Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
74.64 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Падзенне Кіева пакінула на Русі два асноўных цэнтры прыцягнення сілы: Расціславічаў і Андрэя Багалюбскага. Першапачаткова паміж імі ўсталяваліся прыязныя адносіны. Пасля кіеўскай кампаніі Раман і Мсціслаў Расціславічы разам з суздальцамі, мурамцамі, разанцамі і палачанамі хадзілі на Ноўгарад, але пацярпелі там цяжкае паражэнне. Неўзабаве папсаваліся і адосіны з Андрэем. У 1173 г. у выніку складаных перыпетый Раман Расціславіч сеў на кіеўскім стале. Але Андрэй цяпер патрабаваў у Расціславічаў выдачы людзей, нібыта вінаватых у атручэнні яго брата Глеба. Напаткаўшы адмову, ён загадаў братам ачысціць Кіеў, Вышгарад і Белгарад. Раман у працягтрадыцыйнай лініі па-добраму сышоў з Кіева, але іншыя браты былі менш схільныя да кампрамісаў. Разышоўшыся па сваіх гарадах, яны сустрэлі вялізнае войска Андрэя пад камандаваннем ягонага сына Юр’я, што складалася з прадстаўнікоў мала не ўсёй Русі, якая дрыжала перад грознай воляй суздальскага ўладара. Андрэй вымусіў ісці на Кіеў нават Рамана. Усё ж у выніку гераічнай абароны Мсціславам Расціславічам Вышгарада і наступных ваенных дзеянняў на Дняпры ў верасні 1173 г. суздальцы пацярпелі паражэнне і вымушаныя былі адступіць."7
17 йпатьевская летопнсь. Ст. 572—578.
Расціславічы ізноў ухіліліся ад кантролю над Кіевам і толькі затым паспрабавалі вырашыць праблемы шляхам перамоў, папрасіўшы ў Андрэя згоды на вяртанне Рамана на кіеўскі стол. Згода не спатрэбілася, бо Андрэй быў забіты ў выніку баярскай змовы, і Раман мог ізноў бяскроўна вярнуцца ў Кіеў. Княжанне ягонае там працягнулася да 1176 г., калі дасланыя ім войскі пацярпелі паражэнне ад полаўцаў пад Растоўйам. Адной з прычын паражэння быў факт спазнення Давыда Расдіславіча на поле бою. Святаслаў Усеваладавіч Чарнігаўскі імгненна скарыстаўся гэтым як нагодай, каб запатрабаваць у Рамана выгнання Давыда з Вышгарада. Раман адмовіўся, і ў паветры ізноў запахла вайной. Тады кіеўскі князь, як і раней, выйшаў з горада і накіраваўся да Белгарада. Святаслаў заняў Кіеў. Расціславічы ж пачалі рыхтавацца да баявых дзеянняў. Пачуўшы аб гэтым, Святаслаў пачаў адступленне, якое перайшло ва ўцёкі."8 Вайна магла пранягвацца бясконца, але Раман ізноў праявіў дальнабачнасць і вытрымку. «Раман, разважыўшы дастаткова, што вялікае княжэнне Кіеўскае нічога больш акрамя толькі адной назвы не мела, князі ўжо ні за што яго не лічылі і ўсе роўнымі быць яму меліся, а гарадамі і воласцямі, якія здаўна ўласна да яго, як Пераяслаўль, Драўляне і да Луцка належалі, усе іншыя князі завалодалі і ніякіх прыбыткаў і войскаў, акрамя Кіева, не засталося, і толькі дзеля гэтага імені многа так крыві льецца і дзяржава спусташаецца, дзеля таго вырашыў, варожасці ўнікаючы, саступіць яго Святаславу, які так зацята яго дамагаецца. I даслалі яму сказаць ад усёй брацці: «Мы не хочам больш варагаваць, але шукаючы міру і спакою Рускай зямлі, аддаем табе Кіеў»."9
Намінальны цэнтр Русі дастаўся Святаславу, рэальная ж улада над ёй Расціславічам. Гэты факт нязменна прыводзіў Ольгавіча ў ярасць. У 1180 г. заклапочаны тым, што Расціславічы могуць перашкодзіць яму ў барацьбе з растова-суздальскім князе.м Усеваладам Юр'евічам, Святаслаў вырашыў дзейнічаць на апярэджанне. Ён паспрабаваў захапіць Давыда Вышгарадскага падчас палявання, але той паспеў уцячы да Рурыка. Рурык стаў збіраць сілы супраць
118 Мпатьевская летопксь. Ст. 603-605.
119 Татмшев В. Н. Нсторйя Россййская. Т. 3. 28(30]. С. 114—115.
