Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Пасля смерці Усевалада ў 1146 г. кіеўскі стол заняў Ізяслаў Мсціславіч. 3 гэтага моманту удзел Смаленска ў паўднёварускіх справах актывізаваўся. Прычыны для таго былі важкія. Як кажа Мітрафан Доўнар-Запольскі, разам з Ноўгарадам і Кіевам Смаленскбыў неад’емным звяном ажыўленага гандлёвага шляху паміж Балтыйскім, Чорным і Каспійскім морамі, а падтрыманне бяспекі гэтага шляху складала абавязковую ўмову яго эканамічнага працвітання. Тут і палягалі карані намаганняў Расціслава да цеснага саюзу з Кіеўскай зямлёй.102 Да таго ж, утрыманне разам з саюзнікамі ў сваіх руках лініі Ноўгарад — Смаленск — Кіеў як апорнага слупа Русі дазваляла дабіцца перавагі над іншымі палітычнымі групоўкамі і набыць вялікую ступень кантролю над Руссю. Нельга выключаць і прычыны афектыўнага
96 АлексеевЛ.В. Смоленская земля в ІХ~ХІІІ вв. С. 126—127, 198.
97 Новгородская первая летопмсь. С. 210.
* Нпатьевская летопнсь. Ст. 301.
99 Тамсама. Ст. 304.
100 Тамсама. Ст. 311.
101 Тамса.ма. Ст. 315-317, 319-320.
102 Довнар-Запольскнй М. Очерк ucmopuu Крйвйчской й Дреговйчс-
кой земель do конца XII столетйя. С. 104—105.
характару. Для Расціслава кіеўскі стол меў вялізны маральны аўтарытэт. Ілюзія еднасці Русі была яшчэ жывой, і можна было спадзяваіша, што Кіеў можа вярнуць сабе статус не толькі намінальнага, але і рэальнага цэнтру Русі. Гэта і штурхала Расціслава перш на дапамогу Ізяславу ў ягоных спробах утрымайь і узвялічыць Кіеў, а затым і на ўласныя захады да здабыцця кіеўскага стала.
Але Расціслаў таму і меў рэпутацыю выдатнага палітыка, што не збіраўся дасягаць сваіх мэтаў любым кошта.м. Ён не хацеў ставіць Смаленскую зямлю пад удар варожых полчышчаў ці марнаваць яе рэсурсы для дасягнення выніку дзесьці далёка на поўдні Русі. Расціслаў браўся за паўднёвыя справы толькі пры спрыяльных абставінах. Такія абставіны былі створаныя ўкняжаннем ягонага брата Ізяслава, з якім Расніслава лучылі асабліва блізкія адносіны і ўзаемаразуменне.103 Ён слушна лічыў. што іх братні дуумвірат мог кантраляваць Русь, калі Расціслаў браў на сябе клопат аб верхніх землях, Ізяслаў жа займаўся ніжнімі. Але і тут Расніслаў не лічыў непрымальным ухіліцца ад удзелу ў барацьбе за Кіеў, калі яркі, але занадта эмацыйны Ізяслаў дапускаў памылкі, якія каштавалі яму стала. У гэтым выпадку смаленскі князь алдаваў перавагу вырашэнню ўнутраных пытанняў Смаленшчыны і звяртаў мала ўвагі на поўдзень. Такую разумную і пралічаную палітыку «выбарачнага ўдзелу» ён пакінуў у спадчыну і сваім сынам.
У саюзе з Ізяславам Расціслаў мусіў процістаяць кааліцыі Ольгавічаў і Юр’я Даўгарукага. У 1147 г. Святаслаў Ольгавіч напаў на падуладны Смаленску маленечкі балцкі востраў племя голядзь на Протве. Захопленыя людзі былі выведзеныя ў палон, бязвінна апынуўшыся ахвярай бессэнсоўных звад. У тым жа годзе па даручэнні Святаслава полаўцы зваявалі вярхі Угры.І(М Ізяслаў і Расціслаў у адказ зваявалі Чарнігаўскую зямлю.105 Заключыўшы ў 1148 г. мір з Ольгавічамі і Давыдавічамі, Ізяслаў і Расціслаў выступілі ў паход на Растоўска-Суздальскую зя.млю, але Ольгавічы і Давыдавічы іх не падтрымалі і паход праваліўся.106 Затое Юры Даўга-
|<в Довнар-Запольскнй М. Очерк ucmopuu... С. 107—108.
ltB Нпатьевская летопнсь. Ст. 339. 342.
105 Тамсама. Ст. 357—359.
106 Тамсама. Ст. 370-372.
