Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Даследаванне і апісанне складанага і часта хаатычнага ходу падзей з’яўляецца цяжкай задачай. Таму мы засяродзімся на выкладзе асноўных ліній паводзін палітычных суб’ектаў, вытлумачальным чынам пачаўшы з Полацкай зямлі.
3 Контамнн Ф. Война в Среднйе века. С. 55.
4 Тамсама. С. 41.
Як спачатку магло падацца, стагоддзе пачалося для Полаччыны вельмі ўдала. Па звестках В. Тацішчава, у 1102 г. Барыс Усяславіч, які і заняў бацькоўскі стол у Полацку. перамог яцвягаў, а затым збудаваў і засяліў Барысаў, магчыма, у тым ліку і яцвягамі.5 У 1103 г. Давыд Усяславіч узяў удзел у пераможным паходзе вялікай кааліцыі паўднёварускіх князёў на полаўцаў.6 А ў 1104 г. менскі князь Глеб Усяславіч паспяхова вытрымаў у сваёй сталіцы аблогу злучанага войска Пуцяты, ваяводы кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча, ноўгарад-северскага князя Алега Святаславіча і Яраполка, сына пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамаха.7
Але чарада поспехаў не працягнулася доўга. Ужо ў 1106 г. «победнша Знмегола Всеславмчь всю братью н дружнны оубмша 9 тысяіць».8 Земгальскае паражэнне значыла не толькі выхад земгалаў з-пад улады Полацка, але і страту кантролю над курамі, шлях у зямлю якіх праходзіў праз Земгалію. Калі Земгалія ў будучыні яшчэ вярнулася пад эгіду Полацка, то куронскія землі былі страчаны назаўсёды. Гэтае паражэнне стала пралогам да серыі нешчаслівых для Полаччыны падзей, якія надоўга падарвалі яе сілы і ўплыў.
Зірнем найперш на Менск, які з усіх полацкіх удзелаў выяўляў найбольшую актыўнасць у два першых дзесяцігоддзі XII ст. Набыўшы самастойнасць ад Полацка і атрымаўшы ў асобе Глеба Усяславіча пастаяннага спадчыннага князя, Менскае княства мусіла вырашаць задачы свайго выжывання, а таксама палітычнага і эканамічнага развіцця. Менск, хоць і з’яўляўся трэцім па велічыні пасля Полацка і Віцебска горадам Полаччыны,9 меў значэнне найперш як крэпасць на яе паўднёвых рубяжах.10 Адпаведна, важным рэсурсам яго існавання была эканамічная і людская падтрымка з боку Полацка. Менск быў рачэй ваенным пасяленнем, як палітычным і эканамічным цэнтрам. Невялікая палітычная вага і слабасць эканомікі, выкліканая маланаселенас-
5 Татншев В. Н. Мсторйя Россййская. Москва—Ленннград, 1963. Т.2. 12. С. 123.
6 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 277—279.
7 Тамсама. Ст. 280.
8 Тамсама. Ст. 281.
9 Штыхов Г. В. Города Полоцкой зешй. С. 123.
10 Археалогія Беларусі. Т. 3. С. 229.
ню тэрыторыі, аддаленасцю ад асноўных водных гандлёвых шляхоў і цяжкасцю земляробства на неўрадлівых глебах Меншчыны, рабілі перспектывы Менска вельмі цьмянымі. Адзіным выйсцем з такога становішча была знешняя палітыка, накіраваная на павелічэнне палітычнай і эканамічнай моцы княства шляхам ціску на суседзяў, у тым ліку і ваеннымі сродкамі. Ваяўнічы і непераборлівы ў сродках Глеб быў тым чалавекам, які падыходзіў на ролю генератара і выканаўцы такой палітыкі.
Найпершай мэтай Глеба было палітычнае ўзмацненне Менска адносна суседніх дзяржаў. Гэта магло быць дасягнута шляхам тэрытарыяльнага пашырэння і захопу суседніх земляў, што непазбежна вяло да сутыкнення з Кісўскай дзяржавай, смаленскія і турава-пінскія ўладанні якой шчыльна прылягалі да Меншчыны. Гэтай мэты немагчыма было дамагчыся, не падтрымаўшы свае палітычныя прэтэнзіі эканамічнымі рэсурсамі. Таму яшчэ адным кірункам дзейнасці Глеба было больш шчыльнае засяленне Меншчыны і выхад да асноўных гандлёвых шляхоў.
