Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
74.64 МБ
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 1
Магчыма, такой ахвярай стаў Віцебск, бо ў 1195 г. мы бачым яго пад уладай Давыда. Па іроніі лёсу, у той жа год Барыс Друцкі згадваецца як полацкі саюзнік. Відаць, нейкія невядомыя нам дынастычныя ці ваенныя фактары ізноў пераставілі Друцк і Віцебск месцамі пад уладай Полацка і Смаленска. У той год Давыдаў брат, кіеўскі князь Рурык, у бясконцай палітычнай гульні з Ольгавічамі ў адплату за іх адмову ад кіеўскага стала саступіў ім Віцебск, дзе сядзеў Давыдаў зяць. Давыд з зяцем не паспелі перадаць горад Ольгавіча.м альбо гэты абавязак сабатавалі, бо тыя вырашылі ўзяць сваё сілай. Войска на чале з Алегам Святаславічам злучылася з палачанамі, якімі камандаваў князь Васілька (магчыма, Васілька Брачыславіч).78 У сакавіку 1196 г. саюзнікі нанеслі смаленскаму войску паражэнне, у чым найвялікшая заслуга належала мснавіта палачанам. Алег выклікаў да сябе астатніх Ольгавічаў, каб давяршыць разгром Смаленска, але наступленне было спынена грозным пасланнем ад Рурыка, дзе той пагражаў ударам на Чарнігаў у адказ. Ваенныя дзеянні спыніліся, але трывалы мір так і не наступіў.79 Немагчыма сказаць дакладна, каму ж урэшце рэшт дастаў-
75 Heinrici Chronic. Lyvon. 1, 3. С. 52.
* Загорульскнй Э. М. Генеалогйя полоцкйх князей Нзяславйчей. С. 15-16.
77 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 403—404.
78 Снмеоновская летопмсь// Полное собранме русскнх летопнсей (ПСРЛ). Т. XVIII. Санкт-Петербург, 1913. С. 36—38.
77 ІЛпатьевская летопнсь. Ст. 691—694.
ся Віцебск. He выключана, што ім авалодалі палачане, бо ўтрыманне Віцебска з далёкага Чарнігава выглядае сумнеўным, а ўплыў Смаленска на полацкія справы быў віцебскім паражэннем надоўга знішчаны.80
Пакуль Полацкая зямля з пераменным поспехам змагалася за свае ўсходнія межы, карэнным чынам змянілася становішча на яе заходніх рубяжах. Падуладная ёй Літва дасягнула той ступені ўнутранага развіцця, якая падводзіла яе да заснавання ўласнай дзяржаўнасні. Літоўскі вайсковадружынны слой не меў схільнасні больш цярпець над сабой зверхнасць аслабелай Полаччыны. Затое ён быў схільны да ажыццяўлення самастойнай агрэсіўнай знешняй палітыкі ўформе рабаўніцкіх набегаў. Паводле Т. Баранаўскаса, сімвалічным канцом полацкай улады над Літвой можна лічыць 1183 г., калі літоўцы ўчынілі набег на Пскоў. Якслушна заўважае літоўскі гісторык, гэта быў першы набег, самастойна ажыццёўлены літоўцамі, якія, каб прайсці да Пскова, мусілі ў дадатак парушыць і полацкія межы.81 Паводле звестак «Слова пра паход Ігараў», каля 1185 г. літоўцы абрынуліся і на саму Полаччыну, нанесшы паражэнне Ізяславу Васількавічу, які загінуў у ходзе ваенных дзеянняў.82 Цяжкасць паражэння палачан пацвярджаецца знаёмымі нам падзеямі 1186 г., калі яны аказаліся няздольнымі да супраціўлення кааліцыі смалян, наўгародцаў, дручан і лагажан. Магчыма, прычынай таму былі страты ў вайне з літоўца.мі.
Аднак Т. Баранаўскас яўна згушчае фарбы, калі кажа аб поўным спусташэнні Полаччыны і гібелі ўсёй Усяслававай дынастыі. Ніводная крыніца не паведамляе нам аб такой ваеннай катастрофе. Полаччыне ўдалося даволі хутка аднавіць свае сілы. У 1191 г. поланкія князі і палачане ў Вялікіх Луках заключылі рэдкі для сябе мір з наўгародцамі, узначаленымі князем Яраславам, і дамовіліся ўзімку рушыць альбо на чудзь (эстаў), альбо на Літву.83 Памылкова называючы замест чудзі земгалаў, Тацішчаў дадае, што кожны бок паасобку выканаў свае намеры. Так, палачане ажыццявілі па-
® Алексеев Л. В. Смоленская земля в ІХ—ХІП вв. С. 230.
81 Baranauskas Т. Lietuvos valstybes istakos. 263.
82 Слово о ігьлку Рігореве. С. 172—173.
83 Новгородская первая летопнсь. С. 40.
