Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
74.64 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
У 1140 г. адбылася радасная для Полацкай зямлі падзея. 3 візантыйскага зняволення вярнуліся Рагвалод і Іван Ба-
41 Лаврентьевская летопіісь. Ст. 302.
42 Новгородская первая летопнсь. С. 25, 210.
43 йпатьевская летопмсь. Ст. 301.
рысавічы,44 што доўгі час «з пахвалой служылі» ў войску, якое змагалася супраць сарацын.45 У гэты час віз&нтыйскі імператар Іаан Камнін правёў шэраг кампаній з мэтай пашырэння і ўмацавання ўсходніх межаў імперыі. У 1132 г. ён адваяваў у турак Кастамон у Пафлагоніі, а ў 1134 г. — Гангры і сцвердзіў сваю ўладу да ракі Галіс. У 1136 г. ён падпарадкаваўсабе Кілікію, выйшаўшы на межы ўладанняў крыжаносцаў у Сірыі. У 1137 г. Іаан прымусіў антыяхійскага князя Раймонда прызнаць над сабой яго вярхоўную ўладу, а ў 1138 г. разам з крыжаносцамі з Антыёхіі і Эдэсы зрабіў паспяховы рэйд супраць мусульман у Сірыі.46 Гэтыя кампаніі былі адным з апошніх значных поспехаў візантыйскай знешняй палітыкі ў Малой Азіі. У якіхсьці з іх прымалі ўдзел і полацкія князі.
У тым жа 1140 г. па.мяняліся месцамі фартуны Манамахавічаў і Ольгавічаў. Пасля смерці Яраполка Уладзіміравіча кіеўскі стол заняў ягоны брат Вячаслаў, але быў імгненна выгнаны адтуль падступным Усеваладам Ольгавічам. Адпаведным чынам памянялася і палітыка Полацкага княства. Тады ж палачане прапусцілі праз свае ўладанні выгнанага з Ноўгарада Святаслава Ольгавіча.47 У 1143 г. саюз паміж Полацкам і Ольгавічамі быў замацаваны шлюбам паміж Святаславам Усеваладавічам і дачкой Васілька Святаславіча. He драмаў і Ізяслаў Мсціславіч, які ажаніў сваю дачку з Рагвалодам Барысавічам, аднавіўшы гэтым шлюбам традыцыйны саюз Манамахавічаў з сям’ёй Барыса Усяславіча.48 Барацьба паўднёварускіх князёў за ўплыў на Полацк працягвалася, і неўзабаве перавага ізноў аказалася на баку Манамахавічаў, бо наступным полацкім князем стаў якраз Рагвалод.
Пакуль сам Полацк быў уцягнуты ў палітычныя камбінацыі паўднёварускіх князёў, дзёрзкая спроба аднаўлення магутнасці ўсёй Полацкай зямлі была задумана і здзейсне-
44 йпатьевская летопнсь. Ст. 303. Алексеев Л. В. Полоцкая земля.
С. 265.
45 Татвшев В. Н. Мсторйя Россййская. Т. 2. 14. С. 142.
46 Акомннат, Нвкнта. Нйкйты Хонйата Нсторйя, начйнаюіцаяся с царствованйя Ноанна Комнйна. (Nicetas Acorn.). Санкт-Петербург, 1860. Т. 1. 1 — 12. С. 1—61.; Успенсквй Ф. й. Нсторйя Вйзантййской ймперйй, ХІ—XVee. Москва, 1997. С. 147—155.
47 йпатьевская летопнсь. Ст. 302—303, 307.
48 Тамсама. Ст. 313—314.
на з Менска. У летапісах няма звестак, дзе знаходзіліся Глебавы сыны Расціслаў, Валадар і Усевалад, пакуль Менск быў пад кіеўскай уладай. Адным з верагодных месцаў іх перабывання была Літва, даўні даннік Полацка. Пасля распаду Полаччыны на асобныя княствы васалітэт некаторых літоўскіх князёў дастаўся ў спадчыну Менску ў сілу яго геаграфічнай блізкасці. Магчымасць такога развіцця падзей пацвярджаецца тым, што менавіта ў Літве пазней перахоўваўся і збіраў свае сілы Валадар падчас нашэсця полацкага войска.49 Яшчэ адным бяспечным месцам для Глебавічаў магла быць Польшча. Падставай для гэтага меркавання служыць факт шлюбу Валадара з Рыкісай, дачкой польскага караля Баляслава Крываротага. Шлюб гэты адбыўся каля 1135 г.50
Глебавічы вярнуліся да ўлады ў Менску дзесьці пасля 1135 г., калі кіеўскі стаўленік Ізяслаў Мсціславіч выехаў з Менска і затым атрымаў княжанне ва Уладзіміры-Валынскім, больш у Менск не вярнуўшыся.51 Па смерці Мсціслава Уладзіміравіча Кіеўская дзяржава не мела дастаткова сіл, каб утрымаць у падпарадкаванні здаўна варожы ёй Менск. У 1144 г. Расціслаў Глебавіч пад сцягамі Усевалада Ольгавіча браў удзел у паспяховым паходзе на Уладзіміра Валадаравіча Галіцкага, што стала выпрабаваннем менскай зброі на вастрыню пасля доўгага перапынку перад вялікімі здзяйсненнямі.
