• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.) Том. 2 Ягор Новікаў

    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)

    Том. 2
    Ягор Новікаў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 300с.
    Мінск 2008
    74.64 МБ
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
    Том. 1
    Падзеі той вайны былі выкліканыя чарговым абвастрэннем барацьбы рускіх князёў за пануючае становішча ў Кіеўскай дзяржаве. Пасля смерці апошняга з сыноў Яраслава — кіеўскага князя Усевалада ў 1093 г. кіеўскі стол дастаўся Святаполку Ізяславічу, нашчадку старэйшай галіны роду. Да гэтага часу раздробленасць дзяржавы зайшла ўжо вельмі далёка, лесвічная сістэма дзейнічала кепска, і асобныя галіны Яраславічаў паспелі сцвердзіцца ў сваіх землях. У імкненні дамагчыся росту сваёй магутнасці коштам суседзяў князі вялі амаль бесперапынную барацьбу паміж сабой, звяртаючы мала ўвагі на фармальны аўтарытэт кіеўскага князя, які цяпер мог прэтэндаваць толькі на становішча першага з роўных. Уладзімір Усеваладавіч Манамах і ягоныя сыны трымалі кантроль над Пераяслаўскай, Растоўскай і Наўгародскай землямі. Яны варагавалі з сынамі Святаслава Яраславіча, спадчынным уладаннем якіх былі Чарнігаўская і Мурамская землі. Варажнечу распальваўтой факт, што пасля перамогі на Няжацінай ніве ў 1078 г. Чарнігаўда 1094 г. належаў Манамаху, які быў вымушаны саступіць яго Алегу.383 Святаполк Ізяславіч у гэтай барацьбе балансаваў паміж абедзьвюма групоўкамі.
    382 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 236.
    383 Тамсама. Ст. 226.
    У 1095 г. у суадносінах сіл паміж групоўкамі адбыліся новыя змены. Давыд Святаславіч не быў прыняты наўгародцамі, алс заняў смаленскі стол. Сын Манамаха Мсціслаў з Растова перайшоў у Ноўгарад, а другі яго сын Ізяслаў, які княжыў у Курску, захапіў у Святаславічаў Мурам. Баланс сіл змяніўся на карысць Манамаха і яго сыноў. У наступным годзе ён і Святаполк Ізяславіч выклікалі Алега Святаславіча Чарнігаўскага ў Кіеў з мэтай заключэння пагаднення абагульным упарадкаванні Русі. Разумеючы. штотакое пагадненне было б для яго вельмі невыгодным, Алег ганарліва ад.мовіўся. Уладзімір і Святаполк абвінавацілі яго ў змове з полаўцамі і іншых варожых намерах і рушылі супраць яго на Чарнігаў. Адчуваючы недастатковасць сіл для паспяховай барацьбы, 3 мая 1095 г. Алег пакінуў Чарнігаў і накіраваўся да Старадуба, дзе і быў абложаны саюзнікамі. Спробы штурму горада прынеслі страты абодвум бакам. Калі становішча ў горадзе стала цяжкім, Алег пагадзіўся на перамір’е з умовай ісці да брата ў Смаленск, а затым у Кіеў, каб заключыць агульны мір.384 Смаляне не прынялі Алега, відаць, баючыся Манамаха, але далі яму вояў, і ён рушыў у Мурамскую зямлю ў Разань.385 Тым часам на Паўднёвую Русь абрынулася палавецкае нашэсце,386 якое скавала сілы Манамаха і Святаполка і дало Алегу магчымасць бесперашкодна разгарнуць свае сілы для дасягнення сваёй палітычнай мэты вяртання сваіх спадчынных уладанняў.
    Рашэнне Алега перанесці асноўны цяжар барацьбы ў Мурамскую зямлю можа тлумачыцца найперш яго імкненнем пазбегнуць прамога сутыкнення з такім першакласным палкаводцам як Манамах, пад камандаваннем якога было спрактыкаванае і загартаванае войска і на перамогу над якім спадзявацца было цяжка. Па-другое, ваенныя дзеянні на поўдні падчас палавецкага нашэсця маглі разглядацца як удар у спіну ўсёй Русі і садзеянне полаўцам, зносіны з якімі ўжо стварылі Алегу кепскую рэпутацыю. Гэта магло зрабіць Алега ізгоем у вачах рускага грамадства і пазбавіць яго саюзнікаў. Наадварот, паход у Мурамскую зямлю дазваляў бы яму нанесці ўдар у слаба абароненае месна ўладанняў Усе-
    Лаврентьевская летопнсь. Ст. 229—230.
    ж Тамсама. Ст. 231, 236.
