Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Кантраст паміж вынікамі самастойных ваенных акцый Літвы і праведзеных у саюзе з палачанамі кідаецна ў вочы. Параўнанне паміж спусташэннем Вялікіх Лук і цяжкім ударам па крыжаносцах у Лівоніі з аднаго боку і паражэннем
l6S Лнвонская «Старшая» рнф.мованная хроннка. (Livlandische
Reimschronik.). 503-511 // Матузова В. й. Назарова Е.Л. Крестоносцы й Русь. С. 70.
169 Новгородская первая летопясь. С. 45.
170 Heinrici Chronic. Lyvon. V, 3. С. 109.
ад наўгароднаў і хуткім адступленнем з Земгадіі з іншага, было яўна не на карыснь апошніх падзей. Разумелі гэта і літоўскія князі. Ранняя літоўская дзяржаўнасць мела ваенізаваны характар і мусіла развівань сябе праз экспансію на суседнія землі. Гэтая задача была галоўнай для літоўскай знешняй палітыкі ў канцы XII ст. Аднак яе вырашэнне стрымлівалася недастатковай наяўнасцю эканамічных і людскіх рэсурсаў, а таксама сілай яе бліжэйшых суседзяў. Каб пераадолець гэтую неадпаведнасць, літоўскія князі мусілі лепей дастасаваць сваё неаспрэчнае ваеннае майстэрства да вырашэння палітычных задач, а таксама падмацаваць збройную сілу заключэннем палітычных саюзаў.
Увогуле, калі мы кінем уважлівы позірк на кожную з даследаваных намі палітычных адзінак, — Полацкую, Смаленскую, Тураўскую землі, Літву і яцвягаў, — то ясна ўбачы.м, што кожная з іх жыла ў канцы XII ст. у стане нейкага пералому, які праходзіў паміж развітаннем з мінулым і чаканнем новага. Для палачан, смалян і тураўцаў гэта было развітаннем са спадчынай старой Русі, якая зжыла сябе як палітычнае ўтварэнне і паступова адыходзіла ў цемру стагоддзяў. Адыход гэты быў, аднак, доўгі.м, цяжкім і пакутлівым. У сілу многіх прычын князі працягвалі крывавую барацьбу за аднаўленне адзінай Кіеўскай дзяржавы ці панаванне на яе аскепках. Нават для Полацкай зямлі, якая вызвалілася ад кіеўскага панавання яшчэ ў пачатку XI ст., XII стагоддзе было кіевацэнтрычным. Палітыка полацкіх князёў была альбо накіраванай супраць Кіева з мэтай захавання сваёй незалежнасці, альбо падпарадкаванай Кіеву ці іншай пануючай на той час у Русі палітычнай групоўцы. У апошнім выпадку гэта рабілася ў выглядзе вымушанага ка.мпрамісу з-за нястачы ў Полаччыны дастатковых сіл для барацьбы. Тады полацкім князям даводзілася весці сваіх ваяроў, каб змагацца пад чужымі снягамі і за чужыя інтарэсы. У рознай ступені ўдзельнічалі ў войнах на тэрыторыях былой Кіеўскай дзяржавы і Смаленшчына з Тураўшчынай. Бясконцая варажнеча і звады не прынеслі карысці ніводнай з трох гэтых земляў.
Занятыя звадамі паміж сабой, з позіркам, пастаянна звернутым да Кіева, рускія князі не заўважылі, як на іх паўночна-заходняй псрыферыі ўзнікла новая сіла, гатовая змагац-
ца з імі за ўплыў і магутнасць у рэгіёне ваяўнічыя яцвягі і Літва. Але і Літва з яцвягамі, унутраная сіла якіх патрабавала выйсця ў выглядзе экспансіі суседніх земляў, пасля бліскучага пачатку ў 1180-х гг. сутыкнуліся з перашкодамі ў выглядзе моцных яшчэ рускіх княстваў і недахопу ўласных рэсурсаў. Таму і балцкія князі мусілі накіраваць стыхійную энергію набегаў у патрэбнае рэчышча, каб забяспечыць поспех сваёй экспансіі.
