Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
74.64 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
2 Лаврентьевская летопясь. Ст. 250.
23 Мпатьевская летопнсь. Ст. 282.
34 Татншев В. Н. Нсторйя Россййская. Т. 2. 13. С. 131.
боле протмву Володнмеру глаголаше, оукаряя н».25 Пасля правалу пасольства той напрыканцы 1116 года самастойна выправіўся ў паход на Менск разам са сваімі сынамі Яраполкам і Вячаславам, які быў смаленскім князем і меў крэўную зацікаўленасць у вяртанні Оршы і Копысі, а таксама Давыдам Святаславічам чарнігаўскім. У студзені 1117 года войскі Вячаслава ўзялі Оршу і Копысь, а Яраполк і Давыд — Друцк. Пасля гэтага хаўруснікі падступіліда Менска. Глеб напачатку збіраўся адседзецца ва ўмацаваннях горада. Але, убачыўшы, што яны рыхтуюцца да доўгатэрміновай аблогі, ён вымушаны быў разам з сям’ёй і баярамі выйсці з горада і прасіць Мана.маха аб літасці.26 Нягледзячы на відавочнае паражэнне Глеба, два бакі вымушаны былі пайсці на кампраміс. Глеб вырашыў праявіць пакорлівасць і такім чынам захаваць большую частку сваіх уладанняў. Манамах не стаў выпрабоўваць ваенную фартуну і вырашыў замацаваць вяртанне Оршы і Копысі мірным шляхам.
Мір, аднак, не пратрымаўся доўга. У 1119 годзе Глеб ізноў напаў на Смаленскую і Новагародскую землі (незразумела, ці гаворка ішла аб Ноўгарадзе Вялікім, ці Наваградку).27 Манамах у адказ выправіўся ў паход на Менск, узяў яго, паланіў Глеба і прывёз у Кіеў, дзе той неўзабаве памёр.28 Меншчына была далучана да Кіеўскай дзяржавы.
Пры ўсёй сваёй энергіі і рашучасці, Глебдапусціў шэраг памылак, якія дорага каштавалі яму і Менску. Ён пераацаніў свае сілы і выступіў супраць Кіеўскай дзяржавы ў неспрыяльны момант, калі не мог разлічваць на яе ўнутраныя супярэчнасці. На кіеўскім стале сядзеў яго стары вораг Манамах, якому ўдалося падпарадкаваць большасць рускіх земляў. Пры такой неспрыяльнай палітычнай сітуацыі рэсурсы Меншчыны былі занадта малыя, каб можна было разлічваць на ваенную перамогу.
Некалькі наступных гадоў полацкай гісторыі летапісамі не асвятляюцца, і яе рэканструкцыя можа быцьтолькі гіпатэтычнай. Мы прапануем сваю версію, якая таксама застаецца толькі гіпотэзай, але можа прадставіць лагічнае тлу-
3 РІпатьевская летопнсь. Ст. 282.
3 Тамсама. Ст. 282-283.
27 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. С. 169—170.
3 Нпатьевская летопнсь. Ст. 285.
мачэнне наступных падзей рубяжа 1120-х—1130-х гг., калі Полацк ізноў вынырвае ў летапісах з цемры маўчання. Як паведамляе Тацішчаў, у 1121 г. «Уладзімір, князь вялікі, быў з дзецьмі сваімі ў Смаленску для разгляду нязгод і ўтаймавання полацкіх князёў і некаторых іншых распарадкаў».29 Згадаем, што ў 1102 г. полацкім князем быў Барыс, а ў 1128 г. летапіс называе на гэтым стале ўжо Давыда Усяславіча.'0 Выкажам меркаванне, што «нязгоды» 1121 г. і былі часам перамены князя на полайкім стале. Калі ўспомніць, што Давыд быў верагодным стаўленікам Святаславічаў, становіцца зразумелым, чаму ж стары Манамах сам рушыў у Смаленск. Сцверджанне саюзніка яго старых ворагаў Святаславічаў на стале дзяржавы, якая была яго даўнім лютым ворагам, пэўна ж патрабавала неадкладных захадаў! Таксама можна думаць, што прычынай падзення Барыса былі паражэнні Глеба ў 1117 і 1119 гг. Барыс не згадваецца нры іх апісанні, што дае падставу думаць, што ён прыняў у той час спрыяльны для Кіева нейтралітэт і ніяк не дапамог свайму брату. Такая лінія паводзін Полацка патрабавала нейкай узнагароды, у якасці якой Барысу можна было спадзяваіша на Оршу і Копысь. Аднак гарады дасталіся Смаленску. Незадаволеныя гэтым палачане, у якіх ужо набірала моц веча, і маглі памяняць Барыса на Давыда, менш арыентаванага на К.іеў.