Пры выпрацоўцы і правядзенні сваёй палітыкі Глеб выкарыстоўваўтонкі баланс сіл у рэгіёне, які вызначаўся існаваннем шэрагу палітычных саюзаў і застарэлых процістаянняў. Магутным сродкам дыпламатыі для Глеба мог быць ягоны шлюб з Анастасіяй, дачкой Яраполка Ізяславіча, унука Яраслава Мудрага." Шлюб гэты меў свае карані яшчэ ў барацьбе Усяслава з трыма Яраславічамі. Як мы памятаем, у 1073 г. Ізяслаў быў сагнаны Святаслава.м і Усеваладам з кіеўскага стала.12 Усяслаў не спудлаваў забіць клін у вострыя супярэчнасці паміж братамі, паладзіўшы з Ізяславам і яго нашчадкамі. Можна сцвярджаць, што менавіта ён быў ініцыятарам шлюбу Глеба з Анастасіяй Яраполкаўнай. Гэты палітычны саюз дастаўся ў спадчыну Усяславічам і Ізяславічам, якія з яго дапамогай супрацьдзейнічалі Святаславічам і Усеваладавічам. Як паказалі пазнейшыя падзеі, Глеб мог разлічвань на ўскосную падтрымку дзядзькі сваёй жонкі, кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча, які быў зацікаўлены ў Глебе як сродку ціску на Уладзіміра Усеваладавіча Мана-
11 Мпатьевская летопнсь. Ст. 492.; Загорульскнй Э. М. Генеалогйя полоцкйх князей Нзяславйчей. Мн., 1994. С. 10.
12 Ріпатьевская летопясь. Ст. 172—173.
маха і іншых сапернікаў.13 Маглі быць прыёмам дыпламатыі і сувязі Глеба з Кіева-Пячэрскім манастыром, якому ён прыносіў багатыя ахвяраванні.14 Сувязі гэтыя былі настолькі блізкімі, што ён стаў адным з нешматлікіх князёў, якія атрымалі гонар быць пахаванымі там.|:і
Іншыя Усяславічы таксама мелі саюзніцкія адносіны з паўднёварускімі князямі. Можнадумань, штоДавыд Усяславіч быў адданым саюзнікам чарнігаўскіх Святаславічаў. У летапісным запісе аб паходзе 1103 г. ягонае імя называецца адразу ж за імем чарнігаўскага Давыда Святаславіча.16 Больш за тое, пры апісанні паходу паўднёвага войска на Менск у 1104 г. летапісец заўважае, што Алег Святаславіч выступаў «поемше Давыда Всеславнча»,17 што наводзіць на думку, што Давыд не быў самастойным князем, а перабываў у Святаславічаў як выгнанец, якога яны маглі скарыстоўваць у якасці свайго прэтэндэнта на полацкія ўдзелы. Пазнейшыя ж падзеі паказалі, што Барыс Усяславіч у сваёй палітыцы арыентаваўся на Манамаха і ягоных сыноў. Збліжэнне Барысаз Манамахам і ягонымі нашчадкамі было трывалым. Хутчэй за ўсё, менавіта ўтой час была створана летапісная версія разгледжанай намі легенды пра Рагвалода, Рагнеду і Уладзіміра, якая была прымальным і для Кіева, і для Полацка тлумачэннем іх даўняй варожасці і паказвала ўсіх удзельнікаў тых падзей у рамантычных танах. Знакам прымірэння з Полацкам магло быць і наданне Мсціславам Уладзіміравічам сваёй дачцэ імені Рагнеды, што знайшло аддюстраванне ў назвах населеных пунктаў.18
Паўднёварускія князі лічылі выгоднымі для сябе саюзы з Усяславічамі, бо ведалі, што ў выпадку канфлікту тыя маглі адцягнуць на сябе значныя сілы супрацьлеглага боку. Са свайго боку і Усяславічам ва ўнутраных канфліктах было зручна мець за спіной падтрымку таго ці іншага магутнага паўднёварускага князя.
13 Загорульскмй Э. М. Вознйкновенйе Мйнска. С. 15—16.; АлексеевЛ. В. Полоцкая земля. С. 253—255.
14 йпатьевская летопнсь. Ст. 259.
15 Жмтье й хоженье Даннла, Русьскыя землн мгумена. С. 138.
16 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 277.
17 Тамсама. Ст. 280.
18 Алексеев Л. В. Смоленская земля e IX—XIII ee. С. 128.