Су.мны досвед Глеба паказаў, што экспансія ў паўднёвым і ўсходнім кірунках магла быць небяспечнай для Менска, ажда страты самой незалежнасці. Таму нашмат больш перспектыўнай выглядала мэта авалодання Полацкам. У выпадку поспеху гэта магло аднавіць ранейшую магутнасць Полацкай зямлі, але пад уладай Глебавічаў. У далейшым ваяўнічыя князі маглі скарыстацца рэсурсамі ўжо аб’яднанай зямлі для далейшай экспансіі. Для ажыццяўлення гэтай мэты Расціслаў і Валадар мелі добрыя шанцы. У іх ме-
* Мпатьевская летопнсь. Ст. 496.
я Bo Lindwall. Konung Erik XIV:s antavia i fjorton gcnerationer// Site «Nattidningen ROTTER», http://www.genealogi.se/ — At: http:// www.genealogi.se/erik.htm — 18.10.2004.; Краснвая кожа. //Джаксон Т. Н. Нсландскйе королевскйе сагй о Восточной Европе (середйна XI — середйна XIII вв.). Москва, 2000. С. 167.
51 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 302.
ліся законныя падставы, каб прэтэндаваць на ўладу ў Полацку як нашчадкі Усяслава Чарадзея. А падзеі ў Полацку далі ім для гэтага добрую нагоду.
У 1151 годзе палачане пазбавілі ўлады князя Рагвалода Барысавіча. Таму, мусіць, далася ў знакі ягоная сувязь з кіеўскімі Манамахавічамі, бо выгнаны быў ён якраз тады. калі кааліцыя Юрыя Даўгарукага і Святаслава Ольгавіча чорнай хмарай насоўвалася на Мсціславічаў: Ізяслава Кіеўскага і Расціслава Смаленскага. Палачане запрасілі на княжанне Расціслава Глебавіча і папрасілі заступніцтва ў Святаслава. Юры і Святаслаў былі разбітыя, але палачан ніхто не кранаў, і яны засталіся пры сваім. Менскі князь бяскроўным шляхам стаў гаспадаром Полацка і аб'яднаў пад сваёй уладай болыізую частку Полаччыны. Рагвалода пасадзілі ў вязніцу ў Менску.52
У Полацку Глебавічы паводзілі сябе не як часовыя шукальнікі прыгод. Наадварот, яны збіраліся трывала замацавацца ў сталіцы Полаччыны і забяспечыць інтарэсы ўсёй зямлі. Аб іх імкненні аднавіць полацкі ўплыў у Падзвінні і наладзіць цесныя сувязі з балтыйскімі краінамі, аб чым сведчыць заключэнне шлюбу паміж Соф’яй Валадараўнай і дацкім каралём Вальдэмарам Кнутсанам у 1154 годзе.53 Магчыма, шлюб гэты суправаджаўся фармальным пагадненнем альбо маўклівай згодай аб падзеле сфер уплыву. Да дацкай сферы, бясспрэчна, былі аднесеныя куры, бо сагі паведамляюйь нам аб захопе Валадаравым зяцем Вальдэмарам Куроніі і перамогах ягонага сына Крыстафора над куронскімі піратамі.54 У 1161 г., калі Глебавічаў ужо не было ў Полацку, даны ўзялі куронскі замак у Паланзе.55 3 полацкага боку, натуральна, найбольшую цікавасць выклікала Земгалія, страчаная ў 1106 г. Існуе верагоднасць, што яна была вернутая пад полацкі кантроль дзесьці ў гэты час, бо Генрых Латвійскі пры апісанні падзей 1201 г. паказвае Земгалію пад уладай полацкага князя.56
52 йпатьевская летопясь. Ст. 431—446.
3 Краснвая кожа // Джаксон Т. Н. Нсландскйе королевскйе сагн о Восточной Европе (середйна XI — середйна XIII ee.). С. 167, 180.
я Сага о Кнютлмнгах // Джаксон Т. Н. Нсландскйе королевскйе сагй о Восточной Европе (середйна XI — середйна XIII ee.). С. 242.
