Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Але і Полаччына недарэмна прыцягвала да сябе позіркі з Панямоння. За некалькі стагоддзяў існавання ў складзе Кіеўскай дзяржавы і як самастойная дзяржава Полацкая зямля набыла складаную палітычную структуру, стварыла заканадаўства высокага ўзроўню, дабілася значных поспехаў у эканоміцы і культуры. Усе гэтыя набыткі полацкай цывілізацыі маглі быць выкарыстаныя і выкарыстоўваліся Літвой у яе грамадскім развіцці. Паказчыкам полацкага ўплыву на працэсы, якія адбываліся ў літоўскім грамадстве, можа служыць ужо згаданае намі будаўніцтва ўздоўж межаў Літвы з Полаччынай драўляных замкаў, якія былі асяродкамі палітычнага жыцця Літвы. Як піша Г. Лаўмяньскі, на Русі «ўжо існавала гатовая для здабывальнікаў дзяржаўная арганізацыя».212 Безумоўна,
212 Lowmianski Н. Studja nadpoczqtkami spoleczenstwa i panstwa Litewskiego. Tom II. 350.
польскі гісторык можа перабольшваць ролю знешніх фактараў у станаўленні літоўскай дзяржаўнасці, але цяжка сумнявацца ў тым, што суседства з Полаччынай было моцным яе каталізатарам. Таксама прысутнасць у літоўскай мове эканамічнай тэрміналогіі, запазычанай са старажытнарускай ці старабеларускай мовы, сведчыць аб пераняцці літоўцамі ў русінаў пэўных спосабаў гаспадарання.21-1
У любым выпадку, літуанізацыя ўзброеных сіл Полацкай зямлі і цывілізацыйны ўплыў Полаччыны на Літву адзначылі пераход іх адносін на прынцыпова новы ўзровень. Літва была для Поланка нашмат цікавейшай за простую крыніцу вайсковай сілы. Полацк быў для Літвы чымсьці большым за простае поле для вайсковай кар'еры ці тэрыторыю для рабаўніцтва. Полацк і Літва сталі своеасаблівымі «Раманіяй» і «Готыяй», якія не так ужо рэзка і адрозніваліся адна ад адной і мелі добрую магчымасць для сумеснага існавання. Больш за тое. Полацкае княства было толькі невялікай часткай «Раманіі», якая хутчэй за сваіх суседзяў прайшла шлях самастойнага развіцця і таму раней аказалася гатовай да новага супраноўніцтва. Патэнцыял для ўдзелу ў гэтым працэсе на «раманскім» баку мелі і іншыя землі Русі.
Супрацоўніцтва ў палітычнай і ваеннай сферы вяло да паступовага і частковага выцяснення старога полацкага вайскова-дружыннага слою літоўцамі. Князі з дынастыі Рагвалодавічаў, якія завязлі ў дынастычных спрэчках і распачыналі з-за гэтага бясконцыя войны, ужо не маглі належным чынам выконваць свае функцыі: ажыццяўленне палітычнай улады ў інтарэсах паспольства, абарону краю і падтрыманне ўнутранага парадку. Наадварот, у многіх выпадках менавіта яны ўяўлялі сабой пагрозу бяспецы краю. Таму патэнцыйная замена іх ваяўнічымі князямі літоўскага паходжання была крокам, які палягчаў вырашэнне гэтых пытанняў. Паколькі палітыка таго часу мела ў вялікай ступені дынастычны характар, замена Рагвалодавічаў, цесна звязаных шлюбнымі і сваяцкімі сувязямі з рознымі адгалінаваннямі Рурыкавічаў, адным ударам разрубала павуцінне, што ўцягвала Полаччыну ў чужыя ёй войны. Разам з тым падобная замена не мела негатыўным чынам адбіцца на шматлікіх
213 Пашуто В. Т. Образованйе Лйтовского государства. Москва,
1959. С. 257-258.
дружынніках сярэдняга і ніжэйшага слою, якія былі надзейнай апорай князёў любой дынастыі і трывалай асновай усяго войска.
Супрацоўнінтва ў грамадзянскай сферы значыла захаванне полацкіх палітычных, эканамічных і культурных узораў, якія маглі б развівацца больш бяспечным чынам пад аховай больш здольнага і эфектыўнага літуанізаванага вайсковага слою. У цэлым, XII ст. падвяло Полацкую зямлю і Літву да мяжы ўтварэння таго, што можна названь аналагам варварскага каралеўства на тэрыторыі былой Рымскай імперыі, якое спалучала б у сабе цывілізаныйныя дасягненні аднаго боку з маладой ваеннай моцай другога. Ці адбылося гэта, і як развівалася сітуацыя ўдалейшым, паказвае гісторыя XIII ст.