Ольгавічаў на поўдні. а Давыд накіраваўся ў Смаленск. Па дарозе ён даведаўся аб смерці брата Рамана і заняў смаленскі стол.12" Чарнігаўцам у саюзе з усёй Полацкай зямлёй удалося адагнаць яго ад Друцка, але ў іншым Смаленская зямля пацярпела вельмі мала. Ты.м часам на гюўдні Рурыку ўдалося дамагчыся перамогі над саюзнымі Усеваладу полаўцамі. Мір быў заключаны на ранейшых умовах: Святаслаўатрымаў Кіеў, Рурык рэшту Кіеўшчыны. Пазней мір быў змацаваны шлюба.мі двух сыноў Святаслава з князёўнамі Манамахавага роду. Ізноў Ольгавічам не ўдалося зрабіць нічога супраць жалезнай хваткі Расціславічаў на Русі. Што яны ні прадпрымалі, расклад сіл вяртаўся да ранейшага становішча, як зачараваны! Усталяваная Расціславам знешнепалітычная сістэма прадэманстравала проста звышнатуральную моц і жыццяздольнасць! Выкарыстоўваючы Кіеў як разменную манету ў гульні супраць Ольгавічаў, Давыд і Рурык выратавалі ад разбурэння свае землі, захавалі рэсурсы і магутнасць і забяспечылі свае доўгатэрміновыя інтарэсы.
Цікава адзначыць, што на палітычную сцэну выходзіла новая сіла, якая была яшчэ менш зацікаўленай у правядзенні Смаленскам актыўнай палітыкі на поўдні. Гэтай сілай было смаленскае веча. Калі Расціславічы мала даражылі Кіевам, але захоўвалі ў Паўднёвай Русі пастаянную прысутнасць, смаленскае паспольства было і зусім схільным да таго, каб абмежавацца абаронай выключна сваіх бліжніх рубяжоў і засяродзіцца на ўнутраных справах. Пасля паражэння ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча ад полаўцаў у 1185 г. Святаслаў Усеваладавіч выклікаў Давыда Расціславіча з войскам на абарону стратэгічных рубяжоў Русі. Давыд і смаляне дайшлі да сумнавядомага Трэполя на Стугне, калі полаўцы аблажылі Пераяслаўль. Святаслаў загадаў Давыду рушыць на паратунак гораду, але войска ўзбунтавалася. Маўляў, дайшоўшы да Кіева, яно задачу выканала, а іншай бітвы шукаць не варта. Відавочна, смаляне ўсё больш дбалі пра інтарэсы толькі сваёй зямлі і ўсё менш цікавіліся справамі агульнарускімі.121
Тым не менш, у пазнейшыя гады свайго княжання Давыд перайшоў да агрэсіўнай антыольгавіцкай палітыкі. Гэ-
120 Гіпатьевская летопнсь. Ст. 614—618.
121 Тамсама. Ст. 647.
тым самым ён пайшоў супраць натуральнай тэндэнцыі засяроджвання на мясцовых інтарэсах, якая ахапіла большасць рускіх земляў. Больш за тое, ён парушыў і ўсталяваную яго банькам і братам Раманам практыку вырашэння знешнепалітычных праблем па магчымасні мірным чынам. Вынікі атрымаліся не самымі лепшымі. Ужо ў 1190 г. Давыд меў са Святаславам Усеваладавічам нейкія спрэчкі з-за памежных тэрыторый.122 Пасля смерні Святаслава ў 1194 г. становішча абвастрылася яшчэ больш. Рурык Расціславіч заняў Кіеў і наладзіў там урачыстую сустрэчу Давыду. Браты адчулі сябе на вяршыні магутнасці і вырашылі з гэтага напоўніцу скарыстацца. Малатаго, што цяпер яны валодалі і Кіевам, яны захацелі нейтралізаваць нават патэнцыйныя пагрозы сабе. Яны запатрабавалі ў Ольгавічаў адмовіцца ад любых прэтэнзій на Смаленск і Кіеў у будучыні. Калі ў дачыненні да Смаленска гэта выглядала лагічна, то гісторыя Кіева пасля распаду Кіеўскай дзяржавы ўяўляла сабой суцэльныя перамены князёў розных фамілій на кіеўскім стале ў адпаведнасці з правам старшынства. Зразумела, такога права ў будучыні Ольгавічы пазбавіцца не хацелі і пагаджаліся на адмову ад Кіева толькі пры жыцці цяперашніх князёў, але не іх дзяцей. У 1195 г. Рурык прапанаваў ім у якасці кампенсацыі Віцебск, але па нейкі.х прычынах Ольгавічы захацелі ўзяць горад сілай. Далейшыя падзеі прывялі да апісанага намі віцебскага паражэння Давыда.123 У дадатак смаленскія ўладанні былі спустошаныя саюзнікам Ольгавічаў Раманам Уладзіміравічам. Давыд разам з Рурыкам і Усеваладам Юр’евічам у адказ ваяваў падуладных Чарнігаву вяцічаў. Вынікі вайны былі для смаленскага князя несуцяшальнымі. Ольгавічы заключылі патрабаваную дамову, але без працягу яе на наступныя пакаленні. Але і такі сціплы вынік быў дасягнуты цаной значных ахвяр. Смаленская зямля, што раней рэдка цярпела ад нашэсйяў, цяпер сама спазнала цяжар вайны. Па заканчэнні гэтай вайны, 23 красавіка 1197 г., Давыд Расціславіч памёр.124
Падсумоўваючы знешнепалітычную гісторыю Смаленскай зямлі ў XII ст., мы можам па праву назваць яе адной з
122 Голубовскнй П. В. Нсторйя Смоленской зешй. Кнев, 1896. С. 283.
