружыннікі тураўскага і кіеўскага князя Святаполка Ізясла-
    249 Дельбрюк Г. Нсторйя военного йскусства. Т. 3. С. 10—12.
    20 Нпатьевская летопнсь. Ст. 493—494.
    251 Дельбрюк Г. Нсторйя военного йскусства. Т. 3. С. 11.
    віча падкрэслівалі небяспеку гэтай меры для гаспадаркі смердаў.252 У 1158 г. конскі мор абрынуўся на кааліныйнае войска з удзелам палачан і смалян, якое асаджала Тураў і Пінск.253 Вынікам быў выбух марадзёрства з боку кааліцыі і наступны мяцеж палачан супрань Расціслава. Там, дзе рады не мог даць дзяржаўны апарат Каралінгаў, мала шанцаў на поспех было і ў Рагвалодавічаў і Рурыкавічаў. Каралінгі мусілі задаволіцна выплатай падатку замест службы. Князі ж беларускіх земляў, напэўна, проста цярпелі масавае нез’яўленне вояў у паход.
    Нарэшце, утрымань сярэднявечнае войска было яшчэ цяжэй, чым сабраць.254 Выправы кшталту дзесяцітыднёвага стаяння пад Туравам у 1158 г. патрабавалі добрага матэрыяльнага забеспячэння, арганізаваць якое ў XII ст. было няпроста. Наадварот, доўгатэрміновая адсутнасць дарослых мужчын з конямі наносіла вялікую шкоду сельскай гаспадарцы зямлі, якая такое войска выстаўляла.
    Існавалі і праблемы са зборам прафесійных дружыннікаў. Прычынай была згаданая ненадзейнасць васальных кантынгентаў. Князь мог давяраць сваім отракам і дзецкім, але ў дружынах сваіх васалаў упэўненасці ў яго не было. У залежнасні ад палітычных абставін і ўласных інтарэсаў васалы прыходзілі на дапамогу з усімі наяўнымі сіламі, маглі ўхіліцца ад удзелу ў вайне на баку сюзерэна ui зусім перайсці на бок ворагаў. Выгнаўшы Расціслава Глебавіча з полацкага стала ў 1158 г., Рагвалод Барысавіч рушыў на яго менскія ўладанні і ўладанні ягоных васалаў. Першай яго мэтай было Заслаўе, дзе княжыў брат Расціслава Усевалад. Нягледзячы на сваяцтва, Усевалад не стаў абараняць горад. «Всеволодь же бе нмя велнкую любовь кь Рогьволоду, н на тулюбовь надеяся ехавь к Рогьволоду поклоннся».255 Здрада справе свайго брата прынесла Усеваладу пэўныя выгоды. Ён страціў Заслаўе, але атрымаў у княжанне Стрэшын. Такая праблема была тыповай для сярэднявечных армій. Лаяльнасць васалаў сюзерэнам у Заходняй Еўропе таксама вагалася ад вялікага энтузіязму да пошуку нагоды для адмовы
    252 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 277.
    253 Мпатьевская летопнсь. Ст. 492.
    251 Контамнн Ф. Война в Среднйе века. С. 326.
    255 Нпатьевская летопвсь. Ст. 496.
    ад удзелу ў паходзе ні фармальнага і неахвотнага выканання сваіх васальных абавязкаў. Выснова наша будзе простай: у войнах XII ст. на беларускіх землях бралі ўдзел нашмат менш людзей, чым магло ці мусіла быць прызванымі ў войска.
    Выснова гэтая дазваляе праліць іншае святло і на звесткі аб стратах палачан у земгальскай экспедыцыі, калі земгалы «дружнны оубнша 9 тысяшь».256 Зразумела, што пад словам «дружына» летапісец у дадзеным выпадку разумеў усё войска, якое ўключала і дружыну, і апалчэнне, бо нават па самых шчодрых анэнках Полаччына не мела такой колькасці княскіх дружыннікаў. 3 гэтага вынікае, што «тысячы» палачан былі апалчэннямі асобных удзелаў Полаччыны, пра якія мы казалі вышэй. Яны ўяўлялі сабой арганізацыйныя адзінкі і ў арыфметычным вылічэнні былі далёкімі ад сапраўдных тысяч. Нават у пазнейшыя часы гарадскія тысячы не налічвалі больш за некалькі соцень чалавек.257 Пры гэтым зразумела, што полацкая «тысяча» была большай за віцебскую ці друцкую ў сілу большай колькасці насельніцтва. Такім чына.м, дзевяць удзельных апалчэнняў, пра якія ідзе гаворка, наўрад ці налічвалі больш за 4,5—5 тысяч чалавек разам, і гэта толькі ў выпадку агульнага ўздыму ваяўнічасці і добра праведзенага збору войска. Да апалчэння далучаліся дружыны ўдзельных князёў. Ступень іх мабілізацыі была высокай, але, улічваючы, штотакія князі, як Глеб Менскі, маглі ўхіліцца ад удзелу ў паходзе, не перавышала 2—2,5 тысячы.258 Агульная колькасць войскаў у земгальскім паходзе магла дасягаць 6,5-7,5 тысяч чалавек. У іншых паходах колькасць войскаў была яшчэ меншай. Лічбы гэтыя даюць нам прыкладную велічыню, з якой можна параўноўваць колькасць войскаў і Смаленскай ці Тураўскай земляў.