рукі сабраў вялізнае войска і нанёс удар на поўдзень. Нягледзячы на нежаданне кіяўлян біцца, Ізяслаў адкінуў памяркоўныя мірныя прапановы Юр’я ідаўбой пад Пераяслаўлем. Двухдзённая бітва 22 і 23 жніўня 1149 г. скончылася паражэннем Ізяслава і Расціслава. Апошні быў вымушаны ўцячы ў Смаленск, а Юры сеў на кіеўскім стале.107
Расчараванне Расціслава палітыкай Ізяслава праявілася ў тым, што ў наступныя гады ён займаўся амаль выключна ўнутранымі справамі і не ўдзельнічаў у другім узыходжанні Ізяслава на кіеўскі стол у 1151 г. Перамена ў яго настроі выявілася толькі пасля таго, як Ізяслаў пачаў праводзіць болып узважаную лінію. Гэта выразілася ўтым, што ён назваў старога Вячаслава Уладзіміравіча, якому раней учыніў шмат крыўд, сваім бацькам, запрасіў яго на княжанне ў Кіеў і прызнаў за ім намінальнае першынство.108 Такі падзел улады ў Кіеве значна пашырыў яе падтрымку ў паспалітым людзе, сярод якога Вячаслаў быў папулярны за мяккасць і «просты» нораў. Да двух князёў далучыўся і Расціслаў. Смаленскае войска адыграла ключавую ролю ў адбіцці ад Кіева ў канцы лістапада 1151 г. новага наступлення Юр'я Даўгарукага.'09 Затым задача Расціслава заключалася ў тым, каб на поўначы адцягваць на сябе сілы Юр’я, пакуль Ізяслаў на поўдні вёў паспяховыя кампаніі супрайь Ольгавічаў.
У наступныя некалькі гадоў трыумвірат Ізяслава, Вячаслава і Расціслава цешыўся непараўнальным уплывам на справы цэлай Русі. Але ў 1154 г. раптоўна памёр Ізяслаў Мсціславіч. Вячаслаў адразу ж выклікаў Расціслава ў Кіеў, аднак неўзабаве смерць напаткала і яго. Расціслаў заняў кіеўскі стол, але прайграў бітву пад Кіевам Ізяславу Давыдавічу і вымушаны быў вярнуцна на смаленскае княжанне. Па дарозе дадому ён сустрэўся са сваім дзядзькам Юр’ем Даўгарукім, які ў чарговы раз рухаўся на адваяванне Клева, гэтым разам праз смаленскія ўладанні.110 Паміж былымі праціўнікамі быў заключаны саюз, але пляменнік з дзядзькам так ніколі і не сталі давяраць адзін аднаму і нават патаемна падтрымлівалі адзін супраць аднаго розныя групоўкі чарні-
,07 Нпатьевская летопнсь. Ст. 375—383.
108 Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—ХШ вв. С. 203-204.
109 йпатьевская летопнсь. Ст. 431—441.
1,0 Тамсама. Ст. 471—477.
гаўскіх князёў. Справа скончылася тым, што Расціслаў адправіў сына Рамана ў дапамогу свайму старому ворагу Ізяславу Давыдавічу на Юр’я ў 1158 г. Разам зтым у смаленскага князя хапала дальнабачнасці і вытрымкі не ўступаць у адкрытае сутыкненне з суздальскім самаўладцам і не дамаrauua дарагой і нетрывалай улады над Кіевам. Замест гэтага Расціслаў аснярожна і планамерна распаўсюджваў сваю ўладу ў Верхняй Русі. У 1157 гг. ён дамогся перадачы наўгародскага стала свайму сыну Святаславу, а Новага Торгу — Давыду. У 1158—59 гг. ён падтрымаў Рагвалода Барысавіча ў барацьбе за поланкі стол з Расціславам Глебавічам, у выніку зрабіўшы ўсю Полацкую зямлю за выключэннем Менска сваім пратэктаратам.
Расціслаў зрабіў наступны захад да кіеўскага стала толькі пасля смерці Юр’я ў Кіеве ў 1158 г. і выгнання адтуль Ізяслава Давыдавіча ў 1159 г., хаця гэта і каштавала яму спусташэння смаленскай воласці Ізяславам і полаўцамі ў 1160 г.1" Сеўшы на стале свайго дзеда, бацькі і брата, ён атрымаў магчымасць заняцца агульнарускімі справамі, перадаўшы смаленскі стол сыну Раману. Расніславава палітыка на кіеўскім стале ўяўляла сабой тонкі баланс паміж забеспячэннем інтарэсаў Смаленшчыны і распаўсюджваннем панавання сваёй сям’і на цэлай Русі. Асцярожны князьдасягаў гэтага, размяркоўваючы рускія ўдзелы паміж сваімі сынамі такім чынам, каб забяспечыць іх узаемную дапамогу і падтрымку і выключыць іх сутыкненні паміж сабой. У той час, як Раман трымаў вотчынны Смаленск, Святаслаў у Ноўгарадзе, Рурык у Оўручы, Мсціслаў у Тарапцы, а Давыд пераходзячы з горада ў горад, утваралі найтрывалейшую кааліцыю, з якой мусіў лічыцца любы іншы прэтэндэнт на ўплыў на Русі. У 1160 г. Расціслаў замацаваў свой уплыў на Чарнігаўшчыне паходам на Ушчыж.112 Кіеўскі полк Рурыка, смаленскі полк Рамана разам з саюзнымі чарнігаўцамі, палачанамі і галічанамі аддалі горад пад кантроль саюзнага Расніславу Святаслава Ольгавіча. У 1165 г. Давыд Расціславіч сеў у Віцебску, што ператварала гэты ўдзел са смаленскага пратэктарату ў смаленскае ўладанне. У далейшым Давыд
1,1 Нпатьевская летопясь. Ст. 508
112 Тамсама. Ст. 508—509.
