Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
ІЯ Лысенко П. Ф. Туровская земля IX—XIII вв. С. 258—259.
,4|) РІпатьевская летопнсь. Ст. 491-492.
141 Тамсама. Ст. 510.
142 Тамсама. Ст. 520.
143 Тамсама. Ст. 527.
3 вяртаннем на тураўскі стол Ізяславічаў самастойнасць Тураўскай зямлі аформілася канчаткова. 3 укняжаннем уласнай дынастыі піраміда дзяржаўнай будовы Тураўшчыны набыла завершаны выгляд. Тое, што не ўдалося мяккасардэчнаму Вячаславу Уладзіміравічу. ажыццявіў прадпрымальны Юры Яраславіч. У яго і яго спадкаемцаў хапіла кемлівасці, каб усвядоміць абмежаванасць рэсурсаў зямлі, якая страціла вялікую частку тэрыторыі і насельніцтва, і таму абмежавацца ўтрыманне.м свайго і не спакушацца цяжкадасягальнымі мэтамі. Тураўскія князі не праводзілі ўадносінах да суседзяў агрэсіўнай палітыкі і нават не спрабавалі адваяваць страчаныя землі. Паслядоўна і настойліва яны займаліся ўнутранымі справамі зямлі, у знешніх пытаннях абмяжоўваючыся следаваннем у рэчышчы палітыкі мацнейшай на канкрэтны момант княскай групоўкі. Распад зямлі на асобныя ўдзелы, які адбыўся дзесьці паміж 1167 і 1174 гг., не суправаджаўся ўнутранымі войнамі, а абагульненне летапісцам розных прадстаўнікоў дынастыі пад назвай князёў тураўскіх і пінскіх дае падставы думаць аб іх мірных узаемаадносінах і каардынацыі іх знешняй палітыкі.’44
3 аднолькавай паслухмянасцю князі Тураўскай зямлі абаранялі Паўднёвую Русь ад полаўцаў і пустошылі яе па загаду іншых рускіх князёў. У 1162 г. Святаполк Юр’евіч хадзіў на полаўцаў з Мсціславам Ізяславічам. У 1167 г. Глеб Юр’евіч па загаду Расціслава Мсціславіча ўдзельнічаўу канеўскай варце. У 1171—1172 гг. Святаполк разам з выгнаным Мсціславам Ізяславічам удзельнічаў у ягоных кампаніях супраць Кіева. У 1173 г. князі тураўскія, пінскія і гарадзенскія былі ў дасланым Андрэем Багалюбскім на Расціславічаў войску. Нарэшце Мсціслаў Гарадзенскі, Яраслаў Пінскі і Глеб Юр’евіч Дубровіцкі падзялілі са Святаславам Усеваладавічам і Рурыкам Расціславічам славу бліскучай перамогі над полаўцамі ў 1183 г.145 У адплату тураўскія князі атрымлівалі спрыянне магутных уладароў Русі ў вырашэнні ўнутраных праблем. Адразу ж пасля заключэння міру паміж Юр’ем Яраславіча.м і Расціславам Мсціславічам у 1162 г. вялікае войска, якое складалася з атрадаў Рурыка Расцісла-
144 Лысенко П. Ф. Туровская земля IX—XIII вв. С. 261.
145 йпатьсвская летопмсь. Ст. 628—633.
віча, Святаслава і Яраслава Усеваладавічаў, Алега Святаславіча, крыўскіх (відань, полацкіх) князёў і Святаполка Юр’евіча, хадзіла на Слуцк супраць Уладзіміра Мсціславіча. Апошні вымушаны быў саступіць Слуцк і аддайь сябе пад уладу Расніслава Мсціславіча, які даўяму Трэполь.І46Такім чынам, лаяльнасць кіеўскаму князю вельмі хутка акупілася адваяваннем раней страчанага Слуцка.
He здабыўшы вялікай магутнасці і выбітнага становішча паміж іншых рускіх земляў, тураўскія князі ў XII стагоддзі асцярожнай палітыкай згоды з мацнейшымі захавалі мір, бяспеку і дабрабыт сваёй зямлі. Гэтую ж лінію паводзін яны працягнулі і ў наступнае стагоддзе. Пры змяненні знешнепалітычнага раскладу сіл у рэгіёне Тураўская зямля была патэнцыйным саюзнікам для ўзнікаючых прэтэндэнтаў на гегемонію.