Але смаленскія захады Манамаха не былі паспяховымі, што і прывяло да наступнага развіцця падзей. Манамах памёр у 1125 г., пакінуўшы Кіеўскую дзяржаву свайму сыну Мсціславу. Перад Мсціславам ізноў паўстала праблема забеспячэння спакою дзяржавы ад варожасці полацкіх князёў, якія «вобласці, дадзеныя братам і сынам яго, бесперарыўна нападаючы, пустошылі».31 Яклічыць П.П. Талочка, іх намерам было адваяванне Менска і Друцка. Цікавым з’яўляенна і ягонае меркаванне аб непасрэднай нагодзе іх ваенных дзеянняў, якое пацвярджае нашу версію аб чарнігаўскіх сувязях Давыда Усяславіча. На ягоную думку, штуршком для полацкіх князёў стаў поспех Усевалада Ольгавіча, які ў
29 Татншев В. Н. Нсторйя Россййская. Т. 2. 13. С. 134.
30 Мпатьевская летопнсь. Ст. 293.
31 Татншев В. Н. Нсторйя Россййская. Т. 2. 14. С. 139.
1127 г. супраць любога права выгнаў свайго дзядзьку Яраслава Святаславіча з Чарнігава, прымусіўшы таго задаволіцца мурамскім княжаннем. Абложаны Мсціславам у Чарнігаве, ён, тым не менш, дабіўся заключэння міру на сваіх умовах. Мір стаў вялікім палітычным і маральным паражэннем для Мсціслава, які цяпер вымушаны быў цярпець у Чарнігаве хітрага і небяспечнага ворага, а таксама парушыў крыжацалавальную клятву Яраславу.32
У далейшым саюз з чарнігаўскімі Святаславічамі. асабліва з сям'ёй Ольгавічаў, не раз дапаможа полацкім князя.м, але цяпер ён аказаў ім дрэнную паслугу. Мсціслаў вырашыў разрубіць полацкі вузел і з гэтай мэтай у 1128 г. арганізаваў грандыёзную ваенную выправу, якой мала можна знайсці роўных у раннесярэднявечнай гісторыі. Ён накіраваў на Поланк сілы амаль усёй Русі. У кампаніі ўзялі ўдзел Вячаслаў з Турава, Андрэй з Уладзіміра, Усеваладка з Гародна, Вячаслаў Яраславіч з Клецка, якія павінны былі ісці на Заслаўе (Ізяслаўль). Пасля ўзяцця Лагойска з імі злучыўся Ізяслаў Мсціславіч. Расціслаў Мсціславіч са Смаленска рушыў на Друцк. Мсціслаў таксама вымусіў ісці ў паход Усевалада Олыавіча, простым і эфектыўным чынам вырашыўшы два пытанні. Ён адначасова ўзмацніў свае войскі і не пакінуў у тыле верагоднага полацкага саюзніка. Надаўшы яму ці то ў падмацаванне, ці то ў нагляд за ім Івана Вайцішыча з торкамі, Мсціслаў накіраваў іх на Стрэжаў. Сам ён як вялікі і магутны ўладар застаўся ў Кіеве, адкуль ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва. Пасля упартай, але кароткай абароны заслаўцы здалі горад, але не пазбеглі рабунку. Палачане яшчэ маглі спадзявацца на арганізаванае супраціўленне, але калі пад Неклачам з’явілася наўгародскае войска на чале з Усеваладам Мсціславічам, стала ясна, што іх справа была прайгранай.33
Каб пазбегнуць спусташэння і дасягнуць палітычнага рашэння канфлікту, яны ахвяравалі сваім прачарнігаўскім князем. «М тако Полочане сьтснувшесн выгнаша Давыда, н ст> сыньмй поемше Рогьволода мдоша кь Мстнславу, просяше н собе князем, й створн волю нхь Мстнслав'ь, н по-
32 Толочко П. П. Наіцадкй Мономаха. Кнів, 1972. С. 36.
33 йпатьевская летопмсь. Ст. 292—293.