Пытанні, якія стаялі перад кожнай з дзяржаў, не абмяжоўваліся патрэбнасцю проста пераасэнсаваць сваё ранейшае становішча і пераставіць націск у выпрабаваных напрамках знешняй палітыкі. Сітуацыя на знешнепалітычнай арэне рэгіёну ўскладнілася з’яўленнем новых дзейных сіл, якія былі патэнцыйна смяротнай пагрозай для ўжо існуючых там дзяржаў. Адной з такіх сіл былі крыжаносцы ў Падзвінні. Сама ідэя крыжовага паходу з мэтай распаўсюджвання каталіцкай версіі хрысціянства не пакідала надзеі на спакойнае жыццё ні русінам-схізматам, ні паганцамлітоўцам. У тэорыі крыжовы паход мусіў скончыцца толькі з абарачэннем у правільную веру ўсіх няверных, на практыцы ж ён мог скончыцца на тым рубяжы, ня якім дазвалялі наяўныя рэсурсы. А рэсурсамі крыжаносцаў былі неверагодная моц папскага стала і шматлікае ваяўнічае заходнееўрапейскае рыцарства. Таму крыжовая небяспека была болей чым рэальнай для Полацка, Літвы, а потым і Валыні з Берасцем, Драгічынам і яе іншымі пабужскімі ўладаннямі. Па гэтай прычыне дзяржавы на беларускіх землях мусілі не толькі паасобку вызначыць шляхі вырашэння сваіх знешнепалітычных праблем. Яны мусілі таксама выпрацаваць узаемапрымальную мадэль адносін, якая б не толькі дазваляла ім эфектыўна вырашаць праблемы ў стасунках паміж сабой з дапамогай саюзаў ці стрымлівання, але і ў патрэбных выпадках выступаць адзіным фронтам супраць знешняй небяспекі.
Такое становішча пералому паміж старым і новым вымушае нас думаць, што гістарычнае значэнне XII стагоддзя заключалася не ў ягоных падзеях саміх па сабе. XII ст. было рыцарсцвенным і бліскучым, але ў той жа час хаатычным і сумбурным. Перапоўненая войнамі, ягоная дзея пакідала ўражанне рачэй таптання на месцы, чым руху наперад і
збірання праблем рачэй, чым іх вырашэння. Таму мы не зробім вялікай памылкі, калі ацэнім гэты перыяд гісторыі беларускіх земляў не столькі па ягоных падзеях, як па тым становішчы, у якое ён па-ставіў Полацкую. Смаленскую, Тураўскую землі і Літву з яцвягамі, і па тых падмурках, якія ён збудаваў для вырашэння ім жа створаных праблем. Аб гэтым і пойдзе гаворка ў наступнай частцы даследавання.
Раздзел 2.
Уплыў вайны на развіццё грамадства
А) Ваенны фактар у палітычным развіцці грамадства
На першы погляд, наша імкненне разглядаць XII ст. у асноўным як пралог да наступных падзей можа падацца дзіўнаватым. Гэта выглядае як дэтэктыў з ужо вядомым канцом, бо такія падзеі XIII ст., як утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, барацьба з крыжакамі, паступовае праяўленне абрысу будучай Беларусі, дрэйф земляў Русі ў розныя бакі пасля ваенных катастроф сярэдзіны стагоддзя, апісаныя даследчыкамі вельмі падрабязна. Прыгледзеўшыся, мы заўважым, што падабенства да заканчэння дэтэктыва сапраўды прысутнічае. Мы бачым герояў і ў асноўных рысах ведаем іх учынкі, але карані і матывы іх дзеянняў вядомыя слаба, бо, захапіўшыся развязкай падзей, тыя, хто даследаваў XIII ст., менш увагі звярталі на іх завязку. Часта робяцна спробы асэнсаваць найважнейшыя працэсы грамадскага развіцця беларускіх земляўу XIII ст. зыходзячы з семантычнага тлумачэння пэўнай фразы ў летапісе і звесці іх да механічнага набору асобных ваенных і палітычных падзей, якія склаліся пэўным чынам, але пад уплывам выпадковых фактараў маглі скласціся цалкам адрозна, як шкельцы ў калейдаскопе. Гісторыя набывае выпадковы і суб’ектывізаваны характар, залежны ад адвольных учынкаў дзейных асоб і збегу абставін. Будучы аддаленымі на светлавыя гады ад гістарычнага дэтэрмінізму, мы усё ж мусім прызнаць, што падзеі XII ст. ужо праторылі рэчышчы, у якіх персанажам ХШ ст. даводзілася дзейнічаць, і да пэўнай ступені прадвызначылі лініі іх паводзін. Таму будзем ласкава прасіць чытача не крыўдаваць на нас за незавершанасць нашага дэтэктыва. Справа гэтая была зроблена яшчэ да нас, і мы толькі спрабуем трошкі дапамагчы майстрам заканчэння разабрацца з завязкай.