Б) Ваенны фактар у эканамічным развіцці грамадства
Разбуральная прырода войнаў XII ст. аказала адпаведны ўплыў і на эканоміку беларускіх земляў. Для дадзенага часу ўжо не быў характэрным такі ўнёсак вайны ў развіццё эканомікі краю, як для папярэдніх стаголдзяў. Перш за ўсё, войны ўжо не былі тым фактарам, які адкрываў новыя гандлёвыя шляхі. Далёкія паходы саступілі месца лакальным баявым дзеянням, якія, наадварот, былі праклёнам для ганлю. У якасці прыкладу можна прывесці арышту 1161 г. Расціславам Мсціславічам у Кіеве наўгародскіх купцоў і іх гібель у склепе альбо закрыццё крыжаносцамі ў 1200 г. земгальскай гандлёвай гавані Даўгмале. Па-другое. мінула эпоха рабаўніцкіх паходаў рускіх дружын на багатыя суседнія краіны, якія звычайна завяршаліся вяртаннем дадому з багатым выкупам ці нарабаваным майном. Цяпер войны вяліся ў асноўным паміж блізкі.мі суседзямі, і рабаўніцкі паход з аднаго боку выклікаў акцыю помсты ў адказ, у выніку чаго страты неслі абодва бакі. Нарэшце, з развіццём вытворчасці і абмену вайна траціла сваё становішча самага прыбытковага занятку. Таму шырокія масы насельніцтва былі больш схільныя займацца мірнай справай, чым ваяваць.
Усё ж і ў такіх умовах існавалі аматары і ўмельцы лавіць здабычу ў мутнай вадзе, якія пераварочвалі абставіны на сваю карысць. Адным з іх быў добра вядомы нам менскі
князь Глеб Усяславіч. Уласная вытворчасць маланаселенай, пакрытай збольшага балатамі і лясамі Меншчыны, была вельмі слабай. Каб кампенсаваць гэтую слабасць, Глеб выкарыстаў стагоддзямі выпрабаваны спосаб вываду ў палон людзей з іншых тэрыторый і ўладанняў. Рабіў ён гэта з вялікім размахам, вылучыўшыся нават сярод жорсткіх сярэднявечных уладароў. Паводле Тэадора Нарбута, ён неаднаразова нападаў на літоўскія і рускія землі з мэтай вываду палону. Гэтыя напады суправаджаліся спусташэннямі і зверствамі. Акрамя рассялення палонных на сваіх землях, Глеб і ягоныя баяры займаліся продажам іх у рабства. Гэты гандаль быў пастаўлены на шырокую аснову і прыносіў вялікія прыбыткі. Цэнтрам гандлю рабамі стаў Друцк.214 Цяжка сказаць, наколькі дакладна Нарбут пераказваў звесткі сваіх крыніц і ці не занадта змрочнымі фарбамі намаляваў ён партрэт Глеба ўсваім эмацыйным аповедзе. Тым не менш, ягоныя словы пацвярджаюцца сведчаннем тагачаснай крыніцы «Павучання» Уладзіміра Манамаха, дзе той ясна кажа, што Глеб яго «людй заяль».215 Гэтае паведамленне адносіцца да нападу Глеба на Слуцк у 1116 г.216 Горад быў бязлітасна спалены, а жыхары выведзеныя ў палон. Гэткім чынам менскаму князю ўдавалася засяляць бязлюдныя землі свайго княства і атрымліваць імгненную выгоду ад гандлю жывым таварам. У дадатак ягоныя паходы суправаджаліся адкрытым рабункам іншых матэрыяльных каштоўнасцяў. Ладная частка прыбыткаў накіроўвалася на ўтрыманне войска і фінансаванне далейшых ваенных акцый. За паўтысячагоддзя да славутага правадыра найманых полчышчаў Валенштэйна Глеб паспяхова ажыццявіў сумнавядомы прынцып: «Вайна корміць вайну». Пасля паражэння Глеба яго падданым давялося самім выпрабаваць на сабе наступствы такой «эканомікі вайны». Узяўшы ў 1117 г. Друцк, Яраполк Уладзіміравіч перасяліў яго жыхароў у адмыслова збудаваны для гэтага горад Жэлдзі.
Пэўны плён такое рабаўніцтва усё ж такі прыносіла. Прыкладам служыць той жа Менск. Войны ХП ст., многія з якіх былі для Менска паспяховымі, прыносілі неблагую
214 Narbutt Т. Dzieje staroiytne narodu litewskiego. T. 3. 270—273.
215 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 250.
