Ваенная гісторыя беларускіх земляў (да канца XII ст.)
Том. 2
Ягор Новікаў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 300с.
Мінск 2008
Літоўскія атрады ўзялі годны ўдзел і ва ўжо закранутых намі войнах паміж рознымі галінамі рускіх княскіх родаў, a таксама іх барацьбе са знешнімі ворагамі. Пад 1158 г. летапіс адзначае саюз менскага князя Валадара Глебавіча з Літвой, на лясным па.межжы якой ён збіраў сілы для барацьбы з Рагвалодам Барысавічам. Саюз гэты і ўдзел літоўцаў у ваенных прадпрыемствах Валадара ў вялікай ступені спрычыніліся да паражэнняў, нанесеных ім палачанам у 1162 г. пад Гарадцом і ў 1167 г. на Дзвіне. Пасля заканчэння
153 Мпатьевская летопвсь. Ст. 318.
154 Пашуто В. Т. Внешняя полшпйка Древней Pycu. С. 155.
155 йпатьевская летопнсь. Ст. 385.
156 Пашуто В. Т. Внешняя полйтйка Древней Pycu. С. 155.
гэтага этапу міжусобных войнаў у Полацкай зямлі літоўйы засталіся яе даннікамі і адзначыліся ў пераможным паходзе поланкіх і чарнігаўскіх князёў супраць Давыда Расціславіча С.маленскага наДруцк у 1180 г. У 1182 г. летапіс згадвае яцвягаў у складзе войскаў Усевалада Белзскага ў яго вайне з Польшчай за землі Пабужжа.
Удзел у такіх буйных кампаніях наступальнага характару важка сведчыць аб высокай ступені вайсковай арганізацыі Літвы і яцвягаў у той час, што магло быць дасягнута толькі пры дзяржаўным уладкаванні грамадства. Таму мы можа.м лічыць, што другая і трэцяя чвэрці XII ст. былі часам, калі ўнутраная эвалюныя літоўскіх і яцвяжскіх земляў пры паскараючым ўплыве з боку Полаччыны і іншых земляў Русі дазволіла ім зрабіць скачок ад ваеннай дэмакратыі да раннесярэднявечнай дзяржавы.
Наступны крок у развіцці балнкіх земляў быў зроблены ўжо не ўнутры, а вонкі. Скарыстаўшыся з паслаблення Русі, Літва парвала ланцугі данніцкай залежнасці ад яе і перайшла да самастойнай агрэсіўнай знешняй палітыкі. Сімвалічнай датай здабыцця Літвой самастойнасці можа лічыцца 1183 г., калі «бншася пльсковмцн сь Лнтвою, н много ся мздея зла ruibCKOBHueMb».157 Першая самастойная кампанія літоўцаў супраць Пскова, ажыццёўленая праз тэрыторыю Полацкай зямлі, былога гегемона Літвы, была пралогам для іх далейшых ваенных поспехаў. Каля 1185 г. надышла чарга і Полаччыны, па якой былыя полацкія даннікі прайшліся агнём і мечам, аб чым з сумам кажа «Слова пра паход Ігараў»: «14 Двмна болотом течет оным грозным полочаном под клнком поганых. Еднн же Нзяслав, сын Васнльков, позвонн своммн острымн мечм о шеломы лнтовскыя, прмтрепа славу деду своему Всеславу, а сам под чрьленымн шяты на кроваве траве прнтрепан лнтовскы.мм мечн. Нсхытн юна кров, а тыі рек: «Дружмну твою, княже, птнць крнлы прноде, а зверн кровь полмзаша». He бысть ту брата Брячнслава, нн другаго — Всеволода. Еднн же нзронм жемчюжну душу нх храбра тела чрес злато ожерелне. Унылы голосн, поннче веселне, трубы трубят городенскнн».158 Літоўцы не абмяжо-
157 Новгородская первая летопясь. С. 37.
158 Слово о пьлку Нгореве, Мгоря, сына Святьславля, внука Ольгова. С. 173.
ўваліся нападамі на Русь. Зімой 1184-1185 гг. яны, «спустошыўшы Лівонію. вельмі многіх вывелі ў палон».159 Вынікам гэтага набегу было тое, што Мейнарду ўдалося псраканань ліваў даць згоду на будаўніцтва замкаў Ікескола і Гольм для абароны адлітоўцаў.