    Таксама не варта літаральна ўспрымаць тэрмін «оубнша», які пры такіх колькасных выкладках значыў бы поўнае вынішчэнне полацкага войска. Гэта неверагодна для Сярэднявечча, калі бітвы звычайна завяршаліся малой крывёй.259 Больш лагічным было б вытлумачыць словы летапіс-
    36 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 281.
    257 Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 273.
    258 Ласкавы Г. В. Да пытання аб арганізацыі і складзе ўзброеных сіл Полацкай зямлі ў канцы XI — пачатку XIII стст. С. 16.
    259 Разнн Е. А. Нсторйя военного йскусства. Т. 2. С. 174.
    на так, што земгалы ўшчэнт разбілі сілы полацкага войска, што складалася з дзевяці земскіх апалчэнняў і княскіх дружын. Тады страты, нават большыя за палову ад агульнага складу войска, склалі да 4 тысяч ваяроў апалчэння і дружын. Зрэшты, і гэта было вялікай стратай, якая мусіла моцна падарваць абарона-здольнасць Полацкай зямлі. Гэтым фактам можа тлумачыцца прыпыненне полайкімі князямі вядзення актыўнай знешняй палітыкі і збліжэнне са сваімі адвечнымі саперніка.мі — кіеўскімі князямі. Няўдзел у гэтым паходзе Глеба Менскага таксама тлумачыць той факт, што яму ўдавалася ажыццяўляць ваенную актыўнасць тады, калі іншыя Усяславічы рабіць гэтага не маглі.
    Князі разумелі важнасць колькаснага фактару на вайне і імкнуліся кампенсаваць недастатковае выкарыстанне ўнутраных рэсурсаў за кошт знешніх кантынгентаў. Паўднёварускія князі звярталіся па дапамогу да полаўцаў, полацкія ж князі вялі на вайну літоўцаў і ліваў. Мы ўжо закраналі пытанне пастаяннага ўзрастання ролі літоўцаў у полацкім войску на працягу XII ст., таму зараз спынімся на ім вельмі коратка. Для таго каб паспяхова выконваць сваю функцыю, літоўскія кантынгенты, якія складаліся з народнага апалчэння і княскіх дружын, мусілі мець колькасць, параўнальную з колькасцю полацкіх войскаў. Можна думаць, што ў кампаніях кшталту аблогі Друцка ў 1180 г. літоўцы мелі ў полацкім войску значную прысутнасць, але саступалі колькасцю палачанам і прадстаўнікам полацкіх удзелаў. У такіх сумесных выправах, як напад на Вялікія Лукі ў 1198 г. і бітве з крыжаносцамі пад Кукейносам каля 1200 г., колькасць палачан і літоўцаў была прыкладна роўнай. У войску ж Валадара Глебавіча ў 1162 г. пад Гарадцом літоўцы складалі пераважную большасць. Таму мы выкажам меркаванне, што колькасць літоўскіх войскаў, якія ваявалі пад поланкімі сцягамі ці самастойна вялі баявыя дзеянні, складала некалькі тысяч чалавек.
    Б) Зброя
    Прафесіяналізацыя вайны ў XII ст. і адпаведнае ўзрастанне ролі дружыны адбіліся і на эвалюцыі зброі. Меч як найбольш эфектыўная зброя свайго часу бесперапынна ўдас-
    канальваўся. У дадзены час на беларускіх зе.млях выкарыстоўваліся розныя тыпы мячоў. Мячы з перакрыжаваннем і бронзавай трохці пяцічасткаваіі булавешкай былі адносна лёгкімі і кароткімі і працягвалі традыцыі другой паловы Хі ст. Мячы такіх тыпаў былі характэрнымі толькі для Усходняй Еўропы.260 Сучасныя беларускія даследчыкі вызначаюць тып мячоў з пянічасткавым навершам як куршскі і кажуць аб яго вытворчасці на куршскіх землях з наступным экспартам у Падзвінне і Падняпроўе. Дадзены тып быў вельмі хутка пераняты і панямонскімі збраярамі з Наваградка, якія ўжо ў першай палове XII ст. распачалі ўласную вытворчасць такіх мячоў.261
    Са спецыфічна ўсходнееўрапейскімі тыпамі суіснавалі мячы, роднасныя агульнаеўрапейскім раманскім (капетынгскім) узорам. XII ст. стала часам нараджэння доўгага цяжкога мяча даўжынёй да 120 см і вагой да 2 кг з доўгім (да 18-20 см) перакрыжаваннем і часта лінзападобнай ці дыскападобнай булавешкай. Пры павелічэнні даўжыні мяча пытанне зручнага яго ўтрымання вырашалася з дапамогай падаўжэння дзяржальна да 12 см і больш. Дол зменшыўся да памераў вузенькай палоскі.262