12 йпатьевская летопясь. Ст. 688-693.
124 йпатьевская летопнсь. Ст. 702—706.
найшчаслівейшых земляў тагачаснай Русі. Дасягнуўшы магутнасці і ўнікнуўшы вялікіх страт, яна была абавязана гэтым палітычнаму таленту сваіх князёў. Здабыўшы самастойнасць без барацьбы са сваёй метраполіяй, Смаленшчына нават патрапіла скарыстоўваць Кіеў як складнік знешнепалітычных камбінацый, закліканы забяспечваць яс інтарэсы. Расціслаў, Раман і да пэўнай ступені Давыд разглядалі спакой і заснаваны на гандлі эканамічны росквіт свайго краю ў якасці прыярытэту. Кіеўскія землі яны разглядалі як пярэдні край абароны, якім можна было завалодаць пры спрыяльных абставінах. але які выгодна было аддаваць сапернікам у якасці разменнай карты, каб пакінуць за сабой рэальную ўладу і ўплыў у рэгіёне. Пакуль смаленскія князі прытрымліваліся такой палітыкі, яны былі здольныя адужаць любую пагрозу звонку. Mou Ольгавічаў узрастала і падала. Тыраны з растоўскіх і суздальскіх земляў прыходзілі з вялікімі арміямі толькі каб праз кароткі час ганебна адкацінца назад. Расціслаў жа і ягоныя сыны нязменна заставаліся важнейшым элементам палітычнага ландшафту ключавога для іх Прыдняпроўя. Прадуманаснь і эфектыўнасць гэтай палітыкі стала яшчэ больш яскравай, калі Рурык і Давыд адмовіліся ад яе і ўступілі ў барацьбу за Кіеў дзеля прывідных дынастычных інтарэсаў. Для Смаленскай зямлі вынікам былі ваенныя паражэнні, страта кантролю над Полаччынай, падзенне ўплыву ў Ноўгарадзе і спусташэнне ўласных земляў. Нельга перабольшваць маштабы гэтых няўдач. Нават і пасля іх Смаленшчына заставалася ў зеніце сваёй славы і была роўнай любому саперніку. Аднак можна пагадзіцца з П. Галубоўскім і Л. Аляксеевым у тым, што Давыд Расціславіч пакінуў зямлю сваім наступнікам у горшым стане, чым прыняў яе ад Рамана.125 Характэрныя для Русі XII ст. крызісныя палітычныя з’явы хоць і не ахапілі Смаленскую зямлю, але закранулі яе. Галоўнай знешнепалітычнай задачай смаленскіх эліт на будучыню было пераадоленне гэтых з’яў і захаванне ўзроўню сваёй магутнасці.
Шлях, якім рушыла Тураўская зямля, не быў падобны ні да полацкага, ні да смаленскага. На працягу цэлых ста
12	Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 230. Голубовскнй П. В. Нсторйя Смоленской зешй. С. 289.
гадоў, да смерці ў 1113 г. Святаполка Ізяславіча Тураўская зямля ўтульна пачувалася ва ўлонні ўладанняў кіеўскіх князёў. Якзямля, якая найбліжэй прылягалада Кіеўшчыны, Тураўшчына пры Уладзіміры, Яраславе, Ізяславе і Святаполку кіравалася старэйшым сынам кіеўскага князя і знаходзілася ў прывілеяваным становішчы. Тэрыторыя Тураўскай зямлі ў гэты перыяд прыкладна адпавядала ранейшай племянной тэрыторыі дрыгавічоў, раскінуўшыся ад Дняпра на ўсходзе да падляшскіх земляў па Бугу на захадзе.