нмше Рогволода ведоша н Полотьску».34 Рагвалод, сын вядомага сваёй пракіеўскай арыентацыяй Барыса Усяславіча, быў прымальнай кандыдатурай для абодвух бакоў. Але і Барыс не знік з далягляду. Магчы.ма, ён быў рэгентам і дарадцам пры сваім сыне і нават не страціў фармальны тытул полацкага князя. Прынамсі, так яго называе летапіс у апошнім аб ім паведамленні: у 1129 г. «преставмся князь Полотьскым Борнсь».35
Са смерцю Барыса рассыпалася і хісткая раўнавага палітычных сіл у Полацку. He маючы за спіной бацькі, малады і слабы Рагвалод, відань, падпаў пад уплыў полацкага баярства і веча альбо проста пад прымусам выконваў іх волю, цяпер ужо насуперак волі Мсціслава. У 1130 г. Рагвалод і інійыя полацкія князі парушылі крыжацалаванне Мсціславу, якое прадугледжвала ваенную дапамогу супраць полаўцаў.36 Адмова была зроблена ў гранічна грубай форме, чым Мсціслаў быў страшэнна абражаны.37 Больш за тое, замест дапамогі яны ўчынілі напад на землі братоў Мсніслава. Пасля перамогі над полаўцамі ён выслаў сваіх ваявод на Полацк, не сустрэўшы супраціўлення ад палачан, якія ізноў дзеля ўласнай бяспекі ахвяравалі князямі. Полацкія князі былі дастаўленыя ў Кіеў, дзе Мсціслаў публічна абвінаваціў іх у злачынствах і выслаў у Візантыю да імператара Іаана Камніна.38 Высланы былі Давыд з двума сынамі, Расціслаў, Святаслаў, а таксама Рагвалод-Васіль і Іван Барысавічы.39 На полацкі стол быў пасаджаны сын Мсціслава Ізяслаў. Расправа з Полайкай зямлёй была завершана ў 1131 ці 1132 гг. паходам Мсціслава з сына.мі, Ольгавічамі і Усеваладам Гарадзенскім на полацкага данніка Літву. Саюзнікі спустошылі край, але страцілі шмат кіеўскіх вояў, якія адсталі ад асноўных сіл і былі атакаваныя літоўцамі.40
Падзеі 1116-1119 і 1128—1132 гг. сталі сапраўднай палітычнай катастрофай для Полацкай зя.млі і вылучаных з яе
34 Лаврентьевская летопмсь. С. 299.
35 Нпатьевская летопнсь. Ст. 293.
36 Тамсама. Ст. 293.
37 Тамсама. Ст. 303.
38 Татншев В. Н. Нсторйя Россййская. Т. 2. 14. С. 142.
39 Нпатьевская летопксь. Ст. 304.
■“ Тамсама. Ст. 294.
княстваў. Яны паказалі неадпаведнасць амбіцый полацкіх і менскіх князёў рэсурсам, якія засталіся ў іх руках, а таксама няроўныя суадносіны сіл са знешнепалітычнымі сапернікамі. Вынікам стала падзенне Полаччыны на ўзровень другараднай зямлі Русі, што не магла і параўнацца з магутнымі Чарнігавам, Смаленскам, Ноўгарадам ці Суздалем. Хаця катастрофа мела палітычны характар, бо ваенныя спусташэнні дасягалі мінімальнай ступені, але нанесшы ўдар па маральным духу палачан, так важным на вайне, яна значна падарвала і ваенную моц Полаччыны. Для саміх палачан і мянян яна разбурыла іх упэўненасць у сваіх сілах, а ў вачах сапернікаў прыцьміла іх славу «няміласцівых на кровапраліцце» і пагрозлівых ваяроў, якой палачане былі абавязаны многімі перамогамі. Дзесяцігоддзі спатрэбіліся ім, каб вярнуць арэол былой славы.
У 1132 г. памёр вялікі Мсціслаў. Пасля ягонай смерці драбленне дало магчымасць кожнай зямлі Русі ісці сваім шляхам пры захаванні толькі намінальнага адзінства. Пераемнік Мсціслава на кіеўскім стале Яраполк Уладзіміравіч замяніў на полацкім стале Ізяслава Мсціславіча на Святаполка Мсціславіча. Адчуўшы слабіну Кіева, палачане не марнавалі часу, каб сказаць аб ім: «Лншается нась», і абраць на княжанне Васілька Святаславіча, бацька якога быў у выгнанні ў Візантыі. Ізяслава Мсціславіча тады ж лёс закінуў на княжанне ў Менску, Тураве і Пінску.41 Фармальная незалежнасць Полацка была адноўленая, але да былой магутнасці было яшчэ далёка. Пакуль што палачанам даводзілася быць дапаможнай сілай ва ўсобіцах іншых князёў і першапачаткова трымаць бок Манамахавічаў супраць Ольгавічаў. Як падае Наўгародскі першы летапіс, у 1137 г., a верагодней, у 1138 г., у палачан было нямір’е з наўтародцамі, якія выгналі свайго князя Усевалада Мсціславіча, a замест яго ўзялі Святаслава Ольгавіча.42 У 1139 г. яны разам з Яраполкам Уладзіміравічам хадзілі пад Чарнігаў на Усевалада Ольгавіча.43