Перш чым перайсці да разгляду ваеннай гісторыі Літвы і яцвягаў, варта сказаць некалькі словаў пра заселеныя русінамі панямонскія землі, якія межавалі непасрэдна альбо нават церазпалосна з яцвяжскі.мі і літоўскімі тэрыторыямі. У XII ст. яны заставаліся на другім плане ваенных і палітычных перыпетый, але ўжо ішлі па шляху палітычнага і эканамічнага развінця, які вывеў іх на першыя ролі ў падзеях стагоддзя наступнага. Паколькі дзяржаўная арганізацыя панямонскіх рускіх земляў мела свае карані ў падтрыманай полацкімі і кіеўскім князямі каланізацыі, князі панямонскіх гарадоў працягвалі падтрымліваць цесныя сувязі з метраполіяй, захоўвалі ёй вернасць і без пярэчанняў выстаўлялі свае вайсковыя кантынгенты для сумесных кампаній. Князі Гародні (Горадна), вядомыя па летапісных звестках з 1116 г., знаходзіліся ў сферы палітычнага ўплыву кіеўскіх, а затым валынскіх князёў. Гарадзенскі князь Усеваладка на загад Мсціслава Уладзіміравіча Кіеўскага прыняў удзел у паходзе на Полацкую зямлю ў 1128 г. і ў карнай экспедыныі ў Літву ў 1131 г. Ягоныя дзеці Барыс і Глеб падзялілі славу кааліцыйнай перамогі над Уладзімірам Галіцкім у 1144 г. У 1168, 1170 і 1184 гг. гарадзенскія ваяры бралі ўдзел у змаганні з полаўцамі.147 Дзякуючы сваёй аддаленасні ад асноўных цэн-
146 йпатьевская летогшсь. Ст. 521.
147 Гісторыя Беларусі. Т. 1. С. 210—211.
траў палітычнага жыцця Русі, Панямонне пазбегнула многіх знясільваючых міжусобіц, але самастойнай сілай яшчэ не стала.
У той час, як палітычнае развіццё земляў Русі ўступіла ў перыяд крызісу, землі Літвы і янвягаў толькі яшчэ стаялі на парозе ўзнікнення дзяржаўнасці. Суседства з Поланкай зямлёй і кіеўскімі ўладаннямі служыла паскаральнікам унутрыпалітычных працэсаў на балцкіх землях і з'яўлення аддзеленай ад рэшты грамадства ўлады. Асновай узнікаючай улады служыў вайскова-дружынны слой на чале з князямі.
Дакладны час афармлення літоўскай дзяржаўнасці вызначыць цяжка. Тагачасныя летапісы і хронікі мала звяртаюць увагі на Літву і яцвягаў, якія рэдка выходзяць з ценю Русі. Т. Баранаўскас, абапіраючыся на апіса,нне ўнутранага ладу «каралеўства» Нецімера і дадзеныя аб інтэнсіўным будаўніцтве драўляных замкаў у якасні княскіх рэзідэнцый, лічыць, што XI ст. было часам узнікнення Літоўскага княства на аснове аднайменнай зямлі аўкштайцкага культурнага арэалу.148 Мы можам прызнаць блізкасць Нецімеравага «каралеўства» да таго, што трапляе пад азначэнне дзяржавы. Пры гэтым слабасць ці адсутнасць культурнага слою ў многіх драўляных замках гаворыць аб іх большай блізкасці да ранейшых гарадзішчаў-сховішчаў, чым да княскіх рэзідэнцый. Вылучэнне і спецыялізацыя ўлады не выглядаюць настолькі яскравымі. Калі працягваць аналогію з Руссю ці з любой іншай раннесярэднявечнай дзяржавай, нам здаецца, што больш выразным паказчыкам спеласні дзяржаватворчых працэсаў з’яўлясцца актывізацыя ваеннай дзейнасці. Паколькі асноўнымі функцыямі ўлады на золку дзяржаўнасці з’яўляецца абарона грамадства ад знешніх ворагаў і, наадварот, памнажэнне магутнасці і багацця шляхам агрэсіі супраць суседзяў, індыкатарам трываласці ўлады можа быць дасягнуты ёй узровень вайсковай арганізацыі, дастатковы як для абароны сваёй зямлі, так і для наступальных дзеянняў. Таму паспрабуем выкарыстаць актывізацыю ваенных дзеянняў балтаў супраць іх суседзяў як паказчык станаўлення іх дзяржаўнасці. Гэты ж паказчык можа быць ужыты і для вызначэння ранніх цэнтраў яе ўзнікнення.