Гэтымі паспяховымі набегамі Літва заявіла не толькі аб сваёй дзяржаўнай самастойнасці, але і аб прэтэнзіях на ролю аднаго з магутных чыннікаў міжнародных адносін у рэгіёне. Нсўзабаве, аднак, пераможнае шэсце балйкіх дружын па рускіх землях сустрэла перашкоды. Князі розных земляў незалежна адзін ад аднаго ацанілі літоўскую і яцвяжскую пагрозу і ажыццявілі захады для яе спынення. Ачуняўшы ад паражэнняў, палачане ўжо ў 1191 г. заключылі саюз з Ноўгарадам і здзейснілі паход на Літву. Літоўскую і яцвяжскую небяспеку добра ўсведамлялі і на поўдні. У 1190 г. у паход на Літву выправіўся Рурык Расціславіч Оўручскі, які «пошель на Лнтву н бысть в Пннескн оу тешм своея н оу шюрьн своея тогда, бо бяше свадба Ярополча, н бсть тепло, н стече снегь, н не лзе бо ммьдонтм землн нхь, н вьзвратншася вь своясн».160 У 1193 г. Рурык паўтарыў сваю спробу, але Святаслаў спыніў яго няшчырымі ўгаворамі: «Брате н сватоу, ажь ты ндешь нз очнны своея на свое ороудье, а язь пакн ндоу за Днепрь свонх деля ороуден, а в Роускон землн кто ны ся останеть?»161
Тое, што не ўдалося зрабіць Рурыку, ажыццявіў іншы рускі князь. Зімой 1196—1197 гг. валынскі князь Раман Мсціславіч рушыў на яцвягаў «отомыцнваться бяхоуть бо воевалм волость его». «14 тако Романь вннде в землю мхь, онн же могоучм статн протнвоу снле его н бежаша во свон твердн, а Романь пожегь волость нхь, н отомьстнвся возвратмся во своясм».162 Яшчэ раней Раманаў меч зведала Літва. Аб гэтых падзеях, якія адбываліся ў першай палове сярэдзіне 1180-х гг., кажа «Слова пра паход Ігараў»: «Многн страны — Хмнова, Лнтва, Ятвязн, Деремела н Половцн — сулнцн своя повьргоша, а главы своя подклонмша под тын
159 Heinrici Chronic. Lyvon. I, 5. С. 53.
160 РІпатьевская летопясь. Ст. 672.
161 Тамсама. Ст. 676.
162 Тамсама. Ст. 702.
мечн харалужным».163 Але маштаб ягоных дзеянняў супраць балтаў быў нашмат большым, чым простая помста за набег. Раман цвяроза ацэньваў сур’ёзнасць пагрозы з боку ваяўнічых яцвягаў і Літвы. Таму ён не абмяжоўваў свае дзеянні ваеннымі акцыямі, але імкнуўся вырваць самыя карані набегаў і пазбавіць балтаў магчымасці наносіць шкоду яго землям. Валынскі князь выводзіў літоўцаў і яцвягаў у палон на землі Паўднёвай Русі і сілай саджаў іх на зямлю, прымушаючы займацца сельскай гаспадаркай. Жорсткае абыходжанне валынскага гаспадара дало такі плён, штолітоўская фальклорная традыцыя захавала памяць аб аграрных эксперыментах Рамана на многія стагоддзі. У прыватнасці, польскі храніст XVI ст. Мацей Стрыйкоўскі (праўда, блытаючыся ў падзеях і прыпісваючы барацьбу з Літвой Раману Расціславічу) перадае прымаўку, якая існавала сярод літоўцаў: «Рамане, Рамане! Ліхам сябе корміш, Літвою арэш!»164 Звесткі гэтыя пацвярджаюць і перапісчыкі Іпацьеўскага летапісу, характарызуючы Рамана як чалавека, які «Лнтвою оравь».165
Русь была не адзіным бар’ерам на шляху балцкіх набегаў. He лепшым чынам склалася для яцвягаў сітуацыя на заходні.м напрамку. У 1192—1193 гг. супрайь іх выступіў польскі кароль Казімір Справядлівы. Цяпер яцвягі, ці, як іх называюць польскія хронікі, «палешане», «народ надзвычай жорсткі, жахлівейшы за любога лютага звера» і слаўны сваімі набегамі на суседзяў, мусілі цярпець спусташэнне сваёй зямлі польскім войскам. Перш за ўсё Казімір накіраваў свой удар на драгічынскага князя, саюзніка яцвягаў. «Замкнёны ў сценах горада, які з'яўляецца сталіцай княства і называецца Драгічын, князь аказаўся настолькі ўціснуты нягодамі аблогі, што не толькі здаўся паводле закону, але і прыняўумовы вечнага рабства».166 Калі польскае войска ўварвалася затым у яцвяжскія землі, іх населыйкі пахаваліся ў самых цяжкадаступных месцах і не прымалі бітвы. Каб змусіць іх да пакорлівасці, «жытлы іх Казімір знішчыў
163 Слово о пьлку Нгореве, Мгоря, сына Святьславля, внука Ольгова. С. 172.
|ы Stryjkowski М. Kronika Polska, Litewska, Zmodska і wszystkiej Rusi. Warszawa, 1846. Tom I. VI, 1. 202.
165 Нпатьевская летопмсь. Разночтення нз Ермолаевского спмска. С. 83.
м Vine. Kadi. IV. 19. С. 108.
