Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
30 Caesar. Bell. Gall. VI, 24 // Запнскн... С. 120.
У выніку такога ўзаемадзеяння ўяўна падзеленыя дунайска-рэйнскай мяжой Рым і варвары на самой справе стварылі складаную дуалістычную мадэль суіснавання. Яшчэда падзення Рымскай імперыі абодва элементы гэтай сістэмы залежалі адзін ад аднаго. аказвалі ўзаемны ўплыў і актыўна пераймалі дасягненні адзін у аднаго. Як заўважаюць А. Карсунскі і Р. Гюнтэр, «у рэшце рэшт, пагадненне аказвалася непазбежным».201 Больш затое, надумку Ф. Кардзіні гаворка ішла «аб доўгім і знясільваючым працэсе інфільтрацыі і асіміляцыі, узаемнага прыцягнення і адштурхоўвання». «Рабіць адрозненне паміж «Раманіяй» і «Готыяй» мае сэнс хіба з пункту гледжання гістарыяграфічнага тэарэтызавання. Што ж датычыцца гістарычных працэсаў, якія ахоплівалі перыяд V—VI стст., як і той крыві, што цякла ў жылах галоўных дзейных асоб эпохі, то мае значэнне толькі адзін факт новае аб’яднанне, сінтэз народаў, які з цягам часу прывядзе да стварэння новай цывілізацыі».202
Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі ў V ст. гэта прывяло да стварэння на яе тэрыторыі так званых варварскіх каралеўстваў, якія спалучалі ў сваім дзяржаўным ладзе і вайсковай арганізацыі як рымскія, так і варварскія элементы. У найбольшай ступені рымска-варварскі дуалізм адлюстроўвалі Остгоцкае каралеўства ў Італіі і Вестгоцкае каралеўства ў Іспаніі і Галіі са сталіцай у Тулузе. Паколькі прычынай пранікнення варвараў у імперыю была яе ваенная слабасць, на рымскія землі яны прыходзілі ў якасні вайсковай сілы: альбо як абаронцы імперыі, альбо як яе заваёўнікі. Адпаведна, у такой дуалістычнай сістэме варварскі элемент непазбежна насіў ваенны характар, пакінуўшы грамадзянскія сферы рымлянам. Варвары канчаткова выцеснілі няздольных выконваць свае функцыі рымлян у якасці палітычнай эліты і вайсковага слою. Пры гэтым яны ўсялякім чынам клапаціліся аб стварэнні трывалай лініі пераемнасці паміж імперскай дзяржаўнасцю і сваёй уладай. Остгоцкі кароль Тэадорых Вялікі (493-525 гг.) разглядаўся ўсходнерымскімі імператарамі як рымскі магістрат, якому ў кіраванне была
201 Корсунскнй A. Р. Гюшпер Р. Упадок й гйбель Западной Рймской
ймперйй й вознйкновенйе германскйх королевств... С. 43: Кардянн Ф. РІстокй средневекового рыцарства. С. 169.
перададзена асобная правінцыя.203 Сам ён не аспрэчваў гэтай прававой асновы сваёй улады нават на вяршыні магутнасці, а фактычна лічыў сябе пераемнікам заходнерымскага імператара. У яго вачах Італія заставалася res publica готапа, якая супрацьстаяла варварскім народам.204 Таму, як адзначае Ф. Кантамін, «Тэадорых на законных падставах узначаліў рымскае войска, якое, праўда, складалася выключна з германнаў, бо рымляне былі выгнаныя адтуль».205 Усё ж не трэба перабольшваць ступень знікнення рымскіх ваенных традыцый. Нягледзячы на пераважнае панаванне варвараў у войску, рымская вайсковая арганізацыя і ваеннае майстэрства праглядалі праз пазнейшыя наслаенні. Вядомы ў вестготаў, бургундаў і франкаў інстытут графа горада, які спалучаў у сваёй асобе ваенную і грамадзянскую ўладу, меў як рымскія, так і варварскія карані. Захаваўся стары рымскі звычай выдачы грашовых падарункаў ваярам, да якога звярнуўся вестгоцкі кароль Аларых II перад бітвай пры Вуе ў 507 г.206
У грамадзянскай сферы рымскія і варварскія элементы таксама суіснавалі, хаця ў сілу колькаснай перавагі рымскага насельніцтва ў Італіі і гала-рымскага ў Галіі, тут перавага належала рымскаму элементу. У Остгоцкім і Вестгоцкім каралеўствах рымляне займалі высокія пасады ў дзяржаўным апараце, а ў судаводстве захоўвала сілу рымскае права, якое аказала ўплыў і на развіццё германскага права.207
Вынікам стала становішча, якое ў большай ці меншай ступені задавальняла абодва бакі. Паплечнік Тэадорыха вялікага рымлянін Касіядор казаў: «Ведучы вайну, яны (готы Я. Н.) абараняюць інтарэсы ўсяго грамадства». «Яны бяруць на сябе ратную працу дзеля дабра ўсіх. Пакуль гоцкая армія ваюе, рымлянін можа жыць мірна».208 Варварскія каралі хутка ператварыліся з шукальнікаў славы ў дзяржаўных мужоў і
203 Контамнн Ф. Война в Среднйе еека. С. 25.