ход на ЛітвуЛ’ Наўрад ці яны аднавілі там свой рансйшы ўплыў, але, прынамсі, баланс сіл быў адноўлены. Праз пэўны час старыя сувязі і ўзаемныя інтарэсы пераважылі варожасць, і ў 1198 г. «прндоша полочяне сьЛнтвою на Лукы н пожгоша хоромы, а лучане устерегошася м нзбыша вь городе». Наўгародцы выправіліся ў паход у адказ, але палачане сустрэлі іх «з паклонам» на возеры Касплі, дзе і быў заключаны мір.85 Саюз з Літвой, аднак, не пратрываў доўга, бо ўжо ў 1201 г. літоўцы ўварваліся ў полацкую Земгалію і пакінулі яе пры вестках аб уварванні полацкага князя ў Літву.86 Такім чынам, адносіны Полацка з Літвой у XII ст. перажылі эвалюцыю ад безумоўнага падпарадкавання Літвы Полацку ў першых двух трэцях стагоддзя праз адасабленне Літвы і ўзаемную варожасць у 1180-х — пачатку 1190-х гг. да нетрывалага саюзу на мяжы XII—ХІП стст., які перамяжаўся сутыкнення.мі.
Яшчэ больш небяспечным для Полацкай зямлі было развіццё падзей у падуладным ёй Ніжнім Падзвінні. У 1184 г. у землі ліваў з Германіі дзеля пропаведзі прыбыў святараўгустынец Мейнард. 3 дазволу полацкага князя ён збудаваў у Ікесколе царкву і пачаў распаўсюджваць хрысціянства сярод ліваў.87 Але неўзабаве ён выявіў амбійыі, мала сумяшчальныя з захаваннем полацкай улады над Падзвіннем. У 1186 г. Мейнард быў узведзены рымскім папежам у годнаснь біскупа, пасля чаго ад улады духоўнай застаўся адзін крок да прэтэнзій на свецкую ўладу над лівамі. Незадаволены варожасцю ліваў да хрысціянства, у 1193— 1194 гг. Мейнард дамогся ад папежа фармальнага абвяшчэння крыжовага паходу на ліваў.88 Пасля ягонай смерці ў 1196 г. біскупам у Ікесколе быў прызначаны Бертольд, які хутка перайшоў ад пропаведзяў дадзеянняў. Рэкрутаваўшы ў Саксоніі дастатковую колькасць крыжаносцаў, у 1198 г. ён даў бітву лівам. Сам Бертольд загінуў у баі, але спусташэнне крыжаносцамі ліўскіх ніваў вымусілаліваўскарыцца і прыняць хрост. Так крыжакам удалося атрымаць кантроль над збудаванымі яшчэ
84 Татмшев В. Н. Нсторйя Россййская. Т. 3. 22[31]. С. 153.
85 Новгородская первая летопвсь. С. 44.
85 Heinrici Chronic. Lyvon. V, 3. С. 109.
87 Ibid. I, 2-4. С. 52.
88 Ibid. I, 12. C. 54.
пры Мейнардзе замкамі Ікескола і Гольм.89 Цяпер узброеная сіла чужыннаў ужо стаяла ва ўманаваных пунктах на тэрыторыі, якая лічылася полацкай. У тым жа 1198 г. новым біскупам стаў Альберт.90 У 1200 г. ён ужо наважыўся ўзяць у заложнікі 30 сыноў ліўскіх старэйшын, чым забяспечыў іх пакорлівасць,91 а таксама забараніў гандаль у старой земгальскай гавані Даўгмале, якой карысталіся як балтыйскія плямёны, так і русіны з літоўцамі.92 У 1201 г. пры вусці Дзвіны быў заснаваны горад Рыга, які стаў апірышчам біскупскага панавання над Лівоніяй.93 Стала ясна, што крыжаносцы прыйшлі, каб застацца. Абвешчаны папежам крыжовы паход ператвараў усё паўночнаеўрапейскае рыцарства ў патэнцыйную крыніцу вайсковай сілы для лівонскіх біскупаў. Толькі ў 1198 г. Альберт усклаў на Готландзе знак крыжа на 500 чалавек.94 Пагроза страты Падзвіння стала для Полацка больш чым рэальнай.
Міжнароднае становішча Полацка на рубяжы XII— XIII стст. было заканамерным вынікам яго знешнепалітычнай лініі на працягу ста гадоў. Неразважлівая барацьба з Манамахам і Мсціслава.м у першай трэці XII ст. прывяла да часовай страты незалежнасці, наступнага палітычнага заняпаду і лавіравання паміж рознымі групоўкамі князёў Русі, саюзы з якімі ўцягвалі Полацкую зямлю ў непатрэбныя ёй войны і марнавалі яе сілы. Калі Усяслаў Брачыславіч маніпуляваў князямі Русі ў сваіх інтарэсах, то ягоныя эпігоны самі былі паслухмянай зброяй у руках кіеўскіх, смаленскіх, суздальскіх і чарнігаўскіх князёў. Першымі зразумелі гібельнасцьтакой палітыкі менскія князі. Пасля смелых, але няўдалых спроб аб’яднання Поланкай зямлі пад сваім кіраваннем яны адмовіліся ад прэтэнзій на магутнаснь, аднак уніклі вялікіх непрые.мнасцяў. Полаччына ж працягвала блытацца ў дынастычным павуцінні звад рускіх князёў. Толькі аднавіўшы сваю сілу на ўсходніх рубяжах у 1190-я гг., полацкія князі выпусцілі з рук кантроль над Літвой і Ніжнім
89 Heinrici Chronic. Lyvon. Il, 1-7. С. 54-57.
” Ibid. Ill, 1. C. 108.