паходнямі, рассек ударамі дроцікаў і мячоў, і пасля таго як усё згарэла, найзнатнейшыя людзі ўсёй правінныі паляшан з узнятымі рукамі і нахіленымі шыямі ўпалі да ног Казіміра, молячы пашкадаваць рэшткі радзімы і іх жыццё».167 Казімір атрымаў ад яцвягаў запэўненні ў пакорлівасці і абянанні выплаты даніны і з перамогай вярнуўся дадому.
Поспехі літоўцаў і яцвягаў аказаліся нетрывалымі. Карыстаючыся нязгодамі паміж удзельнымі князямі, яны маглі спустошыць асобныя ўдзелы той ці іншай зямлі. Разам з тым сіл літоўцаў і яцвягаў відавочна не ставала, каб ажыццявіць паспяховы набег на Полаччыну ці Валынь, калі мясновым князям удавалася пераадолень узаемныя супярэчнасці і выступіць адзіным фронтам. Больш за тое, набегі правакавалі ўдары польскіх і рускіх правіцеляў у адказ, што наносіла вялікую шкоду палітычнай магутнасці, эканоміцы і дэмаграфіі балцкіх земляў. Менавіта такіх вынікаў дасягнулі ваенныя акцыі 1192 і 1196 гг. 1 вайскова-дружынны слой, і паспольства ў Літве і Ятвязі яўна разлічвалі на іншае. Логіка развіцця іх ранняй дзяржаўнасці патрабавала не проста набегаў на суседнія землі, але сапраўднай экспансіі, аналагічнай той, якую ажыццяўляла Русь у ІХ-Х стст., і накіраванай на падпарадкаванне суседзяў і пашырэнне свайго ўплыву і магутнасці. Каб дасягнуцьтакога выніку, літоўскія і яцвяжскія князі мусілі прытрымлівацца больш вытанчанай палітыкі. Толькі абапіраючыся на саюзы з асобнымі землямі Русі супраць іншых палітычных сіл рэгіёну, яны маглі кампенсаваць слабасць сваіх рэсурсаў і дасягнуць поспеху.
Такім натуральным саюзнікам для Літвы быў былы яе ссньёр — Полацкая зямля. У саюзе з ёй літоўцы маглі ажыццяўляць паспяховыя набегі на наўгародскія землі і Смаленшчыну, абрабаванне і палітычнае паслабленне якіх было выгодным і для Літвы, і для Поланка. Важным фактарам саюзу быў геаграфічны. У выпадку пагоні полацкія ўладанні былі шчытом, які надзейна прыкрываўлітоўцаўад помсты іх ахвяр. Знакам павароту палітычнай лініі Літвы быў вядомы нам ваенны саюз 1198 г., у рамках якога літоўцы і палачане спустошылі Вялікія Лукі. Мы таксама маем цьмяныя звесткі Рыфмаванай хронікі аб сумеснай аперацыі палачан
167 Chronic. Polon. Маіог. 43. С. 127.
і літоўцаў каля 1200 г. супраць крыжаносцаў у Лівоніі пад Кукейносам:
Здарылася ў хрысціян у Лівоніі
У той час бітва.
Яе літоўцы пачалі,
3 іншага боку рускі атрад
Да Кокенгузена на поле прыйшоў.
Смерцю там трэба было заплайіць:
Трыста хрысціян там ляжань засталіся.
I ў паганцаў таксама
Шмат мёртвых засталіся на полі.168
Аднак трываласць полацка-літоўскага саюзу не варта перабольшваць. Літоўскія вайсковыя правадыры былі яшчэ далёкімі ад выкшталнонай дыпламатыі і пралічанага вызначэння доўгатэрміновых мэтаў сваёй палітыкі. Як і ў выпадку нарманскіх уладароў Русі 1X-X стст., любая магчымасць удалага набегу і хуткага ўзбагачэння магла лёгка пераважыць усе палітычныя меркаванні, а ўчорашні саюзнік мог ператварыцца ў ахвяру. Ва ўсялякім разе, наступны набег на Ноўгарад літоўцы ўчынілі ўжо без палачан, таксама, мусіць, без дазволу прайшоўшы праз іхнія ўладанні. У 1200 г. «Ловоть вкзяша Лмтва н до Налюця, сь Белее до Свннорта н до Ворча середу; й гнашася новгородьцн по ннхь н до Цьрняні>, н бншася с ннмм, н убнша Лнтвы мужь 80, а новгородьць 15,.. а полонь вьсь отяша, а нзбьтькь убежаша».169 У 1201 г. годзе літоўцы ўзнялі меч ужо непасрэдна супраць поланкіх уладанняў. «Спусціўшыся ўніз па Дзвіне, яны з вялікім войскам накіраваліся ў Земгалію. Аднак, пачуўшы яшчэ да ўварвання туды, што кароль Полацкі прыйшоўз войскам уЛітву, яны кінулі земгалаў і паспешліва рушылі назад».170