“ Корсунскмй A. Р. Гюнтер Р. Упадок й гйбель Западной Рймской ймперйй й возуйкновенйе германскйх королевств... С. 180—181.
205 Контамян Ф. Война в Среднйе века. С. 25.
206 Тамсама. С. 26.
207 Корсунскнй A. Р. Гюнтер Р. Упадок й гйбель Западной Рймской ймnepuu й вознйкновенйе германскйх королевств... С. 49—53, 182—187.
ж Цыт. паводле: Контамян Ф. Война в Среднйе еека. С. 27.
пачалі дамагацца сваіх мэтаў і абараняць інтарэсы грамадства не толькі ваенны.мі, але і мірнымі сродкамі, часам выяўляючы добрыя дыпламатычныя таленты. Спачатку іранічную ўсмешку, а затым захапленне выклікае чытанне працытаванага Касіядорам ліста Тэадорыха Вялікага да франкскага караля Кладавея, якое ілюструе пераўтварэнне ліхога бадзяжнага правадыра варвараў у мудрага ўрадоўца: «Бог злучае каралёў святымі сувязямі дзеля таго, каб на іх міралюбівых адносінах засноўваць пажаданы спакой народаў. [...] Каралі ўступаюць у сваяцтва дзеля таго, каб нацыі, падзеленыя паміж сабою, маглі мець адну волю, і каб праз гэтыя сувязі, як праваднікі згоды, аб’ядноўваліся думкі народаў».209 Гоцкія каралі запомніліся сучаснікам і нашчадкам не толькі як абаронцы сваіх краін, але і як падтрымальнікі ў іх унутранага парадку і працвітання, аб чым сведчыць ліст таго самага Тэадорыха да намесніка правінцыі Северыяна, у якім кароль патрабуе захаваць насельніцтва ад залішніх падаткаў і забяспечыць яму правы суд.210 Апафеозам пахвалы варварскаму каралеўству, у якім злучыліся рымская і варварская плыні, стала паэма гала-рымскага арыстакрата V ст. Сідонія Апалінарыя, у якой той апісвае двор вестгоцкага караля Эўрыка. Той самы Сідоній, які асуджаў саступку Арверна (сучасн. Клермон-Феран) гота.м як верны крок да заняволення тамтэйшых жыхароў, пісаў: «I ты, рымлянін, цячэш сюды, прасіць аб дапамозе, і працягваеш рукі да Эўрыка, каб супрацыіаставіць яго сілы фалангам скіфскіх краін, калі Вялікая Мядзведзіца пагражае табе збянтэжаннем». «Так, адной прысутнасцю Марса, які пануе на гэтых берагах, магутная Гарона заступаецца за абмялелы Тыбр».2"
Кассводор, Марк. Внешнйе отношенйя нового варварского правйтельства в Нталйй (начало VI в.). (Пйсьмо Тедодрйха Велйкого к Клодовею, королю франков). (Cassiod. XII Libri Variar.) Ill, 4 // Мсторня средннх веков... С. 245.
210 Касснодор, Марк. Обіцйй характер нового варварского npaeuтельства в Нталйй (начало VI в.). (Нз пйсьма Тедодрйха Велйкого к правйтелю провйнцйй Северйану). (Cassiod. XII Libri Variar.) V, 14 // Нсторвя средннх веков... С. 243-245.
2,1 Сндонвй Аполлннарпй. Двор вестготскйх королей в Гамйй. (Нз перепйскй современнйкое). (Sidon. ApolL). II, 8, IX // Мсторвя средннх веков... С. 408.