55 Baranauskas Т. Lietuvos valstybes istakos. 262.
56 «Хроннка Лнвоніш» Генрнха. (Далей: Heinrici Chronic. Lyvon.). V, 3
Але княжанне Расціслава не працягнулася доўга. У хуткім часе Рагвалод быў выпушчаны з вязніцы па патрабаванні Юрыя Даўгарукага,57 а ў 1158 годзе ён з дапамогай Святаслава Ольгавіча сцвердзіўся ў Друцку. Спробы Расціслава ўзяць Друнк былі няўдалымі, і ён заключыў з Рагвалодам мір, замацаваўшы яго крыжаналаваннем і перадачай Рагвалоду некалькіх воласцяў. Цікава. што Рагвалод вяртаўся ў Полацк пры дапамозе сваіх старых ворагаў, з якімі здолеў неяк дамовіцца. Расціслаўжа, наадварот, павёў палачан наТураў удапамогу Ізяславу Давыдавічу. Пасля правалу паходу адносіны Расціслава з полацкім вечам значна пагоршыліся. Расціслаў не стаў выпрабоўваць лёс. Ён сабраў дружыну і выехаў у Менск, па дарозе рабуючы полацкія землі і гонячы за сабой людзей і быдла. Рагвалод вярнуўся на полацкі стол. Цяпер канфлікт паміж Менскам і Полацкам могбынь вырашаны толькі вайной.58
У 1159-1161 гг. Рагвалод зрабіў тры паходы на Менскае княства, а паміж гэтымі кампаніямі за падтрымку сваіх прэтэнзій на полацкі стол у 1160 г. адплаціў Святаславу Ольгавічу пасылкай полацкага войска на Ушчыж. Нягледзячы на прыцягненне вялікіх вайсковых сіл (у першым паходзе акрамя палачан бралі ўдзел смаляне, наўгародцы і пскавічы), адзіным ягоным поспехам быўчасовы захоп Заслаўя. У выніку ён вымушаны быў заключыць чарговы мір з Расціславам, змацаваўшы яго цалаваннем крыжа. Але Валадар крыжа не цалаваў, бо ён «ходяше под Лнтвою в лесех».59
У гэты момант Валадар выступае наперад. Мужны і рашучы, як ягоныя дзед, бацька і брат, Валадар меў і дадатковыя якасці, якія дапамаглі яму дабіцца вялікіх перамог. Гэта былі яго выключнае ваеннае майстэрства, упартасць і здольнасць стойка ператрываць цяжкі час, каб дачакацца свайго шанцу і паспяхова скарыстаць яго. Сваёй постаццю Валадар нагадваў дзеячоў кшталту Піра, Гая Марыя ці Януша Радзівіла. Лёс не паспрыяў ім у дасягненні далёкіх палітыч-
// Матузова В. Н. Назарова Е. Л. Крестоносцы й Русь. КонецХІІв. — 1270 г. Тексты, перевод, комментаряй. Москва, 2002. С. 109.
57 Татншев В. Н. Нсторйя Россййская. Москва-Ленмнград, 1964. Т. 3. 20. С. 62.
58 Нпатьевская летопнсь. Ст. 491—496.
э Тамсама. Ст. 496, 505, 509, 512.
ных мэтаў, але даў шмат прасторы, каб поўнасцю праявіць ваенныя таленты і заслужыць рэпутацыю геніяў вайны.
У 1162 г. Рагвалод здзейсніў чарговы паход на Меншчыну. Гэтым разам ён быў скіраваны супрайь Валадара, а не Расціслава. Можна меркаваць, што Расніслаў да гэтага часу памёр, а Валадар пераняў у яго ўладу над Менскам. Пры набліжэнні войскаў Рагвалода ён засеў ва ўмацаваннях Гарадца і не стаў уступань у бой, адчуваючы колькасную перавагу супраціўніка. Але ўначы ён учыніў нечаканую вылазку з горада з літвой і дашчэнту разграміў полацкае войска. Баючыся расправы ад палачан за ганебнае паражэнне, Рагвалод не пасмеў вярнуцца ў Полацк. Веча абрала новым князем Усяслава Васількавіча.60 Адбіўшы пагрозу з боку Полацка, Менск і сам мог пагражаць сваёй былой сталіцы і прэтэндаваць на панаванне ва ўсёй Полаччыне. У 1167 г. Валадар рушыў на Полацк. Усяслаў выступіў насустрач. У бітве Валадар некалькімі раптоўнымі атакамі разбіў полацкае войска і заняў Полайк, а веча прызнала яго законным князем. Усяслаў уцёк у Віцебск да князя Давыда Расціславіча.61