216 Тамсама. Ст. 291.
здабычу. павялічваючы агульны дабрабыт насельніцтва. Паказчыкам гэтага служыць шпаркае развіццё горада, культурны слой якога павялічыўся з 60-80 cm у XII ст. да 2 м у XIII ст.217 Але пры ўсіх выгодах такая лінія развіцця была вельмі небяспечнай і будучыня эканомікі была не за ёй.
Іншым чынам склалася становішча на літоўскіх і янвяжскіх землях. Як грамадствы ваеннай дэмакратыі, дзе амаль кожны мужчына быў і ўзброеным ваяром, Літва і яцвягі былі крэўна зацікаўленыя ў ажыццяўленні рабаўніцкіх паходаў як самастойна, так і пад сцягамі суседніх рускіх княстваў. Асабліва добрыя магчымасці для гэтага як полацкі васал мела Літва. У выніку ўдачы літоўцы вярталіся дадому са здабычай, а ў выніку няўдачы маглі асабліва не баяцца помсты ахвяр нападу, бо былі геаграфічна прыкрытыя полацкай тэрыторыяй. Нават калі праціўнік дасягаў панямонскіх лясоў, літоўцы былі ў стане аказаць належнае супраціўленне, яку 1131 г. Па афармленні літоўскай раннесярэднявечнай дзяржаўнасці ў сярэдзіне XII ст. аб’яднанне ваенных рэсурсаў дазволіла літоўцам перайсці да больш буйнамаштабных ваенных мерапрыемстваў. Яны ўжо ажыццяўляліся незалежна ад Полацка. Сам Полацк мог быць іх ахвярай, як тое адбылося каля 1185 г. Фактычна паходы літоўцаў у 1183 г. на Пскоў, у 1184-85 гг. на Земгалію, каля 1185 г. на Полацк і ў 1198 г. разам з палачанамі на Ноўгарад адыгралі ролю, падобную той, якую адыгралі для Русі паходы на Візантыю ў IX—X стст. Яны былі тыповай для раннесярэднявечнай дзяржавы з’явай. Нароўні з вытворчасцю і абменам гэтыя войны былі жыццёва важнай галіной эканомікі і паспрыялі накапленню матэрыяльнага дабрабыту. Паколькі асноўныя выгоды ад вядзення гэтых войнаў трапілі ў рукі вайсковадружыннай вярхушкі, гэта спрыяла іх маёмаснаму выдзяленню з рэшты грамадства.
В) Уплыў вайны на развіццё духоўнай культуры
Войны XII ст. аказалі свой уплыў і на культурны краявід грамадства беларускіх земляў. Гэта датычылася фармавання набору пэўных ідэй і стэрэатыпаў паводзін, якія існавалі
217 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 194.
ў грамадстве. Як і раней, адным з лідзіруючых стваральнікаў і носьбітаў такіх стэрэатыпаў стаў вайскова-дружынны слой на чале з князямі. Замацаваўшы сваё становішча на вяршыні палітычнай іерархіі і ўтварыўшы дастаткова адасоблены ад рэшты грамадства сацыяльны слой, князі і дружына развілі карпаратыўную культуру. якая нагадвала культуру заходнееўрапейскага рыцарства і візантыйскай знаці.
Культура гэтая натуральным чынам увабрала ў сябе пласты, напрацаваныя ў папярэднія стагоддзі. Князь ці дружыннік XII ст. яшчэ разглядаў сябе як спадкаемца вікінгаў 1X-X стст., які шэры.м воўкам рыскаў па прасторах Русі, шукаючы багацця і славы. Адначасова ён імкнуўся прытрымлівацца грамадзянскага ідэалу XI ст., асвечанага хрысціянствам: ваяра-заступніка слабых, абаронцы святой царквы і роднага краю. Аднак аддаленне князёў і дружыны ад рэшты грамадства адбілася і на новых культурных стэрэатыпах, якія мусілі адлюстроўваць іх вышэйшае становішча адносна іншых слаёў насельніцтва. Стэрэатыпы гэтыя вылучаліся падкрэсленай выкшталцонасцю і самазахапленнем. Цяпер ваяру недастаткова было праявіць звярыную смеласйь берсерка ці прасветленую стойкасць абаронцы слабых. Сам чын праяўлення смеласці ці іншых высакародных якасцяў мусіў адпавядаць не толькі этычным, але і эстэтычным нормам і мець дасканалую, завершаную форму, якая магла служыць і дыдактычным прыкладам, і пекным сюжэтам для літаратуры і мастацтва.