    386 Тамсама. Ст. 231-232.
    валадавічаў, вярнуць частку сваіх земляў і стварыць добры плацдарм для адваявання Чарнігава.
    Падрыхтаваўшыся, у верасні 1095 г. Алег падышоўда галоўнага горада зямлі Мурама. Ізяслаў Уладзіміравіч выступіў насустрач са шматлікім войскам. сабраным з растоўцаў, суздальцаў і белаазёрнаў. Ад мірных прапаноў Алега ён адмовіўся і пастроіў свае баявыя парадкі на полі псрад горадам. Адбылася лютая бітва, у якой Ізяслаў загінуў. Ягоная смерць дэмаралізавала войскі, якія сталі шукаць паратунку ва ўцёках. Пры згодзе гараджан Алег увайшоў у Мурам, а затым без бою пераняў Суздаль і Растоў, такім чынам авалодаўшы Мурамскай і Растоўскай землямі.’87 Адна з мэтаў паходу была дасягнутая.
    Тым часам супраць Алега выступіў наўгародскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч. Ён запатрабаваў у Алега ачысцінь Растоўскую зямлю, але разам з тым, кіруючыся асабістай сімпатыяй да свайго стрыечнага дзядзькі, абяцаў хадайнічаць за яго перад Уладзімірам Манамахам і дабійца заключэння міру паміж імі. Алег жа, па словах летапісца, ужо скіраваў свае намеры і на захоп Наўгародскай зямлі і таму адмовіў Мсціславу. Замест гэтага ён стаў з войскам ля Растова, выслаўшы на верагодны напрамак руху Мсціслава старожу пад камандаваннем свайго брата, разанскага князя Яраслава. Мсціслаў дзейнічаў падобным чынам, выслаўшы наперад старожу пад камандаваннем Дабрыні Рагуілавіча. У сутыкненні старожаў Дабрыня ўзяў верх. Яраслаў прыбег да Алега і далажыў яму аб набліжэнні праціўніка. He наважваючыся прыняць бой, Алег адступіў ад Растова да Суздаля, загадаў спаліць горад і рушыў далей да Мурама. Па ягоных слядах у Суздаль прыйшоў і Мсціслаў.388
    Далей Алег узяўся за падрыхтоўку рашучай бітвы супраць Мсціслава. Перш за ўсё, ён «с лестью» папрасіў у Мсціслава міру з мэтай паслаблення яго пільнасці. Мсціслаў на мір пагадзіўся і распусціў дружыну на пастой па навакольных вёсках. Гэта адкрыла Алегу магчымасць для нечаканага нападу, што прама супярэчыла няпісаным маральным правілам вядзення вайны, але паставіла яго ў выгоднае становішча. Затым Алег выступіў з Мурама ў кірунку Суздаля. Ён
    387 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 236—237.
    м Тамсама. Ст. 237—238.
    разлічваў, што непадрыхтаванаму да бітвы Мсціславу застанецца толькі ратавацца ўцёкамі, і та.му спыніўся на рацэ Клязьме, не даходзячы да Суздаля. Аднак Мсціслаў не разгубіўся. На пранягу аднаго дня ён здолеў сабраць дружыну, а на працягу наступнага — наўгародскіх, растоўскіх і белаазёрскіх вояў і выстраіў свае баявыя парадкі перад Суздалем насупраць Алегавых. Праціўнікі прастаялі чатыры дні, не рашаючыся пачацьбітву, калі прыйшла вестка, што Манамах накіраваў на дапамогу Мсціславу свайго іншага сына Вячаслава з полаўцамі. На наступны дзень, па прыходзе Вячаслава Алег зразумеў, што прамаруджваннем змарнаваў сваю перавагу і вырашыў пачань бой.-’89
    Гэтаму папярэднічаў яшчэ адзін яго стратэгічны манеўр з мэтай пачаць бітву ў больш выгодным становішчы. Алег наступаў на Суздаль з боку Мурама, г. зн. з паўднёвага ўсходу. Між тым летапіс кажа, што бітва адбывалася на рацэ Калокшы, якая працякае на захад ад Суздаля, і што перад тым, як уступіць у сутыкненне, Мсціслаў і наўгародны «перешедь пожарь».3931 Гэта значьшь, што Алег змяніў кірунак свайго марша у бок Калокшы. He выключана, што Алег здзейсніў хуткі марш з паўднёва-ўсходніх да паўднёва-заходніх ваколіц Суздаля, прымусіўшы Мсціслава з войскам павярнуць фронт на 90 градусаў і прайсці па папялішчы горада ці адной з прылеглых вёсак, што мусіла знізіць гатоўнасць Мсціслава да бою.