91 Ibid. IV, 4. C. 108-109.
92 Ibid. IV, 7. C. 109.
® Ibid. V, I. C. 109.
* Ibid. Ill, 2. C. 108.
Падзвіннем. Таму надыход новага стагоддзя адзначыў для Полаччыны рубеж, за якім яе чакалі тры прынцыпова новыя знешнепалітычныя задачы. Першай было забеспячэнне сваіх інтарэсаў у адносінах з іншымі земля.мі Русі без марнай траты сіл і рэсурсаў. Другой задачай было ўмацаванне сваіх паўночна-заходніх рубяжоў, адкуль бяспецы Полаччыны пагражала крыжацкая агрэсія. Трэцяй і самай складанай задачай было ўсталяванне стасункаў з Літвой на новай аснове. Вырашэнне альбо невырашэнне гэтых трох задач мусіла вызначыць і лёс Рагвалодавічаў як палітычнай і вайсковай эліты Полацкай зямлі.
Калі Полацкая зямля рана набыла незалежнасць ад Кіеўскай дзяржавы і мусіла абараняць яе ў крывавых войнах, то шлях Смаленскай зямлі да самастойнасці быў нашмат лягчэйшы. Як спелы плод натуральным чынам паказваецца з абалонкі, якая абараняла і гадавала яго доўгі час, а затым распалася, так і Смаленшчына ціха вылучылася з распаўшайся Кіеўскай дзяржавы. Хайя смаленскія князі былі вядомыя як выдатныя ваяры і часта бывалі ў дальніх паходах, асноўнай рысай іх палітыкі было ўменне ставіць на першае месца забеспячэнне інтарэсаў менавіта Смаленскай зямлі і рабінь гэта па магчымасці мірнымі спосабамі. Такая палітыка пазбавіла Смаленскую зямлю ваенных разбурэнняў і дазволіла ёй на працягу ўсяго XII стагоддзя падтрымліваць высачэзны ўзровень магутнасці і ўплыву сярод сваіх суседзяў.
У 1113 г. смаленскім сталом валодаў сын Уладзіміра Манамаха Вячаслаў. У 1116 г. ён з ваяводам Фамой Раціборавічам хадзіў да Даростала ў дапамогу мяцежнаму візантыйскаму царэвічу Леону.95 Ваярам з беларускіх земляў ізноў давялося пабачыць сіні Дунай, але Леон быў падступна атручаны і паход скончыўся нічым. Па смерці Манамаха і адпаведным перадзеле сталоў у 1125 г. Смаленск дастаўся Расціславу Мсціславічу, які стаяў ля вытокаў магутнасці Смаленскай зямлі і заставаўся яе добрым геніем на працягу больш як сарака гадоў. Свае намаганні ён дзяліў паміж прымнажэннем і ўладкаваннем сваёй зямлі, дзе потым стала замацаваліся і яго сыны, і дапамогай іншым Манамахавічам у барацьбе за дамінаванне ў цэлай Русі. Поспехаў ён
95 ІЛпатьевская летопнсь. Ст. 284.
дасягнуў і ў адным, і ў другім. Як лічыць Л. Аляксееў, у ходзе барацьбы паміж Манамахавічамі і Ольгавічамі каля 1127 г. ён захапіў у чарнігаўскіх князёў землі паўночных радзімічаў, заклаўшы асновы княскага дамена на Смаленшчыне.96 Працягваючы свой удзел у антыольгавііікіх кааліцыях, Расціслаўу 1138 г. разам з палачанамі і прадстаўнікамі іншых рускіх земляў узяў ўдзел у арганізаванай кіеўскім князем Яраполкам Уладзіміравічам блакадзе Ноўгарада, дзе князем быў Святаслаў Ольгавіч,97 а ў 1139 г. разам з Яраполкавай кааліцыяй хадзіў на Чарнігаў супраць Усевалада Ольгавіча.98 Далей падзеі прынялі трывожны для Смаленска абрыс, бо Усевалад здолеў захапіць Кіеў у 1140 г. і нават «мскаше подь Ростмславомь Смоленьска».99 Аднак Усевалад пераайаніў свае сілы і настроіў супраць сябе не толькі Манамахавічаў, але і бліжэйшых сваякоў. У выніку далейшага развіцця падзей Расціслаў з палком у 1142 г. прайшоў вайной па Ольгавіцкіх уладаннях каля Гомеля.100 Пагроза Смаленску адпала, і Расціслаў замірыўся з Усевалада.м, беручы ўдзел у яго паходах 1144 і 1146 гг. на Уладзіміра Галіцкага.101