Вернемся цяпер з цёплых прастораў Італіі і Галіі ў беларускія пушчы і зробім належныя высновы з нашага экскурсу ў гісторыю Рыма і варвараў, у які мы выправіліся зусім не дарэмна. Мы ўжо адзначылі аналогію знешнепалітычных сітуацый паміж Рымам і германцамі, з аднаго боку, і Руссю (найперш Полацкай зямлёй) і Літвой з іншага. Калі прыгледзецца, то мы заўважым, што і развіццё сітуацыі ішло падобным чынам. Шчыльнае ўзаемадзеянне Полацкай зямлі і Літвы ў XII ст. рухалася ў знешнепалітычным і ваенным рэчышчы і было выклікана крызісам кіравання на землях Русі, які ў Полацку дасягнуў наймацнейшай ступені. Тады як цывілізацыя Русі ў нэлым працягвала сваё паступальнае развіццё, сістэма яе палітычнага кіравання зайшла ў тупік. Крызісныя з’явы знайшлі сваё развіццё ў знешнепалітычнай і ваеннай сферах. Занятыя бясконцымі звадамі паміж сабой і з іншымі князямі Русі, полацкія князі мелі пастаянную і пільную патрэбу ў вайсковай сіле. Між тым вольнае насельніцтва Полаччыны ўсё ў меншай ступені было надзейнай крыніцай яе папаўнення. 3 эканамічнага пункту гледжання, поспехі эканомікі, развіццё вытворчасці і абмену рабілі людзей больш зацікаўленымі ў мірных занятках, чым у ваенных выправах. 3 пункту гледжання палітыкі, бессэнсоўныя дынастычныя спрэчкі князёў мелі мала дачынення да інтарэсаў простага люду і не знаходзілі водгуку ў яго сэрцах. Заклікі князёў да зброі выклікалі апатыю ці нават актыўнае супраціўленне, як гэта адбылося з палачанамі ў 1158 г. Нават спакайнейшая Смаленшчына зведала выпадкі супраціўлення насельніцтва ваеннай актыўнасці Давыда Расціславіча ў 1186 і 1196 гг. Цяжар вядзення вайны ўсё больш прыпадаў на прафесійных ваяроў-дружыннікаў. Аднак пры ўсёй прафесіяналізацыі ваеннай справы дружына была занадта малалікай і нязначнай для вядзення буйных кампаній. Узнікла патрэба ў сіле, якая кампенсавала б змяншэнне апалчэння, што сціскалася, нібы тая шагрэневая скура.
У Полацкай зямлі такой сілай сталі дружыны і апалчэнні падуладных літоўскіх земляў. Можна думаць, што з XI ст. полацкае войска ўключала літоўскія кантынгенты. Паколькі вайсковая служба літоўцаў для Полацка не насіла прафесійны характар і з’яўлялася іх калектыўнай павіннасцю, то малаверагодна, што літоўцы далучаліся да полацка-
га войска індывідуальна. Рачэй, яны змагаліся пад полацкімі сцягамі ў складзе сваіх атрадаў і пад камандаваннем сваіх князёў. Яны не ўключаліся ў структуру ўласна полацкай вайсковай арганізаныі і з’яўляліся элементам, хутчэй. знешнім. чым унутраным. 3 цягам часу становішча змянілася. Падзенне ролі народнага полацкага апалчэння прывяло да адпаведнага росту значэння літоўскіх атрадаў. Ужо пры апісанні бітвы Валадара Глебавіча з Рагвалодам Барысавічам пад Гарадцом у 1162 г. летапісец называе ў складзе войска Валадара толькі літву, не згадваючы ўласна менскія атрады. Літоўцы адыгралі важную ролю ў аблозе Друцка ў 1180 г., паходзе на Ноўгарад у 1198 г. і на роўных з палачанамі змагаліся з крыжаносцамі пад Кукейносам каля 1200 г. Апошняя бітва паказвае, наколькі спрыяла полацка-літоўскаму ваеннаму супраноўніцтву наяўнасць агульнага небяспечнага ворага ў выглядзе нямецкіх крыжаносцаў у Падзвінні. Па урыўкавых звестках летапісаў і хронік цяжка меркаваць, наколькі шчыльна літоўцы ўпісаліся ва ўласна полацкую вайсковую арганізацыю і якую кар'еру пад полацкімі сцягамі зрабілі военачальнікі літоўскага паходжання, аднак адмаўляць іх велізарную ролю ў вядзенні Полацкай зямлёй у XII ст. знешніх і міжусобных войнаў немагчыма. Таксама паражэнні, нанесеныя літоўцамі Полаччыне каля 1185 г., ясна паказалі, наколькі важна мень літоўцаў у якасці прыяцеляў, а не ворагаў.