атрымаў ва ўдзел Вышгарад на Кіеўшчыне, які на доўгія гады стаў асноўным апорным пунктам аперацый Расціславічаў на поўдні, адкуль яны маглі падтрымліваць саюзных кіеўскіх князёў і пагражаць Кіеву ў выпадку заняцця тамтэйшагастала кімсьці варожым."3 У 1167 г. Раман Расціславіч прыняў удзел у разгроме Валадара Глебавіча, паставіўшы полацкіх князёў пад свой поўны кантроль. He забываючыся на агульнарускія інтарэсы, утым жа 1167 г. Расціслаў даслаў аб’яднаныя войскі многіх князёў з удзелам Рурыка, Мсціслава і Давыда для аховы ад полаўцаў гандлёвых караванаў на Дняпры пад Каневам."4 На працягу свайго кіравання Расціслаў не толькі ўпэўнена трымаў у сваіх руках уладу над значнай часткай Русі, але і заклаў асновы магутнасці сваіх сыноў.
Расціслаў памёр 14 сакавіка 1167 г., пакінуўшы па сабе добрую памяць магутнага ваяра, разумнага правіцеля і заступніка сваёй Смаленшчыны. Сыны працягнулі ягоную справу, абачлівай палітыкай адстойваючы свае інтарэсы. Смаленскі стол захаваў Раман, а кіеўскі стол Расціславічы пакінулі Мсціславу Ізяславічу. Мір з ім доўга не пратрымаўся. Мсціслаў заключыў саюз з наўгародцамі, якія выгналі ад сябе Святаслава Расціславіча. У адказ смаляне разам з палачанамі і суздальскім князем Андрэем Багалюбскім блакавалі зносіны наўгародцаў з Кіевам.115 Калі Расціславічы не адчувалі за сабой досыць сілы і права дабівацца Кіева па смерці бацькі, то цяпер саюз з магутным Андрэем надаў і.м упэўненасйі. 1168 г. быў адзначаны грандыёзным паходам кааліцыі Рамана, Рурыка, Давыда і Мсціслава Расціславічаў, Мсціслава Андрэевіча, палачан, разанцаў і мурамцаў на Кіеў. Войскі саюзнікаў сабраліся ў Вышгарадзе і пасля трохтыднёвай аблогі 12 сакавіка 1169 г. узялі Кіеў. Упершыню за доўгія гады міжусобных войнаў узяцце слаўнай сталіцы суправаджалася такой непараўнанай жорсткасцю з боку саміх жа русінаў. Горад быў бязлітасна абрабаваны і часткова спалены. Паўночныя ваяры не пашкадавалі нават цэркваў. Многіх кіяўлян засеклі падчас уварвання, а шмат было выведзена ў палон."6 Падзенне Кіева зрабіла незабыўнае
113 Алексеев Л. В. Смоленская земля в IX—XIII вв. С. 215.
114 РІпатьевская летопясь. Ст. 527—528.
115 Новгородская первая летопвсь. С. 32.
116 Нпатьевская летопвсь. Ст. 544—545.
ўражанне на сучаснікаў. Яно адзначыла не толькі заняпад яго рэальнай палітычнай моцы, аде і падзенне яго славы і аўтарытэту, на якім уплыў Кіева яшчэ трымаўся, у вачах усёй Русі.
Адпаведным чынам змянілася і паўднёвая палітыка Расціславічаў. Пацвердзіўшы ў чарговы раз сваю сілу і ўплыў на агульнарускія справы, яны яшчэ менш ахвотна, чым іх бацька, сталі прадпрымаць захады да кантролю над былой сталіцай Русі. He адмаўляючыся цалкам ад актыўнага ўдзелу ў паўднёварускіх справах, яны пераважна абапіраліся на сузор’е сваіх паўднёвых гарадоў: Вышгарада, Оўруча і Белгарада. Займаць Кіеў яны лічылі патрэбным толькі ў выпадку збегу ўсіх спрыяльных абставін. Гэтым самым быў зроблены яшчэ адзін крок да канчатковага афармлення Смаленскай зямлі і іншых удзелаў у самастойныя дзяржавы і развітання са спадчынай Кіеўскай дзяржавы.