Узновім карціну падзей. Аблога Менска ў 1104 г., калі Глебу ўдалося прагнаць войскі паўднёварускай кааліцыі, была выклікана нейкімі яго дзеяннямі, якія засталіся па-за ўвагай летапісца. Каб зразумець ход падзей, зазірнем на некалькі гадоў наперад. Пры апісанні падзей 1116 года Іпацьеўскі летапіс паказвае Друцк, Оршу і Копысь як падначаленыя ці саюзныя Глебу гарады.19 3 гэтага вынікае, што свой першы погляд ён звярнуў на Падняпроўе і звязаны з ім вялікі гандлёвы шлях. Да таго часу Друцк быў добра ўмацаванай крэпасцю, якая прыкрывала Менск з усходу і панавала над цячэннем Друці, аднаго з вялікіх прытокаў Дняпра. Орша і Копысь знаходзіліся непасрэдна на Дняпры. Па звестках Устаўнай граматы смаленскага князя Расціслава Мсціславіча ад 1136 г., у Копысі былі перавозы і корчмы,20 што дазваляла браць мыта з гандляроў, якія кіраваліся гэтым шляхам, a таксама прывабліваць купцоў непасрэдна ва ўладанні менскага князя. Гэта давала добры прыбытак у княскі скарб і ўзбагачала іншыя слаі менскага насельніцтва.
3 падпарадкаваннем Друцка, яшчэ аднаго ўдзельнага княства Полаччыны, Глеб не павінен быў мець шмат цяжкасцяў, бо там на яго глядзелі як на законнага прадстаўніка адгалінавання сваёй дынастыі. 3 Оршай і Копыссю справа ішла іншым чынам. Абодва гарады маглі быць адрэзаныя ад Смаленскай зямлі і перададзеныя Полацкаму княству трыма князямі Яраславічамі яшчэ ў 1060 г. пры Усяславе ў адплату за ўдзел апошняга ў паходзе на торкаў.21 У такім выпадку, пры падзеле Полацкай зямлі паміж сынамі Усяслава, нашмат лагічней выглядала б іх падпарадкаванне наўпрост Полацку альбо геаграфічна бліжэйшаму Віцебску. Гэта наводзіць на думку, што Глеб мог без асаблівых разваг папросту адабраць гэтыя гарады ў сваіх братоў. Яшчэ адным варыянтам развіцця падзей з’яўляўся іх прамы захоп Глебам у прамежку 1101—1104 гг. у смалян. Так ці інакш, дзеянні ваяўнічага князя былі небяспечнымі для Смаленска, дзе правіў адзін з сыноў пераяслаўскага князя Уладзіміра Манамаха.
19 Нпатьевская летопнсь. Ст. 282—283.
20 Древнерусскне княжескяе уставы XI—XV вв. Москва, 1976. С. 143.
21 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. С. 110—111
Гэта і магло паслужыць прычынай няўдалага паходу 1104 г. Прычынай правалу паходу мог быць як найменей неахвотны ўдзел у ім Святаполка Ізяславіча, які выправіў замест сябе ваяводу і не быў зацікаўлены ў паражэнні Глеба. Доказам патурання Святаполка Глебу можа служыцьтой факт, што наступны паход супраць Глеба адбыўся толькі ў 1116 годзе, праз тры гады пасля смерці першага. У выніку Глеб застаўся гаспадаром ключавога ўчастка дняпроўскага шляху, наблізіўшыся да дасягнення сваіх палітычных і эканамічных мэтаў.
1 ўсё ж якія бы выгоды ні прыносіў збор мыта на Дняпры, уласная вытворчаснь маланаселенай, пакрытай збольшага балатамі і лясамі Меншчыны была вельмі слабай. Стагоддзямі выпрабаваным спосабам вырашэння гэтай праблемы быў вывад у палон людзей з іншых тэрыторый і ўладанняў, што Глеб і рабіў з вялікім размахам, стварыўшы своеасаблівую «эканоміку вайны».
У сваім «Павучанні» Манамах кажа аб тым, што Глеб яго «людй заяль».22 Гэтае паведамленне адносіцца да Hanafly Глеба на тады падуладны Кіеву Слуцк у 1116 годзе. «Глебь бо бяше воеваль Дреговнчн й Случескь пожегь».23 Але напад на Слуцк выклікаў цяжкія для Глеба наступствы. Уладзімір Манамах, які ўзышоў на кіеўскі стол у 1113 годзе. пасля смерці Святаполка, меў сумнеўныя правы на кіеўскі стол, але далёка пераўзыходзіў большасць сучасных яму князёў у розуме і палітычным таленце. Ён разаслаў сваіх сыноў княжыць па розных гарадах і непасрэдна панаваў над болыдай часткай Кіеўскай дзяржавы, а сваіх сапернікаў князёў Святаславічаў прымусіў трымаць з сабой прыязныя адносіны. Улагодзіўшы ўнутраныя праблемы, Манамах вырашыў раз і назаўсёды вырашыць праблему пагрозы сваім уладанням з паўночнага захаду. Ён накіраваў да Глеба пасольства з суворым асуджэннем і парадай устрымацца ад далейшых варожых дзеянняў.24 Глеб ганарліва і непрыязна сустрэў паслоў, якім, у сваю чаргу, выказаў пагрозы ў адрас Манамаха: «Н не каяшеться о семь, нй покаряшеться, но