Перш за ўсё, нас, вядома ж, будзе цікавіць падітычнае развіццё беларускіх земляў і вайна як дэманічны элемент палітыкі, які з аднолькавай сілай можа дапамагчы сваім гаспадарам дасягнуць чаканых мэтаў ці выйсні з-пад кантролю і іх знішчыць. Асноўным палітычным працэсам XII ст. на той частны беларускіх земляў, якая належала да Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы, было драбленне існуючых дзяржаў на асобныя ўдзелы. На шэраг удзелаў распалася Полаччына. 3 Кіеўскай дзяржавы выдзеліліся Смаленская і Тураўская землі, з якіх у меншай ступені С.маленшчына і ў большай Тураўшчына таксама зведалі працэс драблення. З’ява гэтая адбывалася натуральна і нагадвала працэсы ў іншых краінах Еўропы. Развіццё дзяржаўнай інфраструктуры на прасторах Русі рабіла магчымай і мэтазгоднай аўтаномію асобных земляў у супрацьвагу вялізным і няўклюдным раннесярэднявечным дзяржавам, якія страцілі эфектыўнасць і не адпавядалі запытам грамадства. Поспехі мясцовай гаспадаркі ў спалучэнні з яе натуральным характарам стваралі эканамічны падмурак самадастатковасці асобных земляў. Аб’ектыўныя памкненні земляў да самастойнасці знаходзілі прыхільную рэакцыю з боку князёў. Ранейшая сістэма часовага прызначэння князя для кіравання асобнай зямлёй з наступнай ратацыяй рабіла іх становішча нетрывалым і ненадзейным. Укняжанне ў асобнай зямлі і магчымасць перадачы свайго стала ў спадчыну значыла замацаванне іх статуса і задавальненне асабістых амбіцый. Спалучэнне аб'ектыўных патрэбнасцяў земляў і суб’ектыўных імкненняў князёў прывяло да распаду Полацкага княства і Кіеўскай дзяржавы і за.мацавання на мясцовых сталах асобных дынастый, а войны за адасабленне склалі значную частку падзей палітычнай гісторыі. На этапе заваявання самастойнасці ўнутрыпалітычнае становішча розных полацкіх удзелаў, Смаленскай і Тураўскай земляў характарызавалася супадзеннем інтарэсаў князя, мясцовай знаці і паспольства і адсутнасцю вялікіх канфліктаў паміж імі. Ваенныя акцыі звычайна праходзілі пры актыўным удзеле народнага апалчэння. У гэтай сувязі дастаткова прыгадаць мужную абарону Глебам Усяславічам Менска ў 1104 і 1117 гг. пры падтрымцы насельніцтва, народную падтрымку ваенных мерапрыемстваў Расціслава Мсціславіча Смаленскага ці су-
меснае адстойванне Юр'ем Яраславічам і тураўцамі незалежнасці сваёй зямлі ў 1158 г.
Сітуацыя неўзабаве змянілася. Замацаванне асобных адгалінаванняў Рагвалодавічаў і Рурыкавічаў на мясцовых сталах прывяло да таго, што князі пачалі разглядань свае землі як «вотчыны», то бок як нейкую дадзенаснь, якой вольна было распараджацца паводле свайго жадання. Князі пераставалі разглядаць сябе як урадоўцаў. пастаўленіях да ўлады са згоды паспольства зямлі дзеля абароны яе інтарэсаў. Дзяржаўны апарат у асобе князёў і іх дружын набываў самадастатковасць і пераследаваў у першую чаргу свае ўласныя інтарэсы. Гэтая тэндэнцыя знайшла выражэнне ў бясконцых войнах паміж князямі з мэтай пераразмеркавання ўдзелаў, памнажэння сваёй магутнасці і ўплыву, набыцця матэрыяльных каштоўнасцяў. Міжкняская барацьба набыла дынастычную форму. Змаганне ішло за інтарэсы княскіх сем’яў, а не земляў. Прэтэнзіі на той ці іншы стол грунтаваліся на прынцыпах старшынства ці спадчыннасці, абумоўленых не інтарэсамі зямлі, а асабістымі роднаснымі адносінамі паміж адгалінаваннямі княскіх родаў. Саюзы паміж князямі часта заключаліся ўформедынастычных шлюбаў, што пры вызначэнні напрамкаў знешняй палітыкі прыводзілада перавагі асабістых сувязяў над грамадскімі інтарэсамі. У выніку палітыка на Русі набыла характар найскладанейшага хітраспляйення саюзаў і варожасці паміж ш.матлікімі адгалінаваннямі княскіх родаў. Другараднага канфлікту з-за перыферыйнага горада магло бьшь дастаткова, каб прывесці ў рух усю палітычную сістэму Русі з непрадказальнымі наступствамі.