148 Baranauskas Т. Lietuvos valstybes istakos. 259.
Яшчэ ў XI ст. мы бачым балцкія землі ўцягнутымі ў барацьбу з Поланкам і Кіевам. Гэтыя войны насілі выразна абарончы характар і не маглі яшчэ сведчыць аб дастатковым узроўні літоўскаіі і яцвяжскай вайсковай арганізацыі. Такое становішча захавалася і на пачатку XII ст. У 1112 г. «Ярославь ходн на Ятвязь сынь Святополчь н победн я».149 Але, відаць, сіла супраціўлення яцвягаў вырасла, і дасягнутую перамогу спатрэбілася замацавань. бо ў наступным годзе «ходн Ярославь сынь Святополчь на Ятьвягы второе н победн я».150 Да гэтага ж часу адносяцца першыя ненадзейныя звесткі аб наступалычых ваенных дзеяннях з боку літоўцаў. Гал Анонім паведамляе нам аб ваенных дзеяннях польскага караля Баляслава 111 Крываротага супраць прусаў у пачатку XII ст.151 Тэадор Нарбут дадае, што ў няўдалым нападзе прусаў на Мазовію ў 1112 г. удзельнічалі і літоўцы.152 Выключаць магчымасць гэтага нельга, але, ведаючы вольнае абыходжанне Нарбута з фактамі, залішне давяраць ягонаму паведамленню таксама не варта.
У другой чвэрці XII ст. літоўцы і яцвягі ўжо становяцца сілай, здольнай уплывань на зыход міжусобных войнаў паміж князямі Русі і Полыдчы. У якасці прыкладу можна яшчэ раз згадаць паход Мсціслава Уладзіміравіча на Літву ў 1131 г. Мсціслаў не мог лічынь пакарэнне Полацкай зямлі скончаным, пакуль не быў нанесены ўдар Літве як асноўнаму полацкаму васалу і крыніцы яго вайсковай сілы. Сам гэты факт гаворыць аб многім. Яшчэ больш уражвае і падкрэслівае ўзрослую моц Літвы той факт, што, нягледзячы на спусташэнне сваёй тэрыторыі кіеўскім войскам, літоўцы былі ў стане аказаць годнае супраціўленне і разбінь адзін з кіеўскіх палкоў, у той час як палачане мусілі здацца Мсціславу без бою.
Важным фактарам сілы яцвягаў і літоўцаў быў іх саюз з прусамі, з чым даводзілася лічыцца і польскім, і рускім правіцелям. У 1145 г. Усевалад Олыавіч накіраваў сваіх братоў Ігара і Святаслава па іх жа просьбе ў дапамогу кракаўскаму князю Уладзіславу супраць ягоных братоў Баляслава і
149 Нпатьевская летопнсь. Ст. 273.
150 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 289.
151 Gall. Anon. Il, 42. Ill, 24. C. 132.
152 Narbutt, Teodor. Dzieje starozytne narodu litewskiego. Wilno, 1838. T. 3. 279-280.
Мешка. Баляслаў з Мешкам вымушаныя былі заключыць мір, аддаўшы Уладзіславу нскалькі сваіх гарадоў, а Ігару Ольгавічу — Візну ў Мазовіі.15’ He будзем забывацца, што ў 1142 г. Ігару ўжо дасталіся некалькі ўдзелаўТураўскай зямлі, якая прылягала да яцвяжскіх земляў з паўднёвага ўсходу. Перадача яму Візны, якая ляжала паміж прускімі і яцвяжскімі землямі, забяспечвала сям’і Ольгавічаў сувязь з балцкімі плямёнамі і магчымасць з іх дапамогай умешвацца ў польскія справы. Менавіта гэта і было зроблена ў 1146 г., калі русіны і прусы забяспечылі Уладзіславу перамогу над ягонымі братамі. Перамога, аднак, аказалася кароткатрывалай і для Уладзіслава, які неўзабаве ўцёк у Германію, і для Ольгавічаў. Смерць Усевалада Ольгавіча аддала кіеўскі стол Ізяславу Мсціславічу, які ўжо ў 1147 г. дапамог Баляславу IV Кучараваму войскамі ў яго паходзе супраць прусаў.154 Такім чынам, калі Ольгавічы падтрымлівалі з прусамі і яцвягамі сяброўскія адносіны, то Манамахавічы былі зацікаўленыя ў іх паслабленні. У 1149 г. ужо Ізяслаў звярнуўся да Баляслава па дапамогу ў барацьбе за Кіеў, з якога быў толькі што выгнаны Юр’ем Даўгарукім. Баляслаў з братам Індрыхам (Генрыхам) рушылі ў паход, але Мешка вымушаны быў застацца ў Польшчы «стеречн землн своея от Прус».155 Як адзначае У. Т. Пашута, «для польскіх князёў яцвяжская пагроза заставалася, як відаць, суворай рэальнасцю».156 Падзеі ў прускіх і яцвяжскіх зе.млях былі важным чыннікам і рускай палітыкі, паколькі аказвалі ўплыў нават на зыход барацьбы за Кіеў.