    У такіх абставінах 29 лютага 1096 г. пачалася бітва на Калокшы. Баявая лінія Алега складалася з двух палкоў. Сам ён камандаваў левым, камандаванне правым даручыўшы Яраславу. Войска ягоных праціўнікаў складалася з трох палкоў. Мсціслаў з наўгародцамі і растоўцамі сам стаў у цэнтры супраць Алега, даручыўшы полк левай рукі Вячаславу. Полк правай рукі пад камандаваннем полаўца Кунуя таксама прызначаўся для дзеянняў супраць Алега і, верагодна, заступаў за край яго левага флангу, што кажа аб колькаснай перавазе Мсціслава. Баявы парадак Мсціслава у адпаведнасці з агульнапрынятай на Русі ваеннай практыкай, уяўляў змяшаны строй пяхоты і конніцы. Так, Мсціслаў даў падмацаванне з пяхоты палавенкай конніцы Кунуя. Ён так-
    389 Лаврентьевская летопнсь. Ст. 239.
    350 Тамсама. Ст. 239-240.
    сама «вдасть» яму «стягь Володнмерь». Гэта аказала дэмарадізуючае ўздзеянне на Алега і ягоных вояў, якія маглі думань. што ім давядзецна змагацца з самім Манамахам.
    Змест першага этапу бітвы склала франтальнае сутыкненне войскаў. «14 сседоша с. коней Новгородцн. н сступмшася на Кулачьце, н бысть брань крепка». Спешванне наўгародцаў, відаць, аказалася вельмі ўдалым тактычным прыёмам і дало ім жаданую перавагу, бо больш чым праз сто год, у бітве 1216 г. з растоўцамі і суздальца.мі на Ліпіцы яны ў абгрунтаванне свайго жадання спешыцца спасылаліся перад Мсціславам Удалым на досвед бітвы на Калокшы.”1 Неўзабаве баявое шчасце пачало схіляцца на бок Мсціслава. «14 нача одалатм Мстнславь». Але вынік бітвы яшчэ не быў вырашаны.
    У ходзе другога этапу бітвы полк Кунуя нанёс удар у тыл Алегаваму войску. «14 внде Олегь, яко поііде стягь Володнмерь, нача заходнтн в тыль его». Сам па сабе ўдар у тыл яшчэ не быў фатальным для Алега, але панічны страх перад магчымай прысутнасцю Манамаха вымусіў яго да ўцёкаў. «Н оубоявься побеже Олегь н одоле Мстнславь».392
    Алег уцёк ад Мсціслава да Мурама, дзе пакінуў Яраслава, затым да Разані, адкуль рушыў далей. Тым не менш, Мсціслаў не стаў паўторна адбіраць у Святаславічаў Мурамскую зямлю, а абмежаваўся заключэннем міру з мурамцамі і разанцамі і вярнуўся да Суздаля і Ноўгарада. Любецкі з’езд князёў 1097 г. замацаваў Чарнігаўскую і Мурамскую землі за Святаславічамі. але паклаў канец іх прэтэнзіям на Растоўскую і Наўгародскую землі і аддаў у рукі Манамаха Смаленск, усталяваўшы новую хісткую раўнавагу сіл на Русі.393
    Алегу ўдалося дамагчыся звароту да становішча, блізкага да перадваеннага. Аднак гэта было дасягнута, хутчэй, агульным знясіленнем бакоў і збегам палітычных абставін, чым удалым выкарыстаннем вайны ў якасці інструменту палітыкі. Добрыя стратэгічныя хады Алега зводзіліся на нішто яго цяжкімі памылкамі. За нестандартным па задумцы і бліскавічным па выкананні адваяванні Мурамскай зямлі замест лагічнага наступу на спадчынную Чарнігаўшчыну
    391 Новгородская первая летопмсь. С. 56.
    392 Лаврентьевская летопвсь. Ст. 240.
    393 Тамсама. Ст. 240, 256-257.
    адбылася авантурная спроба захопу Растоўскай і Наўгародскай земляў, яўна неадпаведная наяўным сродкам і таму няўдалая. Удадыя спробы Алега прымусінь Мсціслава знізіць пільнасць і рассеяць сілы, а таксама ягоныя цікавыя манеўры пад Суздалем былі змарнаваныя ягонай нерашучасню. якая дала Мсціславу шанц злучыцца з Вячаславам. У дачыненні да Мсціслава прыцягваюць увагу ягоная аператыўнасць, удалае кіраванне войскамі і майстэрскае выкарыстанне сцяга Манамаха для дэзінфарміравання і дэмаралізацыі праціўніка.